Блакітная кніга Беларусі
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 415с.
Мінск 1994
Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
БУСАВЕЦЬ, рака, гл. Будавесць. БУСЛЬ, Бусвы, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток Усы (бас. Дняпра).
Даўжыня 10 км.
Пл. вадазбору 39 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %о.
Пачынаецца каля в. Калініна, упадае ва Усу за 1 км на ПнЗ ад в. Багушэвічы. Ад вытоку да в. Падвалошка на працягу 6 км рэчышча каналізаванае. БУСОЎНЯ, возера, гл. Сцернік. БУСЯЖ, рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах, правы прыток Грыўды (бас. Нёмана).
Даўжыня 19 км.
Пл. вадазбору 160 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
Пачынаецца каля в. Кавалі Слонімскага р-на, у нізоўі забалочана, упадае ў Грыўду на У ад в. Хадоркі. У верхнім цячэнні называецца Мізгіраўка. На ўсім працягу каналізаваная.
БУТАЧ, возера ў Жлобінскім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 2,5 км.
Найбольшая шырыня 0,16 км.
На пойме Прыпяці, за 15 км на ПдУ ад г. Жлобін, за 1 км на ПдЗ ад в. Сухі Востраў. Злучана пратокай з воз.
Паграбы, выцякае ручай у р. Окра.
Возера Бужа.
БУТЫКА
Пл. 0,09 км2.
Найбольшая глыбіня 4 м.
Даўжыня 0,5 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
У бас. р. Храпаўлянка (выцякае з возера), за 20 км на ПнЗ ад Віцебска, каля в. Канавалава, на ПдУ ад воз. Лосвіда.
Браслаў
БУЧЫНСКІ
БЎЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца каля в. Вялікае Міжлессе, вусце за 2 км на У ад в. Касцюкі.
БУЯКІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 1,8 км на 3 ад в. Вочкі, упадае ў Мухавец за 2 км на Пн ад в. Булькова.
БЎЯЧ, возера ў Калінкавіцкім р-не.
Пл. 0,12 км2.
Даўжыня 1,4 км.
Найбольшая шырыня 0,2 км.
У бас. р. Тур'я, за 30 км на ПдУ ад Калінкавіч, каля в. Абухаўшчына. Старычнае.
БЫКАЎКА, ручай у Гомельскім р-не, правы прыток р. Нямыльня (бас. Дняпра).
Даўжыня 14 км.
Пл. вадазбору 38 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %0.
Пачынаецца за 0,7 км на Пн ад в. Залессе, вусце за 1,2 км на Пд ад в. Краўцоўка. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. За 2 км на ПдУ ад в. Маркавічы плаціна і сажалка. БЫКАЎКА, ручай у Чавускім р-не, левы прыток р. Вілейка (бас. Дняпра). Даўжыня 3,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Антонаўка, упадае ў Вілейку каля в. Вусце. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Паміж вёскамі Вусце і Галавенчыцы плаціна і сажалка.
БЫСТРАНКА, рака ў Дрыбінскім р-не, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Ляскоўка, вусце за 1 км на У ад в. Старое Прыбужжа. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
БЫСТРАЯ, рака ў Горацкім і Дрыбінскім р-нах, левы прыток Проні (бас. Дняпра).
Даўжыня 46 км.
Пл. вадазбору 688 км2.
Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 4,3 м3/с.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
Пачынаецца каля мяжы з Расіяй, за 5 км на У ад в. Быстрая Горацкага р-на, вусце каля в. Дрыбін. Асноўныя прытокі: Рамясцвянка (злева), Дняпрэц, Лебядзёўка, Каліноўка, Жалезня (справа). Цячэ пераважна па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 0,8—1 км. Пойма месцамі двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,25 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 3—15 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў; каналізавана 6 км рэчышча ў верхнім цячэнні.
БЫСТРАЯ, рака ў Стаўбцоўскім і На-
вагрудскім р-нах, правы прыток Усы (бас. Нёмана).
Даўжыня 15 км.
