ДОЎГІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім і Бярозаўскім р-нах, левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Жытлін, вусце за 6 км на ПнУ ад в. Спорава. ДОЎГІ мох, ручай у Чавускім р-не, левы прыток р. Раста (бас. Дняпра). Даўжыня 4,9 км. Пачынаецца за 3,2 км на ПнУ ад в. Доўгі Мох, вусце ў гэтай жа вёсцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ДОЎЖА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 1,04 км2. Найбольшая глыбіня 13,7 м. Даўжыня 4,89 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 12,24 км. Аб'ём вады 5,73 млн. м\ Пл. вадазбору 10,3 км2. У бас. р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы, каля в. Доўжа. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м (на ПдУ да 20 м), разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, у асобных месцах абразійныя. Мелкаводная зона пясчаная, глыбакаводная выслана ілам. Зарастае 13 % пл. возера. Паласа расліннасці ўздоўж берагоў шырынёй 3— 20 м да глыбіні 2,3 м. На ПнЗ злучана пратокай з воз. Глодава. ДОЎЖНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 2,4 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 4,84 км. Пл. вадазбору 3,9 км2. У бас. р. Дрыса, за 22 км на ПдУ ад г. п. Расоны, каля в. Прудок. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. На Пд выцякае ручай у р. Дрыса. ДОЎЖЫНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,65 км2. Найбольшая глыбіня 17,9 м. Даўжыня 2,01 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 5,23 км. Аб’ём вады 4,59 млн. м\ Пл. вадазбору 14,3 км2. У бас. р. Крашанка, за 6 км на Пд ад г. п. Ушачы. Схілы катлавіны вышынёй 20—26 м (на ПдЗ 7—15 м), параслі хваёвым лесам. Берагі пад хмызняком, месцамі забалочаныя. Дно да глыбіні 4—7 м высцілаюць пясчаныя адклады, а глыбей — сапрапель і іл. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 25 м, падводная пашырана да глыбіні 5 м. На Пд у во- Возера Доўжа. зера ўпадае ручай з воз. Баркоўшчына, на Пн выцякае ручай у воз. Вечалле. Уваходзіць у курортную зону Ушачы (непадалёку дом адпачынку «Лясныя азёры»), ДРАГІЧЫН, возера ў Бабруйскім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,09 км. Уяўляе сабой азёрападобнае расшырэнне ручая, які ўпадае ў р. Вір (левы прыток Бярэзіны), за 3 км на ПдУ ад г. Бабруйск. Берагі часткова забалочаныя, уздоўж заходніх расце лес. ДРАГЎНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Гутлянка (бас. Дняпра). Даўжыня 10,9 км. Пачынаецца за 2,6 км на Пн ад в. Драгунск, упадае ў Гутлянку за 1,3 км на ПнУ ад в. Задвор’е. ДРАЖБІТКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Сосніцы (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 129 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %о. Выцякае з воз. Арлея, цячэ праз азёры Болныра, Дрогава і Сосна па Полацкай нізіне. Ад вытоку да воз. Болныра (3,6 км) рэчышча каналізаванае. Упадае ў Сосніцу за 33 км ад яе вусця. ДРАЖНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,007 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 50 м. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Нача (левы прыток Зах. Дзвіны), за 28 км на ПдЗ ад Полацка, за 0,5 км на 3 ад в. Наўліца, на ўскрайку забалочанага хмызняку. 3 У акружана высокімі схіламі. Сцёк па канале ў р. Нача. ДРАЖНЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,2 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнУ ад в. Дражна, вусце за 2 км-на Пд ад в. Падарэссе. ДРАЖНЕЎСКІ КАНАЛ, гл. Сінька. ДРАЖНЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім і Светлагорскім р-нах, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 2,8 км на ПдУ ад в. Глебава Рудня Бабруйскага р-на, упадае ў р. Бярэзіна за 2 км на ПдУ ад в. Дражня Светлагорскага р-на. ДРАЗДА, Д р о з к а, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 64 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %„. Пачынаецца каля в. Дзераўно, цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, вусце на У ад в. Камена. На працягу 11,5 км каналізаваная (за 2,3 км на ПнУ ад в. Хадакі да вусця). Каля в. Хадакі створана сажалка (пл. 0,16 км2). ДРАЗДОВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Нача, за 25 км на ПдЗ ад г. Полацк, за 0,5 км на Пд ад в. Слабада. Схілы катлавіны вышынёй 4— 5 м (на ПдУ да 15 м), параслі хмызняком. На ГІд выцякае ручай у р. Нача. ДРАЗДЫ, вадасховішча на паўночна-заходняй ускраіне Мінска. Пл. 2,1 км!. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 6 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 13 км. Аб'ём вады 5,7 млн. м3. Пл. вадазбору 649 км2. На р. Свіслач, на тэрыторыі клімата-бальнеалагічнага курорта Ждановічы. Уваходзіць у Вілейска-Мінскую водную сістэму. Створана ў 1976 для тэхнічнага водазабеспячэння і роднага добраўпарадкавання горада. Штучнымі дамбамі, па якіх пракладзены дарогі, катлавіна вадасховішча падзелена за 3 плёсы. Берагі пераважна нізкія, плаўна зліваюцца са схіламі катлавіны, участкамі добраўпарадкаваныя, са штучнымі пляжамі. Дно пясчанае. 4 астравы агульнай пл. 0,05 км2. Ваганні ўзроўню вады на працягу года 1—1,5 м. Моцнапраточнае, водная маса мяняецца за 7 сутак. Сярэдняя тэмпература на паверхні вады летам 18,5—21 °C. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 50—60 см) трымаецца да 3-й дэкады красавіка. Водная расліннасць развіта слаба. На лясістых берагах паўночна-заходняй часткі вадасховішча санаторыі, піянерскія лагеры і дачныя ўчасткі, лодачная станцыя, пляжная зона. Паміж вадасховішчамі Заслаўскае і Дразды пабудаваны канал для воднага слалама. Побач з вадасховішчам створаны арніталагічны заказнік «Лебядзіны» (нярэдка ў час пералётаў у ім спыняюцца рэдкія ахоўныя віды птушак, занесеныя ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь). ДРАЙ, рака ў Смаргонскім р-не, левы прыток р. Кужэц (бас. Віліі). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 15 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 9,5 %. Пачынаецца каля в. Ласавічы, упадае ў Кужэц на ПдЗ ад в. Залессе. ДРАНЕЎКД На працягу 5,3 км каналізаваная (ад в. Каты да вусця). Каля в. Каты створана сажалка (пл. 0,14 км2). ДРАНЕЎКА, рака, гл. Абедаўка. Возера Доўжына. Вадасховішча Дразды. ДРОГАВА ; ДРОГАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,42 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. У бас. р. Дражбітка (працякае праз возера), за 36 км на ПнУ ад г. Полацк, за 6 км на ПдЗ ад в. Труды. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі забалочаныя. ДРОЗДКА, рака ў Аагойскім р-не, правы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 27 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %0. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Трыянец, упадае ў Ілію за 2 км на 3. ад в. Пасадзец. Цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, праз невялікія лясныя масівы. На ўсім працягу каналізаваная. ДРОЗКА, рака, гл. Дразда. ДРОНЬКАЎСКІ КАНАЛ, гл. Тужарскі канал. ДРУГІ ВАДАВЫПУСК, водаадводны канал у Мінскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 3 км. Выцякае з Заслаўскага вадасховішча за 1,5 км на ПдЗ ад в. Прымор'е, упадае ў вадасховішча Дразды з Пн каля дачнага пасёлка № 6 і дома адпачынку «Беларусь». Траса вадавыпуску праходзіць у межах лесапаркавай зоны Заслаўскага вадасховішча. Забяспечвае актыўны водаабмен паўночна-ўсходняй часткі Заслаўскага вадасховішча, паляпшае водны рэжым Вілейска-Мінскай воднай сістэмы. У склад вадавыпуску ўваходзяць: водапрапускная труба з падводзячым каналам, верхавы канал, шчытавы вадаскід, траса слалама, трохступеньчаты хуткацёк, нізавы канал. Рэжым работы вадавыпуску залежыць ад узроўню Заслаўскага вадасховішча. У зімовы перыяд адключаецца. ДРЎЖБА, канава Д р у жба, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 8,6 км. Адыходзіць ад Пажыхарскага канала за 3 км на ПдЗ ад в. Прыстарань, упадае ў Сведзь за Q.9 км на Пд ад в. Яланы. ДРУЖНА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 0,4 м. Даўжыня 0,44 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,21 км. Аб'ём вады 0,03 млн. м3. Пл. вадазбору 18,4 км2. У бас. р. Дружнянка (працякае праз возера), за 15 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Рукшы. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м (на У да 3 м), разараныя, на У і ПдУ пад хмызняком. Берагі сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. Зарастае Рака Друйка ў ніжнім цячэнні. поўнасцю. У выніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1,5 м. ДРУЖНЫ, ручай у Калінкавіцкім р-не, левы прыток канала Ненач (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1,8 км на ПнЗ ад в. Мікулінск, вусце за 1 км на У ад в. Сельцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ДРУЖНЯНКА, рака ў Браслаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 15 км. ГІл. вадазбору 73 км'. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %». Выцякае з воз. Рудавец, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз воз. Дружнае. Упадае ў воз. Дрывяты з ПдУ каля в. Ахрэмаўцы. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні каналізаванае. ДРУЙКА, рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 52 км. Пл. вадазбору 1050 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о. Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава, вусце каля г. п. Друя. Асноўны прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13 % вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля в. Качэргі да 1,7 км, Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй вёскі Друйск 6—8 м. Каля в. Друйск плаціна і сажалка былой Браслаўскай ГЭС. ДРУКША, рака, гл. Дрысвята. ДРУНЁЎКА, рака ў Свіслацкім р-не, левы прыток р. Рудаўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 11 км, Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пл. вадазбору 52 км2. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Цяраспаль, вусце за 6 км на У ад в. Рудня. Каналізавана 5,3 км рэчышча ад вытоку. ДРЎЦЬ, рака ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра. Даўжыня 295 км. Пл. вадазбору 5020 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 31,6 м3/с. Агульнае падзенне ракі 105,2 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 % Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Раздольная Талачынскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне Рагачова. Агульная даўжыня рачной сістэмы Друці 2000 км, густата рачной сеткі 0,39 км/км2. Асноўныя прытокі: Крывая, Няропля, Вабіч, Арлянка, Балонаўка, Грэза (злева), Аслік, Малыш, Даўжанка, Дабрыца (справа). Вадазбор у вярхоўі ў межах Аршанскага ўзвышша, на астатнім працягу — ва ўсходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна да ўпадзення р. Крывая невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2,5 км. Схілы парэзаныя, вышыня іх 8— 30 м, да г. п. Бялынічы адкрытыя і пад ворывам, ніжэй па цячэнні пераважна пад лесам. Левы схіл больш спадзісты, правы ўмерана стромкі, нярэдка абрывісты. Пойма пераважна двухбаковая (на асобных участках у нізоўі левабярэжная, у верхнім цячэнні часткова затопленая Цяцерынскім, у ніжнім — Чыгірынскім вадасховішчамі), адкрытая, лугавая. Паверхня поймы ў прырэчышчавай частцы роўная, месцамі ўзгорыстая, перасечаная старыцамі, асушальнымі канавамі, лагчынамі. Рэчышча каналізаванае на 2 участках у вярхоўі: ад в. Навасёлкі да г. Талачын (7 км) і ад пункта за 0,4 км ніжэй моста на аўтамабільнай дарозе Мінск — Масква да в. Друцк (8,6 км). На астатнім працягу моцназвілістае, свабодна меандруе, ніжэй упадзення р. Вабіч разгалінаванае на пратокі і рукавы з шматлікімі старыцамі і залівамі. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 10—20 м, ніжэй 30—50-м. Берагі пераважна стромкія, месцамі абрывістыя, вышынрй 1—2,5 м (на лукавінах 3—5 м), у вусцевай частцы спадзістыя, вышынёй да 1 м. Асаблівасць рэжыму — вельмі выразнае веснавое разводдзе, на якое прыпадае 54 % гадавога сцёку. Веснавы пад'ём узроўню вады інтэнсіўны (7—10 сутак), найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанню 2,5—2,8 м. Веснавы ледаход каля 3 сутак. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На ёй гарады Талачын і Рагачоў, гар. пасёлкі Круглае і Бялынічы, зоны адпачынку Чыгірынка, Маліна, Друць, Лужкі. Суднаходная ніжэй плаціны Чыгірынскага вадасховішча (за 84 км ад вусця) у паўнаводны перыяд.