• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    БЯРОЗКА, рака ў Маладзечанскім р-не, правы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца на схілах Ашмянскага ўзвышша каля в. Пекары, упадае ў Бярэзіну за 0,5 км на 3 ад в. Замосце. На пойме Бярэзіны рэчышча на працягу 1 км каналізаванае.
    БЯРШТАНСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Бер штаўскае возера.
    БЯРЭЖА, рака ў Міёрскім і Шаркоўшчынскім р-нах, левы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 161 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,7 %».
    Пачынаецца з воз. Бярэжа, упадае ў Дзісну за 2 км вышэй ад в. Германавічы. Рэчышча на працягу 7,8 км ад вытоку да в. Белы Двор каналізаванае. На рацэ плаціны і сажалкі: каля вёсак Наўгароды (пл. 1,4 га) і Белеўцы (пл. 9,1 га).
    БЯРЭЖА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,93 км2.
    Найбольшая глыбіня 8,2 м.
    Даўжыня 2,2 км.
    Найбольшая шырыня 1,4 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,4 км.
    Аб'ём вады 7,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 11,6 км2.
    У бас. р. Друйка, на паўночна-заходняй ускраіне г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 2—7 м, разараныя, заходнія пад лесам; берагі нізкія, на У высокія, пясчаныя. Дно пясчанае, месцамі сапрапелістае. Зарастае, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 200—300 м. Злучана пратокамі з азёрамі Святца і Ельня. БЯРЭЖА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,76 км2.
    Даўжыня 1,07 км.
    Найбольшая шырыня 0,88 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,98 км.
    Пл. вадазбору 10,5 км2.
    У бас. р. Бярэжа (выцякае з возера), за 14 км на ПдУ ад г. Міёры, за 5 км на У ад в. Белеўцы, сярод балот, у межах гідралагічнага заказніка Ельня (створаны ў 1968). Берагі нізкія, забалочаныя. Злучана канавай з воз. Доўгае.
    БЯРЭЖВІЦА, рака, гл. Бярозаўка. БЯРЭЖНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім і Ельскім р-нах, правы прыток Высока-Махновіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Вуглы Лельчыцкага р-на, вусце за 2,5 км на У ад в. Вярхі Ельскага р-на.
    БЯРЭЖЦЫ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток р. Сцвіга (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 8,5 км на ПдЗ, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Бярэжцы. БЯРЭЗІНА, Б е р а з і н а, рака ў Віцебскай, Мінскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях, правы прыток Дняпра.
    Даўжыня 613 км.
    Пл. вадазбору 24,5 тыс. км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 142 м3/с.
    Агульнае падзенне 69 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,11 %.
    Пачынаецца на ПдЗ ад г. Докшыцы. Асноўныя прытокі: Гайна, Пліса, Уша, Уса, Свіслач (справа), Сха, Бобр,
    Возера Бярэжа (Браслаўскі раён).
    Клява, Ольса, Ала (злева). Агульная даўжыня рачной сістэмы Бярэзіны (425 рэк) 8490 км, густата рачной сеткі 0,35 км/км2.
