• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    БРЫЖОУКА, рака ў Лёзненскім р-не, левы прыток р. Мошна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 15,8 км, Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Зосіна, вусце за 1 км на 3 ад в. Бяскова. На працягу 1,2 км каналізаваная (в. Гушчына — 1 км на Пд ад в. Гаране).
    БРЫЛЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім і Міёрскім р-нах, правы прыток Пяльніўскага канала (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 0,6 км на Пд ад в. Брылёк Шаркоўшчынскага р-на, упадае ў Пяльніўскі канал каля х. Пяльніва Міёрскага р-на. БРЫЛІНЕЦ, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,3 км.
    У бас. р. Свольна (правы прыток Дрысы), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на ПнЗ ад в. Малашкава, каля ўсходняга берага воз. Белае, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м. Пойма шырынёй 50— 100 м, забалочаная. Выцякае ручай у воз. Белае.
    БРЫЦЕНЬ, возера ў Столінскім р-не.
    Пл. 0,16 км'.
    Даўжыня 1,33 км.
    Найбольшая шырыня 0,13 км,
    У бас. р. Прыпяць, за 32 км на ПнЗ ад г. Столін, за 4 км на ПнУ ад в. Беразцы, сярод балота, парослага хмызняком. Ручаямі злучана з Прыпяццю і Бобрыкам.
    БРЭДНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,7 м.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,3 км. Аб'ём вады 0,54 млн. м3.
    Пл. вадазбору 0,33 км2.
    У бас. р. Свольна, за 26 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 5 км на ПдУ ад в. Лісна Верхнядзвінскага р-на. Схілы катлавіны вышынёй ад 8 да 20 м, стромкія, на Пн нізкія, пясчаныя, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, пясчаныя і тарфяністыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей дно ілістае. Вада вызначаецца высокай празрыстасцю (да дна) і нізкай мінералізацыяй, якая абмяжоўвае развіццё расліннасці і арганізмаў. Дно выслана мхамі.
    БЎБАЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 19 км на 3 ад г. п. Шуміліна, за 1,6 км на Пн ад в. Дуброва, сярод забалочанага масіву, парослага хмызняком. Схілы невыразныя. Пойма шырынёй 25— 50 м, забалочаная. Упадаюць 3 ручаі. БУДАВЕСЦЬ, рака ў Шаркоўшчынскім р-не, левы прыток Обалі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 284 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %о.
    Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Лоўжа (у верхнім цячэнні рака наз. Б у д а в і ц а) і цячэ па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. Упадае ў Обаль каля в. Плігаўкі 2-я. Асноўны прыток Чарніца (справа). Рэчышча ад вытоку на працягу 19 км каналізаванае.
    БУДАВЕСЦЬ, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 3,41 км2.
    Найбольшая глыбіня 10,3 м.
    Даўжыня 4,14 км.
    Найбольшая шырыня 1,4 км, Даўжыня берагавой лініі 13,4 км. Пл. вадазбору каля 20 км2.
    У бас. р. Сечна, за 8 км на ПдУ ад г. п. Шуміліна, каля в. Башні. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, на 3 стромкія, тэрасаваныя, пад хмызняком, на У разараныя. Берагі вышынёй 0,3—0,4 м, пясчаныя. Дно складанай будовы, на мелкаводдзі пясчанае, глыбей — сапрапелістае. 5 астравоў. Зарастае слаба, паласа расліннасці. шырынёй 20—40 м. Пратокай злучана з воз. Княжна.
    БЎДА-ГРЭСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пд ад в. Буда Грэская, вусце за 3,5 км на ПдУ ад в. Вераб'ёва.
    БЎДА-ЛЁЛЬЧЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток р. Убарць (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км, Пачынаецца каля в. Буда Лельчыцкая, вусце за 4 км на 3 ад в. Першамайск.
    Возера Братаўна.
    БЎДЗЬКАЎШЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Полацкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 11,5 км. Выцякае з воз. Сушына, за 0,5 км на ПдУ ад в. Будзькаўшчына, упадае ў
    БУДЛЯНКА
    з У, за 0,8 км ад в. Бавоз. Арэхаўна
    KVa°B^ рака ў Магілёўскім, ЬУДДЯНКА, Чавускім р-нах, правы Ьыхаўскім ЬІ (бас. Дняпра).
    прыток Раст
    24 км.
    Даўжынябору 170 км2.
    Пл, вада^ахіл воднай паверхні 0,7 %оСярэдні h
    зцца каля паўночнан ускраПачына(ец Магілёўскага р-на, вусце іны в. AiiyTOKj Чавускага р-на. На ўсім каля в. С'каналізаваная
    БКАНАЛ, меліярацыйны УДНЕу Клічаўскім р-не, у бас. Дняпканал ^ўжыня 5 2 км. Пачынаецца за Ра' А'м на ПдУ ад в. Дуброва, упадае „ к Нясета за 0,5 км на ПдУ ад в. ТаУ Р' .ка 2-я. На канале паміж вёскамі ^ен днева і Таценка 2-я плаціна і саБЛалка.
    , БУДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Галоўнага правага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ, вусце за 5,5 км на ПдЗ ад в. Корачын.
    БУДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы пры-
    4
    Возера Бузянка. t
    ток канавы Кухта (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны, вусце за 3,5 км на ПдЗ ад в. Буда.
    БЎДЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны " канал у Бабруйскім і Жлобінскім „ р-нах, левы прыток р. Любіца (бас. „Дняпра). Даўжыня 7,9 км. Пачынаец= ца за 2 км на ПнУ ад в. Панкратавічы Бабруйскага р-на, упадае за 1,3 км на ГІнУ ад в. Зарэчча.
    БУЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Лёзненскім р-не.
    Пл. 0,72 км2.
    Найбольшая глыбіня 13 м.
    Даўжыня 2,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,84 км.
    Аб’ём вады 4,46 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,4 км2.
    У бас. р. Мошна, за 2 км на ПдЗ ад г. п. Аёзна, каля в. Зубкі. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, паўночныя да 10 м, пераважна разараныя, усходнія параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, пад хмызняком, на 3 і У сплавінныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Выцякае ручай у р. Мошна. Зарастае да глыбіні 2,2 м.
    БУЖА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 4,18 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,1 м.
    Даўжыня 3,42 км.
    Найбольшая шырыня 1,72 км.
    Даўжыня берагавой лініі 12,2 км.
    Аб'ём вады 14,7 млн. м’.
    Пл. вадазбору 66 км2.
    У бас. р. Друйка, за 7 км на ПнЗ ад г. Браслаў, каля в. Крукі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, пад лесам і хмызняком, заходнія разараныя. Вакол возера пойма шырынёй ад 8 м на Пн да 250 м на ПдЗ, сухая,
    моцна завалуненая, парослая хмызняком і сухадольнымі травамі. 16 астравоў агульнай пл. 24,9 га. Каля берагоў і астравоў дно пясчанае, каля ўрэзу вады часта галечнікавае і камяністае. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 70 м. Злучана ручаямі з азёрамі Саванар і Рака.
    БУЗАг возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,21 км'.
    Даўжыня 0,92 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,22 км.
    У бас. р. Дрыса (працякае праз возера), за 34 км на У ад г. п. Расоны, каля в. Бухава. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам і хмызняком, на Пн разараныя. Берагі сплавінныя. Зарастае.
    БУЗЯНКА, возера ў Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,64 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,3 м.
    Даўжыня 1,74 км.
    Найбольшая шырыня 0,79 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб'ём вады 0,99 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1107 км2.
    У бас. р. Свольна (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, за 1 км на ПдУ ад в. Лісна. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, на 3 да 8 м, пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на 3 нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, амаль усё выслана сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў. Праз возера праходзіць турысцкі маршрут.
    БУЙНАЯ, рака, гл. Бойная. БУЙНЯКАВА, возера ў Жлобінскім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Даўжыня 1,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,09 км.
    У пойме Дняпра, за 5 км на Пн ад г. Жлобін. Старычнае. Злучана ручаямі з азёрамі Сярэдняе і Лебядзёўка. Уздоўж усх. берага лясны масіў. БУК, ручай у Талачынскім р-не, левы прыток р. Усвейка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца каля в. Мяшкова, вусце за 3 км на 3 ад в. Сельцы. Рэчышча ад вусця на працягу 6,3 км каналізаванае. БУКЛЁУКА, рака ў Мазырскім р-не, правы прыток Прыпяці. Даўжыня 15 км. Пачынаецца каля в. Надаткі, працякае праз Лешненскае вадасховішча і воз. Рэчышча. Рэчышча каналізаванае ад в. Лешня да вусця на працягу 6,5 км.
    БУКЛІНКА, рака ў Воранаўскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 0,5 км на Пд ад в. Баяры, упадае ў Дзітву на У ад в. Ажэлішкі ў забалочанай мясціне. На працягу 3 км ад вытоку каналізаваная. Каля в. Пяткаўшчына створаны рыбагаспадарчыя сажалкі (агульнай пл. 1,45 км2).
    БУЛА, рака ў Слонімскім р-не, левы прыток Грыўды |бас. Шчары).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 72, 7 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %о.
    Пачынаецца каля в. Какошчыцы, працякае па раўніннай мясцовасці, упадае ў Грыўду за 1 км на ПдЗ ад в. Старыя Дзевяткавічы. На ўсім працягу каналізаваная.
    БУЛЬБІНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,04 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
    У бас. р. Аучайка, за 17 км на ПдУ ад г. Паставы, за 1 км на У ад в. Сакалы, сярод лесу. Вакол возера забалочаная пойма. Зарастае.
    БУЛЯНКА, Б р о д а к, рака ў Слонімскім і Івацэвіцкім р-нах, левы прыток Грыўды (бас. Шчары).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 92 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о.
    Пачынаецца каля в. Баравікі Слонімскага р-на, цячэ па раўніннай мясцовасці, упадае ў Грыўду каля в. Грыўда. На ўсім працягу каналізаваная.
    БЎНІНСКІ КАНАЛ, Бунінская к а н а в а, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток Галоўнага водападводнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,2 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Добрая Лука, вусце за 4,5 км на Пд ад в. Вялікі Рожан.
    БУРБІНО, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,65 км.
    У бас. р. Шэвінка, за 17 км на ПнЗ ад Віцебска, за 0,5 км на Пн ад в. Субачы. Берагі параслі хмызняком. БУРЛАЦКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Ліпа (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Пыцькаўка, упадае ў Ліпу за 1 км на ПнЗ ад п. Уютны.
    БУРЧАК, рака ў Ваўкавыскім і Мастоўскім р-нах, правы прыток Верацейкі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Навасады Ваўкавыскага р-на, упадае ў Верацейку на ПдЗ ад в. Кулёўшчына Мастоўскага р-на. Пойма балоцістая, у яе верхняй і сярэдняй частках здабываецца торф. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    БУСА, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток Судзілавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10,6 км. Пачынаецца каля в. Тышкавічы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Буса.