• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пл. вадазбору 1,16 км2.
    У бас. р. Віцьба, за 10 км на У ад Віцебска, на Пн ад в. Вароны. Схілы катлавіны — марэнныя ўзгоркі і озы. Уздоўж возера над урэзам вады тэраса. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі задзернаваныя і парослыя хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей 3 м глініста-ілістае. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй 5— 15 м да глыбіні 3 м. У возера ўпадае 1 выцякае ручай.
    БЁРЦА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,42 км2.
    Найбольшая глыбіня 3,7 м.
    Даўжыня 1,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,83 км.
    Аб'ём вады 1,06 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9 км2.
    У бас. р. Абабіца, за 20 км на ПнУ ад г. Браслаў, за 3,5 км на ПнУ ад в. Быстрамаўцы. Схілы катлавіны ў ніжняй частцы стромкія, пясчаныя, парослыя лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і Пд нізкія, пад лесам. Дно да глыбіні 2 м пясчанае, глыбей сапрапелістае. Зарастае слаба, надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 12 м. Упадае ручай, пратокай злучана з воз. Дубра.
    БЁРШТАЎСКАЕ ВОЗЕРА, Б я р штанскае возера, у Шчучынскім р-не.
    Пл. 1,68 км2.
    Найбольшая глыбіня 17 м.
    Даўжыня 3,36 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Пл. вадазбору 43 км2.
    У бас. р. Котра, за 36 км на ПнЗ ад г. Шчучын, каля в. Бершты. Схілы катлавіны тэрасаваныя, разараныя, месцамі парэзаныя ярамі, частка пад хваёвым лесам. Берагі стромкія, паўднёва-ўсходнія спадзістыя. Дно сапрапелістае. 3 астравы агульнай пл. 0,09 га. Каля берагоў і на водмелях зарастае. Пратокай злучана з р. Котра, упадаюць р. Рудна і меліярацыйны канал.
    БЁСЕДЗЬ, рака ў Смаленскай, Магілёўскай, Бранскай і Гомельскай абласцях, левы прыток Сажа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 261 км (у межах Беларусі 185 км).
    Пл. вадазбору 5460 км2 (у межах Беларусі 3110 км2).
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 28,4 м3/с.
    Агульнае падзенне 59,6 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,23 %„.
    Пачынаецца ў Шумяцкім раёне Смаленскай вобл., цячэ ў Хоцімскім, Касцюковіцкім і Веткаўскім р-нах. Вадазбор на паўднёва-ўсходняй частцы Аршанска-Магілёўскай раўніны, у нізоўях на Чачарскай раўніне і ў Гомельскім Палессі. Асноўныя прытокі: Еленка, Сураў, Жадунька, Дзяражня, Алешня, Палуж, Каўпіта (справа), Алыноўка, Жадунь, Зубар, ручай Машоўка, Стаўбунка (злева). Даліна выразная, слабазвілістая, трапецападобная, шырыня да ўпадзення р. Жадунь 0,2—0,3 км, далей 0,6—1 км,
    ніжэй вусця р. Свінка 1 —1,5 км. Пойма пераважна двухбаковая, большай часткай лугавая, парэзаная прытокамі, старыцамі, рукавамі; вышыня ў вярхоўі 0,1—0,2 км, на астатнім працягу 0,5—0,8 км, пасля ўпадзення р. Свінка да вусця 0,5—1,5 км. Рэчышча моцназвілістае і разгалінаванае; яго шырыня ў вярхоўі 15—20 м, у ніжнім цячэнні 30—40 м (на асобных участках да 100 м). Берагі стромкія, нярэдка абрывістыя, вышынёй 0,3—2 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем 3,5—5,5 м, сярэдняя 2,8 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. Суднаходная за 78 км ад вусця. На рацэ гар. пасёлкі Хоцімск |каля яго вадасховішча пл. 0,6 км2) і Красная Гара (Бранская вобласць); у нізоўі Веткаўскі батанічны заказнік.
    БЁЦКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,31 км2.
    Даўжыня 0,72 км.
    Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 1,88 км. Пл. вадазбору 13,8 км’.
    У бас. р. Бельчыцы, за 7 км на Пд ад Полацка, каля в. Бецкае. Схілы катлавіны нізкія, забалочаныя, параслі лесам. Берагі сплавінныя. 3 возера выцякае р. Бельчыца.
    БІКЛбЖА, Б і к л о ж к а, рака ў Бешанковіцкім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 40 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %».
    Берштаўскае возера.
    ГІачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Замошша і цячэ на ПдУ Полацкай нізіны. Упадае ў Зах. Дзвіну каля в. Храпавішчына. Ад вытоку амаль да в. Загароддзе на працягу 6 км рэчышча каналізаванае.
    БІКЛбЖА, возера ў Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 7 м.
    Даўжыня 2,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,9 км.
    Пл. вадазбору 2,8 км2.
    У бас. р. Бікложа (левы прыток Зах. Дзвіны), за 16 км на У ад г. п. Бешанковічы, каля в. Забелле. Берагі нізкія, на 3 пад хмызняком. Ёсць востраў пл. 0,25 га. Зарастае слаба. БІЛЕ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Рака Беседзь у ніжнім цячэнні.
    БІОСТА
    Возера Бірутэ.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,27 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
    У бас. р. Друйка, за 20 км на ПдУ ад г. Браслаў, за 1,3 км на У ад в. Мацюлішкі. Акружана забалочаным хмызняком.
    БіОСТА, Я з в і н к а, рака ў Астравецкім і Пастаўскім р-нах, правы прыток Страчы (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Нежалішкі
    Пастаўскага р-на, упадае ў Страчу за 1,3 км на ПнУ ад х. Барок Астравецкага р-на. Ад вусця на працягу 3,4 км каналізаваная, у нізоўі прымае сцёк з сеткі меліярацыйных канаў.
    БІРВЁТА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 34 км.
    Пл. вадазбору 1600 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 10,4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %о.
    Пачынаецца з воз. Эрзветас і цячэ на працягу 31 км па тэрыторыі Аітвы. Ніжняе цячэнне ў Браслаўскім р-не на Полацкай нізіне. Упадае ў Дзісну каля в. Казяны. Асноўны прыток на Беларусі — р. Мядзелка. БІРЎТЭ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,15 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,8 м.
    Даўжыня 0,83 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,78 км. Аб'ём вады 0,46 млн. м3.
    Пл. вадазбору 12,8 км2.
    У бас. р. Друйка, за 10 км на 3 ад г. Браслаў, каля в. Усяны. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, у верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. Злучана пратокай з воз. Уся, выцякае ручай у воз. Рака. БЛДГАЎКА, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 7,2 км, Пачынаецца за 1,2 км на У ад в. Мосін, вусце каля в. Енаполле. 2 км рэчышча ад вытоку каналізавана.
    БЛЕДНАЕ ВОЗЕРА, Бляда, у Мядзельскім р-не.
    Пл. 1,95 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,1 м.
    Даўжыня 2,02 км.
    Найбольшая шырыня 1,44 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,02 км. Аб'ём вады 5,71 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4,72 км2.
    У бас. р. Нарач, за 6 км на ПдЗ ад г. п. Мядзел, на Пд ад в. Гатавічы, сярод лесу, на тэрыторыі гідралагічнага заказніка Чарэмшыца |створаны ў 1981). Уваходзіць у Нарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, паўднёва-заходнія да 5 м^пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, у паўднёва-заходнім заліве сплавінныя, Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 м сапрапелістае. Зарастае да глыбіні 2 м, шырыня паласы надводнай расліннасці да 180 м. Адзначалася гнездаванне лебедзя-шыпуна — рэдкага гнездавальнага віду для Беларусі (занесены ў Чырвоную кнігу рэспублікі).
    БЛЁДНАЕ ВОЗЕРА, Б л я д а, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,22 км2.
    Найбольшая глыбіня 11 м.
    Даўжыня 0,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Пл. вадазбору 36,6 км2.
