Блакітная кніга Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
Пл. вадазбору 160 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о.
Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Падбельскія Агароднікі Пружанскага р-на (на тэрыторыі Белавежскай Пушчы), вусце за 2 км на У ад в. Ганцы Камянецкага р-на. Ад вусця 1,4 км рэчышча каналізавана. У верхнім цячэнні называецца Плюск a v к а.
ВОГЗІНА, возера ў Лепельскім р-не.
Возера Войса.
Пл. 0,67 км2.
Найбольшая глыбіня 9,3 м.
Даўжыня 1,78 км,
Найбольшая шырыня 0,69 км.
Даўжыня берагавой лініі каля 5 км. Аб'ём вады 2,02 млн. м3.
Пл. вадазбору 5,5 км2.
У бас. р. Тураўлянка, за 28 км на ПнУ ад г. Лепель, каля в. Суша. Схілы катлавіны вышынёй 10—17 м, на Пн і 3 нізкія, забалочаныя, пад хмызняком. Берагі на Пн і 3 сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае, глыбей 2,5 м дно выслана сапрапелямі. Расліннасць уздоўж берагоў утварае паласу шырынёй да 60 м, на заходнім плёсе расце ахоўны від флоры ў Беларусі — наяда марская. Ў возера ўпадае ручай з воз. Какісіна, выцякае ручай Праскавея ў р. Дзіва. ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ 2-1 КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Курыціцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца з Курыціцкага канала за 3 км на ПнЗ, вусце за 3,8 км на ПдУ ад в. Курыцічы.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім і Лунінецкім р-нах, упадае ў канал меліярацыйнай сістэмы «Камунар» (бас. Прыпяці). Даўжыня 34 км. Пачынаецца каля в. Баркі Пінскага р-на, у трубах праходзіць пад рэчышчамі р. Бобрык 1-ы і канала Багданаўка, далей па лясістай мясцовасці. Вусце за 4 км на ПдЗ ад г. Лунінец. Вада разбіраецца на арашэнне.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 24 км. Адыходзіць, ад Цны за 4 км на Пн ад в. Прусавічы, упадае ў яе каля в. Ліпкі. Паміж каналам і Цной, а таксама на левым беразе меліяраваныя землі, на якіх здабываюць торф.
ВОДАПАДВддЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток канала меліярацыйнай сістэмы «Ракітна» (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца з р. Цна, вусце за 7 км на ПдЗ ад в. Ракітна. ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток канала Іванаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,2 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Рудакоў, вусце за 4,5 км на ПдЗ ад в. Бабчын. ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Рахавічы, вусце за 2,5 км на Пд ад в. Капцэвічы.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, у Пінскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца з р. Бобрык 1-ы, за 3 км на ПнУ ад в. Боркі, упадае ў вадасховішча Пагост з ПнУ, за 1,3 км ад в. Пагост Загародскі. Служыць для напаўнення вадасховішча.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток Слаўкавіцка-Ямінска-
га канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ, вусце за 2 км на Пн ад в. Жывунь. ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Суцінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км. Адыходзіць ад р. Пціч за 4 км на 3 ад в. Чырвоны Пасёлак, упадае ў Суцінку за 3 км на Пд ад в. Суцін. Па берагах асвоеныя меліяраваныя землі.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 6,1 км, Пачынаецца з канала без назвы за 2,5 км на ПдУ ад в. Прудок, упадае ў воз. Ліцвін з ПнЗ, за 2 км на ПдУ ад в. Града.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток р. Вуць (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Калініна, упадае за 1,5 км на 3 ад моста праз Вуць на аўтамабільнай дарозе Гомель—Чарнігаў. ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Вялікія Гарадзяцічы, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Дварэц.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, у Бярозаўскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 3 км. Пачынаецца з паўднёвага берага Чорнага возера, за 1 км на ПнУ ад в. Хрысы, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Маневічы. Канал забяспечвае вадой Бярозаўскую ДРЭС.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не. Даўжыня 2,5 км. Выцякае з Дняпроўска-Бугскага канала за 1,5 км на Пд ад в. Асіпавічы, упадае ў Галоўчыцкае вадасховішча з паўднёвага боку. У перыяд разводдзя падае ваду з Дняпроўска-Бугскага канала ў вадасховішча, у межань лішак вады скідваецца ў яго.
ВОДАПАДВОДЗЯЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жабінкаўскім р-не (у бас. Зах. Буга). Даўжыня 1,8 км. Пачынаецца з р. Жабінка за 12 км ад вусця, упадае ў сажалку рыбгаса «Сакалова» каля в. Сакалова.
ВОДАПРЫЁМНІК, канал, гл. Новая Асіпоўка.
ВбДЗЬГА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Свольны (бас. Зах. Дзвіны).
Даўжыня 20 км.
Пл. вадазбору 60 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
Пачынаецца за 0,2 км на ПдЗ ад в. Маскалёнкі, цячэ па паўночназаходняй частцы Полацкай нізіны. Упадае ў Свольну (правы прыток Дрысы) за 2 км вышэй ад в. Пользіна. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 5,7 км ад вытоку каналізаванае.
ВОЖА, канал Ільінка, рака ў Чэрвеньскім і Смалявіцкім р-нах, левы прыток Волмы (бас. Дняпра).
Даўжыня 16 км.
Пл. вадазбору 68 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,98 %».
Пачынаецца каля в. Ілынка, вусце каля в. Адынь Чэрвеньскага р-на. У сярэднім цячэнні працякае па Смалявіцкім р-не. На ўсім працягу каналізаваная.
ВОЙКАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в..3авоссе, цячэ па паўднёваўсходніх схілах Навагрудскага ўзвышша, упадае ў Шчару за 0,7 км на 3 ад в. Старыя Войкавічы.
ВОЙКАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, гл. Плешчаніцкае вадасховішча.
ВОЙЛАВІЧЫ, меліярацыйны канал у Шумілінскім р-не, левы прыток р. Сечна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца каля в. Лялюгі, вусце за 0,7 км на Пд ад в. Бярэзніца. вбйЛАЧ, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,16 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,45 км.
У бас. р. Друйка (левы прыток Зах. Дзвіны), за 14 км на Пн ад г. Браслаў, за 1,5 на ПнУ ад в. Краснагорка. Возера акружана хмызняком, на У і Пн забалочаны луг. ВОЙСА, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 4,88 км2.
Найбольшая глыбіня 9,1 м.
Даўжыня 3,75 км.
Найбольшая шырыня 1,6 км.
Даўжыня берагавой лініі 15,2 км.
Аб'ём вады 14,16 млн. м'.
Пл. вадазбору 249 км2.
У бас. р. Друйка, за 4 км на ПнУ ад г. Браслаў; уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны высокія, абразійныя, на Пд і 3 спадзістыя, месцамі забалочаныя. Берагавая лінія вельмі звілістая. У катлавіне вылучаюць цэнтральны плёс з плоскім дном і паўночны, заходні і паўднёвы, аддзеленыя астравамі або падняццямі. 4 астравы агульнай пл. 0,11 км2. Найбольшыя глыбіні ў паўднёвым плёсе. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей выслана ілам. Расліннасць каля берагоў утварае перарывістую паласу шырынёй 15—20 м да глыбіні 2—4 м. Злучана пратокамі з азёрамі Струста і Неспіш. вбйСКАЯ, рака ў Хоцімскім р-не, левы прыток Беседзі (бас. Дняпра).
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 79 км’.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
Выток за 2,5 км на ПдУ ад в. Іўкіна, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Батаева. Цячэ па Чачорскай раўніне, ад вытоку 3,5 км рэчышча каналізавана. вбйТЫ, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Найбольшая глыбіня 1,8 м.
Даўжыня 0,8 км.
Найбольшая шырыня 0,44 км.
Даўжыня берагавой лініі 2,7 км. Аб'ём вады 0,18 млн. м3.
Пл. вадазбору 3,1 км2.
У бас. р. Друйка, за 15 км на ПнУ ад г. Браслаў. Схілы катлавіны разараныя, на У пад хваёвым лесам.
Берагі (акрамя паўднёвага і асобных участкаў паўночнага) нізкія, сплавінныя. Да ўсходніх і заходніх берагоў прымыкае балота. Дно плоскае, выслана сапрапелем. 2 астравы агульнай пл. 0,2 га. Зарастае. Сцёк па ручаі ў воз. Снуды.
ВОЙШАЛКА, С в і л ы, рака ў Воранаўскім р-не, правы прыток Жыжмы (бас. р. Нёман). Даўжыня 6 км. Пачынаецца каля в. Свілы, упадае ў Жыжму на ПдЗ ад в. Гайцюнішкі. На працягу 4,8 км каналізаваная (ад вытоку да в. Гайцюнішкі).
ВОКНШІЧА, возера ў Гарадоцкім р-не.
ГІл. 0,15 км2.
Даўжыня 2,4 км.
Найбольшая шырыня 0,32 км.
У бас. р. Обаль, за 28 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Обаль, на меліяраваным балоце.
ВОЛАСА ПАЎДНЁВЫ, Волас П а ўд н ё в ы, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 1,21 км2.
Найбольшая глыбіня 40,4 м.
Даўжыня 2,5 км.
Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 7 км. Аб'ём вады 15,1 млн. м3.
Пл. вадазбору 6 км2.
У бас. р. Друйка, за 5 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Забор'е. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пад лесам, месцамі разараныя, на У стромкія. Мелкаводная зона вузкая,
Возера Воласа Паўднёвы.
глыбакаводная — ілістая.
пясчаная, Каля 50 %
расліннасцю вызначаецца і чысцінёй. трапляюцца
паверхні дна зарастае да глыбіні 9 м. Вада высокай празрыстасцю Сярод беспазваночных рэлікты ледавіковага
перыяду — лімнакалянус, рэліктавая мізіда, понтапарэя, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўночны.
ВОЛАСА ПАЎНОЧНЫ, В о л а с
Валасо Паўночны
Возера Воласа Паўднёвы.
Возера Воласа Паўночны.
1 — у воз. Снуды
2 — з воз. Валасо Паўднёвы
П а ў н о ч н ы, возера ў Браслаўскім р-не.
Пл. 4,21 км2.
Найбольшая глыбіня 29,2 'м.
Даўжыня 3,56 км.
Найбольшая шырыня 2,5 км. Даўжыня берагавой лініі 13,7 км. Аб'ём вады 30,5 млн. м'.
Пл. вадазбору каля 12 км2.
У бас. р. Друйка, за 6,5 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Лявошкі, у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны пад лесам, на Пд, У і ПнУ высокія, на 3 і Пн нізкія, спадзістыя, часткова разараныя. Дно са шматлікімі ўпадзінамі і мелкаводдзямі. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная, глыбей — сапрапелі і ілы. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 6—7 м. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй. Mae багаты жывёльны свет. Сярод беспазваночных трапляюцца рэлікты ледавіковага перыяду — лімнакалянус, бакаплаў Паласа. Злучана пратокай з воз. Воласа Паўднёвы, канавай з воз. Снуды. ВОЛАСНА, возера ў Лепельскім р-не.
Пл. 0,25 км2.
Найбольшая глыбіня 9 м.
Даўжыня 1,14 км.
Найбольшая шырыня 0,46 км.
•я берагавой лініі 3,33 км.
Рака Вопма каля вёскі Іванічы Чэрвеньскага раёна.