• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ГЛЫБАЧКА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Ушача, за 25 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Глыбачка. Схілы катлавіны вышынёй да 14 м, на Пд і У пад лесам і хмызняком, на 3 пад агародамі. На 3 і Пд парослая хмызняком, пойма шырынёй 20—40 м. ГЛЫБАЧКА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,38 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Шоша, за 24 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 1,3 км на ПнУ ад в. Германоўшчына, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 18 м, на Пд да 7 м. Уздоўж паўночна-ўсходніх і заходніх берагоў нешырокая забалочаная пойма.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Талачынскім р-не.
    Пл. 0,44 км2.
    Даўжыня 0,95 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.
    Пл. вадазбору 6,1 км2.
    У бас. р. Бярозаўка, за 22 км на У ад г. Талачын, каля в. Галошава. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, разараныя. Берагі на 3 і ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,42 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,5 м.
    Даўжыня 1,11 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,36 км. Аб'ём вады 2,2 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,94 км’.
    У бас. р. Палата за 47 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на У ад в. Малое Сітна, у межах азёрнага заказніка Глыбокае-Чарбамысла. Схілы катлавіны вышынёй 15—17 м, на Пн да 2 м, пад хваёвым лесам. Берагі месцамі зліваюцца са схіламі, пясчаныя, на Пн тарфяныя. Мелкаводдзе вузкае. Дно пясчанае, з глыбіні 5,5 м сапрапелістае. Вызначаецца празрыстасцю і чысцінёй вады, а яе нізкая мінералізацыя і высокая кіслотнасць абмяжоўваюць развіццё расліннасці 1 іхтыяфауны (водзіцца пераважна акунь). Расце палушнік азёрны — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу; на глыбіні да 9 м — імхі.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,37 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,6 м.
    Даўжыня 1,34 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,35 км. Аб'ём вады 1,72 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2,3 км2.
    У бас. р. Ушача, за 7 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Сержаны. Схілы катлавіны вышынёй 6—15 м, на Пд да 5 м, разараныя, на ПнУ пад
    лесам. Берагі пясчаныя, на ПнУ і ПдЗ сплавінныя. Дно каля берагоў стромкае, пясчанае, глыбей 2 м сапрапелістае. Упадаюць 4 ручаі, выцякае ручай у р. Ушача. Зарастае да глыбіні 3,8 м.
    Возера Глыбочына (Полацкі раён).
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,34 км2.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,55 км.
    Пл. вадазбору 13,3 км2.
    У бас. р. Свольна (правы прыток Дрысы), за 28 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 2,4 км на У ад в. Валясы, сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15 м, на ПнЗ да 25 м. Праз возера цячэ р. Нячэрская (левы прыток Свольны).
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,18 км.
    Пл. вадазбору 10,5 км2.
    У бас. р. Храпаўлянка, за 6 км на ПдЗ ад г. Гарадок, каля в. Малыя Стайкі. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, пад хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з Пярвішчанскім возерам.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Найбольшая гльібіня 9 м.
    Даўжыня 0,96 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км, Даўжыня берагавой лініі 2,23 км.
    Аб'ём вады 1 млн. м!.
    Пл. вадазбору 2,7 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 27 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Малы Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком, на ПнЗ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і Пд месцамі нізкія, забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 3—3,5 м ілістае. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 4,5 м.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Возера Глыбочына (Полацкі раён).
    Пл. 0,16 км2.
    Найбольшая глыбіня 16,1 м.
    Даўжыня 0,74 км.
    Найбольшая шырыня 0,39 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,95 км.
    Аб'ём вады 0,81 млн. м3.
    Пл. вадазбору 15,8 км2.
    У бас. р. Вята, за 10 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Апанасенкі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Берагі нізкія, на ПдУ забалочаныя. Злучана ручаём з воз. Сярэднік, выцякае р. Ганчыца.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    У бас. р. Палата, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км ад в. Дрэтунь, сярод забалочанага лесу.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
    У бас. р. Обаль, за 38 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на Пд ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, пад лесам. На Пд выцякае ручай у воз. Летняе.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Галбіца, за 24 км на У ад г. Паставы, на ўсходняй ускраіне г. п. Варапаева. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад забудовамі, разараныя. Выцякае ручай у р. Заражанка (верхняе цячэнне Галбіцы).
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
    У бас. р. Нішча (правы прыток Дрысы), за 18 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на Пн ад в. Юхавічы. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на ПдУ пад лесам, на 3 і ПдЗ разараныя. ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,22 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
    На водападзеле рэк Волта (левы прыток Зах. Дзвіны) і Бярэжа (левы прыток Дзісны), за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, на балоце Мох у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Берагі забалочаныя, тарфяністыя.
    ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,007 км2.
