• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня берагавой лініі 1478 км.
    У бас. р. Выдрыца, за 17 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, каля в. Івахнава. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя, на Пд і У вышынёй да 15 м, пад лесам. Берагі высокія, на Пд і У зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з воз. Вербна. ГАРАДНІЦА, Гарадзея, Гарад з е й к а, рака ў Нясвіжскім р-не, левы прыток Ушы (бас. Нёмана).
    Даўжыкя 11 км.
    Пл. вадазбору 24 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %0.
    Пачынаецца на ПнЗ ад в. Малаеды, цячэ ў межах Капыльскай грады, упадае ва Ушу на ПнУ ад в. Ёська-
    вічы. На працягу 9,1 км каналізаваная (ад паўночна-ўсходняй ускраіны в. Малаеды да вусця), у сярэднім цячэнні прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. У выніку меліярацыі вусцевая частка ракі атрымала новае рэчышча. У вярхоўі створана сажалка (пл. 0,16 км ).
    ГАРАДНЯНКА, рака, гл. Скуп'я.
    ГАРАДОК, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Дняпрэц (бас. Дняпра). Даўжыня каля 8 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Жаўлачоўка, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Шалаханаўка. Рэчышча ад вытоку на працягу 4,3 км каналізаванае.
    ГАРАЖАНКА, рака, гл. Дальняя канава.
    ГАРАЖАНКА, назва р. Усыса ў верхнім цячэнні.
    ГАРАЖАНСКАЯ, рака ў Віцебскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
    Пачынаецца з воз. Уцянскае, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша. Упадае ў воз. Княжно з ПнУ.
    ГАРАНКА, рака ў Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Чорная (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПдУ ад в. Падсолтава, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Чарнілава. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ГАРАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 1,6 км2.
    Даўжыня 0,17 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
    У бас. р. Шоша, за 14 км на ПдУ ад г. Глыбокае, за 1 км на ПнЗ ад в. Іванаўшчына, сярод балота, парослага хвояй.
    ГАРАСЯНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,7 км.
    У бас. р. Крашанка, за 3 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Ваўчо. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, разараныя. Выцякае ручай у р. Крашанка. ГАРАЧА, Г о р а ч, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Чапунькі (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Шавёлы, упадае ў Чапуньку за 1 км на У ад в. Лаздуны. Амаль на ўсім працягу каналізаваная.
    ГАРБАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток канала Ненач (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км, Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Муравейніца, вусце за 2 км на Пн ад в. Гарбавіцкая Рудня. ГАРБАХСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім і Іванаўскім р-нах, правы прыток р. Няслуха (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Гута Драгічынскага р-на, вусце за 2 км на
    ПдУ ад в. Варацэвічы Іванаўскага р-на.
    ГАРБАЧОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Навасёлкі, упадае ў Шчару за 2,5 км на ПнЗ ад в. Гарбачы. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ГАРБІНЕЦ, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,2 км.
    Найбольшая шырыня 75 м.
    Даўжыня берагавой лініі 0,5 км.
    У бас. р. Свольна (правы прыток Дрысы), за 39 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на Пд ад в. Лісна, каля ўсходняга берага воз. Страдань, сярод лесу. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 15—20 м.
    ГАРВЁЖКА, рака, гл. Гервятка. ГАРНА, рака ў Лёзненскім і Віцебскім р-нах, правы прыток р. Вымнянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16,8 км, Пачынаецца за 1 км на У ад в. Свяцішча Лёзненскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. п. Янавічы Віцебскага р-на. Прыток Паловец (злева). Рэчышча ад в. Загарадна Лёзненскага р-на ўніз па цячэнні на працягу 8,1 км каналізаванае.
    ГАРНАСВЕЧЧА, Дыбалёўскае в о з е р а, у Бешанковіцкім р-не.
    Гіл. 0,63 км2.
    Даўжыня 2,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,05 км. Пл. вадазбору 13,7 км2.
    У бас. р. Ула, за 17 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Дыбалі. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад лесам, на ПдУ разараныя. Берагі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Плацішна, упадае Бортніцкі канал, выцякае ручай у р. Ула. ГАРОДНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,9 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м.
    Даўжыня 2,41 км.
    Найбольшая шырыня 0,58 км.
    Даўжыня берагавой лініі 8,24 км. Аб'ём вады 2,9 млн. м’.
    Пл. вадазбору 10,8 км2.
    У бас. р. Нішча, за 17 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на Пн ад в. Гарбачэва. Схілы катлавіны вышынёй 12—15 м, на ПнУ да 25 м, пад лесам. Берагі нізкія, на Пн супадаюць са схіламі, да ўрэзу вады расце хмызняк. Пойма шырынёй да 100 м, на У і 3 забалочаная. Мелкаводдзе вузкае, дно пясчанае, глыбей 4 м сапрапелістае. Шырыня паласы расліннасці да 25 м. На 3 выцякае ручай у воз. Шэвіна.
    ГАРОДНА, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,87 км2.
    Найбольшая глыбіня 8 м.
    Даўжыня 1,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,92 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,05 км. Пл. вадазбору 16 км2.
    У бас. р. Аучоса, за 10 км на Пд ад Віцебска, каля в. Сасноўка. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на У да 10 м, разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Мелкаводдзе шырокае і спадзістае. Дно пясчанае, глыбей 2—4 м ілістае. Надводная расліннасць пашырана да глыбіні 1 м, падводная — да 3 м.
    ГАРОДНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,85 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м.
    Даўжыня 2,04 км.
    Найбольшая шырыня 0,69 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,25 км. Аб'ём вады 3,42 млн. м’.
    Пл. вадазбору 3,3 км2.
    У бас. р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Гародна. Схілы катлавіны вышынёй ад 12 м да 22 м, пад хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі на ПнУ і ПдЗ нізкія. 2 астравы агульнай пл. 0,4 га. Мелкаводдзе вузкае (10—20 м), пясчанае, у цэнтры ілістае дно. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 30 м. ГАРОДНА, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,28 км',
    Найбольшая глыбіня 4 м.
    Даўжыня 0,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,51 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,4 км.
    Пл. вадазбору 87 км2.
    У бас. р. Заходняя Дзвіна, за 15 км на ПдУ ад г. п. Шумідіна, каля в. Гародна. Схілы катлавіны разараныя, на' У узвышаныя, параслі хмызняком. Злучана ручаямі з азёрамі Сосна і Лезвінка.
    ГАРОДНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 22,9 м.
    Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,79 км. Аб'ём вады 1,46 млн. м3.
    Пл. вадазбору 28,8 км’.
    У бас. р. Альзініца, за 15 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Белюкоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 30—40 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Прыбярэжная частка дна да глыбіні 6—7 м пясчаная, глыбей выслана ілам. Надводная расліннасць утварае перарывістую паласу шырынёй да 5 м, падводная пашырана да глыбіні 3,5 м. Выцякае ручай у воз. Вітава. ГАРОДНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,06 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
    У бас. р. Дражбітка, за 33 км на ПнУ ад Прлацка, за 3,6 км на ПдУ ад вусця Дражбіткі. Схілы катлаві-
    Возера Гародна (Віцебскі раён).
    Возера Гародна (Бешанковіцкі раён).
    ны на Пд вышынёй да 5 м, астатнія невыразныя, параслі хмызняком, месцамі пад забалочаным лугам. Упадаюць 2 ручаі (адзін з воз. Бочава), выцякае ручай у воз. Лоўжа. ГАРОЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, правы прыток р. Ненач (бас. Прыпяці). Даўжыня 16 км. Пачынаецца каля в. Рудніца, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Смалянка.
    ГАРОШКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, правы прыток Конанаўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПнУ ад в. Гарошкаў, вусце за 3,5 км на Пд ад в. Дубровіца. Па берагах забалочаны лес.
    ГАРОШКАЎСКІ КАНАЛ, Л і п н і ц к і канал, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток канала Ліпнікі (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км, Пачынаецца за 3,6 км на ПнУ ад в. Ліпнікі, вусце каля гэтай жа вёскі. ГАРУЖАНКА, Граўжанка, рака ў Ашмянскім р-не, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 74 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
    Пачынаецца каля в. Шчапанавічы, цячэ ў межах Ашмянскага ўзвышша,
    Возера Гародна (Ушацкі раён).
    упадае ў Ашмянку на Пд ад в. Будзёнаўка. На працягу 7,1 км каналізаваная (выток—1,7 км на ПнЗ ад в. Гароднікі).
    ГАРУШКА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,9 м. Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,36 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,13 км. Аб'ём вады 0,5 млн. м’.
    Пл. вадазбору 2 км2.
    У бас. р. Вята, за 15 км на 3 ад г. Міёры, каля в. Ніўкі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на Пн да 15 м, месцамі пад лесам. Пойма на 3 і ПнУ уздоўж ручая забалочаная, яе шырыня 50—100 м. Злучана ручаём з воз. Абстэрна.
    ГАРЧАКОЎКА, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Сакалоўка, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Чамяры.
    ГАРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток р. Гарынь (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Лядзец, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Хорск.
    ГАРЫНЬ, рака ў Брэсцкай вобл., правы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 659 км.
    Пл. вадазбору 27,7 тыс. км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 110 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні на тэрыторыі Беларусі 0,1 %о.
    Пачынаецца ў Цярнопальскай вобл. Украіны, цячэ ў межах Падольскага і Валынскага ўзвышшаў, ніжняе цячэнне на Прьіпяцкай нізіне, на Беларусі — у Столінскім р-не. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Украіны: Случ (справа), Стубла, Вілія (злева). Упадае ў Прыпяць 2 рукавамі (левы называецца Вятліца) у слаба асвоенай і незаселенай мясцовасці. Даўжыня ў межах Беларусі 82 км, пл. вадазбору 1,2 тыс. км2. Даліна ракі трапецападобная, на тэрыторыі Беларусі невыразная, дасягае шырыні 2,5 км. Пойма двухбаковая, шырыня ў верхнім цячэнні 0,1—0,7 км, сярэднім 1—1,5 км, у ніжнім да 2,5 км. Рэчышча звілістае, шырыня яго ў ніжнім цячэнні 150—200 м. Суднаходства пачынаецца на адлегласці 291 км ад вусця. На тэрыторыі Беларусі на рацэ гарады Столін і Давыд-Гарадок. ГАРЭЛЕЦКІ КАНАЛ, рака, гл. Талька.
    ГАРЭНІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Бярэзінскім р-не.
    Пл. 1,08 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,1 м.
    Даўжыня 6 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 15 км. Пл. вадазбору 480 км2.