БАЛВАНКА, Б а л в а н ь, рака ў Капыльскім і Клецкім р-нах, левы прыток Лані (бас. Прыпяці). Даўжыня 1 5 км. Пл. вадазбору 69 км2. Сярздні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Браткава Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая акружае Капыльскую граду. Упадае ў Лань за 1 км на 3 ад в. Рубеж Клецкага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. На рацэ каля в. Заполле Клецкага р-на створана сажалка пл. 16 га. БАЛГАЧ, рака ў Верхнядзвінскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ ад в. Страдна, упадае ў Страднае возера з ПдЗ за 0,5 км на Пн ад в. Страдна. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. БАЛДЎК, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,78 км2. Найбольшая глыбіня 39,7 м. Даўжыня 2,05 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 5 км. Аб'ём вады 11,89 млн. м3. Пл. вадазбору 1,6 км2. У бас. р. Страча, за 33 км на ПнЗ ад Мядзела, у Балдуцкай групе азёр, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры, створанага ў 1972, каб зберагчы унікальны ўзгорыста-азёрны прыродны комплекс у Беларускім Паазер'і. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. 2 упадзіны глыбінёй 38,1 м і 39,7 м, раздзеленыя 7-метровым падняццем. Вада вызначаецца высокай мінералізацыяй (245—270 мг/л) і празрыстасцю. Расліннасць дасягае глыбіні 6— 8 м. Упадае ручай з воз. Балдучыца, выцякае ручай у р. Страча. БАЛДЎЦКАЯ ГРЎПА АЗЁР, на мяжы Пастаўскага, Мядзельскага і Астравецкага р-наў, на 3 Беларускага Паазер'я, у бас. р. Страча, на тэрыторыі ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Ўключае невялікія азёры Балдук, Глубля, Глубелька, Ячмянец, Мёртвае, Імшарац і сістэму Альшэўскіх рыбаводных сажалак (гл. картасхему). Агульная плошча 1,5 км2, аб'ём вады 18,3 млн. м3. Размешчаны сярод маляўнічага комплексу водна-ледавіковых форм рэльефу (адносныя вышыні 25—30 м), Возера Балдук. парослага хваёвым і хваёва-яловым лесам. Па азёрах праходзіць турысцкі маршрут. БАЛДЎЧЫЦА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,19 км. Найбольшая шырыня 0,9 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Страча, за 32 км на ПдЗ ад г. Паставы, за 1 км на ПнЗ ад в. Вайшкуны, у межах заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м, у ніжняй частцы забалочаныя. 3 усіх бакоў забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Выцякае ручай у р. Лынтупка. бАлЁВІЦА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,34 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,82 км. У бас. р. Страча, за 7 км на Пд ад г. п. Шуміліна, на Пн ад в. Непароты, за 0,2 км на Пд ад воз. Лескавічы. Схілы катлавіны вышынёй 15— 20 м, пад хмызняком. На ПнЗ забалочаная пойма шырынёй да 150 м. БАЛОЙСА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,39 км2. Найбольшая глыбіня 15,6 м. Даўжыня 2,06 км. Найбольшая шырыня 1,02 км. Даўжыня берагавой лініі 5,8 км. Аб'ём вады 7,3 млн. м3. Пл. вадазбору 3 км2. У бас. р. Друйка, за 2,5 км на ПнУ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны невысокія, спадзістыя, паўднёваўсходнія пад хмызняком, заходнія і паўднёва-заходнія разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, на У гліністыя, месцамі забалочаныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, на 3 і У месцамі пясчана-галечнае. 3 невялікія астравы. Злучана пратокай (шырыня да 200 м) з воз. Струста. Зарастае да глыбіні 5 м. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 100 м. Забруджваецца сцёкавымі водамі Браслава. БАЛбНАЎКА, рака ў Быхаўскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 113 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 % о. Пачынаецца за 2,2 км на Пн ад в. Кучын, упадае з У у Чыгірынскае вадасховішча каля в. Балонаўка. Ад вытоку на 10,8 км рэчышча каналізаванае. БАЛбТНІЦА, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Мужанка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Прыяміна, вусце на ПдЗ ад в. Забалотніца. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. БАЛОТНІЦА, рака, гл. Свідавец. БАЛбТНІЦКІ КАНАЛ, Дзедавец, меліярацыйны канал у Гарадоцкім р-не, у бас. р. Ловаць. Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца з воз. Дзедава, за 1 км на ПдУ ад в. Задрачча, упадае ў воз. Сенніца (на тэрыторыі Пскоўскай вобл.) з ПдЗ, за 0,7 км на ПнЗ ад в. Дарахі. БАЛОЦІНКА, рака ў Воранаўскім р-не, левы прыток Шальчы (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. ёткішкі, упадае ў Шальчу за 0,5 км ад в. Бражэльцы. На ўсім працягу каналізаваная. БАЛОШЫНКА, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 64,5 км". Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %„. Пачынаецца каля х. Бяляны, на працягу 7 км цячэ па мяжы з Літвой, упадае ў Вілію за 1 км на ПнЗ ад х. Балашынка. У вярхоўі цячэ праз забалочаную лясістую мясцовасць. Возера Балойса. БАНКАВА КАНАВА, меліярацыйны канал у Іўеўскім р-не, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца ва ўрочышчы Кухня за 5 км на ПдУ ад в. Паташня, цячэ праз лясныя масівы, упадае ў Бярэзіну ва ўрочышчы Галайбава Града за 2 км на ПдУ ад в. МільваБярэзіна. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. БАРАВІКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, левы прыток р. Сведзь (бас. Дняпра). Даўжыня 11,9 км. Пачынаецца за 1,2 км на Пд ад в. Страковічы, упадае ў Сведзь за 0,5 км на Пд ад в. Баравікі. БАРАВІКбЎСКІ 1-ы КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правая кампанента р. Смердзь (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца каля в. Кормуж, злучаецца з Баравікоўскім 2-м каналам за 1,5 км на ПнЗ ад в. Міжлессе. БАРАВІКОЎСКІ 2-і КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левая кампанента р. Смердзь (бас. Прыпяці). Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Кормуж, зліваецца з Баравікоўскім 1-м каналам за 1,5 км на ПнЗ ад в. Міжлессе. БАРАВІНКА, рака ў Уздзенскім р-не, правы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад в. Смалінец, упадае ў Лошу на ПдЗ ад в. Румок. БАРАВІЦА, меліярацыйны канал у Акцябрскім р-не, левы прыток Слаўкавіцка-Ямінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,1 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдУ ад в. Харомцы, вусце за 3,5 км на ПдУ ад в. Рэпін. БАРАВІЧАНКА, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток Вярэдаўкі (бас. Віліі). Даўжыня 13 км. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Новая, упадае ў Вярэдаўку за 3 км на ПнУ ад в. Мясата ў лясным урочышчы Чырвоны Бор. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. Магчымы пераліў вады ў Рыбчанку па канале каля в. Гарнякі. БАРАВОЕ ВОЗЕРА, Б а р о в а, возера ў Пастаўскім р-не. БАРАВОЕ Возера Балойса. Пл. 0,49 км2. Найбольшая глыбіня 16 м. Даўжыня 0,92 км. Найбольшая шырыня 0,54 км. Пл. вадазбору 3 км’. У бас. р. Галбіца, за 28 км на У — ПдУ ад г. Паставы, за 2 км на ПдУ ад в. Дунілавічы, сярод лесу. Катлавіна са спадзістымі схіламі; усходні бераг пясчаны, заходні забалочаны. Зарастае слаба. БАРАВОЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,24 км . Найбольшая глыбіня 15 м. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,43 км. Пл. вадазбору 6,25 км2. У бас. р. Аасіца, за 30 км на У — ПнУ ад г. Паставы, за 1 км на 3 ад в. Казлоўшчына. Паўднёва-заходнія схілы катлавіны стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя, берагі пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Крывое. Баравое возера (плошча 0,24 км2). БАРАВЯНОК БАРАВЯНОК, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,12 км2. Найбольшая глыбіня 14 м. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 1,5 км. Пл. вадазбору 3,2 км2. У бас. р. Альзініца, за 15 км н'а ПдЗ ад г. п. Ушачы, на Пд ад в. Белюкоўшчына. Ляжыць сярод узгоркаў вышынёй 6—9 м, укрытых лесам. Берагі пясчаныя, забалочаныя, пад хмызняком. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4 м. Возера Баравянок (пл. 0,09 км2). БАРАВЯНОК, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,09 км2. Найбольшая глыбіня 10,8 м. Даўжыня 0,41 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Пл. вадазбору 0,4 км2. У бас. р. Адьзініца, за 8 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, за 1 км на 3 ад в. Двор Пліна. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, укрыты лесам, на Пн разараныя. Берагі высокія, пясчаныя, на ПнЗ забалочаныя, пад хмызняком. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 4,5 м. барАн, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток р. Домса (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца на 3 ад в. Кастрычнік, вусце на 3 ад в. Вялікі Трылесін. Каналізавана 2,3 км рэчышча паміж вёскамі Чырвоны Араты і Вялікі Трылесін. барАнава, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Лашанкі (бас. Нёмана). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Хлістовічы, упадае ў Лашанку на ПдЗ ад в. Лікоўка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. БАРАНАВА КАНАЛ, Беліна, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 19 км. Выцякае з Сакавіцкага возера, вусце за 3,5 км на 3 ад в. Камсамолец. барАнаўка, рака ў Валожынскім р-не, правы прыток Пяршайкі (бас. Іслачы). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 34 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %„. Пачынаецца на Пн ад в. Мяжэйкі, упадае ў Пяршайку каля в. Галубы. На працягу 2,8 км каналізаваная (ад в. Ляшчатка да вусця). барАнаўка, рака ў Капыльскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Лугавая, упадае ў Нёман на Пн ад в. Пясочнае. На ўсім працягу каналізаваная. У вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. БАРАНСКАЕ ВбЗЕРА, у Астравецкім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 1,08 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. У бас. р. Сарачанка, за 35 км на Пн — ПнУ ад г. п. Астравец, на Пн ад в. Барані. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Східы катлавіны пад лесам, на 3 разараныя. Праз возера цячэ р. Клевель (у верхнім цячэнні мае назву Сарачанкі). БАРАНЬ, Халастоўка, рака ў Аршанскім р-не, правы прыток р. Адроў (бас. Дняпра). Даўжыня 12,6 км. Пл. вадазбору 54 км2, Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,3 %0. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Лісуны. На ўсім працягу каналізаваная. У вусці г. п. Барань. БАРАЎЛЙНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Дзвінасы (бас. Віліі). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад мемарыяльнага комплексу Хатынь, цячэ праз лес, упадае ў Дзвінасу ў яе вярхоўі. Ад вусця на працягу 1,5 км рэчышча каналізаванае.