• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    БОБРЫК 2-і, Бобрыч, рака ў Петрыкаўскім і Жыткавіцкім р-нах, левы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 44 км.
    Пл. вадазбору 710 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Пачаткам ракі лічыцца вусце Азёрнага канала, якое знаходзіцца за 2 км на ПнУ ад в. Капцэвічы Петрыкаўскага р-на. Цячэ па нізіне Прыпяцкае Палессе, упадае ў Прыпяць каля в. Конкавічы Петрыкаўскага р-на. Асноўныя прытокі: каналы Міхедава-Грабаўскі (злева) і Азёрны (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй в. Аголічы пераважна трапецападобная. Пойма на вялікім працягу невыразная (асушанае балота). Рэчышча каналізаванае на працягу 40,7 км. БОБРЫНЬ, Дубінскі канал, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток Дняпроўска-Бугскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Мелянкова, упадае
    БОПНСКАЕ
    ў Дняпроўска-Бугскі канал за 0,5 км ніжэй вусця канала Арэхаўскага.
    БбБРЫЦА, возера ў Лепельскім р-не.
    Пл. 2,25 км2.
    Найбольшая глыбіня 23 м.
    Даўжыня 4,29 км.
    Найбольшая шырыня 1,02 км.
    Даўжыня берагавой лініі 10,3 км. Аб'ём вады 19,1 млн. м3.
    Пл. вадазбору 16,3 км2.
    У бас. р. Ула, за 10 км на ПнУ ад г. Лепель, за 0,5 км на ПдУ ад в. Старое Лядна, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 14—20 м, стромкія, на Пд да 8 м, спадзістыя, параслі лесам. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Дно карытападобнае, утварае 2 плёсы: усходні глыбінёй да 20 м, і заходні, больш шырокі, глыбінёй да 14 м. Плёсы злучаны нешырокім пралівам. На мелкаводдзі дно пясчанае, глыбей сапрапелістае. Есць 2 невялікія астравы агульнай плошчай 0,2 га. Расліннасць да глыбіні 5,5 м. Злучана пратокай з воз. Уклейна.
    БбБРЫЧ, рака, гл. Бобрык 2-1. БбГАН, возера ў Пружанскім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Даўжыня 0,78 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    У бас. р. Мухавец, за 9 км на ПдЗ ад г. Пружаны, за 1 км на Пд ад в. Кацёлкі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. Берагі забалочаныя. БбГІНСКАЕ ВбЗЕРА, Б о г і н а, у Браслаўскім р-не.
    БОЙНАЯ
    II
    Пл. 13,2 км2.
    Найбольшая глыбіня 15 м.
    Даўжыня 9,1 км.
    Найбольшая шырыня 2,9 км.
    Даўжыня берагавой лініі 32,2 км.
    Аб'ём вады 64,4 млн. м3.
    Пл. вадазбору 914 км2.
    У бас. р. Дзісна, за 28 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Богіна. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, пераваж-
    Відзы	Відзы
    Богінскае возера.
    на спадзістыя, паўночныя вышынёй да 12 м, стромкія, месцамі разараныя. Да ўсходняга берагу прымыкае маляўнічы лясны масіў. Берагі нізкія, пясчаныя, паўднёвыя і паўднёвазаходнія забалочаныя, паўночна-заходнія і паўночныя зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае і пясчана-жвіровае. Есць 8 астравоў агульнай пл. 32,5 га, 2 з іх (Гарадзішча і Церанцейка) — помнікі прыроды. Каля берагоў і астравоў зарастае аерам, хвашчом, трыснягом, чаротам, гарлачыкамі. Праз возера працякае Дрысвята, пры яе ўпадзенні пабудавана ГЭС. На ўсходнім беразе сажалкавая гаспадарка па развядзенню малявак сазана, карпа, белага амура, таўсталобіка. Папулярнае месца адпачынку, рыбалкі і турызму. На сажалках каля в. Чарніцы адзначана гнездаванне рэдкай для Беларусі птушкі — паганкі малой. БбЙНАЯ, Б у й н а я, рака ў Стаўбцоўскім і Навагрудскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 27 км. Пл. вадазбору 78 км2. Пачынаецца на ПнУ ад в. Антонева Стаўбцоўскага р-на, упадае ў Нёман каля в. Купіск. На працягу ніжніх 10 км каналізаваная. У ніжнім цячэнні ў час разводдзя праз групу азёр Юзкавічы магчымы пераліў у р. Чорную. У пойме меліярацыйныя каналы.
    БСЖАНЬКІ, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,51 км.
    Найбольшая шырыня 0,19 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас р. Нача, за 22 км на ПдЗ ад Полацка, на Пн ад в. Мураў-
    шчына, сярод марэнных узгоркаў вышынёй 5—8 м, разараных у верхняй частцы. Уздоўж урэзу вады расце хмызняк, на 3 — забалочаная пойма шырынёй 3 м. Злучана ручаём з воз. Ракуціна.
    бйкшыцкі канАл, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 16,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Маяк, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Прошчыцы.
    БбЛАЧКА, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Найбольшая глыбіня 28,2 м.
    Даўжыня 1,75 км.
    Аб’ём вады 1,2 млн. м3.
    У бас. р. Страча, за 30 км на ПнЗ ад г. п. Мядзел, за 3,5 км на Пд в. Канстанцінава. Схілы катлавіны вышынёй да 20—25 м, пад лесам, берагі месцамі забалочаныя. Зарастае слаба. 3 возера выцякае ручай у р. Страча.
    БбЛГАРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток р. Чэрцень (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Болгарка, вусце за 1,5 км на У ад в. Аляксандраўка.
    бОлецкае возера, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Пл. вадазбору 28,7 км2.