    Паводле будовы даліны, рэчышча і ўмоў працякання Бярэзіна падзяляецца на 3 участкі: верхні (ад вытоку да вусця Гайны, 168 км), сярэдні (паміж вусцямі Гайны і Свіслачы, 205 км), ніжні (ад упадзення Свіслачы да вусця 240 км). У верхнім цячэнні рака працякае праз Бярэзінскі біясферны запаведнік, перасякае азёры Медзазол і Палік. Даліна невыразная, амаль на ўсім працягу зліваецца з прылеглай забалочанай і аблесенай мясцовасцю. Пойма забалочаная, куп'істая, шырынёй 2—3 км, у асобных месцах звужаецца да 0,5 або пашыраецца да 6 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,3—1,8 м, часам да 3 м. Рэчышча моцназвілістае, багатае пратокамі і невялікімі пясчанымі астравамі. Шырыня ракі 15— 20 м, найбольшая 60 м. Берагі нізкія (да 0,5 м), на асобных участках стромкія (вышыня да 1,5 м), пясчаныя, забалочаныя. У сярэднім цячэнні даліна выразная, трапецападобная, шырыня яе 2—3 км, месцамі — да 1 км. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, месцамі абрывістыя (вышыня 10— 35 м), парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў, пад лесам і хмызняком. Каля падэшвы схілаў багатыя выхады грунтавых водаў. Пойма да вусця Бабра левабярэжная, ніжэй двухбаковая, шырынёй 1,5—2 км, хмызнякова-
    лугавая. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,5—3 м, тэрмінам ад 10— 20 сутак да 1,5—2 месяцаў. Рэчышча звілістае, разгалінаванае. Шырыня ракі 60—80 м, найбольшая 100—300 м. Берагі стромкія, вышынёй 1—2 м. Ніжэй упадзення Свіслачы і да вусця даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 2—8 км, месцамі звужаецца да 0,3—0,5 км. Схілы стромкія, вышынёй 6—15 м, месцамі 20—25 м, парэзаныя ярамі і далінамі прытокаў. Пойма вельмі забалочаная, куп'істая, пераважна левабярэжная, радзей двухбаковая; шырыня яе 1,5—5 км. У разводдзе затапляецца на глыбіню 0,2—3,5 м тэрмінам да 1,5 месяца. Рэчышча звілістае, шмат плаўных лукавін, адмелін, заліваў, рукавоў, старыц і поймавых азёр. Шырыня ракі 80—130 м. Берагі ад спадзістых да абрывістых, вышынёй ад 1—2 м да 15 м. Асаблівасць воднага рэжыму Бярэзіны — высокія паводкі позняй восенню і спад іх у перыяд ледаставу. Значная прыродная зарэгуляванасць сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, пры зацяжным снегараставанні — некалькімі хвалямі. Пад'ём узроўню (працягласць 20— 30 сутак) пачынаецца з сярэдзіны сакавіка; сярэдняя вышыня 2,3—3,4 м над межанным узроўнем, найбольшая 4,8 м (у нізоўі). Прабег хвалі разводдзя ад вытоку да вусця на працягу 8 сутак. Спад узроўню ў вярхоўі 30— 40 сутак, у ніжнім цячэнні да 2 месяцаў. Замярзае Бярэзіна ў 1-й палове снежня, крыгалом пачынаецца ў канцы сакавіка. Найбольшая таўшчыня лёду 30—60 см (канец лютага — пачатак сакавіка). Веснавы ледаход 4— 7 сутак. Сярэдняя тэмпература вады
    летам 18—20 °C. Гадавы сцёк завіслых наносаў каля Барысава 7,2 тыс. т. Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога, галавень, падуст, сом, мянтуз. Суднаходства ад в. Броды Барысаўскага р-на (494 км ад вусця). Лесасплаў. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Каналізавана 12,8 км рэчышча ў вярхоўі. На рацэ гарады Барысаў, Беразіно, Бабруйск, Светлагорск; у маляўнічых мясцінах зоны адпачынку рэспубліканскага значэння Беразіно і Асіповічы, мясцовага — Дроздзіна, Прырэчча і інш.; курорты Бабруйск і Горваль.
    БЯРЭЗІНА, ЗаходняяБярэзіна, рака ў Гродзенскай і Мінскай абласцях, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 226 км.
    Пл. вадазбору 4 тыс. км‘. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 30 м3/с.
    Агульнае падзенне 172 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %».
    Пачынаецца каля в. Бортнікі Маладзечанскага р-на на вышыні 300 м, працякае ў Валожынскім і Іўеўскім р-нах. Асноўныя прытокі: Краўлянка, Альшанка, Чарніца, Чапунька (справа), Іслач, Волка (злева). Даліна выразная, яе шырыня ў верхняй частцы 0,5—3 км, ніжэй в. Гародзькі 3—4 км. Пойма нізкая, асушаная, месцамі ўзгорыстая, шырыня ў вярхоўі 0,2 — 0,5 км, на астатніх участках ад 0,3 да 3 км. Рэчышча моцназвілістае, шырыня ракі ў межань у вярхоўі 5—20 м, у сярэднім і ніжнім цячэнні 20—35 м, паблізу вусця да 50 м. Найвышэйшы
    Возера Бярэжа (Браслаўскі раён).
    ўзровень разводдзя ў верхнім і сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка, у ніжнім — у пачатку красавіка. Замярзае ў 2-й палове снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Мясцовае суднаходства ад в. Бакшты (за 45 км ад вусця) у перыяд высокай вады. У сярэднім цячэнні ракі Сакаўшчынскае
    Рака Бярэзіна ў сярэднім цячэнні.
