ДРЫВЯТЫ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 36,1 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 9,86 км. Найбольшая шырыня 4,5 км. Даўжыня берагавой лініі 37,6 км. Аб'ём вады 223,5 млн. м3. Пл. вадазбору 459 км2. У бас. р. Друйка (выцякае з возера), каля паўднёвай ускраіны г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны пераважна пад лесам, асіметрычныя: на Пн вышынёй 30—37 м, месцамі разараныя, на Пд да 5 м, забалочаныя. На Пд і ПдУ 3 вялікія залівы. Мелкаводная зона шырокая (150—300 м) і спадзістая, глыбокаводная ўзгорыстая: упадзіны глыбінёй 10—12 м чаргуюцца з падняццямі. 6 астравоў агульнай пл. 0,92 км2. Дно да глыбіні 3,5—5 м выслана пяскамі, ніжэй — іламі і сапрапелямі (агульная магутнасць адкладаў да 11 м). На ўзровень возера значны ўплыў аказалі паглыбленне рэчышча і будаўніцтва плаціны на Друйцы: у 1926 пры ўзроўні 132 м пл. возера складала 38,2 км2, было 3 астравы, у 1958 пры ўзроўні 129 м пл. 32,6 км2—11 астравоў. Сярэднемесячная тэмпература вады да глыбіні 7 м у чэрвені 17,2 °C, ліпені — 18,8 °C, жніўні — 17,8 °C. У зімовы перыяд паверхневыя тэмпературы складаюць 0,1—0,2 °C, прыдонныя — 3—3,8 °C. Возера замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, лёд трымаецца да канца сакавіка, часам да сярэдзіны красавіка — пачатку мая. Шырыня паласы расліннасці ўздоўж берагоў ад 35 да 200 м. Растуць рэдкія для флоры Беларусі віды: наяда гнуткая, наяда малая, гідрыла кальчаковая. Водзяцца каля 20 відаў рыб: лешч, судак, акунь, плотка, лінь, рапушка, мянтуз, верхаводка, карась, язь, шчупак і інш.; ёсць вугор. Адзначана гнездаванне ахоўнай птушкі — лебедзя-шыпуна. У возера ўпадаюць рэчкі Усвіца (злучае з воз. Іказнь), Золвіца, Акунёўка, Рака (злучае з воз. Рака), 6 ручаёў. Уваходзіць у зону адпачынку Браслаў, на паўночным беразе турбаза «Браслаўскія азёры». ДРЫГІЧ, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Каспля (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,7 км. Пачынаецца з забалочанага ляснога масіву Касплянскай дачы за 44 км на ПнУ ад в. Марчанкі, вусце за 0,5 км на ПнЗ ад в. Курашчаны. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,3 км каналізаванае. ДРЫКОЛЬСКАЕ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,65 км. У бас. р. Шэвінка, за 12 км на ПнЗ ад Віцебска, у межах в. Дрыколле. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад агародамі і забудовамі, на ПнУ пад лесам. Злучана каналам з воз. Бароўскае. ДРЫСА, рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 183 км. Пл. вадазбору 6420 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 45,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %„. Агульнае падзенне ракі 45,3 м. Выцякае з воз. Дрысы, цячэ па паўночнай частцы Полацкай нізіны, праз азёры Астраўцы, Сіньша і Буза, вусце ў межах г. Верхнядзвінск. Асноўныя прытокі: Нешчарда, Нішча, Свольна (справа), Шчаперня і Дахнарка (злева). Даліна трапецападобная, месцамі скрынкападобная, ніжэй вусця Нішчы на асобных участках невыразная, шырынёй 0,2—0,5 км, у нізоўі 1,5 км. Пойма нярэдка забалочаная, яе шырыня 0,1—0,5 км. Рэчышча звілістае, шырынёй 25— 45 м. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка, доўжыцца каля 60 сутак. Летне-асенняя межань каля 140 сутак. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у канцы сакавіка — пачатку красавіка. Веснавы ледаход у вярхоўі 8 сутак, у нізоўі 2 сутак. Каля в. Дзёрнавічы Верхнядзвінскага р-на (61 км уверх ад вусця) найбольшы расход вады 279 м3/с (1962), найменшы — 6,34 м’/с (1972). ДРЫСВЯТА, Д р у к ш а (рэдка), рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 1020 км2. 1. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца каля в. Грытуны (да пабудовы ГЭС «Дружба народаў» у 1953 рака выцякала з воз. Дрысвя- Рака Друць каля гарадскога пасёлка Бялынічы. ты). Участак былога рэчышча паміж вёскамі ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Верхняе цячэнне ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняе — на 3 Полацкай нізіны, вусце каля в. Казяны. Асноўны прыток — р. Прорва (злева). На вадазборы 139 азёр, якія займаюць плошчу каля 125 км2 (12% вадазбору). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200— 250 м. Пойма перарывістая, яе пераважная шырыня 50—100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе (паміж імі пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму») і Богінскае. У вадазборы р. Дрысвята, на беразе воз. Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудавана Ігналінская АЭС. ДРЫСВЯТЫ (літ. Друкшай), возера на мяжы Браслаўскага р-на і Літвы. Пл. 44,5 км2. Найбольшая глыбіня 31 м. Даўжыня 13 км. Найбольшая шырыня 5,8 км. Даўжыня берагавой лініі 60,3 км. Аб'ём вады 313 млн. м3. Пл. вадазбору 604 км2. У бас. р. Дрысвята, за 22 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Дрысвяты. Схілы катлавіны — узгоркі і грады вышынёй да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усходнія і паўднёваўсходнія разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтва- рае мноства заліваў, асабліва ў паўднёвай частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыбіні 5 м пясчаныя грунты, цэнтральная частка выслана ілам, 8 астравоў, найболыны з іх Замак (пл. 0,26 км2). Зарастае каля 10 % пл. возера. Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцякае р. Прорва. Выкарыстоўваецца як вадаём-ахаладжальнік Ігналінскай АЭС. ДРЫСЫ, возера ў Расонскім р-не. Пл. 2,26 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 3,7 км. Найбольшая шырыня 0,96 км. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб’ём вады 5,83 млн. м'. Пл. вадазбору 1578 км2. У бас. р. Дрыса (выцякае з возера), за 35 км на У ад г. п. Расоны, на ПнЗ ад в. Перавоз. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м (на 3 15—20 м), параслі мяшаным лесам. Берагі пад хмызняком і лесам. Дно плоскае. У цэнтры 5 астравоў агульнай пл. 1 га. Мелкаводдзе ўздоўж берагоў і вакол астравоў да глыбіні 2 м (на Пн да 2,5 м) пясчанае і ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 2,2— 3 м. На Пд упадае р. Ушча, на ПнЗ злучаецца пратокай з воз. Глыба. ДРЫЧЫНСКІ КАНАЛ, М а ц я р ы нс к і к а н ал, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Цітаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 18,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПнЗ ад в. Бор Рудзенскага пассавета, упадае ў Цітаўку за 2 км на ПдЗ ад в. Загай. Прымае сцёк з Мацярынскага возера. ДРЭТУНЬ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,28 км2. Найбольшая глыбіня 3,4 м. Даўжыня 0,84 км. Найбольшая шырыня 0,44 км. Даўжыня берагавой лініі 2,33 км. Аб'ём вады 0,54 млн. м‘. Пл. вадазбору 14,8 км2. У бас. р. Палата, за 34 км на ПнУ ад г. Полацк, каля чыгуначнай станцыі Дрэтунь. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, разараныя, на 3 пад хмызняком. Дно плоскае, уздоўж берагоў выслана пяском і ілам, глыбей — сапрапелямі. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. У возера ўпадае ручай з воз. Чэрмісца, выцякае ручай у Палату. ДУБ, возера ў Гродзенскім р-не. Пл. 0,35 км2. Даўжыня 1,38 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,25 км. У бас. р. Нёман, за 37 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Запур'е, на мяжы з Літвой. Схілы катлавіны на Пн і 3 вышынёй 8—10 м (на Пд і У 2— 3 м), параслі лесам і хмызняком, на Пд участкамі разараныя. Дно выслана сапрапелем. ДУБАВЕЦ, возера ў Клічаўскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 2,3 км. Найбольшая шырыня 50 м. Пл. вадазбору 61,7 км2. У бас. р. Бярэзіна, за 23 км на ПдЗ ад г. п. Клічаў, за 50 км на 3 ад в. Ворліна, уяўляе сабой азёрападобнае расшырэнне ручая Лень. Па берагах лес і хмызняк. ДЎБАЙСКІ КАНАЛ, меліярацыйны Рака Дрыса каля вёскі Валынцы Верхнядзвінскага раёна. канал у Столінскім р-не, правы прыток р. Прыпяць. Даўжыня 47 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Гарадная, вусце за 6 км на У ад в. Кораб'е. Прытокі — каналы Вялікалескі, Крушын, Відзіборскі (злева), Магільны, Глінскі (справа). У нізоўі цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. ДЎБАЎКА, рака ў Гарадоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 22 км. Пл. вадазбору 177 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,6 %0. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Клюшова. У верхнім цячэнні называецца А с е ч а. Цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Асноўны прыток р. Карляча (справа). Упадае ў воз. Езярышча з ПдУ за 1,5 км на ПнЗ ад в. Жукава. ДЎБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Бобрык 1-ы (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,7 км. Пачынаецца з Водападводзячага канала за 1,5 км на ПдЗ ад в. Лобча, вусце за 5 км на ПдУ ад в. Парахонск. Па падводнай трубе (дзюкеры) перасякаецца з каналам меліярацыйнай сістэмы «Парахонская». ДЎБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім і Ляхавіцкім р-нах, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Дубава, упадае ў Шчару за 1,5 км на ПнУ ад в. Літва. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ДЎБАЎСКІ КАНАЛ, гл. Альхоўка. ДУБАЎСКОЕ ВОЗЕРА, у Ганцавіцкім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. У бас. р. Цна, за 9 км на Пд ад г. Ганцавічы, каля в. Люсіна. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам. Дно выслана сапрапелем. ДЎБЕНКА, рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток Сэрвачы (бас. Віліі). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Папоўка, упадае ў Сэрвач на 3 ад в. Баравікі. На працягу 5,7 км каналізаваная (ад вытоку да в. Няверы). ДЎБЕНКА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на У ад в. Вялікае Мажэйкава, упадае ў Лебяду на ўскраіне в. Малое Мажэйкава. На працягу 4,6 км каналізаваная (ад в. Кіралі да вусця). ДУБІНА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Рачанята, упадае ў Бярэзіну на ПдЗ ад в. Замосце Маладзечанскага р-на. На працягу 2 км каналізаваная (за 1 км на ПнУ ад в. Дубіна да вусця), прымае сцёк з асушальных каналаў. Месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычы торфу, што знаходзяцца побач. ДУБІНСКІ КАНАЛ, гл. Бобрынь. ДУБІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Жмакі, вусце за 1 км на У ад в. Войраўка. Ў ніжнім цячэнні на працягу 2,4 км канал пракладзены па былым рэчышчы ручая без назвы. ДЎБЛІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км, Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Дублін, упадае ў Сярэднюю Брагінку за 3 км на ПнЗ ад в. Новая Грэбля.