ВЕРАСОЖКА, Верасожа, рака ў Нараўлянскім р-не, левы прыток Мухаедаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 1 2 км. Пл. вадазбору 59 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %0. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Акопы і цячэ па паўднёвай частцы нізіны Гомельскае Палессе. Упадае ў Мухаедаўскі канал каля в. Ленінскі Пасёлак. Рэчышча ад в. Акопы да вусця на працягу 9 км каналізаванае. ВЕРАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Гродзенскім р-не. Пл. 1,23 км2. Даўжыня 7,5 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. У бас. р. Пыранка, за 33 км на ПнУ ад Гродна, каля в. Глушнева. Катлавіна вузкая, стужкападобная; схілы стромкія, вышынёй да 10 м, пад лесам. Праз возера цячэ р. Сламянка. ВЕРАЦЁЙКА, Верацця, В я р эцейка, Вярэцця, рака ў Ваўкавыскім, Мастоўскім і Бераставіцкім р-нах, правы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 321 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0. Пачынаецца каля в. Зборы Ваўкавыскага р-на, упадае ў Свіслач на ПдЗ ад в. Ярмолічы. Асноўныя прытокі: Залучанка, Бурчак. Даліна ў вытоку выразная. Пойма пераважна двухба- Вераўскае возера. ковая, яе шырыня 0,3—1,5 км, асобныя ўчасткі забалочаныя. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Яго шырыня ў межань 5—6 м. Каля в. Духаўляны створана сажалка (пл. О.,31 км' і У пойме меліярацыйныя каналы. ВЕРАЦЁЙСКАЕ ВОЗЕРА, В е р а ц е йк а, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 10 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. У бас. р. Даўрыха, за 16 км на ПнУ ад г. п. Мядзел, каля в, Нагаўкі. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на Пн пад лесам. Берагі пераважна забалочаныя. Водная расліннасць пашырана да глыбіні 5 м. Упадае ручай з Нагаўскага возера. ВЕРАЦЁЙСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Дубровенскім р-не, левы прыток р. Вярхіта (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пн ад Пасёлка 11-га (каля р. п. Асінторф), вусце за 1,6 км на У ад Пасёлка 10-га. ВЕРАЦЁЯ, рака ў Чашніцкім і Бешанковіцкім р-нах, левы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 11,9 км. Выцякае з воз. Краснае за 0,8 км на 3 ад паўночнай ускраіны в. Дзямідавічы Чашніцкага р-на, вусце за 0,8 км на У ад в. Жалезкі Бешанковіцкага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ВЕРАЦЦЯ, рака, гл. Верацейка. ВЕРБАЎКА, рака ў Горацкім і Чавускім р-нах, левы прыток Проні (бас. Дняпра). Даўжыня 27 км. Пл. вадазбору 159 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %0. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Цёмны Лес Горацкага р-на, вусце каля в. Вербаўка Чавускага р-на. У сярэднім і ніжнім цячэнні на працягу 15,2 км каналізаваная. ВЁРБНАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 12 м. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Пл. вадазбору 7,5 км2. У бас. р. Ула, за 23 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, за 4 км на ПдЗ ад г. п. Ула, каля в. Фролкавічы, сярод лясных масіваў. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м. Зарастае. Уваходзіць у зону адпачынку Ула. ВЕРЖБАЛОЎКА, Л а з о ў к а, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток Гожкі (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Казловічы, упадае ў Гожку каля в. Багушоўка. На ўсім працягу каналізаваная. На паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Верцялішкі створана сажалка. ВЕРКАЛЯНСКІ КАнАл, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 3,4 км на 3 ад в. Вецярэвічы 2-я, вусце за 1,4 км 113 ПдУ ад в. Вецярэвічы 1-я. ВЕРХАЛЁСКІ КАнАл, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Кобрынскім р-нах, левы прыток р. Трасцяніца (бас. Зах. Буга). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Новы Двор, упадае ў Трасцяніцу за 2 км на Пн ад в. Хадынічы. ВЁРХАЎНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,12 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. У бас. р. Нешчарда, за 25 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Нізінкі. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, пад хмызняком. ВЕРХАЧЭННЕ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,10 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Тросніца, за 15 км на ПнУ ад г. Полацк, за 0,5 км на ПдУ ад в. Калошкі. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25— 100 м. ВЁРХНІ ВЫВЕЖАК, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Аўсянка, за 28 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1,5 км на Пн ад в. Загуззе (Канашоўскі сельсавет). Сх,ілы катлавіны вышынёй 10—12 м, пад лесам, на 3 і ПнУ невыразныя. Уздоўж берага — забалочаны лес. На Пд выцякае ручай у р. Кудзінка. ВЁРХНЯЯ ЖАЛОНЬ, рака. Гл. Жалонь. ВЁРХНЯЯ ЗАКбВАНКА, рака ў Калінкавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 11,5 км. Пачынаецца за 2,4 км на У ад в. Карма, за 4 км на ПдЗ ад в. Замосце злучаецца з меліярацыйным каналам, які ўпадае ў р. Ненач злева. