• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня 1,06 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,35 км.
    У бас. р. Шэвінка (правы прыток Зах. Дзвіны), за 11 км на ПнУ ад г. п. Шуміліна, каля в. Грабніца. Схілы катлавіны вышынёй 7—9 м, разараныя, у ніжняй частцы да ўрэзу вады расце хмызняк. Упадае ручай з воз. Філіпенскае, выцякае ручай у Заронаўскае возера.,
    ГРАБСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, правы прыток р. Язнач (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдЗ ад в. Горкі, упадае ў Язнач за 1,7 км на У ад в. Нівы.
    ГРАВА, Граўка, канал Граўка, рака ў Асіповіцкім р-не ў бас. Дняпра.
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 92 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %«.
    Пачынаецца за 0,5 км на У ад в. Пагарэлае, упадае ў Асіповіцкае вада-
    Возера Гомепь.
    ГРАДАЎКА
    сховішча на паўднёвай ускраіне в. Лапічы.
    ГРАДАЎКА, рака ў Камянецкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 13 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Задвор'е Камянецкага р-на, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Чарнаўчыцы Брэсцкага р-на. Цячэ па паўднёвай ускраіне Прыбугскай раўніны. Асноўны прыток — р. Безымянка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ГРАДСКАЕ ВОЗЕРА, Чорнае воз е р а, у Мядзельскім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Даўжыня 0,8 км,
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,88 км.
    У бас. р. Вузлянка, за 18 км на Пд ад г. п. Мядзел, за 4,5 км на ПнУ ад в. Чарэмшыцы, у межах гідралагічнага заказніка Чарэмшыца. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма шырынёй да 500 м, нізкая, забалочаная, з сеткай меліярацыйных каналаў.
    ГРАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, правы прыток Пагонненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Дронькі, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Пагоннае.
    ГРАЖЎНКА, рака ў Воранаўскім р-не, левы прыток Шальчы (бас. Нёмана). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца на У ад в. Рамуці, упадае ў Шальчу на Пн ад в. Беняконі. На ўсім працягу каналізаваная.
    ГРАЗІВА, рака ў Нараўлянскім р-не Гомельскай вобл. і ў Оўруцкім р-не на Украіне, правы прыток р. Славечна (бас. Прыпяці). Даўжыня 28,6 км, у т. л. 9 км на Беларусі (каналізаваная), 3,6 км на мяжы з Украінай. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Гразіва Оўруцкага р-на, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Дзямідаў Нараўлянскага р-на. Цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці, свабодна перасякаецца з р. Жа-
    Возера Грыбна.
    лонь (большая частка сцёку ідзе па Гразіве). Жывіць вадасховішча Свяча. ГРАЗНЎХА, рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах, левы прыток р. Чарняўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца каля в. Краўцова Гарадоцкага р-на, вусце каля в. Шчарбакі Шумілінскага р-на. Рэчышча ад вусця на працягу 3 км каналізаванае.
    ГРАЗЬ, рака, гл. Плясна.
    ГРАМАШЧАНКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток р. Дрыса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Грамошча, вусце за 1,2 км на ПнУ ад в. Гараўцы Расонскага р-на. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 4 км каналізаванае.
    ГРАМНІЦА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўжыня 9 км, Пачынаецца за 0,6 км на ПнУ ад в. Новае Чэрнева, упадае ў Дзвінасу за 1 км на ПдУ ад в. Рудня. На ўсім працягу каналізаваная, у сярэднім цячэнні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У пойме здабываецца торф.
    ГРАМНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лагойскім р-не, левы прыток Грамніцы (бас. Віліі). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад в. Грамніцы, упадае ў Грамніцу за 3,4 км на ПнУ ад в. Нарбутава.
    ГРАЎЖАНКА, рака, гл. Гаружанка. ГРАЎКА, рака, гл. Грава.
    ГРОМАЦЬ, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток Лужасянкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 84 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %о.
    Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Казловічы, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша па лясістай мясцовасці. Асноўны прыток р. Рабінка (справа). Упадае ў Лужасянку за 1,2 км на ПнЗ ад в. Хабаты.
    ГРОМЧАК, ручай у Шчучынскім р-не, правы прыток Нявішы (бас. Нёмана). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Голдзішкі, упадае ў Нявішу на ПдУ ад в. Вуглы. На ўсім працягу каналізаваны.
    ГРУБЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Брагінскім р-нах, правы прыток р. Несвіч (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Уласы Хойніцкага р-на, вусце за 2,8 км на ПдЗ ад в. Жалібор Брагінскага р-на.
    ГРЎДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, у вадазборы Дрычынскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 8,2 км. Адыходзіць ад Дрычынскага канала за 1,5 км на ПнЗ ад в. Белае, уліваецца ў яго за 2 км на У ад п. Вясёлы.
    ГРУЗДЗЁНІЦА, Навіны, рака ў Смаргонскім і Вілейскім р-нах, правы прыток р. Нарач (бас. Віліі). Даўжыня 10,3 км, Пачынаецца каля в. Дзярвелі, упадае ў Нарач на паўночна-
    ўсходняй ускраіне в. Вайдзені. На ўсім працягу каналізаваная.
    ГРУНВАЛЬДЫ, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,09 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,30 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
    У бас. р. Аасіца, за 34 км на ПнУ ад г. Паставы, за 1,6 км на ПнЗ ад в. Ауцк-Казлоўск. Схілы катлавіны невыразныя, месцамі разараныя. Упадае ручай.
