• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВАЛЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток р. Выдранка (бас. Прыпяці). Даўжыня 24,8 км, Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Валчанская», за 3,5 км на ПдЗ ад в. Вялікія Чучавічы, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад в. Вулька 2-я.
    ВАЛЫНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 0,62 км.
    в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя.
    ВАЛЫНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Найбольшая глыбіня 11 м.
    Даўжыня 0,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,42 км.
    Аб'ём вады 0,44 млн. м3.
    У бас. р. Нача, за 30 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Валынец. Схілы катлавіны вышынёй 3—7 м, на 3 пад
    хмызняком, на У агароды і пабудовы. Берагі пясчаныя, высокія, на ПдУ сплавінныя. Па берагах да ўрэзу вады расце хмызняк. Вада празрыстая.
    ВАЛЫНЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
    У бас. р. Нача, за 30 км на ПдЗ ад Полацка, за 400 м на ПдЗ ад в. Валынец. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 м на ПнУ да 15 м на ПдЗ, стромкія, пад хмызняком. Уздоўж паўднёвых і паўночных берагоў лугавая пойма. Злучана ручаём з воз. Жураўна. ВАЛЫНКА, рака ў Гарадоцкім і Віцебскім р-нах, правы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 78 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0.
    Пачынаецца ў лясным масіве Астраўская дача за 6 км на ПнУ ад в. Нізкія Гарадоцкага р-на. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Пруднікі Віцебскага р-на.
    ВАЛЫНКА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Нача (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,5 км. Выцякае з воз. Саланец, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Пятроўцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ВАЛЬКОЎСКАЕ ВОЗЕРА, на мяжы Расонскага р-на і Пскоўскай вобл. РСФСР.
    Пл. 2,43 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,6 м.
    Даўжыня 4,05 км.
    Найбольшая шырыня 1,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб'ём вады 15,06 млн. м1.
    Пл. вадазбору 209 км2.
    У бас. р. Чарапяціца (працякае праз возера), за 8 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на Пн ад в. Глоты. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, на ПдУ 10—15 м, пад лесам, на 3 разараныя. Берагі нізкія, на ПдЗ зліваюцца са схіламі. Ложа плоскае, выслана ілам і сапрапелем.
    ВАНЮЖЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Альхоўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Навасёлкі, вусце за 3 км на У ад в. Ванюжычы.
    ВАРАЖДУНЕЦ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Друйка, за 11 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 1 км на У ад в. Слабодка. Схілы катлавіны невыразныя, моцна забалочаныя.
    ВАРАТЫНСКІ КАНАЛ, А ў с і м авіцкі канал, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, правы прьіток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца за 1,8 км на Пд ад в. Постраш, упадае ў Алу за 2,5 км на ПнУ ад в. Лесішча.
    ВАРАЦЁНКА, рака ў Бярэзінскім р-не, правы прыток р. Крапівенка (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Засвецішча, вусце за 1 км на ПнЗ ад в. Крапіўня. Ад вытоку 4,5 км рэчышча каналізавана.
    ВАРВАРАЎКА, канал Варвараўк а, ручай у Хоцімскім р-не, левы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Варвараўка, вусце на паўднёваўсходняй ускраіне г. п. Хоцімск. Каналізавана 6,7 км рэчышча.
    ВАРЛЫНКА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток Поні (бас. Дняпра).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 82 км2.
    Валькоўскае возера.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Пугачова, вусце за 2 км на Пн ад в. Юхнаўка. На ўсім працягу каналізаваная.
    ВАРОНІНКА, В а р о н і н а, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Ухлясць (бас. Дняпра).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 133 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца за 2 км на У ад в. Гадылёва, вусце каля в. Старое Хазяйства. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ВАРОНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,4 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Крывая Града, вусце за 8 км на ПнУ ,ад в. Буда Грэская.
    ВАРОНІЧЫ, В а р о н е ч, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 1,18 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,9 м.
    Даўжыня 4,9 км.
    Найбольшая шырыня 0,55 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,1 км. Аб’ём вады 2,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 793 км2.
    У бас. р. Ушача (працякае праз возера), за 16 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Варонічы. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м (заходнія і паўднёвазаходнія 10—18 м), на У і 3 разараныя.
    Возера Варонічы.
    Берагі нізкія, тарфяністыя, на У месцамі высокія, зліваюцца са схіламі, на Пн сплавінныя (шырыня сплавіны 5—15 м). 2 астравы ў паўночнай і цэнтральнай частках. Больш за 60 % пл. возера зарастае, шырыня паласы расліннасці 15—150 м да глыбіні 3— 3,4 м.
    ВАРОНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, у бас. р. Нява. Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 1,4 км на У ад в. Баркі Газьбенскага сельсавета, упадае ў воз. Сенніца з ПдУ за 3 км на ПнЗ ад в. Лугаўскія. Цячэ ў лясістай забалочанай мясцовасці.
    ВАРШАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток Валчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 5 км на ПдУ ад в. Вялікія Чучавічы, вусце за 7 км на У ад в. Велута.
    ВАРЭНКА, рака, гл. Вярэнка.
    Возера Васлепна.
    ВАСІЛЕВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны г. Васілевічы, вусце за 2,2 км вышэй вусця канала Корч. ВАСІЛЕВІЦКІ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім і Калінкавіцкім р-нах, левы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца каля зах. ускраіны г. Васілевічы, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Нахаў Калінкавіцкага р-на.