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ВЁРХНЯЯ КРЫВІНА, рака, гл. Бя розка. ВЁРХНЯЯ РЬІТА, рака ў Маларыцкім р-не, правы прыток р. Маларыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 24,5 км. Пачынаецца з воз. Крымна (Украіна), у межах Маларыцкага р-на выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйнай сістэмы «Вір» і крыніца арашэння. Асноўны сцёк накіраваны ў Маларыту, пры неабходнасці частку сцёку накіроўваюць у р. Рыта, якая мае самастойны вадацёк. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ВЁРЫНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 23,9 м. Даўжыня 2,48 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 5,97 км. Аб'ём вады 2,97 млн. м3. Пл. вадазбору 1,6 км2. У бас. р. Обаль, за 20 км на ПнЗ ад г. Гарадок, каля в. Кісялі. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м на Пн і Пд 13—15 м, на 3 разараныя, на У пад лесам і хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі. Дно паўночнай часткі катлавіны плоскае, на Пд мае варонкападобную форму. На Пн да глыбіні 3 м і на Пд да 6—8 м дно пясчанае, глыбей выслана ілам і сапрапелем. Зарастае слаба, паласа расліннасці да глыбіні 2,5—3 м. На Пн выцякае ручай у р. Обаль. ВЁСКА, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток Завішчыцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад пасёлка Акцябр, вусце за 3 км на ПдЗ ад в. Веска. ВЁСНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, левы прыток р. Даколька (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Турыно, вусце за 4,5 км на 3 ад в. Клетнае. ВЕТВ, возера ў Рэчыцкім р-не. Пл. 0,2 км". У бас. Бярэзіны, ніжэй вусця Сведзі, за 13 км на ПнЗ ад г. Рэчыца. Поймавае. ВЁТКА, рака ў Акцябрскім р-не, правы прыток р. Трэмля |бас. Прыпяці). Даўжыня 9,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Гадуні, вусце за 2 км на ПдУ ад в. Параслішча. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ВЁТКАЎСКІ КАНАЛ, мел іярацыйны канал у Веткаўскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПнУ ад г. Ветка, вусце на яго паўночна-заходняй ускраіне. У пойме Сажа працякае праз старычнае возера. ВЁТЛІЦА, рака ў Столінскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 30 км, Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ ад в. Беражное, вусце за 3 км вышэй упадзення ў Прыпяць р. Смердзь. Рэчышча ад вытоку да в. Малыя Арлы на працягу 6 км каналізаванае. ВЁТРЫНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Нача (левы прыток Зах. Дзвіны), за 23 км на ПдЗ ад Полацка, на паўднёва-заходняй ускраіне г. п. Ветрына. Схілы катлавіны вышынёй 10 м, пад пабудовамі і агародамі. На 3 і Пд пойма шырынёй 15—20 м, пад лугам. ВЁТХІНСКІ канАл, меліярацыйны Возера Верына. канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток Дняпра. Даўжыня 13,2 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Сямёнаўка, упадае ў Дняпро ў в. Левашы. На берагах сельгасугоддзі. ВЁТЧАНСКАЕ ВбЗЕРА, ва Ушацкім р-не. Пл. 0,35 км2. Даўжыня 0,98 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,4 км. Пл. вадазбору 3,25 км2. У бас. р. Ушача, за 28 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Ветча і пас. Мірны. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, пад лесам, на Пд і У разараныя. Берагі нізкія, на У зліваюцца са схіламі. Уваходзіць у зону адпачынку Ушачы. ВЕХАТНЯНКА, Вехатніца, рака ў Ваўкавыскім р-не, левы прыток Росі (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 59 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,4 %о- Пачынаецца на ПдУ ад в. Дыхнаві- Возера Вечалле. чы, за в. Станкаўцы цячэ праз сажалкі, упадае ў Рось каля г. п. Рось. ВЕЦ, канал Вец, рака ў Пружанскім р-не, у бас. Зах. Буга. Даўжыня 14 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Нясцеркі, зліваецца з р. Муха на заходняй ускраіне Пружан (у сутоках пачынаецца р. Мухавец). Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ВЁЧАЛЛЕ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 1,36 км2. Найбольшая глыбіня 35,9 м. Даўжыня 3,68 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 25,1 млн. м3. Пл. вадазбору 37,2 км2. У бас. р. Крашанка, за 1 км на ПдУ ад г. п. Ушачы. Уваходзіць у курортную зону Ушачы. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на ПнУ 2—4 м), разараныя. Берагі высокія, на ПнУ і ПдЗ месцамі нізкія. Дно карытападобнае. Ложа складаецца з 2 упадзін глыбінёй 33,4 і 35,9 м, раздзеленых невысокім падняццем. Расліннасць займае 5 % плошчы возера, паласа ўздоўж берага шырынёй 5—30 м да глыбіні 3 м. Упадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Доўжына; выцякае ручай у воз. Ваўчо. Каля возера дом адпачынку «Лясныя азёры». ВЁЧЫЦА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб’ём вады 0,27 млн. м’. Пл. вадазбору 69,8 км2. У бас. р. Ушача, за 10 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, паміж вёскамі Ідута і Старынкі. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м (на Пн і ПнУ 5—7 м), на ПнЗ невыразныя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. 95 % плошчы дна зарастае падводнай расліннасцю. Праз возера цячэ р. Ідута. ВЁШАЛКА, ручай, гл. Рудніца. відзібОрскі канал, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток Дубайскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Рухча, вусце каля в. Відзібор. ВІДЗСКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,97 км2. Найбольшая глыбіня 20,5 м. Даўжыня 4,07 км.