    вадасховішча, у маляўнічай мясціне (12 км на Пн ад Маладзечна) зона адпачынку Барок. Амаль усе прытокі Бярэзіны каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі каля 20 каналаў даўжынёй болын за 5 км (агульная даўжыня больш за 150 км).
    БЯРЭЗІНА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Зах. Дзвіны. Даў-
    жыня 11 км. Пл. вадазбору 30 км2. Пачынаецца каля в. Гвазды, вусце за 2 км на Пд ад в. Дадзекі. Ніжняе цячэнне ў лясістай мясцовасці.
    БЯРЭЗІНАК, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,14 км2.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Пл. еадазбору 1,62 км2.
    У бас. р. Вядзеціца, за 40 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на Пд ад в. Краснаполле Расонскага р-на. Сярод ляснога масіву. Берагі месцамі забалочаныя. Выцякае ручай у воз. Глыбочына.
    БЯРЭЗІНЕЦ, возера на мяжы Полацкага і Ушацкага р-наў.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,14 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,35 км.
    У бас. р. Альзініца, за 10 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, за 30 км на ПдЗ ад Полацка, за 700 м на У ад в. Бярэзінец. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, пад хмызняком. Злучана кароткім (300 м) ручаём з р. Альзініца. Па далінах ручаёў на ПнУ і ПдЗ забалочаная пойма.
    БЯРЭЗІНСКАЯ ВОДНАЯ СІСТЭМА, былы водны шлях з бас. Дняпра ў бас. Зах. Дзвіны ў Докшыцкім і Лепельскім р-нах. Даўжыня 169 км. Пабудавана ў 1797—1805 для вывазу будаўнічага лесу з паўночнай часткі Мінскай губерні ў Рыгу. Пачыналася на Бярэзіне пры ўпадзенні р. Сергуч і Сергуцкага канала, праходзіла праз азёры Манец і Плаўна (водападзельны б'еф сістэмы), злучальны Бярэзінскі канал на водападзеле Бярэзіны і Улы,
    Возера Бярэшча.
    воз. Бярэшча . р. Бярэшча, р. Эса, Лепельскае возера, р. Ула да Зах. Дзвіны. Мела 14 шлюзаў, злучальныя і абводныя каналы. У канцы 19 ст. з-за канкурэнцыі чыгунак, празмернай высечкі лясоў, абмялення рэк і азёр сістэма страціла гаспадарчае значэнне, гідратэхнічныя збудаванні разбурыліся.
    БЯРЭЗІНСКІ КАНАЛ, Б я р э ш ч ы нс к і к а н а л, былы суднаходны канал у Лепельскім р-не (уваходзіць у Бярэзінскую водную сістэму). Сцёк у вадазбор р. Эса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,4 км, Пачынаецца з усходняга берага воз. Плаўна за 1 км на ПнЗ ад в. Валовая Гара, упадае ў воз. Бярэшча за 3 км на ПдЗ ад в. Окана. БЯРЭЗІЦА, возера ў Мазырскім р-не. Пл. 0,22 км2. У бас. р. Прыпяць, на ПнЗ ад г. Мазыр. Старычнае.
    БЯРЭЗКА, рака, гл. Бярозка.
    БЯРЭЗНІЦА, рака ў Слонімскім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана).
    Рака Бярэзіна (басейн Нёмана) у Іўеўскім раёне.
    Даўжыня 4 км. Пачынаецца каля в. Амяльнікі, упадае ў Шчару ў забалочанай мясціне на ПдЗ ад в. Прырэчча. На ўсім працягу каналізаваная. БЯРЭЗНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім і Івацэвіцкім р-нах, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 12,4 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Тухавічы, упадае ў Шчару за 1,2 км на ПдЗ ад в. Сельцы ў вусці Мышанкі.
    БЯРЭШТАНЬ, Чырвонабярэжс к і к а н а л, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток канала Сітня (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 3 км на ПдЗ
    ад в. Бярозаўка, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Зялёны Бор.
    БЯРЭШЧА, рака ў Лепельскім р-не, левы прыток р. Эса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,2 км. Выцякае з воз. Бярэшча з Пн за 2 км на ПнУ ад в. Чарніцы, вусце за 1,2 км на У ад в. Верабкі. Прыток — р. Оканіца (злева).