    У бас. р. Галбіца, за 25 км на У ад г. Паставы, каля в. Дунілавічы. Схілы катлавіны спадзістыя, усходні бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Злучана пратокай з р. Галбіца. Зарастае.
    БЛІЖНЯЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Рака Бобр у Барысаўскім раёне.
    Пл. 0,25 км2.
    Найбольшая глыбіня 2 м.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Пл. вадазбору 3,5 км’.
    У бас. р. Волта, за 13 км на ПдУ ад г. Міёры, сярод балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Ахоўны рэжым заказніка прадугледжвае зберажэнне ў натуральным стане балотнага масіву Ельня і яго характэрнай флоры і фауны, якія ўключаюць рэдкія віды раслін і жывёл.
    БЛІЖНЯЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,01 км2.
    Даўжыня 0,1 км.
    Найбольшая шырыня 50 м.
    Даўжыня берагавой лініі 0,25 км.
    У бас. р. Волта (левы прыток Зах. Дзвіны), за 13 км на ПдУ ад г. Міёры, за 2,3 км на ПдУ ад в. Сухавежы, на паўночнай ускраіне балота Мох, у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. На Пд упадае ручай з возера без назвы.
    БЛІЗНІЦА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 17 м.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Аб'ём вады 1,48 млн. м3.
    Пл. вадазбору 0,7 м2.
    У бас. р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Блізніца. Схілы катлавіны разараныя, на ПнУ і 3 пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 участкамі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з возерам без назвы. БЛІЗНЯТЫ, агульная назва азёр у Расонскім р-не; гл. Паўночны Блізня, Паўднёвы Блізня.
    БЛУДЫНЯ, Б л у д н і ц а, рака ў Крупскім р-не, левы прыток Начы (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 66 км2
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %».
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ігрушка, вусце каля в. Радзіца. Ад вытоку 4,9 км рэчышча каналізавана.
    БЛЮШКА, рака ў Стаўбцоўскім р-не, у бас. Нёмана.
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 54 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %».
    Пачынаецца каля в. Падгорная, упадае ў возера Кромань. Ля вытоку каля в. Падгорная створана сажалка. БОБР, рака ў Талачынскім, Крупскім і Барысаўскім р-нах, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра).
    Даўжыня 124 км.
    Пл. вадазбору 2190 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,9 м3/с.
    Агульнае падзенне 69,4 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,56 %0.
    Пачынаецца на Аршанскім узвышшы каля в. Рафалава Талачынскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Асноўныя прытокі: Можа, Еленка, Пліса (злева), Нача (справа). Даліна трапецападобная, шырыня 1 — 2 км. Пойма няроўная, месцамі забалочаная, шырыня 300—500 м. Рэчышча звілістае, свабодна меандруе, шырыня ракі ў межань 6—25 м, у вусці каля 40 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Па берагах паселішчы баброў, у пойме меліярацыйныя каналы. На рацэ гар. пасёлкі Крупкі і Бобр. БОБРЫК 1-ы, рака ў Брэсцкай вобл., левы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 109 км.
    Пл. вадазбору 1902 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 7,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %».
    Пачынаецца з ляснога балота за 2,5 км на ПнЗ ад в. Сукач Ганцавіцкага р-на, цячэ ў Пінскім і Лунінецкім р-нах па нізіне Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Прыпяць за 2 км на ПнЗ ад чыгуначнай станцыі Прыпяць. Асноўныя прытокі: Вісліца (справа), каналы Хатыніцкі, Прысць, Багданаўка (злева). Даліна невыразная. Пойма двухбаковая, шырыня ў сярэднім цячэнні 0,5—1 км, у ніжнім цячэнні зліваецца з поймай Прыпяці. Рэчышча каналізаванае на працягу 102 км, пракладзена за 0,5—3 км ад старога. Шырыня яго ад 3—3,5 м у вытоку да 35—40 м у вусці. У пойме ракі ў Пінскім р-не створаны наліўное вадасховішча Пагост і сажалкі рыбгаса «Палессе», 2 невялікія сажалкі (11 га і 2,6 га) каля в. Парахонск.