• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Найбольшая шырыня 0,54 км.
    Аб’ём вады 5,11 млн. м'.
    Пл. вадазбору 4,5 км2.
    У бас. р. Дрысвята, за 34 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 1 км ад г. п. Відзы, каля в. Балікі. Схілы катлавіны вышынёй больш за 20 м, у паўднёвай частцы стромкі абразійны схіл. Катлавіна складзена з 3 плёсаў — мелкаводнага ўсходняга, карытападобнай формы з шырокай літараллю
    (да 30 м) заходняга і найбольш складанай будовы цэнтральнага з востравам (пл. 0,4 га) і меллю. Большасць берагоў зліваецца са схіламі, у асобных месцах пойма шырынёй да 10 м. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — ілы. Возера злучана пратокай з воз. Сэклы.
    ВІДЛІНКА, рака ў Чавускім р-не, левы прыток р. Раста (бас. Дняпра). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Вайнілы, 0,3 км ад чыгункі Магілёў — Чавусы, вусце за 1 км на 3 ад в. Вайнілы. Рэчышча ў вусці
    Возера Вечалле.
    каналізаванае на працягу 1,4 км. ВІДНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,68 км.
    У бас. р. Званіца, за 23 км на ПнЗ ад г. Полацк, за 2,2 км на У ад в. Балдышы. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам.
    ВІКТАРАЎСКІ КАНДЛ, гл. Мышкавіцкі канал.
    ВІЛЁЙКА, В і л л е, рака ў Чавускім р-не, левы прыток Расты (бас. Дняпра).
    Даўжыня 30 км.
    Пл. вадазбору 147 км’.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 1,6 км на ПнЗ ад в. Вілейка, вусце каля в. Усушак. Асноўныя прытокі: Месенка і ручай Галавенчыцы. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. У вярхоўі каналізаваная на працягу 13,5 км. ВІЛЁЙКА, рака, гл. Вільня.
    ВІЛЁЙСКА-МІНСКАЯ ВОДНАЯ СІСТ^МА, у Вілейскім, Маладзечанскім і Мінскім р-нах.
    Пабудавана для водазабеспячэння Мінска перакідкай вады з Віліі (бас. Нёмана) у Свіслач (бас. Дняпра). Здадзена ў эксплуатацыю ў пач. 1976. У сістэму ўваходзяць: Вілейскае вадасховішча, злучальны канал даўжынёй 62 км з 5 помпавымі станцыямі магутнасцю да 22 м3/с, якія забяспечваюць пад'ём вады на 75 м да водападзелу ў раёне Радашковіч; сістэма вадасховішчаў — Заслаўскае, Крыні-
    ца, Дразды; зарэгуляваны ўчастак р. Свіслач ніжэй Мінска. Канал пачынаецца з Вілейскага вадасховішча, праходзіць па Нарачана-Вілейскай нізіне і Мінскім узвышшы. Для захавання і паляпшэння навакольнага асяроддзя і натуральных вадаёмаў пры перасячэнні гідраграфічнай сеткі пабудаваны дзюкеры, акведукі, плаціны, вадаспускі, ліўняспускі і інш. гідратэхнічныя збудаванні. Канал мае 2 самацёчныя, адносна неглыбокія, участкі: падвадны (ад Вілейскага вадасховішча да помпавай станцыі 1-га падняцця) і адводны (ад помпавай станцыі 5-га падняцця да Заслаўскага вадасховішча). Астатнія 4 участкі з пераменнымі глыбінямі ад 4—6 м у пачатку да 7—8 м і больш у канцы размешчаны паміж іншымі помпавымі станцыямі. Адхоны і бермы на 1 м ніжэй мінімальнага ўзроўню вады ў канале замацаваны жвірам. На асобных участках, дзе магчыма ўцечка вады і падтапленне прылеглых тэрыторый фільтрацыйнымі водамі, канал і яго адхоны маюць інжынерныя замацаванні. Штогодняя перакідка вады з Вілейскага вадасховішча па канале ў Мінск складае каля 382 млн. м!, што павялічвае расход вады Свіслачы ў Мінску ў 4—5 разоў (да 17 м3/с летам і 13 м3/с зімой). Гэта забяспечвае прамысловасць Мінска тэхнічнай вадой і зберагае яго падземныя воды для забеспячэння насельніцтва высакаякаснай пітной вадой. Вада з Вілейска-Мінскай воднай сістэмы перапампоўваецца таксама ў Сляпянскую водную сістэму. У будучым плануец-
    ца накіроўваць яе і ў Лошыцкую водную сістэму, якая будуецца.