Пл. вадазбору 28 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о.
Пачынаецца на ПдЗ ад в. Кляцішча Стаўбцоўскага р-на ў лясным урочышчы Крывуха, цячэ праз лес. Пойма на ўсім працягу забалочаная, у сярэднім цячэнні меліяраваная. Упадае ва Усу (у нізоўі называецца Шубіна-Нёманскі канал) за 3 км на ПдЗ ад в. Галяндэрня.
БЫСТРАЯ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 11,4 км. Пачынаецца за 4 км на 3 ад в. Кляцішча Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Нёман за 0,8 км на У ад в. Купіск Навагрудскага р-на. Прымае (справа) сцёк з меліярацыйных каналаў.
БЫСТРЫ, ручай у Горацкім р-не, правы прыток р. Дняпрэц (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км, Пачынаецца каля в. Суроўцава, вусце на ўсходняй ускраіне в. Буда. Ад вытоку рэчышча каналізавана на 5 км. Па берагах сельгасугоддзі.
БЫСТРЫЦА, рака ў Полацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
Даўжыня 18 км.
Пл. вадазбору 123 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %о.
Пачынаецца з воз. Каравайна, працякае праз азёры Бабынічы і Нявіда. Упадае ў воз. Аесава (бас. Начы). БЫХАВЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
Пл. 0,006 км2.
Даўжыня 0,1 км.
Найбольшая шырыня 0,8 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,25 км.
У бас. р. Крашанка, за 4 км на ПнУ ад г. п. Ўшачы, за 0,6 км на ПдЗ ад в. Арэхава, сярод балота. Схілы катлавіны невыразныя.
БЫЧ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Гошчаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Сярадава, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Гошчава.
БЫЧАНКА, канал Бычанка, рака ў Кармянскім р-не, правы прыток р. Касалянка (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Акцяброва, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Косальскі Прудок. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
БЫЧКІ, П a п а р ы х а, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Юркавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,9 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Закальное, вусце за 4,5 км на 3 ад в. Ляхаўка.
БЫЧОК, ручай у Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Варкавічы, вусце ў межах г. Слуцк. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
БЫЧОК, меліярацыйны канал у Лель-
чыцкім і Жыткавіцкім р-нах, правы прыток Сцвігі (бас. Прыпяці). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 313 км. Пачынаецца з рэчышча р. Мутвіца за 0,8 км на Пн ад в. Рудня Лельчыцкага р-на, перасякае Прыпяцкі ландшафтна-гідралагічны запаведнік, упадае ў р. Сцвіга каля в. Азяраны Жыткавіцкага р-на.
БЯГЛЕЦ, возера ў Глыбоцкім р-не.
Пл. 0,07 км2.
Даўжыня 0,39 км.
Найбольшая шырыня 0,25 км.
Даўжыня берагавой лініі 1,05 км.
У бас. р. Барозаўка, за 1 км на ПдУ ад г. Гдыбокае. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя, на Пн да 3 м, пад лугам. На ПдУ забалочаная пойма. Ручаём злучана з возерам без назвы.
БЯЗВОДНЫ, меліярацыйны канал у Зэльвенскім р-не, левы прыток Сасвы (бас. Нёмана). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Бязводна, цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Ваўкавыскага ўзвышша, упадае ў Сасву за 0,5 км на У ад в. Цераховічы. БЯЗВУСЦЯ, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Асцёр (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Кісялёва Буда, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Роськаў. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км (2 км на ПнЗ ад в. Крэсаўка — вусце).
БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Слонімскім р-не.
Пл. 0,2 км2.
Даўжыня 0,76 км.
Найбольшая шырыня 0,53 км. Пл. вадазбору 1,8 км2.
У бас. р. Іванаўка (працякае праз возера), за 25 км на 3 ад Слоніма, каля в. Клепачы.
БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
Пл. 0,03 км2.
Даўжыня 0,35 км.
Найбольшая шырыня 0,11 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,72 км.
