• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ДЗІВАЦЬ, ручай у Полацкім р-не, правы прыток Обалі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 49 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %„.
    Пачынаецца за 2,3 км на Пн ад в. Барысаўка, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Обаль каля в. Валюшчына. Ад вытоку да в. Залессе на працягу 4,9 км рэчышча каналізаванае. ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Петрыкаўскім р-не.
    Пл. 0,78 км2.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,9 км.
    У бас. р. Трэмля (левы прыток Прыпяці), за 35 км на ПнУ ад г. Петрыкаў, 5 км на Пн ад в. Церабаў, сярод забалочанага паніжэння. Схілы катлавіны вышынёй да 1 м, спадзіс-
    тыя, парослыя хмызняком. Берагі забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя.
    ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Глускім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    У бас. р. Пціч, за 13 км на ПнУ ад г. п. Глуск, за 3,5 км на У ад пас. Кіраўскае, сярод асушанага тарфянога балота. Дно выслана сапрапелем. Злучана ручаём з р. Ліса.
    ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Чэрвеньскім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,51 км.
    Найбольшая шырыня 0,42 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Волма, за 3 км на ПдУ ад г. Чэрвень, на асушаным балоце. Злучана меліярацыйнай канавай з р. Чэрвенка.
    ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Чэрвеньскім р-не.
    Пл. 0,14 км2.
    Даўжыня 0,52 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Уса (выцякае з возера), за 16 км на Пн аД г. Чэрвень, за 1,5 км на ПнУ ад в. Вішанька. Вакол возера забалочаны хмызняк; з захаду — асушанае балота.
    ДЗІКАЕ ВОЗЕРА, у Дзятлаўскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    У бас. р. Моўчадзь (левы прыток Нёмана), за 11 км на Пн ад г. п. Дзят-
    лава, за 1 км на Пд ад в. Нагародавічы. 3 паўночнага боку лес. Злучана ручаём з р. Дзятлаўка.
    ДЗІКАЯ, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Пагірынскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца на заходняй ускраіне в. Страла, упадае ў Пагірынскі канал на ПнУ ад в. Малыя Краглі. На працягу 2,2 км каналізаваная (ад в. Вялікія Краглі да вусця).
    ДЗІКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лагойскім р-не, левы прыток р. Гайна |бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км, Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Казыры, упадае ў Гайну за 1,5 км на Пд ад в. Чырвоны Бор.
    ДЗІКУШКА, ракаў Шчучынскім р-не, левы прыток Жалудзянкі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 9 км.
    Пл. вадазбору 86 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 %0.
    Пачынаецца каля в. Скрыбаўцы, цячэ па паўднёвай частцы Лідскай раўніны, упадае ў Жалудзянку на Пн ад в. Лябёдка. Асноўны прыток р. Ішчальнянка. На ўсім працягу каналізаваная.
    ДЗІМАМЁРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лоеўскім р-не, правы прыток р. Пясочанка (бас. Дняпра). Даўжыняб,! км. Пачынаецца за 0,7 км на Пд ад в. Дзімамеркі, упадае ў Пясочанку за 2,3 км на ПнУ ад в. Майск. ДЗІРНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Браслаўскім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток р. Белая (бас. Зах. Дзвіны). Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Ісакаўцы Браслаў-
    скага р-на, вусце каля х. Паўлінова Шаркоўшчынскага р-на.
    ДЗІСЕНКА, назва р. Дзісна ў верхнім цячэнні.
    ДЗІСНА, рака ў Віцебскай вобл. і Літве, левы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 178 км, у межах Беларусі каля 149 км.
    Пл. вадазбору 8180 км2, у межах Беларусі каля 7730 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 52,4 м’/с.
    Агульнае падзенне ракі 39,7 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0.
    Выцякае з воз. Дзіснай (Аітва), цячэ па тэрыторыі Браслаўскага (на мяжы зЛітвой), Пастаўскага, Шаркоўшчынскага і Міёрскага р-наў па Дзісенскай нізіне — заходняй частцы Полацкай нізіны. У верхнім цячэнні называецца Д з і с е н к а. Асноўныя прытокі: Бірвета, Галбіца, Бярозаўка, Мнюта, Авута (справа), Дрысвята, Янка, Маціца (злева). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, месцамі да 1,5 км. Пойма ў вярхоўі чаргуецца па берагах (шырыня 200—400 м), на астатнім працягу двухбаковая, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 80—100 м, у ніжнім да 500 м. Рэчышча звілістае, на працягу 7,7 км (1 км на У ад в. Германаўшчына — 2 км на Пд ад в. Марозаўка Браслаўскага р-на) каналізаванае; шырыня яго 20—30 м, у сярэднім цячэнні да 60 м, у нізоўях да 100 м. Берагі ў вярхоўях нізкія, часткова забалочаныя, на астатнім працягу стромкія, вышынёй 2—7 м, у месцах выхаду грунтавых водаў забалочаныя. Максімальны расход вады 710 м3/с, мінімальны — 5 м’/с (в. Па-
    Рака Дзісна ў ніжнім цячэнні.
    зікі Міёрскага р-на, за 15 км ад вусця; адпаведна 1963, 1960). Рака замярзае ў 2-й дэкадзе снежня, крыгалом у 1-й дэкадзе сакавіка.
    ДЗІТВА, рака на тэрыторыі Літвы, Воранаўскага і Лідскага р-наў, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 93 км (у межах Беларусі каля 90 км).