    ВІЛЁЙСКАЕ ВАДАСХбВІШЧА, В і-
    лейскае мора, у Вілейскім раёне, самы буйны штучны вадаём Беларусі, асноўнае гідразбудаванне ВілейскаМінскай воднай сістэмы.
    Пл. 64,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 13 м.
    Даўжыня 27 км.
    Найбольшая шырыня 3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 137 км.
    Аб'ём вады 238 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4120 км2.
    На р. Вілія пры зліцці яе з рэкамі
    Мядзел Кдулеўшчына Крывічу
    Крывічы^Да^іава
    •223
    “ j'l Заблошчьіна	1/*	'„•/	/
    у	'\Ге^Кічы I
    /*Глебенні ч-* Вял.Сэрвач
    			—
    Альшэўцы
    Насцяневічы
    Людвінова I
    Суцьні
    Настыні\
    Сутоні
    Асташкава
    Чыновічы
    СтарынкК*
    Вольшын
    Ьязйоднае 1
    енішча
    Асцюн^вічьі
    \ Нучні« ;;
    Вязынь *:
    Беражок Беражок
    Вілейскае вадасховішча.
    5 “’“'"■'feU
    V Рабунь
    Сосенка
    
    Нрыніца /-я
    асполле^ Вязынь
    Сэрвач, Ілія, Касутка, за 5 км на У ад г. Вілейка. Створана ў 1973—75 для акумуляцыі і перакіду вады ў Свіслач. Расход вады: скід праз плаціну ў Вілію (75%), забор у Вілейска-Мінскую сістэму (20 % ) і на арашэнне. Берагавая лінія парэзана слаба, але ёсць буйныя залівы, куды ўпадаюць
    •і^^езынна,	■
    Лепаўі^
    Пляж на паўночным беразе Вілейскага вадасховішча.
    рэкі. Берагі нізкія (вышыня 0,5—1 м), у выніку абразійна-абвальных і эразійных працэсаў каля 25 % з іх падвергнута размыву; частка берагоў замацавана. На паўднёвым беразе пясчаныя пляжы шырынёй 50—100 м. 10 астравоў, берагі якіх таксама актыўна размываюцца. Дно выслана пяском, пад тарфянікамі каля 15 % пл. Пераважаюць вятры паўднёвазаходніх і заходніх напрамкаў. Летам пры скорасці ветру 3—5 м/с вышыня хваль 0,2—0,5 м. Найбольшае хваляванне (да 1,5 м) пры вятрах заходняга напрамку. Летам паверхневыя слаі вады праграюцца да 18—22 °C, прыбярэжныя і мелкаводныя да 24 °C. Замярзае ў пачатку снежня, лёд (таўшчыня 60—70 см) трымаецца да сярэдзіны красавіка. Сярэднегадавая амплітуда вагання ўзроўню 2 м. Празрыстасць вады павялічваецца ад вярхоўяў (1 —1,5 м) да плаціны (да 2,5 м). Зарастае слаба (да 10 % пл.). У сярэдзіне чэрвеня назіраецца масавае развіццё сіне-зялёных водарасцей («цвіценне» вады), адміранне якіх у асенні перыяд значна пагаршае якасць вады. Водзяцца шчупак, акунь, лешч, сярэбраны карась, джгір, трохіголкавая колюшка, плотка, верхаводка. На астравах гняздоўі чаек, у некаторыя гады адзначана гнездаванне лебедзяў. Вакол вадасховішча створана буйная зона адпачынку.
    ВІЛІЯ (літ. Нярыс), рака на тэрыторыі Беларусі і Літвы, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 498 км, у Беларусі — 264 км.
    Пл. вадазбору 25,1 тыс. км2, на тэр. Беларусі — 11 тыс. км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %0.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 186 м3/с.
