• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня берагавой лініі 0,62 км.
    Вялікае Белае возера.
    У бас. р. Будовіца, за 5 км на ПдЗ ад г. п. Шуміліна, за 0,7 км на У ад в. Мерзлякі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лугам. 3 паўночнага боку возера меліяраваная плоская паверхня. Злучана ручаём з воз. Малое.
    ВЯЛІКАЕ ГАРОДНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,24 км2.
    Даўжыня 0,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,12 км.
    Пл. вадазбору 1,25 км2.
    У бас. р. Чарнец, за 40 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 10 км на ПнЗ ад в. Халамер'е. Схілы катлавіны вышынёй 18 м (на Пд 2 м), пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пд нізкія. Злучана пратокай з воз. Малое Гародна.
    ВЯЛІКАЕ ГЛЫБОКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Вялікае возера (Смалявіцкі раён).
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
    У бас. р. Аўсянка, за 34 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1,5 км на Пд ад в. Баброва. Схілы катлавіны вышынёй 10— 15 м, пад лесам, на Пд невыразныя. ВЯЛІКАЕ ЗАБЁЛЛЕ, гл. Забельскае возера.
    ВЯЛІКАЕ ЗАСАМІННАЕ ВОЗЕРА, у Столінскім р-не.
    Пл. 0,98 км2.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,6 км.
    У бас. р. Маства (левы прыток Сцвігі), за 21 км на ПдУ ад г. Столін, за 3 км на ПдУ ад в. Альманы, сярод забалочанага лесу. Схілы акруглай катлавіны спадзістыя. 3 возера выцякае р. Мышанка.
    ВЯЛІКАЕ ІСНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,3 км2.
    Найбольшая глыбіня 11 м.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,52 км.
    Аб'ём вады 1,54 млн. м3.
    Пл. вадазбору 186 км2.
    У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 12 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Гарадзец. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, парослыя лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя, на ПдУ тарфяністыя, пад хмызняком. Дно выслана ілам, пясчаныя адклады толькі на Пн і У у літаральнай зоне. Расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. У возера ўпадаюць 3 ручаі, у т. л. з воз. Звонь.
    ВЯЛІКАЕ КАМАЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,25 км2.
    Найбольшая глыбіня 22 м.
    Даўжыня 1,05 км.
    Найбольшая шырыня 0,36 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,59 км.
    Аб'ём вады 1,67 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,8 км2.
    У бас. р. Камайка (выцякае з возера), за 17 км на ПдЗ ад г. Паставы, каля в. Камаі. Схілы катлавіны вышы-
    нёй 9—14 м, на 3 і У 5—6 м, пад лугам і пашай. Берагі нізкія, параслі хмызняком. У падводнай частцы катлавіны вылучаюцца 4 замкнёныя катлавіны з глыбінямі 8 м, 14,9, 18,5 і 22 м. Дно пясчанае, глыбей 2 м выслана ілам. 26 % паверхні возера занята расліннасцю, шырыня паласы 5—30 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай з Малым Камайскім возерам.
    ВЯЛІКАЕ КАМАРЫНА, К а м а р ы н, возера ў Рагачоўскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Даўжыня 2,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    На пойме Дняпра, за 1 км на У ад г. Рагачоў. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром.
    ВЯЛІКАЕ СВІНО, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 3,44 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,8 м.
    Даўжыня 4,12 км.
    Найбольшая шырыня 1,47 км.
    Даўжыня берегавой лініі 13,36 км. Аб'ём вады 12,28 млн. м’.
    Пл. вадазбору 180 км’.
    У бас. р. Свіна, за 35 км на ПнЗ ад г. Гарадок, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м (на 3 і ПдЗ да 15 м). Берагі нізкія, параслі воднабалотнай расліннасцю. Дно пясчанае, глыбей 1,5—3 м выслана ілам. Уздоўж берагоў паласа расліннасці шырынёй да 220 м да глыбіні 2,2 м. У возера ўпадае р. Чарнец і 4 ручаі, выцякае р. Асмоціца; злучана пратокай з воз. Малое Свіно.