    Даўжыня 0,17 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
    У бас. р. Аужасянка, за 25 км на ПнУ ад г. Гарадок, 2,5 км на ПдЗ ад в. Загуззе (Канашоўскі сельсавет). Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад лесам.
    ГЛЫБОКАЕ СТРЎНАВА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 1,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,65 км.
    Пл. вадазбору 2 км2.
    У бас. р. Аўсянка, за 30 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 5 км на ПдУ ад в. Вярэчча. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м, пад лесам. Злучана пратокай з воз. Мелкае Струнава.
    ГЛЫБОКАЯ, Г л ы б 6 ч ы н а, Г л ыббчыцкі к а н а л, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Чачора (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Новая
    Яцкаўшчына, вусце на заходняй ускраіне в. Кавалёў Рог. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,37 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,8 м.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады 1,54 млн. м3.
    Пл. вадазбору 6,2 км’.
    У бас. р. Вядзеціца, за 21 км на ПнУ ад Полацка, на ПдЗ ад воз. Вядзета. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, на У да 10 м, пясчаныя, параслі лесам. Берагі на У участкамі супадаюць са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, стромкае. Дно ў паўночнай частцы да глыбіні 4—5 м пясчанае, у цэнтральнай і паўднёвай — сапрапелістае. Упадае ручай з воз. Бярэзнік, выцякае ручай у воз. Вядзета. Зарастае слаба, шырыня паласы расліннасці да 10 м, пашырана да глыбіні 2 м.
    ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,22 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 0,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,98 км. Аб’ём вады 0,3 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 14 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 2 км на 3 ад в. Трыполле, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пясчаныя. Берагі вышынёй да 0,5 м, забалочаныя, тарфяністыя, да ўрэзу вады расце лес і хмызняк. Дно плоскае, сапрапелістае, каля ўсходняга берага пясчанае. Шырыня паласы надводнай расліннасці 15—30 м. Упадае меліярацыйная канава, выцякае ручай у воз. Сямёненкі.
    ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Найбольшая глыбіня 28 м.
    Даўжыня 0,48 км.
    Найбольшая шырыня 0,36 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,44 км. Аб’ём вады 1,68 млн. м3.
    Пл. вадазбору 8,42 км2.
    У бас. р. Свінка (цячэ праз возера), за 11 км на ПнУ ад г. Чашнікі, каля в. Новая Ніва. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад сельгасугоддзямі. Берагі высокія, на 3 сплавінныя. Дно пясчанае і пясчана-ілістае, глыбей 1,5—2 м сапрапелістае. Шырыня паласы падводнай расліннасці 5—25 м.
    ГЛЫБОЧЫНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,36 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Нешчарда (правы прыток Дрысы), за 24 км на ПнУ ад г. п. Ра-
    соны, за 0,7 км на Пн ад в. Галубова. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова разараныя, на Пн пад хмызняком. Упадае ручай з воз. Вялікія Блізняты, выцякае ручай у воз. Верамееўскае.
    ГЛЫБОЧЫЦА, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 21 м.
    Даўжыня 0,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,37 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,17 км. Аб'ём вады 1,5 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1 км2.
    У бас. р. Ула, за 3 км на У ад г. Лепель, каля в. Глыбочыца. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі супадаюць са схіламі, месцамі пад хмызняком. Злучана ручаём з воз. Бораўна. ГЛЫБОЧЫЦКІ КАНАЛ, рака, гл. Глыбокая.
    ГЛЫБОШЧЫНА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,21 км’.
    Найбольшая глыбіня 18,1 м. Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,03 км. Аб'ём вады 1,4 млн. м'.
    Пл. вадазбору 1,25 км2.
    У бас. р. Друйка, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Опліса 1-я. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі вышынёй 0,3—0,5 м, месцамі сплавінныя. Выцякае ручай у воз. Опліса.
    ГНЕДКІ, меліярацыйны канал у Клімавіцкім р-не, правы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км, Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Кашаноўка, зліваецца з Жадунькай за 1,4 км на ПдУ ад в. Слабада.
    ГНЕЗДЗІШЧА, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток канала Рудня (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 5 км на ПнУ ад в. Краі, вусце за 6,5 км на Пн ад в. Рудня.
    ГНЕЗНА, рака, гл. Нятупа.
    ГНЕЎ, рака ў Веткаўскім р-не, левы прыток р. Стаўбун (бас. Дняпра). Даўжыня каля 6 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Неглюбка, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Гарадок. Каля вусця на працягу 2 км рэчышча каналізаванае.
    ГНІВА, Утонька, Калінаўка, рака ў Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня каля 15 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Залужжа, вусце за 3 км на 3 ад в. Рыслаўе. Ад вытоку на працягу 3 км рэчышча каналізаванае. На берагах ракі забалочаны лес, прывусцевы ўчастак на забалочанай пойме Сажа сярод шматлікіх старычных азёр.