• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВІР, рака ў Бабруйскім р-не, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 81 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9
    Пачынаецца каля в. Савічы, вусце за 1 км на У ад в. Вуглы. Працякае праз азёры Плавун і Вяхава. У верхнім і сярэднім цячэнні часткова каналізаваная.
    ВІР, возера ў Чачэрскім р-не.
    Пл. 0,2 км2.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    У бас. р. Сож, за 4 км на ПнУ ад г. Чачэрска, за 2 км на У ад в. Отар. Поймавае. Усходнія схілы катлавіны
    пад лесам, заходнія пад хмызняком. Праз возера цячэ р. Курынка, якая злучае яго з воз. Вілія, на Пн упадаюць меліярацыйныя каналы.
    ВІРАЎЛЯНКА, рака ў Гарадоцкім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 8,2 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Віраўля, упадае ў воз. Бярнова з У за 3,5 км на ПнЗ ад той жа вёскі.
    ВІСЛА, рака ў Светлагорскім р-не, правы прыток р. Віша (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Уюнішчы, вусце за 0,7 км на ПдЗ ад в. Віша. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ВІСЛАВОЎКА, рака ва Ушацкім р-не, правы прыток р. Выдрыца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Бутава, вусце за 0,8 км на 3 ад в. Пілатоўшчына. Рэчышча каналізаванае.
    ВІСЛІЦА, рака ў Пінскім р-не, правы прыток Бобрыка 1-га (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 41,8 км.
    Пл. вадазбору 543 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %0.
    Возера Вісяты.
    Пачынаецца асушальнай канавай за 2 км на Пд ад в. Рэчкі, цячэ па заходняй частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Асноўныя прытокі — KanaAbi Ліпнікі і Дабраслаўка (злева). Да 1978 Вісліца цякла праз воз. Пагосцкае, пасля стварэння на яго месцы наліўнога вадасховішча Пагост цячэ па новым рэчышчы (канале), агінаючы вадасховішча з Пд. Упадае ў Бобрык 1-ы каля в. Дубнавічы. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, паміж вёскамі Юзафін і Новы Двор трапецападобная, шырынёй 1—3 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,3— 0,7 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня да 4 м, ніжэй в. Новы Двор да 20 м), абвалавана дамбамі.
    ВІСЯТЫ, возера на мяжы Міёрскага і Браслаўскага р-наў.
    Пл. 1,05 км2.
    Найбольшая глыбіня 14,5 м.
    Даўжыня 1,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,9 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,1 км. Аб'ём вады 4,4 млн. м3.
    Пл. вадазбору 16,2 км’.
    У бас. р. Вяты, за 18 км на ПдЗ ад г. Міёры, каля в. Вісяты. Схілы катлавіны ўзвышаныя, месцамі стромкія, пераважна пад хмызняком. У паўночна-заходняй частцы востраў пл. 0,2 га. Дно да глыбіні 2 м пясчанае або ілістае, глыбей выслана сапрапелем. Злучана каналам з воз. Укля. ВІТАВА, рака ў Хоцімскім р-не і Бранскай вобл. Расіі, правы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км (на Беларусі каля 4 км). Пл. вадазбору 124 км2. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Варвараўка Хоцімскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Дзегцяроўка Бранскай вобл. Рэчышча ад вытоку на працягу 3 км каналізаванае. У межах Беларусі паабапал ракі расце забалочаны лес. ВІТАВА, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,75 км.
    У бас. р. Альзініца, за 13 км на У ад г. п. Ушачы, за 400 м на 3 ад в. Чарапоўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, параслі хмызняком, у верхняй частцы месцамі разараныя. Упадае ручай з воз. Селішча, выцякае ручай у воз. Гародна. 3 ПдЗ і ПнУ па далінах ручаёў лугавая пойма.
    ВІТАРАЖСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток р. Бусяж (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2,8 км на У ад в. Еськаўцы, упадае ў Бусяж за 1,4 км на ПдЗ ад в. Мізгіры Слонімскага р-на. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ВІТЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Маларыцкім і Брэсцкім
    р-нах, левы прыток р. Паднева (бас. Зах. Буга). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Закруцін, упадае ў Падневу за 1,7 км на ПнУ ад в. Лазы.
    ВІТОРАЖСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, левы прыток Мацеевіцкага канала ў вадазборы р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 5,7 км, Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Новы Уборак, упадае ў Мацеевіцкі канал за 1,5 км на ПдЗ ад в. Вітораж. Па берагах асвоеныя землі.
    ВІТУНЬ, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток р. Бярозка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 15,6 км. Пачынаецца за 0,5 км на 3 да в. Кляпчэва, вусце за 1,8 км на ПнУ ад в. Самсоны. Рэчышча ад вусця на 12,4 км каналізаванае. ВІЎНЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, левы прыток Адрыжынскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 2,8 км на 3 ад в. Віўнева, вусце за 1,5 км на ПдУ ад в. Адрыжын.
    ВІХРА, рака ў Магілёўскай і Смаленскай абласцях, правы прыток Сажа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 158 км (на Беларусі 40 км). Пл. вадазбору 2230 км2 (на Беларусі 360 км2).
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 14,5 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца ў Красненскім р-не Смаленскай вобл., далей цячэ ў Мсці-
    слаўскім р-не. Асноўныя прытокі: Трасцянка, Упакой, Жалязняк, Вяльнянка (злева), Руфа, Малахоўка, Гарадня, Княгіня, Чорная (справа). У межах Беларусі цячэ па ГорацкаМсціслаўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1,5—2 км, Пойма двухбаковая, шырыня яе 0,4—0,6 км. Рэчышча звілістае, шырыня ракі ў межань 15—20 м. Каналізавана 9,9 км рэчышча ў ніжнім цячэнні. Берагі стромкія, часта абрывістыя. На рацэ г. Мсціслаў.
    ВІХУР, меліярацыйны канал у Асіповіцкім і Пухавіцкім р-нах, левы прыток Лочынскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Уборак Асіповіцкага р-на, упадае ў канал на Пн ад в. Падкоссе Пухавіцкага р-на. ВІЦІР, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,09 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,25 км.
    У бас. р. Сечна, за 8 км на ПдУ ад г. п. Шуміліна, за 0,5 км на ПдУ ад в. Непароты. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на Пн разараныя, на Пд пад лесам. Пратокамі злучана з азёрамі Княжно і Разван.
    ВІЦЬ, Прабойная канава, рака ў Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах, левы прыток Прыпяці.
    Даўжыня 70 км.
    Пл. вадазбору 991 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,2 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Рака Віць каля вёскі Хойніцкага раёна.
    Барысаўшчына
    Пачынаецца каля в. Нахаў Калінкавіцкага р-на, далей цячэ ў Хойніцкім р-не па нізіне Гомельскае Палессе. Прытокі — невялікія ручаі і меліярацыйныя канавы. Упадае ў Прыпяць каля в. Тульгавічы Калін"авіцкага р-на. Даліна невыразная, у нізоўі зліваецца з поймай Прыпяці. Да в. Барысаўшчына Хойніцкага р-на пойма двухбаковая; яе шырыня 200— 300 м. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, кркгалом у 3-й дэкадзе сакавіка.
    ВІЦЬ, вадасховішча ў Хойніцкім р-не.
    Пл. 0,51 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 1,02 км.
    Найбольшая шырыня 0,65 км.
    Аб'ём вады 1 62 млн. м3.
    У пойме р. Тур'я (левы прыток
    Рака Віхра ў Мсціслаўскім раёне.
    Прыпяці), за 20 км на 3 ад г. Хойнікі, каля в. Дуброва. Створана ў 1980 для ўвільгатнення зямель і рыбагадоўлі. Даўжыня агараджальнай дамбы 1,76 км. Напаўняецца вадой з р. Тур'я. Ваганні ўзроўню на працягу года 3,2 км.
