• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    БЯРЭШЧА, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 4,08 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,3 м.
    Даўжыня 2,8 км.
    Найбольшая шырыня 1,8 км.
    Пл. вадазбору 127 км2.
    У бас. р. Бярэшча (выцякае з возе-
    ВАЖА
    ра), сярод ляснога масіву, за 12 км на ПдЗ ад г. Лепель, каля в. Чарніца. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Дно плоскае, ілістае. Зарастае. Упадае р. Кеста, выцякае р. Бярэшча, праз Бярэзінскі канал злучана з воз. Плаўна. Адзначалася гнездаванне лебедзяшыпуна — рэдкага віду птушкі, занесенай у рэспубліканскую Чырвоную кнігу.
    БЯРЭШЧЫНСКІ КАНАЛ, гл. Бярэзінскі канал.
    БЯСІТА, рака, гл. Чарняўка.
    ВАБІЧ, рака ў Круглянскім, Шклоўскім і Бялыніцкім р-нах, левы прыток Друці (бас. Дняпра).
    Даўжыня 74 км.
    Пл. вадазбору 565 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %0.
    Пачынаецца за 1,7 км на У ад в. Бураўшчына Круглянскага р-на, упадае ў Друць за 2 км на У ад в. Прыбор Бялыніцкага р-на. Асноўныя прытокі: Чарнаводка, Васілеўка, Лімнічанка (злева), Свяцілаўка (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырыня 0,6—1 км. Берагі нізкія, забалочаныя. Пойма двухбаковая, пераважае шырыня 0,2—0,4 км. Рэчышча звілістае, шырыня 10—25 м, у верхнім цячэнні каналізавана 24 км.
    ВАБІЧ, рака, гл. Чарнаводка.
    ВАВЁРКА, В а в ю р к а, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Лебяды (бас. р. Нёман).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 80 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0.
    Пачынаецца каля в. Навасады, цячэ па Лідскай раўніне, упадае ў Лебяду на ПдЗ ад в. Паперня. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Вавёрка сажалка (пл. 0,33 км2).
    ВАДАВОЕ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,1 км.
    Найбольшая шырыня 75 м.
    Даўжыня берагавой лініі 0,27 км.
    У бас. р. Альзініца, за 17 км на 3 ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПнЗ ад в. Чамярычына, сярод лесу.
    ВАДАНОСКА, рака ў Клічаўскім р-не, правы прыток р. Сушанка (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10 км.
    Рака Вабіч каля вёскі Вялікі Нежкаў Бялыніцкага раёна.
    Пл. вадазбору 54 км.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0.
    Пачынаецца за 4 км на Пн ад пас. Лясны, вусце за 2 км на Пд ад в. Усакіна. У вадазборы і па берагах пераважае забалочаны лес. У вярхоўі — балота Астравы-Дулебы (урочышча Вялікае Дулебскае).
    ВАДАСКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім 1 Рэ-
    чыцкім р-нах, упадае ў воз. Гадынь (бас. Дняпра). Даўжыня 18 км. Пачынаецца за 1,4 км на ПдЗ ад в. Хоўхла, упадае за 2 км на Пн ад чыг. маста праз Днепр на чыгунцы ГомельРэчыца.
    ВАДАСКІДНЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток канала Розы Люксембург (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Асавы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Роза Люксембург.
    ВАДЗІЧАНЬКА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца на паўночна-заходняй ускраіне в. Пятрылавічы, упадае ва Усу за 3 км ніжэй вусця Шуры. На ўсім працягу каналізаваная, у вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў, далей цячэ сярод лесу.
    ВАДОТАЎ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не ў бас. Прыпяці, правы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Ракітна». Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Бабровічы, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Козікі.
    ВАЖА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 2,94 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,1 м.
    Даўжыня 2,62 км.
    Найбольшая шырыня 1,11 км.
    Аб'ём вады 6,67 млн. м3.
    Пл. вадазбору 24,4 км2.
