• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ГНІЛІЦА, рака ў Жыткавіцкім р-не, левы прыток Скрыпіцы (бас. ПрыпяЦі).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 285 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о.
    Пачынаецца ад водаразмеркавальніка каля зліцця каналаў Страявы і Жыткавіцкі. Цячэ па цэнтральнай частцы Прыпяцкага Палесся. Рэчышча ад вытоку да паўднёвай ускраіны г. Жыткавічы, дзе знаходзяцца сажалкі рыбгаса «Чырвоная Зорка» (пл. 816 га), на працягу 11,6 км каналізаванае. Упадае ў Скрыпіцу за 2 км ніжэй в. Млынок.
    ГНІЛІЦА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток Тур'і (бас. Нёмана).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 66 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %0.
    Пачынаецца каля в. Рымашы, упадае ў Тур'ю на ПнУ ад в. Лавы. На ўсім працягу каналізаваная.
    Возера Глыбочына (Расонскі раён).
    ГНІЛКА
    ГНІЛКА, рака ў Круглянскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра).
    Даўжыня каля 16 км.
    Пл. вадазбору 96 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %о.
    Пачынаецца за 1 км наУ ад в. Арэхаўка, цячэ па паўднёвых схілах Аршанскага ўзвышша, вусце за 0,8 км на 3 ад в. Старая Радча. Ад в. Ваўканосава да вусця на працягу 5 км рэчышча каналізаванае. Каля вёсак Дудаковічы і Лясныя плаціны і сажалкі.
    ГНІЛКА, рака ў Быхаўскім р-не, правы прыток р. Тошчыца (бас. Дняпра). Даўжыня 7,7 км, Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Ліпа, вусце за 1 км на У ад в. Вішанька. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ГНІЛКА, рака, гл. Гліна.
    ГНІЛКА, рака, гл. Дзяражынка.
    ГНІЛУХА, рака ў Шаркоўшчынскім р-не, левы прыток р. Бярозаўка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Дуліна, вусце за 1 км на ПнУ ад в. Радзюкі. ГНОЙНІЦА, рака, гл. Плясна.
    ГНЯЗДЗІШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мядзельскім р-не, правы прыток Вузлянкі (бас. Нёмана). Пачынаецца каля в. Качаны, упадае ў Вузлянку за 2,5 км на ПдУ ад в. Мазалеўшчына.
    ГОГАЛЕЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток Светлагорскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 3 км на 3, упадае ў Светлагорскі канал за 2,8 км на ПдУ ад в. Гогалеў. ГОГАЛЕЦ, возера ў Полацкім р-не.
    1 — у воз. Опліса
    Возера Глыбошчына.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
    У бас. р. Палата, за 28 км на ПнУ ад Полацка, за 3,5 км на У ад в. Альхоўка, сярод забалочанага хмызняку. Выцякае ручай у воз. Спіцы.
    ГОЖКА, Г а ж а н к а, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 211 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
    Пачынаецца на 3 ад в. Вялікая Капліца, упадае ў Нёман на Пд ад в. Гожа. Асноўныя прытокі Вержбалоўка і Лесніца. На працягу 12,5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Гумбачы). ГОЛАВАЧ, рака на мяжы Верхнядзвінскага і Расонскага р-наў, правы прыток Нішчы (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 44 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %0.
    Пачьінаецца на ПнЗ ад в. Казакова Верхнядзвінскага р-на, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Нішчу (правы прыток Дрысы) за 1,5 км на ПдУ ад в. Залессе Расонскага р-на.
    ГОЛАВІШЧА, возера ў Буда-Кашалёўскім раёне. Плошча 0,11 км2. На пойме Дняпра, вышэй вусця Бярэзіны, за 25 км на ПдЗ ад Буда-Кашалёва. ГОЛДАЎКА, Галдаўлянка, рака ў Лідскім р-не, левы прыток Лебяды (бас. Нёмана).
    Даўжыня 1 5 км.
    Пл. вадазбору 82 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %0.