    ВЯЛІКАЕ СВЯТОЕ, возера ў Сенненскім р-не.
    Пл. 0,77 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,5 м.
    Даўжыня 1,53 км.
    Найбольшая шырыня 0,73 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,3 км.
    Аб’ём вады 0,48 млн. м3.
    Пл. вадазбору 17,1 км2.
    У бас. р. Свячанка (выцякае з возера), за 9 км на 3 ад г. Сянно, за 2 км на ПнУ ад в. Ульянавічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, пад лесам і хмызняком. Берагі сплавінныя, пойма (шырыня за 200 м) забалочаная. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарасло поўнасцю.
    ВЯЛІКАЕ СУРВІЛІШСКАЕ, В я л ікія Сурвілішкі, Сурвілішскае возера, возера ў Паўстаўскім р-не.
    Пл. 1,03 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,1 м.
    Даўжыня 2,36 км.
    Найбольшая шырыня 0,53 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,7 км.
    Аб'ём вады 3,25 млн. м3.
    Пл. вадазбору 132 км2.
    У бас. р. Камайка (цячэ праз возера), за 20 км на 3 ад г. Паставы, паміж вёскамі Сурвілішкі і Мягуны. Схілы катлавіны пад хмызняком. Берагі нізкія, на ПнЗ сплавінныя. Дно роўнае, найбольш глыбокае на ПдУ. Зарастае каля 30 % плошчы возера, шы-
    Возера Вялікае Існа.
    Возера Вялікае Свіно.
    Халамер'е	Ушачы
    рыня паласы надводнай расліннасці 10—80 м. Злучана пратокай з воз. Малыя Сурвілішкі, упадае р. Яновіца. ВЯЛІКАЕ УКЛЁЙНА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,39 км2.
    Найбольшая глыбіня 17,5 м.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,47 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,91 км.
    Аб'ём вады 2,83 млн. м3.
    Пл. вадазбору 25,9 км2.
    У бас. р. Альзініца, за 16 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, на ПнЗ ад в. Скачыхі. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м, месцамі абрывістыя, пад лесам, на 3 вышынёй 3—5 м, парослыя разнатраўна-злакавай расліннасцю. Берагі нізкія, пад хмызняком, месцамі зліваюцца са схіламі. Дно пясчанае, глыбей 5—6 м выслана сапрапелем. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Злучана ручаём з воз. Малое Уклейна, на ПнУ выцякае ручай у возера без назвы, ВЯЛІКАЕ ХАЦЬКбВА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Вялікае Сурвілішскае возера.
    Вялікае Сурвілішскае возера.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Ценіца, за 32 км на У ад Полацка, за 9 км на ПнУ ад в. Домнікі. Схілы катлавіны слаба выражаны, пад забалочаным лесам, на Пд параслі забалочаным хмызняком. ВЯЛІКАЕ ЯЗНА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 1,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м.
    Даўжыня 3,2 км.
    Найбольшая шырыня 1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,6 км. Аб'ём вады 5,5 млн. м’.
    Пл. вадазбору 60,7 км2.
    У бас. р. Авута (пратокай злучана з возерам), за 38 км на ПдУ ад г. Міёры, каля в. Язна. Схілы катлавіны разараныя, месцамі пад хмызняком, на У і ПдУ высокія і стромкія. Берагі нізкія. Дно пясчанае, глыбей 3—4 м ілістае. У паўднёва-заходняй частцы востраў пл. 0,5 га. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Злучана пратокай з воз. Малое Язна. ВЯЛІКАЯ БАНЕЎКА, Багушэўскі к а н а л, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Ваўчанка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,4 км, Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Багушоўка, вусце за 1,3 км на ПнУ ад в. Барсукі. Берагі пад сельгасугоддзямі.
    ВЯЛІКАЯ БАРОНІЦА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,2 м.
    Даўжыня 0,63 км.
    Найбольшая шырыня 0,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,67 км. Аб'ём вады 0,74 млн. м3.
    Пл. вадазбору 65,9 км2.
