ВЫСОКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,16 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Дзісна, за 14 км на ПдУ ад г. Міёры, за 1 км на ПнУ ад воз. Бярэжа, на балоце Мох у межах гідралагічнага заказніка Ельня. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. ВЫСОКАЯ, рака ў Крупскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 14 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Старая Пярэсіка, упадае ў воз. Сялява з Пд каля в. Прошыка. Рэчышча ад вытоку на працягу 7 км каналізаванае. У нізоўі цячэ па забалочанай лясістай мясцовасці. Прыток — р. Сухая (справа). ВЫСОКАЯ, В ы с о к а, рака ў Ашмянскім р-не, правы прыток р. Забалаць (бас. Нёмана). Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Вільбутава, упадае ў Забалаць за 0,8 км на ПдЗ ад в. Куцкуны. Ад вытоку на працягу 400 м каналізаваная. У пойме сетка асушальных каналаў, здабываюць торф. ВЫСОКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, левы прыток Зысокае возера (Браслаўскі раён). Высока-Махнавіцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 11 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Будкі, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Чапаеўка. ВЫЦІНСКАЯ КАНАВА, В ы ц і н с к і к а н а л, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток Жыроўскага канала (бас. Дняпроўска-Бугскага канала). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдЗ ад в. Карсынь, вусце за 1,3 км на ПнУ ад в. Смольнікі. ВЬІШАДСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,45 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,64 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 4,65 км. Аб'ём вады 1,97 млн. м3. Пл. вадазбору 168 км2. У бас. р. Аўсянка (працякае праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Гарадок, каля в. Вышадкі. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, стромкія, на ПнЗ спадзістыя, парослыя лесам. Берагі пераважна нізкія, пад лесам і хмызняком. 2 плёсы — глыбакаводны паўночны са стромкай літараллю і мелкаводны паўднёвы. Паласа надводнай расліннасці шырынёй 5—30 м. ВЫШАМІРСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім і Лоеўскім р-нах, правы прыток Брагінкі (бас. Дняпра). Даўжыня 15,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Новы Барсук Рэчыцкага р-на, вусце каля в. Лесуны Лоеўскага р-на. ВЫШКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Карэліцкім р-не, правы прыток Цятранкі (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км, Пачынаецца на ПдЗ ад в. Вышкава, упадае ў Цятранку за 1,5 км на Пн ад в. Крышылоўшчына. ВЯДЗЕРКА, рака ў Бялыніцкім р-не, правы прыток Друці (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 69 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца з балота Галага за 2 км на Пд ад в. Рубеж, вусце каля в. Пільшычы. На большым працягу цячэ праз лес. ВЯДЗЁТА, возера на мяжы Расонскага і Полацкага р-наў. Пл. 4,68 км2. Даўжыня 4,6 км. Найбольшая шырыня 1,6 км. Пл. вадазбору 26 км2. На водападзеле рэк Дрыса і Палата, за 45 км на ПнУ ад Полацка, сярод лясных масіваў. Схілы катлавіны вышынёй 4—7 м. Берагі месцамі забалочаныя, пад лесам і хмызняком. Востраў пл. 3,6 га. На 3 злучана ручаём з воз. Глыбочына, на Пд выцякае р. Вядзеціца. ВЯДЗЬМЯНКА, рака, гл. Ведзьма. ВЯДРОЎКА, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Гаўі (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 37 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0. Пачынаецца каля в. Воўкаўцы, упадае ў Гаўю каля в. Лугавая. На ўсім працягу каналізаваная. На рацэ каля в. Кір'янаўцы створана сажалка. ВЯДРЭНСКАЕ ВОЗЕРА, у Чашніцкім р-не. Пл. 0,11 км2. Найбольшая глыбіня 11,5 м. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. Аб'ём вады 0,45 млн. м3. Пл. вадазбору 6,5 км2. У бас. р. Свінка, за 10 км на ПнУ ад г. Чашнікі, каля в. Малая Вядрэнь. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, разараныя. Берагі пад хмызняком. Дно каля берагоў стромкае, да глыбіні 3 м пясчанае, глыбей выслана сапрапелем. Зарастае слаба. ВЯЗАЎКА, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 21 км. Пл. вадазбору 122 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Гірычы, упадае ў Нёман на Пд ад в. Мацевічы. Асноўны прыток — Карыценка. На рацэ каля вёсак Нямковічы, Парэчча, Раманавічы створаны сажалкі (пл. адпаведна 0,17 км2, 0,09 км2, 0,03 км2). ВЯЗАЎКА, рака ў Дубровенскім р-не Віцебскай вобл. і Раднянскім р-не Смаленскай вобл., правы прыток р. Альшанка (бас. Дняпра). Даўжыня каля 13 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Новая Зямля Дубровенскага р-на, вусце ў в. Красная Горка Руднянскага р-на. Ад вытоку на 6,5 км рэчышча каналізаванае. Па берагах у межах Беларусі пераважаюць меліяраваныя землі. ВЯЗЕНСКАЯ, Вязынь, Разанка, рака ў Дзяржынскім р-не, левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўжыня 20 км. Пл. вадазбору 81 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,5 %„. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Арэхаўская Мінскага р-на, працякае па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, упадае ва Усу каля в. Уса. На працягу 10 км каналізаваная (ад в. Вязанка да вусця). ВЙЗЫНКА, рака ў Мінскім і Маладзечанскім р-нах, у бас. Віліі. Даўжыня 1 5 км. Пл. вадазбору 60 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 0,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,1 %о. Пачынаецца на У ад в. Аіпяні Мінскага р-на, цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, пры зліцці з Гуйкай утварае р. Рыбчанку. Даліна выразная. Пойма двухбаковая, яе шырыня 100—200 м. Рэчышча звілістае, яго шырыня ў межань 5—7 м; у вярхоўі перасякаецца з ВілейскаМінскай воднай сістэмай. Берагі стромкія. У маляўнічых мясцінах у вярхоўі ракі Купалаўскі мемарыяльны запаведнік «Вязынка», у сутоках Вязынкі і Гуйкі г. п. Радашковічы, каля якога зона адпачынку Вязынка. ВЙЗЫНКА, рака, гл. Літанка. ВЙЗЫНЬ, рака, гл. Вязенская. ВЯЛЁЦ, возера ў Глыбоцкім р-не. Пл. 0,22 км2. Найбольшая глыбіня 11 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Пл. вадазбору 681 км2. У бас. р. Мнюта (працякае праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Вялец. Усходнія схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, астатнія нізкія, забалочаныя. Дно глеістае, ва ўсходняй частцы пясчанае. Зарастае. Упадае некалькі невялікіх ручаёў, сцёк у р. Мнюта. ВЯЛІКАЕ АСТРАВІТА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,48 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 1,22 км. Найбольшая шырыня 0,57 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб'ём вады 1,5 млн. м3. Пл. вадазбору 1,1 км2, У бас. р. Сосніца, сярод маляўнічага хваёвага лесу, за 50 км на Пнў ад г. Полацк. Схілы катлавіны на Пн і У вышынёй 10—11 м, на 3 4—5 м, на Пд да 3 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, паўднёвыя тарфяністыя. Мелкаводдзе да глыбіні 2 м пясчанае. Вада вызначаецца нізкай мінерал.