• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    БЯРЖОНКА, возера ў Браслаўсцім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,5 м.
    Даўжыня 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,7 км.
    Пл. вадазбору 6,25 км2.
    У бас. р. Акунёўка, за 9 км на ПдЗ ад Браслава, на ІІнУ ад в. Пагошча. Злучана ручаём з воз. Пагошча. БЯРЖОНКА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,19 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,6 м.
    Даўжыня 0,69 км.
    Найбольшая шырыня 0,39 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,9 км.
    Аб’ём вады 0,32 млн. м3.
    Пл. вадазбору 6,56 км2.
    У бас. р. Янка, за 9 км на ПдЗ ад Брасдава, за 3 км на Пн ад в. Мілашкі. Акружана забалочанай поймай, парослай хмызняком. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пясчаныя, разараныя. Берагі нізкія, тарфяністыя. Дно выслана сапрапелем. Зарастае.
    БЯРКОЗЫ, гл. Безназоўны канал. БЯРЛЯНКА, рака ў Краснапольскім р-не, правы прыток р. Каўпіта (бас. Дняпра). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Курганне, вусце за 1 км на 3 ад в. Перамога. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    БЯРЛЯНКА, рака, гл. Каўпіта.
    БЯРНОВА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 2,8 км2.
    Найбольшая глыбіня 10,9 м.
    Даўжыня 3,5 км.
    Найбольшая шырыня 1,62 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,2 км.
    Аб'ём вады 18 млн. м\
    Пл. вадазбору 57 км2.
    У бас. р. Обаль, за 22 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 3 км на 3 ад в. Віроўля. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м, на Пн 5—10 м, параслі хмызняком, на ПнУ і ПнЗ разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на Пн забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно ілістае. 4 невялікія астравы агульнай пл. 0,1 га. Упадае
    Возера Бярнова.
    р. Віраўлянка, выцякае р. Бярноўка. Шырыня прыбярэжнай паласы надводнай расліннасці 3—40 м.
    БЯРНОЎКА, рака ў Гарадоцкім р-не, правы прыток Чарнаўкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Глыбачка	Глыбачка
    Сянно	Сінягорскае	Ушачы
    Бярозаўскае возера (Ушацкі раён).
    Бярозаўскае возера (Сенненскі раён).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 97 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца з воз. Бярнова, упадае ў Чарнаўку (правы прыток Обалі) за 1 км на ПдЗ ад в. Селішча. БЯРОЗА, рака ў Зэльвенскім і Слонімскім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 96 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %о-
    Пачынаецца каля в. Шулякі Зэльвенскага р-на, упадае ў Шчару на ПнЗ ад в. Барукі. Ад вусця да в. Куцэйкі 13 км рэчышча каналізавана. Каля в. Сянькоўшчына створана сажалка (пл. 0,33 км2).
    БЯРОЗА-1, вадасховішча ў Бярозаўскім р-не.
    Пл. 17,74 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,6 м.
    Даўжыня 6,4 км.
    Найбольшая шырыня 3,6 км.
    Аб'ём вады 31,9 млн. м1.
    Пл. вадазбору 480 км2.
    На р. Жыгулянка (14 км ад вусця), за 13 км на ПнУ ад г. Бяроза. Створана ў 1986 для арашэння і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 45,7 млн. м3.
    БЯРОЗАВАЕ ВОЗЕРА, Куты, у Кіраўскім р-не. Пл. 0,12 км . На пойме р. Бярэзіна, за 15 км на ПдЗ ад г. п. Кіраўск, за 5 км на Пн ад Бабруйска, каля в. Гута. Мелкаводнае. Берагі забалочаныя, усходнія высокія, пад дубовым і хваёвым лесам.
    БЯРОЗАВАЕ ВОЗЕРА, гл. Бярозаўскае возера.
    БЯРОЗАВІКІ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, левы прыток Спягліцы (бас. Віліі). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Баравыя, упадае ў Спягліцу за 2,8 км на ПнУ ад в. Абрамаўшчына 1-я ва ўрочышчы Бярозавік. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйньіх каналаў.
    БЯРОЗАВЫ МАСТОК, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Кароўка, вусце за 0,6 км на 3 ад в. Пруднікі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,6 км каналізаванае.
    БЯРОЗАЎКА, Бярэжвіца, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 53 км.
    Пл. вадазбору 721 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца з воз. Падлужнае, цячэ праз г. Глыбокае, у межах Свянцянскіх град, далей па Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну за 4 км ніжэй г. п. Шаркоўшчына. Асноўныя прытокі: Аржаніца і Маргва (злева), Дабрылаўка і Стуканаўка (справа). Даліна да ўпадзення Маргвы трапецападобная,
    на астатнім працягу вузкая, шырынёй 0,5—3 км. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 50 м — 0,5 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 1 Км у верхнім цячэнні і 1,5 км каля в. Юльянова Шаркоўшчынскага р-на; на астатнім працягу звілістае, шырыня яго 14—16 м у верхнім цячэнні і 20—30 м у ніжнім.
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток Дняпра.
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 230 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,98 %0.
    Пачынаецца паміж вёскамі Забор’е і Бярозаўка, вусце каля в. Слабодка. Вадазбор на Аршанска-Магілёўскай раўніне.
    БЯРОЗАЎКА, ручай у Верхнядзвінскім р-не, левы прыток Росіцы (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 54 км2. Пачынаецца ў Латвіі ў межах Латгальскага ўзвышша, працякае праз воз. Росіца, упадае ў р. Росіца каля в. Росіца.
    Бярозаўскае возера (Ушацкі раён).
