Аб'ём вады 1,14 млн. м3. Пл. вадазбору 4,35 км;. У бас. р. Ула, за 13 км на ПнУ ад г. Лепель, на Пд ад в. Бор. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, на Пд і У 3—10 м, параслі лесам і хмызняком. Берагі высокія, пясчаныя, на ПдЗ і ПнУ месцамі сплавінныя. Мелкаводдзе пясчанае. Да глыбіні 1,6 м зарастае. На ПнУ упадае ручай з воз. Некалач, на Пд выцякае ручай у воз. Мухна. ВОЛЕНКА, В я л ы н к а, рака ў Слонімскім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на паўднёва-заходніх схілах Навагрудскага ўзвышша за 2 км на Пд ад в. Піронім, цячэ праз лес, упадае ў Шчару за 1 км на 3 ад в. Шундры (на гэтым участку каналізаваная). ВОЛКА, рака ў Мінскай і Гродзенскай абласцях, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 36 км. Пл. вадазбору 391 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад х. Рудня Валожынскага р-на, упадае ў Бярэзіну за 7 км ніжэй в. Бакшты. Цячэ па Налібоцкай пушчы. Даліна невыразная. Пойма вузкая, забалочаная, пад лесам і хмызняком; шырыня 10—15 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні да 200 м. Рэчышча звілістае, разгалінаванае ў сярэднім цячэнні, на працягу 5 км ад вытоку каналізаванае; шырыня ў межань у вярхоўі 1—3 м, ніжэй 3—8 м. Берагі стромкія, абрывістыя, невысокія. ВОЛКА, рака ў Слуцкім і Капыльскім р-нах, левы прыток Морачы (бас. Прыпяці). Даўжыня 35 км, Пл. вадазбору 250 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца каля в. Славіна ў Слуцкім р-не, далей цячэ ў Капыльскім р-не па Цэнтральнабярэзінскай раў- ніне. Упадае ў Морач за 7 км вышэй ад в. Вялікі Рожан. Даліна невыразная, месцамі скрынкападобная або трапецападобная, шырынёй 2—3 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5— 3 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае; шырыня яго 3—8 м. На рацэ плаціны і сажалкі каля вёсак Рахіні (пЛ. 3 га) і Свідзічы (пл. 10 га). ВОЛКА, рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім р-нах, левы прыток Сулы (бас. Нёмана). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 98 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 Пачынаецца каля в. Андрыеўшчына Дзяржынскага р-на, упадае ў Сулу каля в. Наваселле. Ад вытоку на працягу 11 км каналізаваная. Каля в. Паланевічы на рацэ створана сажалка. ВОЛКУНЬ, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток р. Лужасянка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,6 км, Выцякае з воз. Дворышча за 1,5 км на У ад в. Мікалаёва, вусце за 0,7 км на 3 ад в. Супічова. Ад вытоку на працягу 2,1 км рэчышча каналізаванае. ВОЛМА, рака ў Мінскай вобл., левы прыток Свіслачы (бас. Дняпра). Даўжыня 103 км. Пл. вадазбору 1150 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца меліярацыйным каналам каля паўночна-ўсходняй ускраіны в. Каралёў Стан Мінскага р-на, цячэ па Мінскім узвышшы і Цэнтральнабярэзінскай раўніне праз Смалявіцкі, Чэрвеньскі і Пухавіцкі р-ны. Вусце за 1 км на У ад в. Стары Двор Пухавіцкага р-на. Асноўныя прытокі: Вожа, Гаць, Чэрвенка (злева), Слоўст (справа). Даліна трапецападобная, шырынёй 0,4—0,6 км, месцамі больш за 3 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія. Пойма на вялікім працягу асушаная і разараная. У верхнім цячэнні зарэгулявана 4 плацінамі, у т. л. плацінай Пятровіцкага вада- Рака Волчас каля вёскі Рэчыца Чэрыкаўскага раёна. сховішча. Рэчышча ў сярэднім цячэнні выпрастана і паглыблена, шырыня ракі ў вярхоўі 3—4 м, ніжэй — 8— 10 м, у вусцевай частцы больш за 40 м. Берагі стромкія і абрывістыя, вышынёй ад 0,4 м да 2 м. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Волма», частка вады праз іх сістэму скідваецца ў Свіслач. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм. На ёй г. п. Смілавічы. ВОЛМА, Валмянка, рака ў Дзяржынскім і Валожынскім р-нах, левы прыток Іблачы (бас. Нёмана). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 177 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %». Пачынаецца на ПдУ ад в. Шчэпкі Дзяржынскага р-на, цячэ па заходніх схілах Мінскага ўзвышша праз г. п. Івянец, упадае ў Іслач ніжэй в. Баравікоўшчына. Даліна выразная. Пойма лугавая, яе шырыня ў вярхоўі 20— 50 м, у ніжнім цячэнні 120—200 м. Рэчышча звілістае, у верхнім цячэнні каналізаванае, шырыня ракі ў межань 6—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, асабліва на адрэзку ад г. п. Івянец да вусця, дзе рака цячэ праз лес. ВОЛМА, вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не. Пл. 0,83 км2. Найбольшая глыбіня 4 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Аб'ём вады 1,25 млн. м3. На р. Волма (41 км ад вусця), за 16 км на 3 ад г. Чэрвень, каля пас. Азёрны. Створана ў 1932 для рыбагадоўлі і адпачынку. Сярэдні шматгадовы сцёк 110 млн. м3. ВОЛТА, рака ў Міёрскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 207 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о. Выцякае з воз. Белае ў межах гідралагічнага заказніка Ельня, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Зах. Дзвіну за 2 км ніжэй ад в. Пуцінава. Даліна трапецападобная (шырыня 200—500 м), у верхняй частцы невыразная. Пойма ў вярхоўях зліваецца з прылеглай мясцовасцю, у сярэднім і ніжнім цячэнні перарывістая, шырыня яе 100—150 м. У верхнім цячэнні рэчышча каналізавана. ВОЛЧАС, В о ў ч ы ц а, рака ў Магілёўскай вобл., правы прыток Сажа (бас. Дняпра). Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 427 км. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,5 м3 / с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Возера Воласна. Пачынаецца з балота каля в. Старынка Мсціслаўскага р-на, цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне праз Крычаўскі і Чэрыкаўскі р-ны. Упадае ў Сож каля в. Вусце Чэрыкаўскага р-на. Асноўныя прытокі: р. Яленка (злева) і ручай Глінец (справа). Даліна трапецападобная, шырынёй 0,1 — 0,25 км у вярхоўі, 1—1,3 км у вусці. Пойма двухбаковая, пераважна лугавая, месцамі забалочаная, шырыня яе ад 50—200 м у верхнім цячэнні да 250—350 м у ніжнім. Рэчышча звілістае, у вярхоўі каналізаванае на 21,9 км, шырыня ракі ў межань 10— 20 м. Берагі стромкія і абрывістыя, у сярэднім цячэнні забалочаныя, параслі хмызняком. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. ВОЛЫ, ручай у Аршанскім і Горацкім р-нах, правы прыток р. Бася (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км, Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Маркавічы Аршанскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Хамінічы Горацкага р-на. ВОЛЬСЯ, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,25 км2. Найбольшая глыбіня 2,5 м. Даўжыня 0,84 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. Аб'ём вады 0,34 млн. м3. Пл. вадазбору 43,2 км2. У бас. р. Мядзелка, за 8 км на 3 ад г. Паставы, каля в. Вялікая Волься. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на Пд і ПдУ 5—7 м, разараныя, месцамі над лугамі. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй 5— 250 м. У возера ўпадае ручай Вінгра, выцякае ручай у Мядзелку. ВОЛЬШЫНА, Мяштоўка, рака ў Зэльвенскім р-не, левы прыток Зальвянкі (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 44 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5 %о- Пачынаецца каля в. Задвор'е, працякае па паўднёва-ўсходняй ускраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Зальвянскае вадасховішча каля в. Навасёлкі. Ад вусця на працягу 4 км каналізаваная. ВОЛЬШЫЦА, возера ў Докшыцкім р-не. Пл. 3,98 км2. Найбольшая глыбіня 2,7 м. Даўжыня 3,32 км. Возера Ворань (Лепельскі раён). Возера Ворань (Лепельскі раён). Найбольшая шырыня 1,9 км. Даўжыня берагавой лініі 9,75 км. Аб'ём вады 4,97 млн. м3. Пл. вадазбору 113 км2. У бас. р. Сергуч (працякае праз возера), за 40 км на У ад г. Докшыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны і берагі нізкія, забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, месцамі ілам. Празрыстасць вады да дна. Моцна зарастае. ВОРАНАЎКА, ручай у ГІастаўскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 19 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 6,5 %0. Пачынаецца каля в. Воранава, цячэ ў межах Свянцянскіх град. Упадае ў воз. Споры з ПнЗ. У сярэднім цячэнні 3,8 км рэчышча каналізавана. ВОРАНАЎСКІ РУЧАЙ, у Воранаўскім р-не, правы прыток Жыжмы (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Таўзгіняны, цячэ праз г. п. Воранава, упадае ў Жыжму на Пн ад в. Германішкі. У г. п. Воранава створана сажалка (пл. 0,28 км2). ВОРАНЬ, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 2,4 км2. Найбольшая глыбіня 16 м, Даўжыня 2,6 км. Найбольшая шырыня 1,47 км. Даўжыня берагавой лініі 9,8 км. Аб'ём вады 17,5 млн. м3. Пл. задазбору 57,1 км2. У бас. р. Ула, за 14 км на ПнЗ ад г. Лепель, каля в. Ворань. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, на ПнЗ да 8 м, месцамі разараныя. Дно ўскладнена падводнымі падняццямі, лагчынамі і косамі, да глыбіні 2 м пясчанае. Каля 25 % плошчы займае расліннасць, шыраня паласы 5—75 м. На Пн упадае р. Вароніца, сцёк у р. Зеха. ВОРАНЬ, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,37 км2. Найбольшая глыбіня 3,7 м. Даўжыня 1,29 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 2,74 км. Аб'ём вады 0,72 млн. м3. Пл. вадазбору 22,7 км2. У бас. р. Мёрыца, за 1 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Клетаў Двор. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, парослыя хмызняком. Берагі пераважна нізкія, на Пн сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі. 1 востраў пл. 1 га. Расліннасць пашырана да глыбіні 2 м, займае 45 % пл. возера. Злучана пратокай з воз. Асінаўка, на Пд упадае ручай з воз. Кацілава. ВОРЛЕ, В о р л е с, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Копці, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Старынцы. Возера Вольшыца. ВОСАВА, В о с а ў к а, рака ў Воранаўскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 40 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %0. Пачынаецца каля в. Балотнікі, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Дзітву на ПнУ ад в. Ажэлішкі. На ўсім працягу каналізаваная. ВОСАВА, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Пл. вадазбору 1,75 км2. Возера Ворань (Лепельскі раён). У бас. р. Аучайкі, за 12 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Восава. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя. Дно выслана ілам і сапрапелем, ва ўсходняй частцы пясчанае.