БбРТНІЦКІ канАл, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, у бас. Дняпра. Даўжыня 9,8 км, Пачынаецца за 0,3 км на ПдЗ ад в. Малінаўка, упадае ў р. Ала каля в. Вялікія Бортнікі. БОРТНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Слабада, упадае у воз. Гарнасвечча з Пн, за 1,5 км на ПдУ ад в. Бортнікі 2-я. БОТЧА, Кечкаўка, рака ў Асіповіцкім р-не, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 26 км. Пл. вадазбору 138 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Лазовае, вусце за 1 км на У ад в. Вязычын. Ад вытоку 6,7 км рэчышча каналізавана. У басейне ракі 28 км адкрытай меліярацыйнай сеткі. БОЧАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,28 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 0,75 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. Возера ў бас. р. Дражбітка, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на У ад в. Кулькі, сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м. Берагі нізкія, забалочаныя. БбЧАВА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагаеой лініі 1,2 км. У бас. р. Обаль, за 15 км на 3 ад г. п. Шуміліна, за 0,7 км на ПнЗ ад в. Пушчавыя. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад хмызняком, на Пд і У часткова разараныя. Выцякае ручай Круцік (левы прыток Обалі). бОчавец, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,24 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Сосніца (правы прыток Зах. Дзвіны), за 32 км на ПнУ ад Полацка, за 9 км на ПнУ ад в. Домнікі. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, пад лесам, на Пн і ПдУ ад возера хмызняковае балота. Выцякае ручай у воз. Гародна. брАгінка, рака ў Гомельскай вобл., раней была левым прытокам Прыпяці. Даўжыня 179 кмч Пл. вадазбору 2778 км2. Пасля рэгулявальных работ — пракопвання каналаў, якія сталі адводзіць ваду ў Дняпро, раку дзеляць Рака Брагінка каля гарадскога пасёлка Брагін. на 3 самастойныя аб’екты: Брагінка Верхняя — ад вытоку (за 0,5 км на 3 ад в. Пракісель) да вытоку Дзяржаўнай канавы 1 далей да ўпадзення ў Дняпро (Рэчыцкі, Лоеўскі і Брагінскі р-ны, даўжыня 76 км, пл. вадазбору 1390 км2); Брагінка Сярэдняя — ад вытоку Дзяржаўнай канавы (за 2 км на Пд ад в. Гарадзішча) да вытоку канала Івераўка (другая назва — канава Марозаўка) і далей да ўпадзення ў Дняпро (Брагінскі раён, даўжыня 55 км, пл. вадазбору 460 км2); Брагінка Ніжняя — ад вытоку канала Івераўка да ўпадзення ў Кіеўскае вадасховішча ў межах Украіны (Брагінскі раён, даўжыня 36,5 км, пл. вадазбору 928 км2), увесь іх вадазбор на Гомельскім Палессі. Даліна Брагінкі пераважна невыразная. Пойма нізкая, забалочаная, шырынёй 0,5—1 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ў межань Брагінкі Верхняй 8—14 м, Сярэдняй і Ніжняй 15—30 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у канцы сакавіка. На рацэ г. Брагін. БРАДАНбК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 26 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 2,2 км на У ад в. Вароніна, каля мяжы з Пскоўскай вобл. Схілы катлавіны на 3 і У вышынёй да 10 м, на Пд забалочаная даліна ручая, які ўпадае з воз. Бродна. На Пн выцякае ручай у воз. Язна (Пскоўская вобл.). БРАДЗЯЦІНСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім р-не, правы прыток канала ГІрырва (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8 км. Пачынаецца ў лесе за 1,2 км на ПнУ ад в. Арлянка, упадае ў канал за 2,5 км на ПдЗ ад в. Брадзяцін. БРАДОК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,1 км2. У бас. р. Дрыса, за 26 км на ПнУ ад г. п. Расоны, на мяжы з Пскоўскай вобл. Злучана ручаямі з азёрамі Бродна і Язна. БРАДбЎСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток Белабярэжнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца каля в. Брады, вусце за 4 км на ПнУ ад г. п. Капаткевічы. БРАДбЦКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, левы прыток Дзятлавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца каля в. Пацы, упадае ў канал за 1 км на Пн ад в. Толкава. БРАДЫ, канал, гл. Нярэсня. БРАСЛАЎСКАЯ ГРЎПА АЗЁР, у Браслаўскім р-не, у басейне р. Друйка. Уключае больш за 30 азёр агульнай пл. каля 114 км2, аб'ём вады больш за 540 млн. м3. Найбольшыя Дрывяты, Снуды, Струста, Войса, Неспіш, Волас Паўночны, Бужа, Недрава, Бярэжа, Даўблі, Волас Паўднёвы (гл. картасхему). Размешчаны сярод узгорыстага рэльефу, які прадстаўлены разнастайнымі формамі водналедавіковай акумуляцыі — камамі, озамі. Невялікія ўчасткі лясоў у межах Міжазёрнага ландшафтнага заказніка на Пн ад воз. Струста і на Пд ад воз. Дрывяты. Злучаны паміж сабой невялікімі рэкамі, ручаямі, канавамі і пратокамі, найбольшыя з іх дрэніруюцца р. Друйка. Вакол азёр зона адпачынку Браслаў; па вадаёмах, злучаных Друйкай, праходзяць турысцкія маршруты. БРДТАЎНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,35 км2. Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,32 км. Найбольшая шырыня 0,46 км. Даўжыня берагавой лініі 3,4 км. Аб’ём вады 1,29 млн. м3. Пл. вадазбору 12,45 км2. У бас. р. Ушача, за 34 км на ПдЗ ад Полацка, за 1 км на ПнЗ ад в. Лабецкі. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, пясча- ныя, пад хмызняком, на 3 месцамі сплавінныя. Дно плоскае. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3— 3,5 м. У возера ўпадаюць 5 ручаёў, на У выцякае ручай у воз. Жадунь. БРАТЎХІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, левы прыток р. Плотніца (бас. Прыпяці). Даўжыня 12.1 км. Пачынаецца за 5,5 км на ПдУ ад в. Мілашавічы, вусце за 2,5 км на У ад в. Тартак. Плюсы Плюсы .Бабаі ’Дубіні Баруны Нрывасельцы Налонішні ft Лўншы в.Турмас Дзеруі 'Булавішні Дудалі Незікі Шавялішні \ в Дяды Струсто Пустошна Заеленцы, Нрашасельцы Шалтэні Ч Мядынні Ядлоеіцнія Чэрнішкі в.Чайчын II Панцялейкі Папелішні БРАСЛАЎ \Дукелі Браслаўская група азёр. БРОДАК БРАТЫЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток Скіднога канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,8 км, Пачынаецца з Бердыцкага канала за 1 км на ПнЗ ад в. Чэрні, упадае ў Скідны канал за 1 км на ПдУ ад в. Братылава. БРбДАК, рака, гл. Булянка. Нраснагорка Міхееўцы */ Лапні Коаслава Швяды Наменка ДанькІ Быстраі ЛНуцІ . Будзілы / Напылоўна Муражы Зарэчча Нрэўн> Гаўрылаўцы Вусце Антонаўці Маскаўцы 'Шавурь 'ацюны Рацюнкі Рубеж Вязні Літоўшчына ^Заборныя Гумны Лананаўшчына Плябанцы АДануры 'Азяраўці Ахрэмаўцы Шаркоўшчына Лапяны Самавольці Альгердаеа Возера Бродна (плошча 0,51 км2). БРбДНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,51 км2. Найбольшая глыбіня 3,1 м. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,68 км. Даўжыня берагавой лініі 3 км. Аб'ём вады 1,13 млн. м3. Пл. вадазбору 3,7 км2. У бас. р. Нешчарда, за 13 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 3 км на ПнЗ ад в. Гарбачэва. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, тарфяністыя, паўночна-ўсходнія пясчаныя, пад лесам. Берагі забалочаныя, на ПнЗ сплавінныя, тарфяністыя. Дно плоскае, сапрапелістае, на ПдУ і У пясчанае мелкаводдзе. Возера — прыёмнік балотнай вады. Падводная расліннасць адсутнічае, у надводнай трыснёг і хвошч утвараюць паласу шырынёй 15—20 м. БРОДНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,35 км2. У бас. р. Дрыса, за 24 км на ПнУ ад г. п. Расоны, за 8 км на ПнУ ад воз. Нешчарда. Ручаём злучана з воз. Брадок. БРбДНІЦКІ канАл, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток Пагонненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 10,3 км на ПдЗ ад в. Багуіпы, вусце за 6,8 км на ПдЗ ад в. Вярховая Слабада. брОдня, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 214 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %». Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Прысынак Смалявіцкага р-на, упадае ў Бярэзіну каля в. Вялікае Стахава Барысаўскага р-на. Цячэ пераважна па Верхнебярэзінскай нізіне. Асноўныя прытокі: Сойка (справа) і Каўпеніца (злева). Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі; у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з далінамі рэк Гайна і Бярэзіна. Пойма забалочаная, у верхнім цячэнні шырынёй 0,3— 0,8 км, у ніжнім зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у верхнім цячэнні 1—3 м, сярэднім 4—8 м, ніжнім 8—12, у вусці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у пойму, забалочаныя. брОдня, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток Схі (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 82 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %». Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Люцец, вусце за 2 км на Пд ад в. Бродаўка. У в. Бродаўка на рацэ сажалка. брОжа, Продзвінка, Брожка, рака ў Бабруйскім р-не, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 28 км. Пл. вадазбору 390 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана. БРбННАЯ, рака ў Івацэвіцкім р-не, левы прыток канавы Плоскай (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца ў лясным ўрочышчы Хахлоўка за 6,2 км на ПдЗ ад в. Хрышчонавічы Івацэвіцкага р-на, вусце за 8 км на ПнЗ ад пасёлка Бронная Гара Бярозаўскага р-на. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці. БРУС, назва р. Немайцянка ў верхнім цячэнні. БРУСА, рака ў Клецкім р-не, правы На Браслаўскіх азёрах. прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 11,9 км. Пачынаецца каля в. Якшычы, вусце за 1,4 км на ПнУ ад в. Лукаўцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. БРЎСЬКАЯ, ручай, гл. Арыя. БРУСЯТА, рака ў Крупскім і Бярэзінскім р-нах, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 340 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %0. Пачынаецца з воз. Нерыб у Крупскім р-не, упадае ў Бярэзіну за 2 км на 3 ад в. Жураўка Бярэзінскага р-на. Асноўныя прытокі: Плаўня (злева) і Узніца (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй да 2 км. Пойма пераважна двухбаковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае і выпрастана на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м.