    У бас. р. Аужаснянка, за 6 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Новы Болецк. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, разараныя, у ніжняй частцы
    Рака Бобрык 1-ы каля вёскі Парахонск ГІінскага раёна.
    параслі хмызняком. Берагі стромкія. Выцякае р. Кабішчанка (правы прыток Лужаснянкі).
    БбЛНЫРА, Б о л н а р а, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 2,7 км!.
    Найбольшая глыбіня 4 м.
    Даўжыня 2,1 км.
    Найбольшая шырыня 1,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,6 км.
    Аб'ём вады 5,7 млн. м3.
    Пл. вадазбору 64,6 км2.
    Возера Болныра.
    У бас. р. Сосніца, за 40 км на ПнУ ад Полацка, за 4 км на ПдУ ад в. Труды. Схілы катлавіны амаль не выражаны, берагі нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Дно плоскае, ілістае. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 150 м. Праз возера працякае р. Дражбітка, сцёк таксама па канаве ў р. Свіна.
    бОлта, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 1,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,53 км. Аб'ём вады 1,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2 км 2.
    У бас. р. Друйка, за 5 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Шалтэні. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам, усходнія разараныя. Берагі нізкія, парослыя хмызняком, на ПдУ сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае слаба. Злучана пратокай з воз. Дрывяты.
    БбЛЮЦКАЕ ВбЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,35 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,8 м.
    Даўжыня 1,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,75 км. Аб'ём вады 0,75 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,5 км2.
    У бас. р. Ракітаўка, за 32 км на ПдУ ад г. Чашнікі, каля в. Болюта. Схілы катлавіны вышынёй да 13— 25 м, пад сельгасугоддзямі. Берагі нізкія, пясчаныя, заходнія параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае.
    БбНА, меліярацыйны канал у Мала-
    рыцкім і Кобрынскім р-нах, левы прыток р. Мухавец (басейн Зах. Буга). Даўжыня 34 км, Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Заор’е, упадае ў Мухавец на заходняй ускраіне г. Кобрын.
    БОНДА, канава Бонда, Ямная к а н а в а, меліярацыйны канал у Хойніцкім і Рэчыцкім р-нах, у басейне Дняпра. Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Збынь Хойніцкага р-на, упадае ў канал Іўня-Бонда злева за 4,5 км на ПнУ ад в. Першамайск. Па берагах меліяраваныя землі, вядзецца здабыча торфу. БОР, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,42 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1 км.
    У бас. р. Ценіца (правы прыток Обалі), за 32 км на У ад Полацка, за 3,5 км на У ад в. Лысае, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам, забалочаным на 3 і У. БОР, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Авута, за 43 км на ПдУ ад г. Міёры, за 1,5 км на Пд ад в. Субачава. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м (на ПдУ 5—7 м), пад лесам. БОРАК, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
    У бас. р. Галбіца, за 24 км на У ад г. Паставы, за 1,4 км на Пд ад в. Мышкі. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, стромкія, пад лесам і хмызняком. Уздоўж берагоў забалочаная пойма шырынёй 25—50 м. Упадае ручай.
    БОРАЎНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 2,04 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,5 м.
    Даўжыня 2 км.
    Найбольшая шырыня 1,4 км.
    Пл. вадазбору 4,4 км2.
    У бас. р. Чарнічанка, за 25 км на У ад г. п. Бешанковічы, за 2 км на ПнЗ ад в. Абухава, сярод забалочанай, лясістай мясцовасці. Берагі нізкія, параслі хмызняком.
    БОРАЎНА, Боравенскае во зе р а, у Лепельскім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,2 м.
    Даўжыня 1,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,61 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,6 км.
    Аб'ём вады 1,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору 6,5 км’.
    У бас. р. Ула, за 2,5 км на У ад г. Лепель, за 1,5 км на 3 ад в. Бораўна. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пясчаныя і супясчаныя, участкамі
    Болюцкае возера.
    пад лесам. Берагі пясчаныя, зараслі водна-балотнай расліннасцю і хмызняком. Дно ілістае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. На Пд ўпадае ручай з воз. Глыбочыца, на ПдУ выцякае ручай у воз. Нюля. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2—5 м.
    БЙРАЎНА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,34 км2.
    II
    БОР-ДУБЕНЕЦКІ
    Возера Бораўна (Бешанковіцкі раён, плошча 2,04 км2).
    Найбольшая глыбіня 4,1 м.
    Даўжыня 1,15 км.
    Найбольшая шырыня 0,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,4 км.
    Аб'ём вады 0,98 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,9 км2.
    У бас. р. Астроўніца, за 22 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, за 1 км
    на 3 ад в. Крупеніна, сярод мяшанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй ад 10 да 15 м, на 3 да 5 м, на вышыні 3 м ад урэзу вады тэраса. Берагі невысокія, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае, прыбярэжная паласа расліннасці шырынёй да 50 м. БОР-ДЎБЕНЕЦКІ КАНАЛ, мёліярацыйны канал у Столінскім р-не, левы прыток р. Ветліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 26 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Вулька Арая; вусце за 5 км на Пн ад в. Лядзец.
    бОркаўскі канАл, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток Галоўчыцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Боркі, вусце за 1,8 км на 3 ад в. Старыя Галоўчыцы.
    БОРКІ, вадасховішча ў Слуцкім р-не.
    Пл. 0,72 км2.
    Найбольшая глыбіня 4 м.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Аб’ём вады 1,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 98 км2.
    Наліўное. Створана ў 1984 за 13 км на У ад г. Слуцк, за 2 км на Пд ад в. Папоўцы. Напаўняецца вадой помпамі з р. Слівянка па напорнаму вадаводу. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рыбагадоўлі.