ізацыяй (менш за 20 мг/л) і вялікай празрыстасцю (да 5,3 м). Арганічнае жыццё развіта слаба. Надводная расліннасць утварае паласу ўздоўж берага шырынёй да 10 м. Дно да глыбіні 5 м выслана палушнікам азёрным, які занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Возера і прылеглая тэрыторыя абвешчаны аднайменным азёрным заказнікам. ВЯЛІКАЕ АСТРАЎЛЯНСКАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 1,2 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Пл. вадазбору 20,8 км2. У бас. р. Усыса (здучана з возерам ручаём), за 10 км на ПдЗ ад г. Гарадок, каля вёсак Астраўляны, Рыбакі, Сухарукава. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, разараньія, месца- 2 — р. Аўсянка z Вышадскае возера. I I Вядрэнскае возера. мі забалочаныя і парослыя хмызняком. У цэнтральнай частцы востраў. Злучана ручаём з воз. Малое Астраўлянскае. Вялікае возера (Глыбоцкі раён). ВЯЛІКАЕ БАЛОТА, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток канала ў бас. Зах. Буга. Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца каля в. Балота, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Калюхі. ВЯЛІКАЕ БЁЛАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 1,48 км2. Найбольшая глыбіня 10,2 м. Даўжыня 2,65 км. Найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,5 км. Аб'ём вады 8,06 млн. м’. Пл. вадазбору 3,2 км2. У бас. р. Свіна, за 50 км на ПнУ ад г. Полацк, на Пд ад в. Белая. Схілы катлавіны вышынёй 11 —17 м, стромкія, пад хваёвым лесам. Берагі высокія, на Пн сплавінныя. Дно да глыбіні 5 м выслана пяском, да 6—7 м ілам, глыбей сапрапелем. У паўночнай частцы востраў пл. 0,1 га і пясчаная водмель глыбінёй 0,1 м. Расце ахоўны від — палушнік азёрны, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана пратокай з воз. Гваздок. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Смалявіцкім р-не. Пл. 1,6 км2. , Найбольшая глыбіня 1,2 м. Даўжыня 1,8 км. Найбольшая шырыня 1,1 км. Пл. вадазбору 13,6 км '. У бас. р. Гайна, за 14 км на ПнУ ад г. Смалявічы, каля в. Арлова. Берагі забалочаныя, тарфяністыя. Зарастае. На 3 выцякае ручай Граба. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не. Пл. 0,89 км2. Найбольшая глыбіня 5,7 м. Даўжыня 2,15 км. Найбольшая шырыня 0,73 км. Даўжыня берагавой лініі 5,4 км. Аб'ём вады 3,04 млн. м3. Пл. вадазбору 40,1 км2. У бас. р. Бярозаўка, на паўночназаходняй ускраіне. Схілы катлавіны вышынёй 3—10 м, на ПнУ і У 10— 16 м, пераважна разараныя, на ПнЗ пад лесам. Берагі месцамі забалочаныя. Дно складаецца з паўночнага (вялікага) і паўднёвага (малога) плёсаў, злучаных пралівам глыбінёй да 1,7 м. У паўночным плёсе востраў пл. 0,7 га. Расліннасцю занята 16 % пл. возера, шырыня паласы 10—100 м да глыбіні 1,9 м. На ПдЗ і 3 упадаюць 2 ручаі і пратока з воз. Кагальнае, сцёк па пратоцы ў Падлужнае возера. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Рэчыцкім р-не. Пл. 0,4 км2. Даўжыня 2,7 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. У бас. р. Днепр, за 12 км на ПдУ ад г. Рэчыца, каля в. Гранаўка, на тэрыторыі курортнай зоны Белы Бераг. Берагі высокія, пясчаныя. Старычнае. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Мазырскім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. У бас. Прыпяці, за 4 км на У ад Мазыра. Поймавае. Злучана канавай з меліярацыйнай сістэмай. Уздоўж паўднёвага берага пясчаныя грады, парослыя хмызняком. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,48 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,27 км. У бас. р. Волта (левы прыток Зах. Дзвіны), за 13 км на ПдУ ад г. Міёры, за 25 км на ПдУ ад в. Сухавежа. Ляжыць на паўночнай ускраіне вярховага балота Мох, якое уваходзіць у ландшафтны заказнік Ельня. Берагі тарфяністыя, моцна парэзаныя. На Пн злучана ручаём з групай невялікіх азярын. ВЯЛІКАЕ ВОЗЕРА, у Шумілінскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 0,13 км.