    Пл. вадазбору 1220 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца каля г. Эйшышкес у Літве, за 1,2 км ад в. Даўгердзішкі перасякае мяжу Беларусі, цячэ ў межах Лідскай раўніны, у нізоўі — па Нёманскай нізіне. Вусце за 1,3 км ад в. Бенявічы Лідскага р-на. Асноўныя прытокі: Каменка, Восава, Няшкрупа, Крупка, Лідзея (злева), Радунька, Чарняўка (справа). Даліна выразная, яе шырыня да ўпадзення р. Крупка 1—2,5 км, ніжэй 0,6—1,1 км. Пойма двухбаковая, забалочаная, шырынёй ад 500 м да 1 км. Рэчышча ад мяжы з Літвой (50 км) каналізаванае, ніжэй моцназвілістае, дзеліцца на рукавы. Яго шырыня ў межах 20— 25 м, у верхнім цячэнні 5—10 м. ДЗЯВІЦА, рака ў Слуцкім р-не, левы прыток Сівельгі (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 55 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Пачынаецца за 4 км на З-ПнЗ ад в. Целявічы, цячэ па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Сівельгу за 1,5 км на ПдЗ ад в. Устронь. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ДЗЯВІЦА, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 53 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0.
    Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Салтанаўка, вусце за 4,5 км на ПнЗ ад в. Загор'е. Прывусцевы ўчастак у межах Кармянскага р-на. Па берагах і ў вадазборы расце лес. ДЗЯВІЧКІ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,14 км2.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,65 км. Пл. вадазбору 2,12 км2.
    У бас. р. Палата, за 20 км на ПнУ ад г. Полацк, каля в. Дзявічкі. Схілы катлавіны невыразныя. На ПнУ з возера выцякае ручай у р. Палату. ДЗЯВІЧКІ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
    У бас. р. Палата, за 42 км на ПнУ ад Полацка, за 1,7 км на Пд ад чыг. ст.
    Возера Дзягілі.
    Алёшча. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м (на 3 невыразныя), параслі хмызняком.
    ДЗЯВОЧАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
    Пл. 0,51 км2.
    Найбольшая глыбіня 17,5 м.
    Даўжыня 1,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,93 км.
    Аб’ём вады 3,58 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,15 км’.
    У бас. р. Тураўлянка, за 18 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Камень. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м (на Пд і ПдУ 11—20 м), пад хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, участкамі зліваюцца са схіламі. Дно высцілаюць пяскі (да глыбіні 2—3 м) і ілы. Надводная расліннасць ўтварае паласу шырынёй да 35 м. У возера ўпадае ручай, выцякае ручай у воз. Чаросава.
    ДЗЯГАЎКА, ручай у Клічаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня каля 6 км. Пачынаецца за 0,8 км на Пн ад в. Ліцвінава, вусце за 1,5 км на Пд ад чыгуначнага моста ў г. Крычаў. Ад вытоку рэчышча на працягу 3 км каналізаванае.
    ДЗЯГІЛІ, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 1,37 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,7 м.
    Даўжыня 1,71 км.
    Найбольшая шырыня 1,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,44 км.
    Аб'ём вады 1,75 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4 км2.
    У бас. р. Вузлянка, за 7 км на ПнУ ад г. п. Мядзел, каля в. Дзягілі. Схілы катлавіны вышынёй 1 м (на Пн да 7 м), параслі хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Берагі сплавінныя, тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, уздоўж паўночнага берага — пяском. Зарастае надводнай расліннасцю да глыбіні 1—1,2 м. 3 возера бярэ пачатак Дзягільскі канал.
    ДЗЯГІЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, правы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 14 км. Пачынаецца з воз. Дзягілі за 2,5 км на Пд ад в. Дзягілі, упадае ў
    Вузлянку за 5,8 км на 3 ад в. Новыя Габы.
    ДЗЯГЦЯРКА, рака, гл. Вільчанка. ДЗЯЙКОЎСКАЕ, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,03 км .
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,67 км.
    У бас. р. Вужыца, за 2 км на ПнЗ ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска, за 0,5 км на У ад в. Пракуды. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, пад выганам і хмызняком. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25— 100 м. На У упадае ручай Чарвічны, на ПдЗ выцякае ручай у воз. Іскраўскае.
    ДЗЯНІСКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах, правы прыток р. Ржаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 0,3 км на 3 ад в. Турск Рагачоўскага р-на, упадае ў Ржаўку за 1,5 км на ПдЗ ад в. Дзяніскавічы Жлобінскага р-на.
    ДЗЯНЦЕЛКА, рака, гл. Дзятлаўка. ДЗЯРАЖАНКА, рака ў Шчучынскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 21 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %0.
    Дзявочае возера.
    Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Лагады, упадае ў Нёман на У ад в. Турэйск. У верхнім цячэнні каналізаваная.
    ДЗЯРАЖНЯ, Дзяражанка, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра).
    Даўжыня 54 км.
    Пл. вадазбору 312 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Дзяражня Клімавіцкага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Белая Дуброва Касцюковіцкага р-на. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 1—2 км, Пойма двухбаковая, у верхнім цячэнні да в. Брацькавічы Касцюковіцкага р-на месцамі забалочаная, ніжэй адкрытая, лугавая, шырынёй 0,7— 0,8 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае, ніжэй звілістае, яго шырыня ў межань 6—10 м. ДЗЯРАЖНЯ, Дзяражанка, рака ў Рэчыцкім р-не, левы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 59 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
    Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Гарноўка, вусце на ўсходняй ускраіне в. Дзяражня. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,4 км каналізаванае. Рака перасякае забалочаны лес, у вярхоўі — урочышча Казелькава Варта. ДЗЯРАЖНЯ, возера ў Расонскім р-не.