• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Даўжыня 3 км.
    Найбольшая шырыня 2,73 км.
    Даўжыня берагавой лініі 9 км.
    Аб’ём вады 15,75 млн. м3.
    Пл. вадазбору 41,2 км2.
    У бас. р. Свольна, за 38 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, на 3 ад воз. Лісна. Схілы катлавіны пад лесам, берагі нізкія, тарфяністыя. Дно плоскае, мелкаводдзе ўздоўж берагоў пясчанае. Зарастае да глыбіні 3—4 м. Праз возера працякае рэчка без назвы, якая злучае яго з воз. Лісна.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Драгічынскім р-не на мяжы з Валынскай вобл., Украіна.
    Пл. 5,2 км2.
    Найбольшая глыбіня 11,6 м.
    Даўжыня 3,48 км.
    Найбольшая шырыня 2,78 км.
    Даўжыня берагавой лініі 11 км.
    Пл. вадазбору 107 км2.
    У бас. Белаазерскага канала, за 30 км на ПдЗ ад г. Драгічын, за 5 км на Пд ад в. Радастаў, сярод мяшанага лесу. Вакол возера невялікія пясчаныя ўзгоркі. Мелкаводдзе пясчанае. На паўднёвым плёсе востраў. Упадае канал на ПдЗ з воз. Валянскае, на Пн выцякае Белаазерскі, на ПнУ — Жыроўскі каналы (злучаюць возера з Дняпроўска-Бугскім каналам).
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Бярозаўскім р-не.
    Пл. 5,06 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,9 м,
    Даўжыня 3,2 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    Белае возера (Верхнядзвінскі раён, плошча 5,52 км2).
    Белае возера (Драгічынскі раён).
    Рэчыца
    Белае возера (Бярозаўскі раён).
    У бас. р. Ясельда, за 14 км на ПдУ ад г. Бяроза, каля г. Белаазерск. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, месцамі пад лесам; берагі забалочаныя.
    БЕЛАЕ
    II
    Дно плоскае, ілістае. Зарастае. Уздоўж берагоў палосы трыснягу, чароту, ірдзестаў. Упадаюць 4 канавы, сцёк праз канаву ў Ясельду. Выкарыстоўваецца як ахаладжальнік Бярозаўскай ДРЭС і эксперыментальная база па развядзенню крэветак. У Беларусі ў 1982 у ахаладжальныя вадаёмы ДРЭС выпушчана 1500 асобін крэветкі ўсходняй субтрашчнай рачной. Яна добра акліматызавалася і размножылася. Выкарыстоўваецца як добры санітар (перапрацоўвае донныя адклады і ачышчае
    вадаёмы) і як корм для моладзі рыб.
    Патрабуе аховы.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 3,01 км\
    Найбольшая глыбіня 7,1 м.
    Даўжыня 2,75 км.
    Найбольшая шырыня 2,25 км.
    Аб'ём вады 10,5 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,1 км3.
    У бас. р. Свольна, за 24 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, сярод хваевага лесу. Схілы катлавіны стромкія, на ПнУ спадзістыя, пясчаньія, пад лесам. Берагі нізкія, пясчаныя, на ўсходнім заліве больш высокія, тарфяністыя, пад лесам і хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, дно глыбей за 2 м выслана ілам і сапрапелем. Вада вельмі празрыстая. Бяссцёкавае, зарастае. Расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Месца адпачынку.
    БЕЛАЕ ВбЗЕРА, Белае Сурміно, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 2,4 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,9 м.
    Даўжыня 2,7 км.
    Пл. вадазбору 2,8 км2.
    У бас. р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок, каля в. Сурміно. Схілы катлавіны спадзістыя, пад лесам; берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Дно пясчана-глеістае. Злучана пратокай з воз. Чорнае. Зарастае.
    БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 1,56 км2.
    Найбольшая глыбіня 6 м.
    Даўжыня 1,8 км.
    У бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПнЗ ад г. Жыткавічы, каля в. Белае. Берагі пясчаныя. Злучана пратокамі з Даманавіцкім каналам і рэкамі Случ і Скрыпніца. Упадае Рэпішчанскі канал. Жывіць сажалкі рыбакамбіната «Белае», што ў в. Баравая. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, Бельскае воз е р а, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 1,52 км2.