    Пачынаецца на ПнУ ад в. Клюкавічы, упадае ў Лебяду каля в. Навасады. На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з сеткі асушальных каналаў.
    ГОЛЫ БОР, меліярацыйны канал у Лунінецкім р-не, левы прыток Валчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 6,5 км на У ад в. Велута, вусце за 3,5 км на ПнЗ ад в. Вілька 2-я.
    ГОЛЫІІА, рака, гл. Галыша.
    ГОМЕЛЬ, возера ў Полацкім р-не,
    Пл. 3,46 км2.
    Найбольшая глыбіня 23 м.
    Даўжыня 3,4 км.
    Найбольшая шырыня 1,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 11,7 км.
    Аб’ём вады 19,01 млн. м3.
    Пл. вадазбору 744 км2.
    У бас. р. Тураўлянка за 18 км на Пд ад Полацка, каля в. Гомель, у складзе Ушацкай групы азёр. Схілы катлавіны вышынёй 4—8 м, на ПдЗ да 18 м, пераважна разараныя, у ніжняй частцы параслі хмызняком. Берагі пясчаныя, участкамі галечныя і камяністыя. Дно паўночнага плёса плоскае, паўднёвага больш глыбокае, лейкападобнае са стромкімі схіламі. Мелкаводдзе пясчанае і пясчанагалечнае. У паўднёвым заліве востраў
    Возера Гомель.
    пл. 0,1 га. Упадае ручай з воз. Канашы, злучана пратокай з воз. Зашчаты, сцёк па пратоцы ў воз. Суя. Шырыня паласы зарастання да 100 м. ГОРАНКА, рака ў Краснапольскім р-не, левы прыток р. Палуж (бас. Дняпра). Даўжыня каля 13 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПдУ ад в. Калініна, вусце на паўднёвай ускраіне в. Дуброўка. Ад вытоку на працягу 6,6 км рэчышча каналізавана.
    ГОРАНКА, назва р. Куракоўка ў ніжнім цячэнні.
    ГОРАЦКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,37 км.
    Найбольшая шырыня 0,35 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,05 км.
    У бас. р. Авута (працякае праз возера), за 28 км на ПнУ ад г. Глыбокае, за 0,6 км на У ад в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, пераважна пад хмызняком, участкамі на 3 і У разараныя.
    ГОРАЦКА-СЛАБАДСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Балачанка (бас. Дняпра). Пачынаецца за 0,5 км на ПдУ ад в. Горкі, упадае ў Балачанку за 2 км на Пд ад в. Перуноў Мост.
    ГОРАЧ, рака, гл. Гарача.
    ГОРКІ, возера ў Калінкавіцкім р-не.
    Пл. 0,34 км2.
    Даўжыня 1,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 5,1 км.
    У бас. р. Прыпяць, за 16 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, каля в. Шарэйкі. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, на ПнУ да 4 м, пад хмызняком, на Пд разараныя. Берагі пераважна забалочаньія, месцамі супадаюць са схіламі. Злучана ручаём з воз. Пясчанка.
    ГОРЛАЎСКІ, ручай у Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Вербаўка (бас. Дняпра). Даўжыня каля 7 км. Выток за 1 км на ПдУ ад в. Будзёнаўка, вусце на заходняй ускраіне в. Расна (на паўночнай ускраіне вёскі на ручаі плаціна і сажалка).
    ГОРНА, канал Горна, рака ў Кар-
    мянскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 20 км.
    Пл. вадазбору 109 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Багданавічы, вусце за 2 км на У ад в. Ворнаўка. Ад вытоку да сажалкі ў в. Расохі (11,3 км) рэчышча каналізаванае.
    ГОРНАЎКА, рака ў Верхнядзвінскім р-не, правы прыток Дрысы (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 35 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о.
    Пачынаецца за 3,3 км на ПнУ ад в. Новы Строй, цячэ па Полацкай нізіне. Упадае ў Дрысу каля в. Дворыца. Даліна ў сярэднім цячэнні добра выражана, шырыня яе 200—300 м. Рэчышча ад вытоку на працягу 3,4 км каналізаванае.