    У бас. р. Вята, за 12 км на ПдЗ ад г. Міёры, за 3 км на Пд ад в. Пераброддзе. Уваходзіць у Абстэрнаўскую групу азёр. Схілы катлавіны на Пд, ПдЗ і У вышынёй 8—10 м, месцамі да 17 м, пад лесам, на Пн і ПнЗ разараныя. На У да возера прымыкае балота. Берагі месцамі сплавінныя, паўночныя і заходнія абразійныя, часта зліваюцца са схіламі. 2 астравы агульнай пл. 1 га. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 15—100 м да глыбіні 2 м. Злучана пратокай
    ВАЗНОЎСКІ
    (шырыня 200 м) з воз. Абстэрна; упадае рэчка без назвы.
    ВАЗНбЎСКІ РУЧАЙ, у Докшыцкім р-не, правы прыток Зуйкі (бас. Віліі). Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля
    в. Несцераўка, упадае ў Зуйку за
    1,5 км на ПдУ ад в. Шуміна. На працягу 3 км да вусця каналізаваны.
    ВАЙНЯКІШКІ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,15 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,42 км.
    esehegdej
    Возера Валоба.
    У бас. р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Вайнякішкі. Схілы катлавіны на Пн вышынёй да
    10 м, разараныя, на У да 3 м, пад агародамі. 3 астатніх бакоў возера забалочаны луг. Выцякае ручай у воз. Прутас.
    ВАЙЦІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны
    канал у Гомельскім і Лоеўскім р-нах,
    правы прыток Міхайлаўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км, Пачынаецца за 2,7 км на ПнУ ад в. Вайцін, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Кашавое. На берагах забалочаны лес, у нізоўях забалочанае ўрочышча Хомінскія Клеткі.
    ВАЛАВЕЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 23,3 км. Пачынаецца ў лесе за 2 км на ПнУ ад в. Брашэвічы, упадае ў канал за 1 км на ПнУ ад в. Ямнік.
    ВАЛАКШАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лоеўскім р-не, левы прыток Брагінкі (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 2,4 км на ПнУ ад в. Вазон; упадае ў Верхнюю Брагінку каля в. Валакшанка.
    ВАЛАСАЦІК, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,14 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
    1 — з воз. Опціна
    2 — у воз. Сіньша
    3 — р. Студзёніца
    Возера Валоба.
    У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 30 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Зарэчча, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на Пн да 13 м. Бяссцёкавае.
    ВАЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім і Ельскім р-нах, правы прыток р. Батыўля (бас. Прыпяці). Даўжыня 27 км. Пачынаецца каля в. Вусоў Лельчыцкага р-на, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Чапаеўка Ельскага р-на.
    ВАЛМЯНКА, рака, гл. Волма.
    ВАЛНЕЯ, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,27 км2.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Пл. вадазбору 6,25 км2.
    У бас. р. Обаль, за 33 км на Пн ад г. Гарадок, за 1 км на ПдЗ ад в. Гуркі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, парослыя забалочаным лесам і хмызняком, часткова пад лугам. Выцякае ручай у р. Дубоўка.
    ВАЛОБА, В о л а б а, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 3,39 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,9 м.
    Даўжыня 4,62 км.
    Найбольшая шырыня 1,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 17,1 км. Аб'ём вады 17,2 млн. м3.
    Пл. вадазбору 56,5 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 34 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Азёрная. Катлавіна складанай формы, з мноствам заліваў, ляжыць сярод маляўнічых азёр, аб'яднаных пратокамі з р. Дрыса (гл. схему). Схілы катлавіны вышынёй 9—15 м (на ПдЗ і Пд 5—7 м), пад лесам, на 3 разараныя. Берагі пясчаныя, на У зліваюцца са схіламі. 9 астравоў агульнай пл. 7 га. Прыбярэжная зона да глыбіні 3—4 м (у заходняй частцы да 5—7 м) пясчаная. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 30 м. Упадае р. Студзёніца, злучана шырокай і глыбокай пратокай з воз. Сіныпа. Месца адпачынку і турызму.