У бас. р. Дахнарка (левы прыток Дрысы), за 10 км на Пн ад Полацка, за 1,7 км на У ад в. Дахнары. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам, на У забалочаныя.
БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не.
Пл. 0,02 км2.
Даўжыня 0,18 км.
Найбольшая шырыня 0,1 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,42 км.
У бас. р. Зах. Дзвіна, за 14 км на 3 ад Віцебска, за 1 км на ПнЗ ад в. Навасёдкі, сярод лесу. На Пд узвышанай градой аддзелена ад воз. Белае. БЯЗДОННАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,12 км.
Найбольшая шырыня 75 м.
Даўжыня берагавой лініі 0,3 км.
У бас. р. Усыса, за 10 км на ПдЗ ад г. Гарадок, за 1 км на Пн ад в. Астраўляны. Схілы катлавіны пад сельгасугоддзямі. Злучана ручаём з воз. Вялікае Астраўлянскае, выцякае ручай у р. Астраўлянку.
БЯЗЎЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток канала Рабуска (бас. Дняпра). Даўжыня 15,8 км, Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Адаменка, упадае ў канал за 1,2 км на ПнЗ ад в. Гарывада.
БЯЗУННЯ, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 50 км . Пачынаецца каля в. Жабенцяі, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша, упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Буева.
БЯЛА, рака, гл. Белая.
БЯЛАВА, Бялая, Бялява, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Чапунькі (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Косці, упадае ў Чапуньку на ПдУ ад в. Забялаўцы. Рэчышча звілістае, у вярхоўі (2,2 км) і ніжнім цячэнні (4,2 км) каналізаванае, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
БЯЛЕ, Бяляны, Бяланы Эзерс, возера ў Браслаўскім р-не, на мяжы з Латвіяй.
ГІл. 0,92 км2.
Даўжыня 1,67 км.
Найбольшая шырыня 0,95 км.
Даўжыня берагавой лініі 4,8 км. Пл. вадазбору 7 км2.
У бас. р. Дрысвята (левы прыток Дзісны), за 13 км на ПнЗ ад г. Браслаў, за 2 км на ПнЗ ад в. Урбаны. Схілы катлавіны на 3 і У невыразныя, на Пд вышынёй 10—15 м, разараныя, на Пн да 7 м. На У і 3 забалочаная пойма (шырыня да 200 м), месцамі пад лесам.
БЯЛЕЦ, возера ў Гарадоцкім р-не.
Пл. 0,01 км2.
Даўжыня 0,25 км.
Найбольшая шырыня 0,16 км.
Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
У бас. р. Аўсянка, за 30 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 3 км на ПдУ ад в. Вярэчча, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м. Выцякае ручай у воз. Мядэсна.
БЯЛІЦА, ручай у Мінскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,8 км. Пачынаецца каля в. Цімошкі, вусце каля в. Бяліца. Рэчышча ад сажалкі каля в. Цімошкі да вусця каналізаванае.
БЯЛЫНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бялыніцкім р-не, правы прыток р. Няропля (бас. Дняпра). Даўжыня 6,2 км, Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Навасёлкі, упадае за 1 км на ПдЗ ад в. Няропля.
БЯЛЬЧАНКА, рака, гл. Бельская. БЯЛЯВА, рака, гл. Бялава.
БЯЛЯЕЎКА, рака, гл. Курынка.
БЯЛЯНКА, рака ў Крычаўскім р-не, правы прыток р. Сажа (бас. Дняпра).
Даўжыня 1 4 км.
Пл. вадазбору 57 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0.
Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Камароўка, вусце за 1 км на У ад в. Бель 1-я. Каналізавана 10 км рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні.
БЯРВЕНКА, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Пыранкі (бас. Нёмана).
Даўжыня 25 км.
Пл. вадазбору 110 км2.
Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %».
Пачынаецца з воз. Доўгае, упадае ў Пыранку за 1,5 км на Пд ад в. Лакно. На ўсім працягу каналізаваная. БЯРВЕНСКАЯ КАНАВА, гл. Крывы Рог.