• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ВОСАЎСКАЯКАНАВА, меліярацыйны канал у Касцюковіцкім р-не, левы прыток р. Дзяражня (бас. Дняпра). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Восаў сярод торфараспрацовак, вусце за 1 км на Пд ад в. Скалін.
    ВОСАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім р-не, левы прыток р. Блюшка (бас. Нёмана). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПнЗ ад хутара Буда, упадае ў р. Блюшка за 1 км на 3 ад в. Прудзішчы.
    ВОСАЎСКІ КАНАЛ, гл. Нізавы канал. ВОСНАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,006 км!.
    Даўжыня 0,25 км.
    Найбольшая шырыня 0,05 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
    У бас. р. Аўсянка, за 35 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1 км на ПдУ ад в. Баброва. Схілы катлавіны на 3 вышынёй 10—15 м, на У 5—7 м. ВОСТРАЎ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток Курыціцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПнЗ, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Курыцічы.
    ВОСЬМЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Косаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 20 км. Пачынаецца ў забалочанай мясціне ва ўрочышчы Супрэнны, упадае ў Косаўскі канал за 4 км на ПнУ ад в. Гічыцы. Прытокі — Зябчанскі і Снітчаўскі каналы. Цячэ сярод лесу.
    ВбСЬМЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 3,5 км на Пн, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Палічын. ВОСЬМЫ-А КАНАЛ, Загальскі 8 ы к а н а л, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток Цахмінскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 18,3 км. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Ямінск, вусце за 3,5 км на Пн ад в. Палічын.
    ВбЎКАЎКА, рака ў Уздзенскім р-не, правы прыток Лошы (бас. Нёмана). Даўжыня 4,4 км. Пачынаецца за 1,1 км на Пн, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Глінкі. На ўсім працягу каналізаваная, у вярхоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    вбЎНЕ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток канавы Шыра (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,9 км. Выцякае з Загаццеўскага вадасховішча за 1,5 км на ПнЗ ад в. Кочышчы, вусце за 1 км на Пд ад в. Калінавае. ВОЎПАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Ваўкавыскім р-не.
    Пл. 1,26 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,4 м.
    Даўжыня 5,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,85 км.
    Даўжыня берагавой лініі 18 км.
    Аб'ём вады 2,3 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1170 км2.
    На р. Рось пры ўпадзенні ў яе р. Ваўпянка, за 23 км на Пн ад г. Ваўкавыск, каля в. Воўпа. Створана ў 1955 для энергетычных мэт і арашэння. Берагавая лінія моцна парэзаная, ёсць 2 залівы. Берагі абрывістыя, заходні вышынёй да 4 м, паўднёвы 1,5—2 м, пад хваёвым лесам; у вярхоўі забалочаныя, параслі вольхай і вярбой. 9 астравоў агульнай пл. 3,3 га. Мелкаводдзі (глыбіня да 2 м) займаюць болып за 60 % плошчы вадасховішча. Дно выслана пяском і ілам. Ваганні ўзроўню перад
    разводдзем да 0,5 м. Уваходзіць у зону адпачынку Воўпа.
    ВОЎЧАЕ ВЎХА, возера ў Полацкім
    р-не.
    Пл. 0,07 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Дрыса, за 27 км на ПнЗ ад Полацка, каля в. Новыя Замшаны. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, на У невыразныя, пад забалочаным лесам. На 3 забалочаная пойма шырынёй да 100 м.
    ВОЎЧКАВІЦКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, Пціч, у Мінскім р-не.
    Пл. 0,85 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,5 м.
    Даўжыня 3,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,7 км.
    Аб'ём вады 2,8 млн. м3.
    Пл. вадазбору 143 км2.