    ГРЎША, ручай у Лідскім р-не, правы прыток Жыжмы (бас. Нёмана). Даўжыня 3,3 км. Пачынаецца к&ля х. Юравічы, упадае ў Жыжму на Пн ад в. Гімбуты. На ўсім працягу каналізаваны.
    ГРЬІБНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,8 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,2 м.
    Даўжыня 1,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,36 км. Аб'ём вады 0,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору 19,6 км2.
    У бас. р. Свіна, за 46 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на У ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 4—5 м (на Пн да 11 м), параслі лесам і хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі забалочаныя, сплавінныя, на Пн пясчаныя. Пойма шырынёй да 200 м, забалочаная, тарфяністая, пад хмызняком, на Пд разараная. Дно выслана сапрапелем. Упадае ручай з воз. Званае, выцякае ручай у воз. Клетнае. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю.
    ГРЫЎДА, рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 85 км, Пл. вадазбору 1330 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о.
    Пачынаецца каля в. Варонічы Слонімскага р-на, цячэ па Слонімскім узвышшы. Асноўныя прытокі: Була, Булянка, Руднянка, Бусяж, Любішчанскі канал. Даліна выразная, яе шырыня ад 1 да 1,5 км, у вярхоўі не выражана. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, шырыня яе 0,4—0,8 км, у ніжнім цячэнні да 1,5 км, у асобных мясцінах перасечаная старыцамі і асушальнымі канавамі. Рэчышча ў вярхоўі і на асобных участках каналізаванае. Яго шырыня ў межань ад 3—4 м у вярхоўі да 20—30 м у ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. У маляўнічых мясцінах на ўскраіне г. Івацэвічы зона адпачынку, ніжэй горада ўздоўж ракі насыпныя дамбы. ГРЫЎЧЫК, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток Выні (бас. Нёмана).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 57 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %о.
    Рака Грыўда каля горада Івацэвічы.
    Пачынаецца каля в. Бадзяжы, упадае ў Выню на паўночнай ускраіне в. Харытонаўка. У верхнім цячэнні называецца Про рва. Ад вытоку на працягу 12 км каналізаваная. Каля вёсак Старыца і Баркаўцы створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,32 км! і 0,09 км2|.
    ГРЭБЕЛЬКА, К л і м а ў к а, рака ў Івацэвіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Манцюты, упадае ў Шчару на У ад в. Быцень. На працягу 5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Рудня).
    ГРЭБЕЛЬКА, рака, гл Грэбенка.
    ГРЭБЕЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ліпнікі, упадае ў Зах. Буг за 1 км на ПнЗ ад г. п. Дамачова. Канал стары, зарослы, не абслугоўваецца.
    ГРЭБЕНКА, Г рэбелька, рака ў Мінскім і Пухавіцкім р-нах, левы прыток Пцічы (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 87 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0.
    Пачьінаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Аляксееўка Мінскага р-на, цячэ ў межах паўднёвай ускраіны Мінскага ўзвышша і па паўночна-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Упадае ў Пціч каля в. Наваполле Пухавіцкага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ГРЭБЛЯ, рака ў Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Зубар (бас. Дняпра). Даўжыня каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Журбін, упадае ў Зубар за 1,5 км на 3 ад в. Кісялі. ГРЭЗА, рака ў Магілёўскім і Быхаўскім р-нах, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра).
    Даўжыня 51 км.
    Пл. вадазбору 458 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
    Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Загрэззе Магілёўскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце на паўднёвай
    ускраіне в. Вязьма Быхаўскага р-на. Асноўны прыток Езва (злева). Даліна трапецападобная, шырыня яе 1 — 1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ракі ў межань ў верхнім цячэнні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. ГРЭНКІ, возера ў Баранавіцкім р-не. Пл. 0,32 км2. У бас. р. Шчара, за 3 км на Пн ад Баранавіч.
    ГРЭЦКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    ГІл. 0,77 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 4,63 км.
    Найбольшая шырыня 0,24 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,38 км. Аб'ём вады 1,67 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,5 км2.
    У бас. р. Мёрыца, за 6 км на У ад г. Міёры, каля в. Ліпаўка. Схілы катлавіны вышынёй 2—6 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, пад хмызняком, на ПнУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, ілістае. Злучана пратокай з воз. Чэрас. Паласа расліннасці шырынёй 10—50 м да глыбіні 1 м.
    ГУБІЗА, возера, гл. Гульбеза.
    ГУДЫ, Укропаўшчына, меліярацыйны канал у Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Гуды, упадае ў Іслач за 1 км на У ад в. Баравікоўшчына. У сярэднім цячэнні часам улетку перасыхае.
    ГУЙКА, рака ў Мінскім і Маладзечанскім р-нах, у бас. Віліі.
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 98 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,3 %0.
    Пачынаецца каля в. Шчадроўшчына Мінскага р-на, працякае па паўночных схілах Мінскага ўзвышша. У г. п. Радашковічы ў сутоках з Вязынкай утварае Рыбчанку. На працягу 4,8 км каналізаваная: ад в. Рагава на ПнЗ (2,6 км) і на ПдУ (2,2 км). ГУЛЁВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Закованка (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,7 км. Пачынаецца за 6 км на ПдЗ ад в. Гулевічы, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Пеніца.