Найбольшая шырыня 0,12 км, Азёрападобнае расшырэнне рэчышча р. Скалодзіна (бас. Прыпяці), за 42 км на 3 ад Мазыра, каля в. Глініца. Заходнія і паўночна-ўсходнія берагі пад лесам. глішшчы, меліярацыйны канал у Уздзенскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Забалацце, упадае ў Нёман на ПнУ ад п. Занёманец. Прыток — канава Крыса. ГЛІНКА, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток Дубайскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Глінка. ГЛІННАСЛАБОДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, правы прыток р. Віць (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Глінная Слабада. ГЛІНСКІЯ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,24 км. Найбольшая шырыня 0,12 км, Даўжыня берагавой лініі 0,62 км. У бас. р. Палата (правы прыток Зах. Дзвіны), за 45 км на ПнУ ад Полацка, за 3,7 км на Пн ад в. Вялікае Сітна, сярод лесу. Схілы катлавіны невыразныя, уздоўж заходняга берага озавая града вышынёй 15 м. ГЛІНЯНКА, рака ў Мастоўскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 12 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Струга, упадае ў Нёман на У ад в. Падбараны. Ад вытоку на працягу 5,3 км каналізаваная. ГЛІСНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,1 2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км. У бас. р. Храпаўлянка, за 7 км на ПдУ ад г. Гарадок, за 0,5 км на У ад в. Мар'ямполь. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на 3 пад лесам, на У разараныя. Уздоўж заходняга берага забалочаная, пойма вышынёй 50—75 м. ГЛІСНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,01 км!. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,35 км. У бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, паміж паўднёвымі залівамі воз. Крывое. Размешчана сярод лясістых узгоркаў вышынёй 15 м. ГЛОДАВА, возера ў Пастаўскім р-не. Пл. 0,35 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 4 км. Аб'ём вады 1,19 млн. м3. Пл. вадазбору 13,6 км2. У бас. р. Мядзелка, за 6 км на Пд ад г. Паставы, на У ад в. Сімонькі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, на Пд і У да 10 м, парослыя хмызняком, у верхняй частцы разараныя. Берагі нізкія, месцамі высокія, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, дно пераважна ілістае. Зарастае да глыбіні 3 м. На Пд упадае ручай з воз. Доўжа, на Пн выцякае ручай у воз. Задзеўскае. ГЛйДАЎКА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Спорыца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца з воз. Глодава, вусце за 1 км на У ад в. Дукі. Рэчышча ад вытоку на працягу 2,9 км каналізаванае. ГЛУБЁЛЬКА, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,09 км2. Найбольшая глыбіня 17 м. Даўжыня 0,52 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб'ём вады 0,55 млн. м’. Пл. вадазбору 0,41 км2. У бас. р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, за 2,5 км на ПнУ ад в. Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на У да 35 м), пясчаныя і супясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, на У і ПнЗ зліваюцца са схіламі. У цэнтры возера востраў пл. 0,1 га. Дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з воз. Ячменец, выцякае ручай у воз. Глубля. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 10 м. У возеры расце мечтрава — рэдкі для Беларусі ахоўны від расліны, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. ГЛЎБЛЯ, возера ў Мядзельскім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 26,8 м. Даўжыня 1,15 км. Найбольшая шырыня 0,51 км. Даўжыня берагавой лініі 3,3 км. Аб’ём вады 5,05 млн. м'. Пл. вадазбору 1,43 км2. У бас. р. Страча, за 35 км на ПнЗ ад г. Мядзел, за 2 км на ПнУ ад в. Альшэва, у межах ландшафтнага заказніка Блакітныя азёры. Схілы катлавіны вышынёй да 35 м, пясчаныя, па- Возера Глубелька. раслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і Пд забалочаныя. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае, глыбей дно сапрапелістае. Вызначаецца высокай празрыстасцю і чысцінёй вады, маляўнічым наваколлем. Упадае ручай з воз. Глубелька, выцякае ручай у р. Страча. Шырыня паласы надводнай расліннасці 4—20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 7 м. ГЛЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Глускім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,3 км. Пачынаецца за 5 км на ПдЗ, вусце за 1 км на У ад г. п. Глуск. Возера Глубелька зімою. ГАЎХАВА, возера ў Лідскім р-не. Пл. 0,15 км2. У бас. р. Нёман, за 14 км на ПдУ ад г. Ліда, за 3 км на 3 ад в. Дакудава, сярод балота. ГЛЎХАВІЦКІ канАл, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, прыток Брагінкі (бас. Дняпра). Даўжыня 14,9 км. Адыходзіць ад Краснагорскага канала за 3 км на Пн ад в. Сабалі, уліваецца ў Сярэднюю Брагінку на паўднёвай ускраіне в. Спярыжжа. Возера Глубля. ГАУХАЯ, рака ў Сенненскім і Аршанскім р-нах, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 5 км, Выцякае з воз. Ардышэва, упадае ў воз. Дзевінскае з Пд. Рэчышча на працягу 4,8 км ад вытоку каналізаванае. ГЛУХАЯ ЛАНЬ, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, правы прыток Сітніцкага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 14,9 км. Пачынаецца з Сітніцкага канала за 4 км на ПнУ ад в. Сітніцкі Двор, вусце за 3 км на Пд ад в. Сітніца. Па канале падаецца вада ў вадасховішча за 1 км на 3 ад в. Сітніца. ГЛУХОЕ ВОЗЕРА, у Мядзельскім р-не. Пл. 0,15 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,38 км. Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. У бас. р. Страча, за 35 км на 3 ад г. Мядзел, за 0,5 км на Пн ад г. п. Свір. Вакол возера забалочаная пойма. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Злучана канавай з воз. Свірнішча. ГЛУХОЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 1,05 км. У бас. р. Дрыса за 32 км на ПнУ ад Полацка, за 6,5 км на ПнУ ад в. Шчаперня, сярод парослага хмызняком балота. ГЛУХОЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Нішча (правы прыток Дрысы), за 7 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 600 м на Пн ад в. Глоты. Схілы катлавіны вышынёй за 3 м, пад лесам. На Пн і ПдЗ забалочаная пойма шырынёй 50—200 м. На Пн выцякае ручай у воз. Чарапецкае. ГЛУХОЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Расонка (правы прыток Нешчарды), за 5 км на Пд ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Азярцы, сярод забалочанага лесу. Выцякае ручай у р. Расонка. ГЛУШАНОК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,05 км2. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Рычанка, за 14 км на 3 ад г. Брасдаў, за 2 км на У ад в. Пустаседде. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, разараныя, на 3 невыразныя, параслі забалочаным хмызняком і лесам. Пойма шырынёй 50—100 м, на ПнУ забалочаная. Выцякае ручай у воз. Чартоўскае. ГЛУШЭЦ, возера ў Гомельскім р-не. Пл. 0,48 км2. Даўжыня 4,77 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 9,7 км. На пойме р. Сож, за 20 км на Пд ад Гомедя, за 1 км на Пн ад в. Старыя Дзятлавічы. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй 5—6 м, параслі лесам і хмызняком, на Пн участкамі разараныя. Упадае р. Случ-Мільча; выцякае ручай у р. Сож. ГЛУШЭЦ, возера ў Лоеўскім р-не. Пл. 0,32 км2. У бас. р. Днепр, за 25 км на Пн ад г. п. Лоеў, каля в. Чаплін. Старычнае. ГЛЫБА, Г л у б а, возера ў Расонскім р-не. Пл. 1,52 км2. Найбольшая глыбіня 10,7 м. Даўжыня 3,46 км. Найбольшая шырыня 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі 9 км. Аб'ём вады 7,44 млн. м’. Пл. вадазбору 33,2 км2. У бас. р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад г. п. Расоны, каля в. Шарстова. Схілы катлавіны вышынёй 13—14 м, пад лесам і хмызняком. Берагі пясчаныя, да ўрэзу вады расце хмызняк, на Пн — лес. Нешырокая пойма (5— 10 м) парасла хмызняком, вакол заліваў пашыраецца да 250 м, забалочаная. Ва ўсходняй частцы возера востраў пл. 0,7 га. Дно пясчанае, глыбей 2—3 м ілістае. Злучана пратокай з воз. Дрысы. Зарастае падводнай расліннасцю да глыбіні 2,5—3 м. ГЛЫБАЧ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,17 км2. Найбольшая глыбіня 18,5 м. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,39 км. Даўжыня берагавой лініі 1,66 км. Аб'ём вады 1,08 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 24 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на ПнУ ад в. Бярозава, на ПнУ ад воз. Бярозаўскае. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, на 3 і Пд 2—4 м, параслі хмызняком. Берагі супадаюць са схіламі, на Пн і 3 нізкія. Выцякае ручай у воз. Бярозаўскае. ГЛЫБАЧКА, рака ў Шумілінскім р-не, правы прыток Обалі (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 16 км. Пл. вадазбору 75 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %». Выцякае з воз. Расалай, цячэ па Полацкай нізіне па забалочанай лясістай мясцовасці. Упадае ў Обаль каля в. Рашэтнікі. ГЛЫБАЧКА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,29 км2. Даўжыня 0,88 км. Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 2,1 км. Пл. вадазбору 7,5 км2. У бас. р. Нежлеўка, за 18 км на ПдЗ ад Полацка, за 1 км на ПдУ ад в. Вераб'і. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам і хмызняком, на 3 участкамі разараныя. Выцякае ручай у Нежлеўку. ГЛЫБАЧКА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,18 км2. Найбольшая глыбіня 6 м. Даўжыня 0,85 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 2,04 км. Аб'ём вады 0,63 млн. м3. Пл. вадазбору 1 км2. У бас. р. Крашанка, за 6 км на Пн ад г. п. Ушачы, каля в. Глыбачка. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, на Пд і У 3—5 м, пераважна пад хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пясчаныя, пад хмызняком. ГЛЫБАЧКА, Глыбачка П а ў д н ёв а я, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. Возера Глыба. У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на ПнУ ад г. п. Ўшачы, каля в. Глыбачка. Схілы катлавіны вышынёй 3—5 м, на У пад лесам, на 3 і Пн разараныя, на Пд параслі хмызняком, забалочаныя. Выцякае ручай у воз. Рукшанскае. ГЛЫБАЧКА, Глыбачка П а ўн о ч н а я, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,20 км. Даўжыня берагавой лініі 0,95 км. У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 0,4 км на Пн ад в. Глыбачка. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. 3 усіх бакоў забалочаная, парослая хмызняком, пойма шырынёй да 10 м. Упадае ручай.