    У вярхоўі р. Пціч, за 16 км на ПдЗ ад Мінска, каля в. Воўчкавічы. Створана ў 1968 у рэкрэацыйных мэтах. Левы бераг стромкі, абвальна-асыпны, вышынёй да 15 м, пад хвойным лесам і хмызняком; правы—больш спадзісты, вышынёй 10—12 м, парослы мяшаным лесам. Ваганні ўзроўню да 0,2 м. Сярэднегадавы аб'ём сцёку ў створы плаціны 27,6 млн м3. Месца правядзення спаборніцтваў па веславанні і водных лыжах.
    Воўпаўскае вадасховішча.
    ВОЎЧЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Смалявіцкім р-не, правы прыток Пліскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ, упадае за 1 км на Пд ад в. Трубянок.
    вбЎЧЫН, В о ў ч ы н а, возера ў Мядзельскім р-не.
    Пл. 0,53 км2.
    Найбольшая глыбіня 32,9 м.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,29 км. Аб’ём вады 7,87 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3,68 км2.
    У бас. р. Мядзелка, за 12 км на Пн ад г. п. Мядзел, каля в. Кабайлы,
    ВОЎЧЫН
    на Пн ад воз. Мядзел. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на Пн 4—5 м), пад лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Берагі высокія, у паўночным заліве нізкія, забалочаныя. Мелкаводная зона вузкая, пясчаная. Надводная расліннасць амаль адсутнічае, падводная высцілае дно да глыбіні 4 м. Выцякае ручай у Мядзелку.
    ВУГАЯНКА, рака ў Рагачоўскім р-не, левы прыток Дняпра.
    Даўжыня 16 км.
    Пл. вадазбору 63 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %о.
    Пачынаецца за 1,3 км на 3 ад в. Княжынка, вусце каля в. Гадзілавічы. Цячэ па Гомельскім Палессі. Прытокі — густая сетка асушальных каналаў. Ад вытоку на працягу 7 км каналізаваная.
    ВЎДАГА, рака ў Чэрыкаўскім р-не, правы прыток Сажа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 37 км.
    Пл. вадазбору 261 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,5 м3 /с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %0.
    Пачынаецца на забалочаным лузе на У ад в. Каркоўшчына. Асноўныя прытокі: Казёл (злева), Малая Вудажка (справа). Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў верхнім ця-
    Вулькаўскае возера.
    Вулькаўскае возера.
    чэнні невыразная, ніжэй в. Жытнёў трапецападобная, шырынёй 500— 600 м, у вусці кадя 1 км. Пойма двухбаковая, лугавая, шырынёй 100— 150 м. Рэчышча звілістае, неразгалінавае; шырыня ракі ў ніжнім цячэнні 15 м. У вусці г. Чэрыкаў.
    ВУЖ, В у ш а н к а, рака ў Пухавіцкім р-не, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Седча, вусце каля п. Ленінскі. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ВУЖАНКА, рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах, правы прыток Лакнеі (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 92 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %0.
    Пачынаецца на У ад в. Грозаў Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая абкружае Капыльскую граду. Упадае ў Лакнею (прыток Случы) за 2 км вышэй ад в. Бязверхавічы Слуцкага р-на. На працягу 14 км рэчышча каналізаванае. На рацэ каля вёсак Гарнастаева і Барок створаны 2 сажалкі (пл. адпаведна 6,9 га і 47 га). ВУЖНІЦА, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 63 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Бер'е, вусце за 1,5 км на У ад в. Жорнаўка. Цячэ праз лес.
    ВЎЖЫК, У ж ы к, рака ў Вілейскім р-не, левы прыток Нарачы (бас. Віліі). Даўжыня 10,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Любань, у сярэднім цячэнні цячэ праз лес, упадае ў Нарач за 2 км на Пд ад в. Любкі. Рэчышча каналізаванае.
    ВЎЖЫНЕЦ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,007 км2.
    Даўжыня 0,14 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,33 км.
    У бас. р. Дрыса, за 44 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПдЗ ад в. Рум, за 2,7 км на 3 ад в. Рудня. Схілы катлавіны невыразныя, возера акружана забалочаным лесам. Выцякае ручай у р. Дрыса.
    ВУЖЫНЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім і Хойніцкім р-нах, правы прыток р. Тур'я (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдЗ ад в. Хобнае Калінкавіцкага р-на, вусце за 3,6 км на У ад в. Вужынец таго ж раёна.
    ВЎЗКАЕ ВОЗЕРА, у Гомельскім р-не. Пл. 0,11 км2. На пойме р. Сож, за 10 км на Пд ад Гомеля, ніжэй вусця Узы, у курортнай зоне Чонкі. Старычнае. Па берагах хваёвы лес.
    ВУЗКІНЬ, возера ў Жыткавіцкім р-не.
    Пл. 0,13 км!.
    Рака Вузлянка каля вёскі Вузла Мядзельскага раёна.
    Найбольшая глыбіня 3,2 м.
    Даўжыня 2,23 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,85 км.
    Аб'ём вады 0,19 млн. м'.
    На пойме Прыпяці, за 12,5 км на Пд ад г. Жыткавічы, за 0,7 км на ПдУ ад в. Боркі. Схілы катлавіны вышынёй 1,5—2 м, пад лугам. Берагі нізкія, затарфаваныя.
    ВУЗЛЯНКА, рака ў Мядзельскім і Вілейскім р-нах, левы прыток р. Нарач (бас. Віліі).
    Даўжыня 53 км.
    Пл. вадазбору 663 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,8 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %».
    Пачынаецца каля в. Мазалеўшчына Мядзельскага р-на, вусце на ПдУ ад в. Іжа. Асноўныя прытокі: Чорная, Ментынь (злева). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 1—2 км. Пойма ў верхнім цячэнні разараная, яе шырыня 200—300 м. Ад вытоку да паўночнай ускраіны в. Наўры (15 км) рэчышча каналізаванае. Водапрыёмнік меліярацыйных каналаў. Шырыня рэчышча ў межань ад 8 да 20 м. На рацэ ў маляўнічых мясцінах зона адпачынку Вузлянка.
    ВЎЛЬКА, возера ў Лунінецкім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,65 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    У бас. р. Смердзь, за 15 км на ПнУ ад г. Лунінец, каля в. Вулька 2-я. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад хмызняком; усходнія разараныя. Пойма вакол катлавіны забалочаная, парослая хмызняком.
    ВЎЛЬКАУСКАЕ ВОЗЕРА, у Івацэвіцкім р-не.
    Пл. 0,51 км2,
    Найбольшая глыбіня 24,5 м.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    У бас. р. Ясельда, за 39 км на ПдУ ад г. Івацэвічы, каля в. Вулька Целяханская. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пясчаныя; паўночныя — Tap-
    фяністыя, парослыя лесам і хмызняком, месцамі разараныя. Вакол возера лесаахоўная зона, забаронены ўсе віды палявання. Праз возера працякае Агінскі канал.
    ВУЛЬКАЎСКІ КАНА.Л, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток канала меліярацыйнай сістэмы «ХЬаецкае» (бас. Прыпяці). Даўжыня 10 км. Пачынаецца з Водападводзячага канала каля заходняй ускраіны, вусце за 10,2 км на Пд ад в. Вулька 1-я.
    ВУС, рака ў Капыльскім р-не, левы прыток р. Удава (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,4 км. Пачынаецца каля в. Аргелаўшчына, вусце каля в. Доктаравічы. Рэчышча ад вусця на працягу 1,5 км каналізаванае.
    ВУСАЧ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
    У бас. р. Друйка, за 20 км на Пн ад г. Браслаў, каля в. Мацюлішкі. Ляжыць сярод разаранай тэрыторыі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, часткова пад хмызняком.
    скага р-на. Асноўныя прытокі: ручай Радзвін (злева) і рака без назвы каля в. Івакі (справа). Цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Пойма двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводдзе затапляецца на глыбіню 0,4— 0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэднім цячэнні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да в. Вуць нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкадьі сакавіка. На рацэ г. п. Церахоўка.