    ВАЛОБРЫНКА, ручай у Слонімскім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Возера Валоба.
    Даўжыня 1 3 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0.
    Пачынаецца каля в. Асабнякі, упадае ў Шчару на У ад в. Разанаўшчына. На працягу 5 км каналізаваны (ад в. Касцяні да в. Чамяры). Каля в. Сакалова (у пойме) сажалка (пл. 0,16 км2).
    ВАЛОВА, рака, гл. Валоўка.
    ВАЛОВА, возера ў межах г. Полацк.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
    У бас. р. Палата. Схілы катлавіны вышынёй_ да 2 м, пад жылой забудовай. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 150 м.
    ВАЛОВЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,14 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
    У бас. р. Дрыса, за 22 км на ПнЗ ад Полацка, за 1,7 км на ПдЗ ад в. Лісуны. Схілы катлавіны на 3 і Пд вышынёй да 20 м, на У — да 5 м. ВАЛОЖЫНКА, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Іслачы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 35 км.
    Пл. вадазбору 168 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %о.
    Пачынаецца каля в. Брылькі на заходніх схілах Мінскага ўзвышша, цячэ праз г. Валожын, упадае ў Іслач ніжэй в. Расолішкі. Асноўны прыток р. Рачэўка. Рэчышча ў вярхоўі слабазвілістае, на працягу 22 км каналізаванае (ад Валожына да в. Расолішкі). Берагі стромкія, ніжэй Валожына абрывістыя. На паўднёва-заходняй ускраіне Валожына сажалка (пл. 0,04 км2). У пойме сетка меліярацыйных каналаў.
    ВАЛОЖЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Акцябрскім і Глускім р-нах, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 3 км на Пн ад в. Шкава Акцябрскага р-на, вусце за 4 км на У ад в. Катка Глускага р-на. Прыток — Нова-Дубаўскі канал (злева).
    ВАЛОЗЕВА, возера ў Шаркоўшчынскім р-не. Пл. 0,17 км2. Пл. вадазбору 8,25 км2. У бас. р. Дзісна, за 23 км на ПнУ ад г. п. Шаркоўшчына, каля в. Буды. Злучана канавай з воз. Яжгіня, ручаём з р. Дзісна.
    ВАЛОК, меліярацыйны канал у Уздзенскім р-не, левы прыток р. Шаць (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Таўкачэвічы 1-я, вусце за 0,8 км на Пд ад в, Валок.
    ВАЛОСАВІЦКІ КАНАЛ, гл. Некраійоўскі канал.
    ВАЛОЎКА, Валова, Валуўка, ра-
    ка ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 39 км.
    Пл. вадазбору 253 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,7 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0.
    Пачынаецца на паўднёвай ускраіне г. Навагрудак, упадае ў Нёман за 1 км на У ад г. п. Аюбча. Асноўны прыток р. Оса. Даліна выразная, у ніжнім цячэнні зліваецца з далінай Нёмана. Пойма вузкая, двухбаковая, нізінная. Рэчышча звілістае, на працягу 5 км каналізаванае (ад в. Баярская да в. Асташына).
    ВАЛТА, рака, гл. Волта.
    ВАЛЎЙСКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,54 км2.
    Найбольшая глыбіня 7,1 м.
    Даўжыня 1,43 км.
    Найбольшая шырыня 0,72 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,76 км.
    Аб'ём вады 2,18 млн. м3.
    Пл. вадазбору 19,3 км2.
    У бас. р. Нешчарда, за 6 км на ПдУ ад г. п. Расоны, каля в. Заазер'е. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на ПнЗ 1—2 м, пераважна разараныя. Берагі высокія, на 3 і ПнУ нізкія. Дно пясчанае, глыбей 1 м выслана сапрапелем. Шырыня паласы расліннасці 5—125 м. У возера ўпадае і выцякае ручай. ВАЛУЎКА, рака, гл. Валоўка.