    Найбольшая глыбіня 21 м.
    Даўжыня 2,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,93 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,65 км.
    Аб’ём вады 6,34 млн. м’.
    Пл. вадазбору 20,5 км’.
    У бас. Зах. Дзвіны, у міжрэччы рэк Выдрыца і Аадасна, за 16 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, каля в. Белае. Схілы катлавіны вышынёй 6—9 м, на Пн да 16 м. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі, на Пд сплавінныя. Мелкаводдзе спадзістае, дно плоскае, уздоўж берага пясчанае. Зарастае, паласа расліннасці ад 25 да 100 м. БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 1,49 км2.
    Найбольшая глыбіня 12,4 м.
    Даўжыня 6,17 км.
    Найбольшая шырыня 0,53 км.
    Даўжыня берагавой лініі 14,5 км.
    Аб'ём вады 7,18 млн. м3.
    Пл. вадазбору 13 км2.
    У бас. р. Чарнагосніца, за 16 км
    Белае возера (Расонскі раён, плошча 3,01 км2).
    на У ад г. п. Бешанковічы, кадя вёсак Гарадзец і Забелле. Схілы катлавіны на 3 вышынёй да 20 м, стромкія, на У да 3 м. Берагі зліваюцца са схіламі, паўночныя і паўднёвыя забалочаныя. Дно пясчанае, глыбей 4 м ілістае. Выцякае ручай у воз. Астровенскае. Зарастае да глыбіні 4 м.
    БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 1,17 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,6 м.
    Даўжыня 1,46 км.
    Найбольшая шырыня 1,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,2 км.
    Аб'ём вады 4,1 млн. м1.
    Пл. вадазбору 0,7 км2.
    У бас. р. Свольна, за 22 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на ПнУ ад в. Лісна, сярод хваёвага лесу. Схілы катлавіны на Пн стромкія, на Пд і У спадзістыя, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, параслі хмызняком, паўночныя нізкія, на Пд высокія. Дно сподкападобнае, да глыбіні 2 м пясчанае, да 3 м ілістае, глыбей выслана сапрапелем, харавымі водарасцямі і рдзестамі. Сцёк па ручаі ў Свольну. Каля берагоў возера зарастае.
    БЕЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 1,09 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,1 м.
    Даўжыня 14,2 км.
    Найбольшая шырыня 1,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,1 км. Аб'ём вады 2,47 млн. м3.
    Пл. вадазбору 34,7 км2.
    У бас. р. Дахнарка, за 5 км на Пн ад г. Полацк, каля в. Гендзікі. Схілы катлавіны спадзістыя, пясчаныя, на У і 3 пад лесам, астатнія разараныя. Берагавая лінія ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі сплавінныя, на Пн высокія, разбураюцца хвалямі, на Пд і ПдУ нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, мелкаводдзе пясчанае. Зарастае да глыбіні 2 м. Упадае канал Рабінаўка; злучана пратокай з воз. Чорнае. Месца адпачынку.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 1 км2.
    Найбольшая глыбіня 19,6 м.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 1,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,2 км. Аб'ём вады 8,48 млн. м’.
    Пл. вадазбору 1,8 км\
    У бас. р. Дрыса, за 14 км на ПнЗ ад г. Полацк, каля вёсак Цінаўка і Азіна. Схілы катлавіны вышынёй да 25 м. Берагавая лінія ў заходняй частцы ўтварае некалькі заліваў і паўастравоў. Берагі спадзістыя, пясчаныя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей заілены пясок і ілы. Вада празрыстая. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 8—12 м. Расце ахоўная расліна — палушнік азёрны. Месца адпачынку.
    Белае возера (Жыткавіцкі раён).
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,67 км2.
    Найбольшая глыбіня 22 м.
    Даўжыня 1,94 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км. Пл. вадазбору 1,73 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 29 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, паміж вёскамі Белае і Пушкары. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад хмызняком, берагі высокія. Мелкаводдзе пясчанае. Зарастае слаба. Водзіцца шыракапальцы рак, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь.
    БЁЛАЕ ВбЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,59 км2.