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Слуцкім р-не, правы прыток р. Таліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,8 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 ад в. Заграддзе, вусце за 3 км на ПдУ ад г. п. Урэчча. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. БЯРОЗАЎКА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, левы прыток Ужыцы (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 52 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0.
    Пачынаецца на ПнУ ад в. Каменка, упадае ва Ужыцу за 2 км ад в. Леснікова. У верхнім цячэнні рэчышча на працягу 2,5 км каналізаванае.
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Талачынскім і Круглянскім р-нах, правы прыток Друці (бас. Дняпра).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 76 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %0.
    Пачынаецца каля в. Панькавічы Талачынскага р-на, каля в. Малая Арава Круглянскага р-на ўпадае ў Друць. Вадазбор на паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша.
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Лепельскім р-не, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Экімань, вусце за 0,4 км на ПдЗ ад в. Малое Жэжліна. Працякае цераз воз. Хоціна.
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Апіты (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Трышокі, упадае ў Апіту за 0,8 км на Пд ад в. Меляхі. У вярхоўі цячэ праз лес, каля в. Дайнава праз сажалку (пл. 0,31 км2), ніжэй прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. На ўсім працягу каналізаваная.
    БЯРОЗАЎКА, рака ў Свіслацкім р-не, правы прыток р. Калонка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Бязводнікі, вусце на Пд ад в. Якушоўка. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.
    БЯРОЗАЎКА рака ў Мядзельскім р-не, правы прыток р. Вялікі Перакоп (бас. Віліі). Даўжыня 3 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад х. Бараноўка ва ўрочышчы Барсучына, упадае ў Вялікі Перакоп на ПдУ ад в. Мельнікі. Ад вусця на працягу 1,6 км каналізаваная, у вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    БЯРОЗАЎКА, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 0,47 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
    У бас. р. Галбіца, за 10 км на ПнУ ад г. Паставы. Катлавіна размешчана сярод балота. Выцякае ручай у р. Паловіца.
    Бярозаўскае возера (Сенненскі раён).
    БЯРОЗАЎКА, меліярацыйны канал у Нараўлянскім р-не, левы прыток р. Жалонь (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Антонаўка, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Бярозаўка.
    БЯРОЗАЎКА, меліярацыйны канал у Расонскім р-не, у басейне Зах. Дзвіны. Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Хоцькава, упадае ў воз. Шэпельна з ПнЗ, за 1,5 км на У ад в. Ніўе.
    БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Б я р о з авае возера, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 4,9 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,9 м.
    Даўжыня 4,1 км.
    Найбольшая шырыня 1,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 12 км.
    Аб'ём вады 12,65 млн. м.
    Пл. вадазбору 458 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 23 км на 3 ад г. п. Ушачы, каля в. Бярозава. Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, усходнія пад лесам і хмызняком, на 3 і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя і сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Зарастае ўздоўж берагоў, шырыня паласы расліннасці да 200 м. Злучана ручаём з воз. Глыбач, праз возера працякае р. Дзіва.
    БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Сенненскім р-не.
    Пл. 2,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 15,8 м.
    Даўжыня 5,1 км.
    Найбольшая шырыня 1,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 18,9 км.
    Аб'ём вады 15,1 млн. м’.
    Пл. вадазбору 25,8 км2.
    У бас. р. Крывінка, за 10 км на ПнУ ад Сянно, каля в. Студзёнка. Схілы катлавіны вышынёй 2—8 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, на ПдУ высокія, пад хмызняком. Дно з упадзінамі і мелямі, уздоўж берагоў пясчанае, глыбей сапрапелістае. 4 астравы агульнай пл. 3,8 га. Выцякае р. Бярозка (прыток Крывінкі).
    БЯРОЗАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,56 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,2 м.
    Даўжыня 1,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,87 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,3 км. Аб'ём вады 1,03 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,2 км".
    У бас. р. Дзісна, за 16 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Залессе. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на У і ПдУ да 15—20 м, пераважна разараныя. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўночна-ўсходнія забалочаныя. Вакол возера тарфяністая пойма. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Шырыня паласы расліннасці 8—75 м да глыбіні 1,8 м.
    БЯРОЗАЎСКІ КАНАЛ, Вя рхо віцк і к а н а л, меліярацыйны канал у Камянецкім р-не, правы прыток Атоцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Капылы, упадае ў Атоцкі канал за 2,4 км на ПнУ ад в. Бярозаўка.
    БЯРОЗКА, Верхняя Крывіна, рака ў Віцебскай вобл., правы прыток Крывінкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 34 км.
    Пл. вадазбору 330 км2.
    Сярэдні расход вады ў вусці 2,9 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %»•
    Бярозаўскае возера (Сенненскі раён).
    Пачынаецца з воз. Бярозаўскае, цячэ па Чашніцкай раўніне ў Сенненскім р-не і Полацкай нізіне ў Бешанковіцкім р-не. Упадае ў Зах. Дзвіну каля Бешанковічаў. Асноўныя прытокі — 2 ручаі без назваў (злева даўж. 14 км, справа — 15 км). Даліна і пойма невыразныя, асабліва ў межах, дзе рака цячэ па балоце. Рэчышча ад в. Буднікі да в. Арляны на працягу 21 км каналізаванае, шырыня 8—20 м. БЯРОЗКА, Б я р э з к а, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 26,7 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні I 6,6 %„.
    Пачынаецца на ПдЗ ад в. Хорашава, цячэ праз воз. Чарэшлі, упадае ў Нёман за 3 км ніжэй возера. На працягу 9,1 км каналізаваная: ад в. Вераскава да воз. Чарэшлі (6 км) і ад возера да вусця (3,1 км).