Пачынаецца на ПнЗ ад в. Селішча Лагойскага р-на, цячэ па Мінскім узвышшы, упадае ў Заслаўскае вадасховішча каля в. Сёмкава Мінскага р-на. На рацэ вадасховішча Вяча. Даліна трапецападобная, шырынёй 200—300 м. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышыня іх каля 2,5 м. Берагі нізкія, спадзістыя. Пойма шырынёй 50—100 м. Рэчышча звілістае, ад вусця на 13 км каналізавана і часткова абвалавана. Шырыня ракі ў межань 4—8 м. Цячэ ў зонах адпачынку Вяча і Мінскае мора. ВЯЧА, вадасховішча ў Мінскім р-не. Пл. 1,68 км2. Найбольшая глыбіня 8 м. Даўжыня 5,3 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 15,2 км. Аб'ём аады 5,1 млн. м3. Пл. вадазбору 108 км2. На р. Вяча (бас. Свіслачы), за 19 км на Пн ад Мінска. Створана ў 1970 у рэкрэацыйных мэтах. Берагі спадзістыя і ўмерана стромкія, пад хваёвым лесам і хмызняком; ёсць заліў даўжынёй 300 м. Ваганні ўзроўню малыя (да 0,2 м). Вакол возера зона адпачынку Вяча. ВЯЧЭРА, возера ў Любанскім р-не. Пл. 3,24 км2. Найбольшая глыбіня 1,6 м. Даўжыня 2,75 км. Найбольшая шырыня 1,55 км. Даўжыня берагавой лініі 7,45 км. Аб'ём вады 3,51 млн. м3. У бас. р. Арэса, за 12 км на ПдУ ад г. Аюбань, каля в. Азёрная, на плоскай, забалочанай мясцовасці. Берагі нізкія, тарфяністыя, на У пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем (вядзецца яго прамысловая здабыча), уздоўж усходняга берага пясчанае. Злучана з каналам Чабускі. У выніку меліярацыйных работ возера абмялела і штучна папаўняецца праз магістральны канал з р. Арэсы. ВЯШЭЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Брусята (бас. Дняпра). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Вяшэўка, упадае за 2 км на ПнЗ ад в. Лясковічы. Берагі пад сельгасугоддзямі. Возера Вялікія Швакшты. ГАБКА, рака, гл. Патачанка. ГАВЯЗНЯНКА, рака ў Нясвіжскім і Стаўбцоўскім р-нах, левы прыток Нёмана. Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 163 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Завітая Нясвіжскага р-на, упадае ў Нёман на Пд ад в. Мікалаеўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. ГАДЗЕЯ, рака ў Маладзечанскім р-не, левы прыток Ушы (бас. Віліі). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 77 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,2 %о. Пачынаецца каля в. Трапалава, цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, упадае ва Ушу каля в. Вяжуці. На працягу 6 км каналізаваная (за 1,2 км на Пд ад в. Кавальцы да вусця). Каля в. Маркава на рацэ сажалка (пл. 0,04 км2). ГАДЫНЬ, возера ў Рэчыцкім р-не. Пл. 0,48 км2. Даўжыня 3,62 км. Найбольшая шырыня 0,18 км. Даўжыня берагавой лініі 7,35 км. У бас. Дняпра, за 6 км на У ад г. Рэчыца, каля в. Капань. Схілы катлавіны вьішынёй да 2 м, параслі хмызняком. Берагі пераважна нізкія, забалочаныя. 2 астравы. На Пн злучана ручаём з воз. Крывы Праў, на Пд выцякае ручай у Дняпро. ГАЖАНКА, рака, гл. Гожка. ГАЗОЎКА, Г а з о н к а, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Віліі. Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 88 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. Пачынаецца каля в. Чыжоўшчына, упадае ў Вілію на ПдУ ад в. Патокі. На працягу 9,6 км рэчышча каналізаванае (выток—1,5 км на ПдУ ад в. Загазь). У ніжнім цячэнні цячэ праз лес. ГАЙГОЛКА, рака ў Астравецкім р-не, левы прыток Ашмянкі (бас. Віліі). Даўжыня 4,7 км. Пачынаецца за 1,7 км на ПнУ ад в. Міцюны, упадае ў Ашмянку на Пд ад в. Малыя Яцыны. На ўсім працягу каналізаваная. У вытоку магчымы пераліў у р. Упель. ГАЙНА, рака ў Мінскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 100 км. Пл. вадазбору 1670 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с. Агульнае падзенне 100,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 %0. Пачынаецца з крыніц на 3 ад в. Гайна Аагойскага р-на, працякае ў Смалявіцкім, далей у Барысаўскім р-нах, дзе за 1 км ад в. Весялова ўпадае ў Бярэзіну. Асноўныя прытокі: Усяжа (справа) і Цна (злева). У вярхоўі цячэ па Мінскім узвышшы, у ніжнім цячэнні — па Верхнебярэзінскай нізіне. Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8—1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5—3 км у ніжнім. Пойма да в. Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад в. Гайна да в. Кузевічы), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2—4 м, ніжэй 10—16 м, у вусцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1—4 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка — пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9—1,6 м, найбольшая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду. На рацэ г. п. Лагойск, плаціна і невялікае вадасховішча (у межах Лагойска). На вадазборы Гайны зоны адпачынку Гайна і Лагойшчына. ГАЛАВЁНЧЫЦЫ, ручай у Чавускім р-не, левы прыток р. Вілейка (бас. Дняпра). Даўжыня 4,5 км. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Антонаўка, вусце на паўднёвай ускраіне в. Галавенчыцы. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, каля вусця — плаціна і сажалка. ГАЛАВІНЦЫ, ручай ў Ляхавіцкім р-не, правы прыток Ліпнянкі (прыток Шчары, бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Бенькаўцы, у сярэднім цячэнні цячэ праз лес, упадае ў Ліпнянку на ўсходняй ускраіне в. Ліпск. На ўсім працягу каналізаваная. ГАЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шчучынскім р-не, правы прыток Лебяды (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Вялікія Казлы, упадае ў Лебяду за 1,5 км на ПнЗ ад в. Банюкі. ГАЛАДЗЯНКА, Падкасцёлак, возера ў Астравецкім р-не. Пл. 0,33 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 0,9 км. Найбольшая шырыня 0,49 км. Даўжыня берагавой лініі 2,59 км. Аб'ём вады 1,32 млн. м3. Пл. вадазбору 1,7 км2. У бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. п. Астравец, за 2,5 км на 3 ад в. Вялікая Страча, уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, на Пд да 15 м, парослыя лесам, на 3 і У разараныя. Берагі нізкія, пад хмызняком, на 3 і Пд супадаюць са схіламі. Дно пясчанае, глыбей 2 м ілістае. На 3 выцякае ручай у воз. Галодна. ГАЛАЎНЯ, возера ў Чашніцкім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 9,2 м. Даўжыня 1,16 км. Найбольшая шырыня 0,31 км. Даўжыня берагавой лініі 2,79 км. Аб’ём вады 1,28 млн. м3. Пл. вадазбору 5,53 км2. У бас. р. Аукомка, за 22 км на ПдУ ад г. Чашнікі, паміж вёскамі Будзілава і Мар'іна. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, на 3 да 14 м, у верх- Возера Галаўня. ГАЛБЕІЦА ; I няй частцы разараныя. Берагі нізкія. Пойма шырынёй ад 10 да 200 м, забалочаная, месцамі пад хмызняком. Дно ілістае, каля берагоў пясчанае. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м. Упадае ручай з возера без назвы, на Пд пратока ў воз. Чарэйскае. ГАЛБЁІЦА, рака, гл. Галбіца. ГАЛБЕЯ, Галбея Паўночная, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,35 км2. Даўжыня 1 км. Найбольшая шырыня 0,48 км. Даўжыня берагавой лініі 2,6 км. У бас. р. Галбіца (цячэ праз возера), за 25 км на ПнУ ад г. Паставы, каля в. Галбея. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, разараныя. Берагі нізкія, на У і Пн зліваюцца са схіламі. ГАЛБЁЯ ПАУДНЁВАЯ, гл. Задняе возера. ГАЛБЁЯ ПАЎНОЧНАЯ, возера, гл. Галбея. ГАЛБІЦА, Галбеіца, Г а л у б е йк а, рака пераважна ў Пастаўскім р-не, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 63 км. Пл. вадазбору 1050 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,6 м’/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97 %о. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім р-не), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля в. Мішуты Шаркоўшчынскага р-на. Асноўныя прытокі: Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, яе шырыня 200—400 м. Пойма шырынёй 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шырыня 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе і Галбея, сажалкі каля в. Кезікі (пл. 22 га), в. Дунілавічы (пл. 22 га), г. п. Варапаева (пл. 47 га). ГАЛДАЎЛЯНКА, рака, гл. Голдаўка. ГАЛІНА, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,45 км. У бас. р. Нешчарда (правы прыток Дрысы), за 26 км на ПнЎ ад г. п. Расоны, за 2 км на ПнЗ ад в. Нізінкі, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. На Пд і У вакол возера забалочаная пойма. ГАЛІНАЎСКАЕ вдЗЕРА, Г а л і н а ўскае возера, у Віцебскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Рака Галбіца ў ніжнім цячэнні. Даўжыня берагавой лініі 1,45 км. У бас. Зах. Дзвіны, за 44 км на ПнУ ад Віцебска, каля в. Галінава. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. Злучана кароткім ручаём (250 м) з Зах. Дзвіной. ГАЛІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,16 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,42 км. У бас. р. Сосніца, за 42 км на ПнУ ад Полацка, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Палучча, сярод парослага хмызняком балота. Схілы катлавіны невыразныя. ГАЛОВЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,3 км2. Даўжыня 0,8 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Пл. вадазбору 4,88 км2. У бас. р. Палата, за 26 км на ПнУ ад Полацка, за 2 км на ПнУ ад в. Кулькі, сярод лесу. Пратокай злучана з воз. Чарвятка. ГАЛОДНА, Галубінае возера, у Астравецкім р-не. Пл. 0,14 км2. Найбольшая глыбіня 21 м. Даўжыня 0,78 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,81 км. Аб'ём вады 1,13 млн. м3. Пл. вадазбору 4,3 км2. У бас. р. Сарачанка, за 34 км на ПнУ ад г. Астравец, за 3 км на 3 ад в. Вялікая Страча. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, на ПнЗ і ПдУ 12—14 м, пад лесам, на Пн разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя, месцамі забалочаныя, усходнія параслі хмызняком. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная зона ілістая. На ПнУ выцякае ручай у воз. Тумскае, на Пд упадае ручай з воз. Галадзянка. ГАЛОЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 6,3 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пд ад г. Чэрвень, упадае ў Волму каля в. Іванічы. Перасякае забалочанае ўрочышча Галое. ГАЛОЎКІНСКІ КАНАЛ, меліярацый- ны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток канала Корч (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад г. Васілевічы, упадае за 1,5 км на 3 ад в. Галоўкі. На меліяраваных землях у вярхоўі канала здабываецца торф.