    Найбольшая глыбіня 24,7 м.
    Белае возера (Бешанковіцкі раён, плошча 1,49 км’).
    Даўжыня 2,13 км.
    Найбольшая шырыня 0,57 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,8 км.
    Аб'ём вады 5,75 млн. м3.	с
    Пл. вадазбору 4,2 км’.
    У бас. р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, за 2 км на ПдУ ад воз. Шо. Азёрны заказнік, створаны ў 1979 з мэтай захавання эталоннага па чысціні возера і яго насельнікаў, асабліва баброў. Схілы катлавіны о пад лесам, на Пн, ПнЗ разараныя. Берагі на 3, У, ПдУ высокія, пясчаныя, парослыя лесам, на ПнЗ і Пд нізкія, тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка возера сапрапелістая. Зарастае, паласа расліннасці шырынёй 40—50 м да “■ глыбіні 4 м; да глыбіні 11 м пашыра-
    Езярышча
    ны мох фантыналіс — адзін з рэдкіх Белае возера (Гарадоцкі раён, плошча для Беларусі відаў воднай флоры 2,4 км‘).
    Белае возера (Ушацкі раён, плошча 1,52 км2).
    Белае возера (Расонскі раён, плошча 1,17 км2).
    Расоны
    Полацк
    Белае возера (Полацкі раён, плошча 1,09 км2).
    Белае возера (Брэсцкі раён).
    БЁААЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,58 км2.
    Найбольшая глыбіня 21 м.
    Даўжыня 2,9 км.
    Найбольшая шырыня 1,4 км.
    Пл. вадазбору 23,3 км2.
    У бас. р. Шоша, за 26 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Бабруйшчына. Схілы катлавіны разараныя, паўднё-
    выя пад лесам, балоцістыя. Дно пясчанае і галечнае, у глыбокіх месцах ілістае. Упадаюць 3 ручаі, сцёк у р. Шоша.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,55 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,8 м.
    Даўжыня 1,76 км.
    Найбольшая шырыня 0,87 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,36 км. Аб'ём вады 2,36 млн. м'.
    Пл. вадазбору 8,21 км2.
    У бас. р. Дабрылаўка, за 12 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Бушыкі. Схілы катлавіны вышынёй да 22 м, разараныя, месцамі парослыя хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у асобных месцах нізкія. Падводная частка катлавіны складанай будовы, мае выгляд трох плёсаў — вузкіх паўночна-ўсходняга (глыбіня 6,2 м) і цэнтральнага (глыбіня 9,8 м) і круглаватага паўднёва-заходняга (глыбіня 6,2 м). Дно каля берагоў пясчанае, месцамі іліста-гліністае. Выцякае ручай у р. Дабрылаўка.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,54 км2.
    Найбольшая глыбіня 2 м.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,75 км.
    Пл. вадазбору 11 км2.
    У бас. р. Волта (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, на балоце Мох. Ахоўны рэжым возера прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны, сярод якіх ёсць рэдкія ахоўныя віды раслін (чубатка пустая, бяроза карлікавая, марошка, гладыш шыракалісты, мядзведжая цыбуля, шпажнік чарапіцавы) і жывёл (журавель шэры, кулоны вялікі і сярэдні, сявец залацісты, гагара чорнаваллёвая, курапатка белая, дзербнік і інш.). БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Брэсцкім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 21,5 м.
    Даўжыня 1,03 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,8 км. Аб'ём вады 2,6 млн. м*.
    Пл. вадазбору 140 км’.
    У бас. Серадовай Рэчкі, за 30 км на Пд ад Брэста. Схілы катлавіны невысокія, пясчаныя, параслі лесам. Берагі пясчаныя, з паўночнага боку сплавінныя. Дно да глыбіні 2 м складзена заіленымі пяскамі, глыбей — сапрапелістае. У розных месцах катлавіны возера ёсць крыніцы, якія яго жывяць. Слаба зарастае, пераважна ў паўночнай і паўднёва-ўсходняй частцы; шырыня паласы расліннасці 5—10 м. Каналамі злучана з азёрамі Рагазнянскае і Чорнае. Каля возера зона адпачынку, курорт і турбаза.
    БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не.
    Пл. 0,5 км2.