• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВАЎЧО, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 1,28 км.
    Найбольшая шырыня 0,47 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,28 км. Аб'ём вады 1,02 млн. м’.
    Пл. вадазбору 78,4 км2.
    У бас. р. Крашанка (выцякае з возера), за 1,5 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Ціханяты. Схілы катлавіны вышынёй 5—17 м, пераважна разараныя, на ПдУ парослыя лесам. Берагі месцамі пад хмызняком. Дно (уздоўж берагоў) пясчанае, глыбей выслана ілам. Паласа прыбярэжнай расліннасці шырынёй 5—15 м да глыбіні 1,8—2,5 м. На Пд упадаюць ручаі з азёр Вечалле і Дземінец. ВАХРАМЁЕВА, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,1 км.
    У бас. р. Росіца (правы прыток Зах. Дзвіны), за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Росіца. Схілы катлавіны на Пн і Пд вышынёй да 15 м, пад лесам, месцамі — хмызняком. Пойма забалочаная, шырынёй да 50 м. ВАШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Залужжа, вусце каля в. Бармуты.
    ВЁДЗЬМА, Вядзьмянка, рака ў Нясвіжскім і Ляхавіцкім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 35 км.
    Пл. вадазбору 267 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %u.
    Пачынаецца каля в. Слабада Нясвіжскага р-на, упадае ў Шчару на ПнУ ад в. Задвор’е. Асноўны прыток р. Шавялёўка. Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, у сярэднім цячэнні забалочаная, яе шырыня 300—700 м. На працягу 18,9 км рэчышча каналізаванае: ад вытоку да в. Сваятычы (9,5 км) і ад вусця Шавялёўкі да г. Ляхавічы (9,4 км). Шырыня рэчышча ў межань 2—10 м. У пойме меліярацыйныя каналы, каля в. Кавалі сажалка (пл. 0,15 км2).
    ВЕДРАЧ, рака, гл. Ведрыч. ВЁДРЫНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,22 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,5 м.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,25 км. Аб'ём вады 0,2 млн. м3.
    Пл. вадазбору 432 км2.
    У бас. р. Аўсянка (працякае праз возера|, за 36 км на ПнУ ад г. Гарадок, паміж вёскамі Двухполле і Селязні. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, пад лесам, на Пн і ПдЗ разараныя. Берагі сплавінныя, пад хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада празрыстая амаль да дна. Зарастае. ВЁДРЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне г. п. Васілевічы, вусце за 2,5 км на ПдУ ад в. Ведрыч.
    ВЁДРЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Бушаўка, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Ведрыч. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ВЕДРЫЧ, В е д р а ч, рака ў Калінкавіцкім і Рэчыцкім р-нах, правы прыток Дняпра.
    Даўжыня 68 км.
    Пл. вадазбору 1330 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Уюнішчы Калінкавіцкага р-на, упадае ў Дняпро каля в. Азершчына Рэчыцкага р-на. Асноўныя прытокі: канава Рэбуска (справа), рэкі Днепрык, Дзяражня (злева). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна невыразная, шырыня 0,6—0,8 км. Пойма шырынёй 0,3— 0,5 км, сухая, лугавая. Ад вытоку 49 км рэчышча каналізавана, шырыня ракі ў межань 6—8 м. У пойме меліярацыйныя каналы.
    ВЁЙНКА, Падвейка, рака ў Лагой-
    скім р-не, правы прыток Дзвінасы (бас. Віліі).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 98 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о-
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Роўнядзь, цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Дзвінасу на 3 ад в. Вейна. Ад вытоку амаль да в. Пячное цячэ праз лес, далей да вусця (9,4 км) каналізаваная.
    ВЕЛЁМЬЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Быхаўскім р-не, левы прыток р. Езва (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 4,3 км на ПнУ ад в. Дзедава, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Новая Баяршчына 2-я. Па берагах забалочаны лес.
    ВЕЛІЖЖЭ, В е л і ж ' я, возера ў Петрыкаўскім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Даўжыня 1,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,3 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 11 км на У ад г. Петрыкаў, за 2 км на ПнУ ад в. Вялаўск. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, пад хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з р. Скалодзіна.
    ВЕЛІЖЖЭ, возера ў Петрыкаўскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,4 км.
    На пойме р. Прыпяць (праз ручай злучаецца з возерам), за 6 км на ПдЗ ад г. Петрыкаў, за 2 км на Пд ад в. Макарычы. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком.
    ВЕЛІКАБОРСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Хойніцкім р-не.
    Пл. 2,7 км2.
    Найбольшая глыбіня 13,9 м.
    Даўжыня 2,63 км.
    Найбольшая шырыня 1,5 км.
    Аб'ём вады 8,95 млн. м .
    Пл. вадазбору 195 км2.
    На р. Віць (51,5 км ад вусця), за 14 км на Пн ад г. Хойнікі, каля в. Вялікі Бор. Створана ў 1986 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 17,4 млн. м3.
    ВЕЛІКАБОРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Хойніцкім р-не, левы прыток канала Ізбынька (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Партызанская, вусце за 5 км на ПнУ ад в. Хвойнае. ВЕЛІКАЛЁСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток Дубайскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,6 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Калоднае, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Глінка.
    ВЕЛІКАЛЁСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, правы прыток Закрэўскага канала, які ўпадае ў Бярэзіну (бас. Дняпра). Даўжы-
    ня 6 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Вялікі Лес, упадае ў Закрэўскі канал за 2,4 км на ПдУ ад в. Кабанаўка. Берагі пад сельгасугоддзямі.
    ВЕЛІКЯНЦЫ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольціая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Друйка, за 12 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Велікянцы. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на 3 і Пн невыразныя, пад забалочаным лесам. Востраў пл. 0,6 га. Пойма шырынёй 5—100 м, амаль цалкам забалочаная. ВЁЛІХАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнУ ад воз. Веліхава (на мяжы з Украінай), упадае ў Рыту за 1,7 км на ПдЗ ад в. Вотчын.
    ВЁЛЛЕ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,9 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м.
    Даўжыня 1,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 5,25 км. Пл. вадазбору 3,75 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Баравуха 1-я. Схілы катлавіны пад лесам, месцамі разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, параслі хмызняком, на У і Пд забалочаныя.
    ВЁЛЛЕ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,55 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,6 м.
    Даўжыня 0,93 км.
    Найбольшая шырыня 0,84 км. Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб'ём вады 1,66 млн. м*.
    Пл. вадазбору 1,7 км2.
    У бас. р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на 3 ад г. п. Расоны, каля в. Шалашнікі. Схілы катлавіны нізкія, на Пд вышынёй да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і У нізкія, пясчаныя, на Пд і 3 затарфаваныя, парослыя хмызняком. Слаба зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці 10—30 м.
    ВЕЛУТА, вадасховішча ў Лунінецкім р-не.
    Пл. 7,6 км2.
    Даўжыня 3,4 км.
    Найбольшая шырыня 2,8 км.
    Аб'ём вады 31 млн. м3.
    За 26 км на Пн ад г. Лунінец, паміж вёскамі Велута Лунінецкага р-на і Ліпск, Малькавічы Ганцавіцкага р-на. Наліўное. Створана ў 1976 для рыбагадоўлі, увільгатнення і арашэння. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком. Напаўняецца са Стрыжэўскага канала і р. Цна па водападвадным канале пры дапамозе помпавай станцыі. ВЕЛУТА, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток Валчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ
    ад в. Навасёлкі, вусце за 3,5 км на У ад в. Велута.
    ВЁЛЬНІЦА, рака ў Расонскім р-не, левы прыток Нішчы (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 10,5 км.
    ГІл. вадазбору 83 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %».
    Пачынаецца з воз. Велле, цячэ на поўначы Полацкай нізіны. Упадае ў Нішчу (правы прыток Дрысы) за 2 км ніжэй ад в. Галоўчыцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
    ВЁПРЫНКА, рака ў Клічаўскім і Кіраўскім р-нах (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 127 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца на У ад в. Малінне Клічаўскага р-на, упадае ў Чыгірынскае вадасховішча каля в. Груднічкі. У нізоўі на сцёк Вепрынкі аказвае
    Возера Велле (Расонскі раён).
    ВЕРА
    ўплыў падпор ад Чыгірынскага вадасховішча.
    ВЁРА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Найбольшая глыбіня 5 м.
    Даўжыня 0,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2 км.
    Аб'ём вады 0,6 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5,5 км2.
    У бас. р. Друйка, за 8 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 1 км на Пд ад в. Слабодка. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 5— 8 м, разараныя, месцамі пад хмызняком. Берагі нізкія, пясчаныя, на 3 сплавінныя. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Зарастае да глыбіні 1,4 м. Злучана ручаём з воз. Недрава.
    ВЕРАБ ЁЎКА, рака ў Горацкім р-не, левы прыток р. Паўна (бас. Дняпра). Даўжыня 3,4 км. Пачынаецца каля чыгункі Орша — Крычаў, за 4,8 км на 3 ад в. Сенькава, вусце на паўночнай ускраіне в. Ліхачова. Рэчышча ад вытоку на працягу 1,6 км каналізаванае. ВЕРАБ'І, возера ў Астравецкім р-не.
    Пл. 0,46 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,1 м.
    Даўжыня 1,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,57 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,9 км. Аб'ём вады 0,94 млн. м3.
    Пл. вадазбору 8,2 км2.
    У бас. р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г. п. Астравец, каля в. Вераб'і. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 12—13 м (на Пд да 5 м), пераважна разараныя, на Пд пад лесам. Берагі нізкія, на ПдУ і 3 сплавінныя, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно плоскае, выслана сапрапелем, на мелкаводдзі пясчанае. 35 % плошчы возера зарастае, паласа расліннасці шырынёй 15—50 м да глыбіні 1,8—2 м. На ПнЗ упадае ручай з воз. Гульбеза, на ПдУ выцякае ручай у р. Страча.
    ВЕРАМЁЕЎСКАЕ вдЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,11 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,4 км.
    У бас. р. Нешчарда (правы прыток Дрысы), за 24 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 1 км на ПдУ ад в. Антонава. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, пад лесам, на У балота. Пойма на ПдУ забалочаная. Выцякае ручай у воз. Антонаўскае, упадае ручай з воз. Глыбочына.