    У бас. р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Судзілавічы, на тэрыторыі курортнай зоны Ушачы. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, на У і ПдУ невыразныя, параслі лесам і хмызняком. Берагі нізкія, пад хмызняком. Ложа пясчанае, глыбей 5 м ілістае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Праз возера цячэ р. Ідута, на Пн упадае ручай з воз. Малая Бароніца.
    ВЯЛІКАЯ ВОСМАТА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 1,12 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,8 м.
    Даўжыня 2,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,67 км.
    Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб'ём вады 5,21 млн. м3.
    Пл. вадазбору 203 км2.
    У бас. р. Свіна, за 33 км на ПнЗ ад г. Гарадок, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м (на Пн і Пд месцамі да 10 м), параслі лесам, які падступае да ўрэзу вады. Дно пясчанае, глыбей 7 м ілістае. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Надводная расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 4—90 м. На 3 у возера ўпадае р. Асмоціца, на Пд выцякае р. Копань; злучана пратокай з воз. Малая Восмата.
    ВЯЛІКАЯ ВЯЗАНКА, Вялікая Вяз ы н к а, рака ў Жлобінскім р-не, левы прыток Алы (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 70 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о-
    Возера Вялікае Язна.
    Пачынаецца за 3,3 км на ПдУ ад в. Кругі, вусце каля в. Кіцін. На ўсім працягу каналізаваная.
    ВЯЛІКАЯ ЁЛЬНЯ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,46 км2.
    Найбольшая глыбіня 13,2 м.
    Даўжыня 1,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,57 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,2 км. Аб'ём вады 2,11 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2,22 км2.
    У бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Быстрамаўцы. Схілы катлавіны вышынёй 3—8 м (на Пн і Пд да 3 м), на 3 стромкія, парослыя хмызняком, на У спадзістыя, пад лугам. На Пн і Пд вузкія залівы. Берагі высокія, на 3 зліваюцца са схіламі. Уздоўж берага дно да глыбіні 6 м пясчанае, глыбей ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 7—50 м да глыбіні 1,5—2 м, падводная пашырана да глыбіні 4 м. На Пн упадае ручай з воз. Малая
    Ельня, на У выцякае ручай у воз. Абаб'е.
    ВЯЛІКАЯ КАНАВА, Баравікоўскі 1-ы канал, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток Бор-Дубенецкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 5,5 км на ПнЗ ад в. Вялікія Арлы, вусце за 4 км на Пн ад в. Лядзец. ВЯЛІКАЯ КАНАВА, гл. Вялікі канал. ВЯЛІКАЯ ЛЯБЁДКА, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 76 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %о.
    Пачынаецца каля в. Падгалішкі, цячэ па раўніннай мясцовасці, у сярэднім цячэнні месцамі па забалочанай пойме. Упадае ў Лебяду на ПнЗ ад в. Бешанкі Лідскага р-на. На працягу 12,1 км каналізаваная (ад вытоку да в. Гайкаўшчына).
    ВЯЛІКАЯ РЭЧКА, рака ў Лепельскім і Барысаўскім р-нах, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра).
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 242 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца за 6 км на ПдУ ад воз. Домжарыцкае ў Лепельскім р-не, цячэ праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, упадае ў Бярэзіну за 4 км вышэй воз. Палік у Барысаўскім р-не. Асноўныя прытокі Гурба (злева) і Пясчанка (справа). Рака каналізаваная ў сярэднім і ніжнім цячэнні, ёсць бабровыя паселішчы.
    ВЯЛІКАЯ СЛІВА, рака ў Слуцкім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Муравішчына, вусце за 3 км на 3 ад в. Вялікая Сліва. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ВЯЛІКІ БЕЛЯНОК, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,20 км2.
    Даўжыня 0,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Пл. вадазбору 2 км2.
    У бас. р. Быстрыца, за 28 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Двор Саланевічы. Схілы катлавіны вышынёй да 11 м, заходнія пад лесам і хмызняком, усходнія разараныя. Ручаямі злучаецца з азёрамі Малы Белянок і Нявіда.