    ВІЦЬБА, рака ў Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 33 км.
    Пл. вадазбору 275 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %0.
    Пачынаецца за 3 км на У ад в. Поддуб'е, цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша. Асноўныя прытокі: Горнаўка (злева) і Сільніца (справа). У ніжнім цячэнні на працягу 5 км цячэ ў межах Віцебска, дзе і ўпадае ў Зах. Дзвіну (у сутоках, паводле Віцебскага летапісу, у 974 быў заснаваны горад). Каб папоўніць Віцьбу чыстай вадой, ствараецца (1991) водная сістэма для перакідкі вады з кар'ераў вытворчага аб'яднання «Даламіт».
    ВІША, рака ў Гомельскай вобл,, правы прыток Іпы (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 39,3 км.
    Пл. вадазбору 233 км\
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0.
    Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пружынішчы Акцябрскага р-на, далей цячэ ў Светлагорскім і Калінкавіцкім р-нах па паўночна-ўсходняй ускраіне нізіны Гомельскае Палессе. Упадае ў Іпу каля в. Каплічы Калін-
    кавіцкага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 0,5— 1 км, Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае (шырыня 7—12 м). На рацэ г. п. Азарычы. У пойме наліўныя сажалкі каля вёсак Вялікія Ліцвінавічы (пл. 15,8 га) і Беразнякі (пл. 19,5 га).
    ВІШАНКА, ручай у Касцюковіцкім р-не, правы прыток р. Сураў (бас. Дняпра). Даўжыня 8,6 км. Пачынаецца за 0,7 км на 3 ад в. Красны, упадае ў Сураў за 1 км на ПнУ ад п. Вішанскі. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ВІШАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток канала Пруд-Вярхоўе (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Забоззе, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Некрашоўка.
    ВІШАНЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рагачоўскім р-не, правы прыток р. Ржаўка (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 0,7 км на ПнУ ад в. Буда, упадае за 1 км на ПдЗ ад в. Вішанька.
    ВІШНЕЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Вілейскім р-не, на мяжы з Мядзельскім і Смаргонскім р-намі.
    Пл. 9,97 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,3 м.
    Даўжыня 4,38 км,
    Найбольшая шырыня 3,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Аб'ём вады 19,79 млн. м3.
    Пл. вадазбору 56,2 км2.
    У бас. р. Страча, за 32 км на ПнЗ ад г. Вілейка, каля в. Вішнева Смаргонскага р-на. Схілы катлавіны вы-
    ВІШНЕЎСКАЕ
    Вішнеўскае аозера.
    Вішнеўскае возера.
    Вішнеўскае возера.
    ВІШНЕЎКА
    шынёй 2—3 м, параслі хваёвым лесам. Берагі нізкія, часта забалочаныя і затарфаваныя, пад хмызняком, на Пд і 3 высокія. Пойма шырынёй 5—50 м, забалочаная, пад хмызняком. Дно плоскае, да глыбіні 1,5 м выслана пяском і ілам, глыбей — сапрапелямі. Паласа расліннасці шырынёй 100— 800 м да глыбіні 2 м. На Пн выцякае р. Смолка, якая злучае Вішнеўскае возера з воз. Свір.
    ВІШНЕЎКА, рака, гл. Альшанка. ВІШНЁЎКА, рака, гл. Ластаянка. ВІШНЁЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток р. Брожа (бас. Дняпра). Даўжыня 9 км. Пачынаецца за 3 км на Пд ад в. Туголіца, упадае ў Брожу за 1 км на У ад в. Глебава Рудня. Канал праходзіць пераважна па лесе.
    ВІШНЯ, рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах, правы прыток р. Левая Лясная (бас. Зах. Буга).
    Даўжыня 20 км.