    ВАСІЛЕЎКА, рака ў Шклоўскім і Бялыніцкім р-нах, левы прыток р. Вабіч (бас. Дняпра). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Мерч Шклоўскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Малыя Васількі Бялыніцкага р-на. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
    ВАСІЛЁК, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Друйка, за 14 км на ПнУ ад г. Брасдаў, кадя в. Родзеўшчына, займае частку забалочанага лугу. Схілы катлавіны невыразныя. Забалочаная пойма шырынёй 75—100 м. ВАСІЛЬЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацый-
    ны канал у Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Крапівенка (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Васільеўка, вусце каля в. Крапіўня.
    ВАСКРАСЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, левы прыток р. Свячанка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Застарынне, вусце каля в. Васкрасенцы.
    ВАСЛЕПНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 1,96 км2.
    Найбольшая глыбіня 8 м.
    Даўжыня 3,29 км.
    Найбольшая шырыня 1,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9,9 км. Аб'ём вады 8,52 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,43 км2.
    У бас. р. Лужасянка, за 22 км на У ад г. Гарадок, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Стырыкі. Схілы катлавіны вышынёй 5—10 м, параслі лесам. Берагі пад лесам і хмызняком. 7 астравоў агульнай пл. 7 га. Мелкаводная частка катлавіны вузкая, стромкая, глыбакаводная плоская. Дно выслана ілам і сапрапелем. Паласа надводнай расліннасці шырынёй да 30 м пашырана да глыбіні 2 м, падводнай — да глыбіні 3 м. Злучана пратокай з воз. Вымна. На возеры адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — гогаля звычайнага.
    ВАСЬКАЎКА, ручай у Хоцімскім і Клімавіцкім р-нах, левы прыток р. Сураў (бас. Дняпра). Даўжыня 4,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Зелянец Хоцімскага р-на, вусце каля в. Заходы Клімавіцкага р-на. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ВАЎКАВЫЯ, Коласаўшчына, рака ў Ваўкавыскім р-не, правы прыток Росі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 68 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,4 %0.
    Пачынаецца каля в. Войткавічы, працякае праз г. Ваўкавыск, упадае ў Рось на яго паўночна-заходняй ускраіне.
    ВАЎКАЎНЯ, гл. Белазерскі канал. ВАЎМЯНКА НОВАЯ, рака ў Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Карпілаўка, упадае ў сажалкі рыбакамбіната «Волма».
    ВАЎМЯНКА НОВАЯ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Ваўлянка Новая (бас. Дняпра). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Крываполле, упадае ў раку за 3 км на ПнЗ ад в. Волма.
    ВАЎМЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Волма, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Іванічы.
    ВАЎНЕЯ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,12 км.
    Найбольшая шырыня 50 м.
    Даўжыня берагавой лініі 0,25 км.
    У бас. р. Сосніца (правы прыток Зах. Дзвіны), за 34 км на ПнУ ад Полацка, за 6 км на ПдЗ ад в. Труды,
    Вішнева
    Мяніца
    Возера Варонічы.
    Возера Васлепна.
    на Пд ад воз. Вырвіна. Вакол возера забалочаны луг, на Пд узгоркі вышынёй да 10 м. Выцякае ручай у р. Невежа.
    ВАЎПЯНКА, рака ў Ваўкавыскім р-не, у бас. Нёмана.
    Даўжыня 31 км.
    Пл. вадазбору 165 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %«.
    Пачынаецца каля в. Шніпава, цячэ па Ваўкавыскім узвышшы, упадае ў Воўпаўскае вадасховішча каля в. Воўпа (створана на р. Рось у сутоках з Ваўпянкай). Даліна выразная. Пойма двухбаковая. Рэчышча звілістае, неразгалінаванае, на працягу 16,4 км каналізаванае (0,5 км ніжэй в. Бойдаты да в. Воўпа). Берагі ўмерана стромкія. Каля в. Цярэшкі створана сажалка (пл. 0,06 км!).
    ВАЎЦЭЛЬНА, возера ў Лунінецкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня 1,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,6 км.
    У бас. р. Прыпяць (у час веснавога
    разводдзя злучаецца з возерам), за 48 км на ПдУ ад г. Лунінец, за 4,5 км на ПдУ ад в. Запроссе. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком. Берагі высокія.
    ВАЎЧАНКА, рака ў Асіповіцкім і Бабруйскім р-нах, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра).
    Даўжыня 37,5 км.
    Пл. вадазбору 374 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,9 м!/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца за 1,8 км на ПдЗ ад р. п. Татарка Асіповіцкага р-на, упадае ў Бярэзіну каля в. Вербкі Бабруйскага р-на. Асноўныя прытокі: канава Ваўчанка (справа), Ясенка (злева). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—500 м. Пойма двухбаковая, шырынёй 200—400 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Берагі стромкія, вышынёй 1,5— 3 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. ВАЎЧАНКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Падвялікае ў балоцістай мясціне, упадае ў Шчару на ПдУ ад в. Чарлёнка. Ад вытоку на працягу 8,2 км каналізаваная. Каля в. Падвялікае на рацэ створаны сажалкі (пл. 0,04 км2 і 0,07 км2).