    Пачынаецца з невялікага балота за 1 км на ПнУ ад в. Вялікае Поле Докшыцкага р-на, перасякае мяжу з Літвой за 2 км на ПнЗ ад в. Жарнэлі Астравецкага р-на, упадае ў Нёман на тэрыторыі Літвы каля г. Каўнас. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Беларусі: Сэрвач, Нарач, Страча (справа), Дзвінаса, Ілія, Уша, Ашмянка (злева). На рацэ створана Вілейскае вадасховішча, частка вады якога па Вілейска-Мінскай воднай сістэме перапампоўваецца ў Свіслач. Даліна звілістая, добра распрацаваная, у верхнім цячэнні шырынёй 1—3 км, бліжэй да вусця звужаецца да 0,2— 0,4 км. Амаль на ўсім працягу тэрасы. Пойма ў верхнім цячэнні ў асноўным забалочаная, шырыня яе 200—400 м, ніжэй перарывістая, шырынёй 50— 70 м, месцамі да 600 м; на ўчастку паміж вёскамі Стахі і Раздоры Вілейскага р-на шмат старыц. Рэчышча ў вярхоўі моцназвілістае, шырыня яго ад 1 м да 2 м, каля вусця Ушы 40—60 м (месцамі да 100 м), да ўпадзення Балошынкі 60—70 м; шмат астравоў, адмелін, асяродкаў, трапляюцца парожыстыя ўчасткі. Берагі стромкія, у вярхоўі тарфяністыя. Веснавое разводдзе пачынаецца ў канцы сакавіка і доўжыцца каля 50 сутак. Рэжым адрозніваецца інтэнсіўным веснавым разводдзем (каля 45 % гадавога сцёку) і нізкім стаяннем вады ў летнюю межань. Пасля здачы ў эксплуатацыю Вілейскага вада-
    сховішча ўзроўневы і сцёкавы рэжым плаціны ў межах Беларусі зарэгуляваны. Замярзае ў верхнім цячэнні ў пачатку снежня, у сярэднім і ніжнім — у канцы снежня — пачатку студзеня, крыгалом у 2-й палове сакавіка ад вусця да вярхоўя. Сярэдняя тэмпература вады летам 18—20 °C, найбольшая ў ліпені (27,9 °C, 1956 г.). Водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ручаёвая, галавень, стронга ручаёвая, падуст, сом, мянтуз, вугор. На рацэ гарады Вілейка, Вільнюс і Каўнас (у вусці). На берагах у маляўнічых мясцінах створаны зоны адпачынку Вілейка, Плёсы; у вытоку Віліі помнік прыроды — Бярозкаўскі дуб-велікан. Амаль усе прытокі Віліі каналізаваныя. Усяго ў басейне ракі больш за 40 каналаў агульнай даўжынёй каля 300 км.
    ВІЛІЯ, возера ў Чачэрскім р-не.
    Пл. 0,24 км2.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    У бас. р. Сож, за 6 км на Пн ад г. Чачэрска, за 2,5 км на ПнУ ад в. Отар. Поймавае. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вір.
    ВІЛЛЕ, рака, гл. Вілейка.
    ВІЛЫ, Д у н ц ы, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, левы прыток Юркавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,1 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Старыя Цярушкі, вусце за 6 км на ПдУ ад в. Лесаўня.
    ВІЛЬНЯ, В і л е й к а, рака ў Гродзенскай вобл. і Літве, левы прыток Віліі (Нярыс). Даўжыня 82 км. Пл. вада-
    Рака Вілія каля вёскі Міхалішкі Астравецкага раёна.
    збору 633 км2. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Кемяны Ашмянскага р-на, на працягу 13 км у вярхоўі цячэ па мяжы Астравецкага і Ашмянскага р-наў Беларусі з Літвой, астатнія 69 км па тэрыторыі Літвы.
    ВІЛЬЧАНКА, Вільча, Д з я гц я р к а, рака ў Магілёўскім р-не, левы прыток Дняпра.
    Даўжыня 22 км.
    Пл. вадазбору 158 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %».
    Пачынаецца каля в. Палетнікі, вусце каля в. Вільчыцы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Ад вусця 1,8 км рэчышча каналізавана. На рацэ 2 сажалкі каля вёсак Навасёлкі і Вільчыцы.
    ВІНГРА, ручай у Пастаўскім р-не, левы прыток Мядзелкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 88 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,6 %».
    Пачынаецца за 2 км на У ад в. Воцкавічы, цячэ праз воз. Волься. Верхняе цячэнне ў межах Свянцянскіх град, ніжняе — на 3 Полацкай нізіны. Упадае ў Мядзелку (правы прыток Бірветы) каля в. Курты.
    ВІНЕЦ, меліярацыйны канал у Пружанскім і Бярозаўскім р-нах, правы прыток Ясельды (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 50 км.
    Пл. вадазбору 420 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,22 %0.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Росахі Пружанскага р-на, цячэ па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Асноўныя прытокі: каналы Ястрабельскі (справа), Давыдавіцкі, Чарнічны, Залужжаўскі, Машковіцкі (злева). Упадае ў Ясельду каля в. Перасудавічы Бярозаўскага р-на. У пойме канала наліўныя сажалкі каля вёсак Малеч (пл. 2,9 га), Лукомір (пл. 0,5 га), Паўлавічы (пл. 6,3 га) Бярозаўскага р-на.