    ГдРНАЎСКІ КАНАЛ, гл. Прабойная канава.
    ГОРНАЎСКІ РОЎ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток р. Піна (бас. Прыпяці). Даўжыня 13,9 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Лосічы, упадае ў Піну за 0,7 км вышэй яе вусця.
    ГОРНІЦА, Гурніца, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 59 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 7,8 %0.
    Пачынаецца каля в. Бычкі, цячэ па ўсходняй ускраіне Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман каля в. Кавальцы.
    ГОРТАЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім 1 Пінскім р-нах, правы прыток Хварашчанскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Горталь Івацэвіцкага р-на, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Хворасна Пінскага р-на.
    ГОРЫ, вадасховішча ў Горацкім р-не.
    Пл. 1,31 км2.
    Найбольшая глыбіня 7 м.
    Даўжыня 5 км.
    Найбольшая шырыня 0,34 км.
    Аб'ём вады 2,77 млн. м3.
    Пл. вадазбору 129 км2.
    На р. Быстрая, за 14 км на У ад г. Горкі, каля в. Горы. Створана ў 1985 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,7 млн. м3.
    ГОРЫ, меліярацыйны канал у Расонскім р-не, правы прыток р. Амосенская (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,1 км. Пачынаецца за 0,8 км на Пн ад в. Дварышча, вусце за 0,6 км на 3 ад в. Бубны.
    ГОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім 1 Лунінецкім р-нах, левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 32 км. Пачынаецца каля в. Гаўрыльчыцы Салігор-
    скага р-на, вусце за 11,8 км на ПнУ ад в. Чырвоная Воля.
    ГОШЧА, вадасховішча ў Івацэвіцкім р-не.
    Пл. 0,82 км2.
    Найбольшая глыбіня 10 м.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Аб'ём вады 4,1 млн. м3.
    Пл. вадазбору 101 км2.
    На месцы адноўленага возера, за 38 км на ПдУ ад г. Івацэвічы, каля в. Гошча. Створана ў 1981 для акумуляцыі і пераразмеркавання сцёку паміж сезонамі, увільгатнення зямель, рыбагадоўлі. Напаўняецца за кошт Гашчанскага канала. Усходні бераг парослы лесам, паўночны і паўднёвы — лугавой расліннасцю, заходні — пад ворывам. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,4 млн. м3.
    ГОШЧАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток канала на меліярацыйнай сістэме «Заполле» (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца каля в. Гошчава, вусце за 4 км на ПдЗ ад той жа вёскі.
    ГРАБАВЁЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Баранавіцкім р-не, правы прыток Мутвіцы (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Грабавец, упадае ў Мутвіцу за 1,5 км на Пн ад в. Малыя Лукі. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    ГРАБАЎКА, рака ў Гомельскім р-не, правы прыток р. Цяруха (бас. Дняпра).
    Даўжыня 10 км.
    Пл. вадазбору 29 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %о.
    Пачынаецца за 0,8 км на Пн ад в. Жураўлёўка, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Грабаўка (у вёсцы на рацэ плаціна і сажалка).
    ГРАБАЎШЧЫНА, рака ў Ашмянскім р-не, правы прыток Ашмянкі (бас. Віліі). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 2 км на Пд, упадае ў Ашмянку за 1,2 км на ПнУ ад в. Павяжы. Ад вытоку на працягу 2,5 км каналізаваная.
    ГРАБЁЛЬСКІ КАНАЛ, Г р э б е нская канава, меліярацыйны канал у Столінскім р-не, правы прыток р. Маства (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 14 км на ПдУ ад в. Старына, вусце за 3 км на ПдУ ад в. Мачуль. Канал праходзіць па лясістай і забалочанай мясцовасці (у верхнім цячэнні — урочышча Мерлінскія Хутары).
    ГРАБЁНІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лельчыцкім р-не, правы прыток Жмурненскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Кавыжаў, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Жмурнае.
    ГРАБЁНІЦКАЕ ВОЗЕРА, гл. Міхалінава.
    ГРАБНІЦКАЕ, возера ў Шумілінскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.