ДАБРЫЦА, рака, гл. Добрыч. ДАВЫДАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, левы прыток канала Вінец (бас. Прыпяці). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Міхнавічы, вусце за 1,5 км на ПнУ ад в. Тулоўшчына Пружанскага р-на. ДАВЬІДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км, Пачынаецца за 2 км на У ад в. Зыбайлы, вусце за 6,5 км на Пд ад в. Корачын. ДАВЫДЗЕНСКАЕ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,15 км. Найбольшая шырыня 0,07 км. Даўжыня берагавой лініі 0,37 км. У бас. р. Чарнуйка (левы прыток Обалі), за 28 км на ПнЗ ад Гарадка, за 0,5 км на ПдЗ ад в. Смароднік. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м, на Пн пад лесам. Упадае ручай з Масліцкага возера. ДАЙНАВА, ручай у Воранаўскім р-не, правы прыток Жыжмы (бас. Нёмана). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца на Пд ад в. Рамуці, упадае ў Жыжму за 1 км на ПнУ ад х. Малыя Навасады. На ўсім працягу каналізаваны. ДАКЛбНЬСКІ КАНДЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, правы прыток Буднеўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 4,7 км. Пачынаецца за 0,8 км на 3 ад в. Залог, упадае ў сажалку на Буднеўскім канале за 1,8 км на У ад в. Буднеў. ДАКйЛЬКА, Д а к о л ь, рака ў Старадарожскім і Глускім р-нах, правы прыток Пцічы (бас. Прыпяці). Даўжыня 43 км. Пл. вадазбору 462 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Кармазы Старадарожскага р-на, цячэ па паўночнай частцы Прыпяцкага Палесся, цяпер меліяраванай. Асноўныя прытокі — р. Сноўка (справа) і р. Ольніца (злева). Упадае ў Пціч за 2 км вышэй ад в. Касарычы. Даліна невыразная. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 5—20 м, у вусці — 12 м. ДАЛЁКІ, Дударынскі канал, ручай у Лідскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 3 км. Пачынаецца каля в. Далёкія, упадае ў Дзітву на 3 ад в. Гарняты. На ўсім працягу каналізаваны. ДАЛЬНЯЯ КАНАВА, Гаражанка, меліярацыйны канал у Слуцкім р-не, левы прыток р. Вясейка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Краснае Сяло, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Ізбудзішчы. ДАМАЛКА, рака ў Мсціслаўскім р-не, левы прыток р. Белая Натапа (бас. Дняпра). Даўжыня каля 6 км, Пачынаецца за 1 км на У ад в. Кокатава, вусце за 0,5 км на Пд ад в. Зарэчча. Рэчышча каля вусця каналізаванае на працягу 2,3 км. ДАМАНАВІЦКІ КАНАЛ, Д а м а н авіцкая канава, меліярацыйны канал у Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах, левы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 30 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 2 км на Пн ад в. Абідземля Салігорскага р-на, вусце за 4,5 км на Пн ад в. Новыя Мілевічы Жыткавіцкага р-на. ДАМАНАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Івацэвіцкім р-не. Пл. 1,82 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 2 км. Найбольшая шырыня 1,5 км. Аб'ём вады 1,82 млн. м3. Пл. вадазбору 4160 км2. У сутоках рэк Шчара і Грыўда, за 16 км на ПнУ ад г. Івацэвічы, каля в. Даманава. Створана ў 1954 для энергетычных мэт і рыбагадоўлі. Чаша вадасховішча — частка пойм Шчары і Грыўды, агароджанай дамбай даўжынёй 6,75 км. Напаўняецца вадой р. Шчара, якая паступае праз шлюзы з Чамялынскага вадасховішча, размешчанага вышэй па цячэнні. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,1 м. Сярэдні шматгадовы аб'ём сцёку 523 млн. м3. ДАМАНАЎСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Дыманоўскае возера. ДАМАНКА, рака, гл. Думанка. ДАМАШКАЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Докшыцкім р-не. Пл. 0,67 км2. Даўжыня 1,7 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 4,08 км. Пл. вадазбору 11,9 км2. У бас. р. Бярэзіна, за 35 км на ПдУ ад г. Докшыцы, каля в. Дамашкавічы. Схілы катлавіны вышынёй 20—25 м (на ПнЗ 5—8 м), параслі лесам, на Пн разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі, на Пн і ПдУ нізкія. ДАМАШЭЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Баранавіцкім р-не. Пл. 0,25 км2. Даўжыня 0,55 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. У бас. р. Шчара, за 7 км на ПнЗ ад г. Баранавічы, каля в. Дамашэвічы. Праз ручай і сістэму меліярацыйных каналаў злучана са Шчарай. ДАНЕЦ, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,33 км. Найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Обаль, за 27 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, за 4 км на 3 ад в. Каз'яны, у лясістым паніжэнні рэльефу. Вакол возера забалочаная пойма. ДАНІЛАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ельскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 5,8 км, Пачынаецца за 2,5 км на ПдУ ад в. Дабрынь, упадае ў вадасховішча Млынок з Пд за 2 км на ПнУ ад в. Дабрынь. ДАРАЖЫВЕЛЬ, 3 м е й к а, рака ў Кармянскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 33 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о. Пачынаецца за 3 км на У ад в. Малянік, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Васілеўка. Рэчышча на працягу 3,4 км ад вусця каналізавана. У вадазборы пераважае лес. Возера Даўблі. ДАРАНКА, рака ў Кіраўскім і Бабруйскім р-нах, правы прыток р. Ала (бас. Дняпра). Даўжыня 20,5 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнУ ад в. Падрэчча Кіраўскага р-на, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Воўчая Гара Бабруйскага р-на. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ДАРАЎЛЯНКА, рака ў Маладзечанскім і Валожынскім р-нах, правы прыток Яршоўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 79 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %». Пачынаецца на ПдУ ад в. Ермакі, працякае па заходняй ускраіне Мінскага ўзвышша, упадае ў Яршоўку за 2 км на ПнУ ад в. Сярэдняе Сяло. ДАСКА, рака ў Магілёўскім р-не, правы прыток Дняпра. Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 38 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,7 %0. Пачынаецца за 0,8 км на ПнЗ ад в. Мяжысеткі, вусце на ўсх. ускраіне в. Дашкаўка. На рацэ 2 плаціны і сажалкі ў вёсках Мяжысеткі і Лежнеўка. ДАТЫНА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,14 км2. Даўжыня 1,02 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 2,22 км. Пл. вадазбору 1,25 км2. У бас. р. Свіна, за 38 км на ПнЗ ад г. Гарадок. Схілы катлавіны вышынёй 5—7 м, пад лесам. На У з возера выцякае ручай у воз. Малое Свіно. ДАЎБЁНІШКІ, возера ў Шаркоўпічынскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,1 км. У бас. р. Дзісна, за 14 км на 3 ад г. п. Шаркоўшчына, за 2,5 км на Пд ад в. Зябліны, на вярховым балоце Мох. ДАЎБЛІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 1,64 км2. Найбольшая глыбіня 25,8 м. Даўжыня 3,97 км. Найбольшая шырыня 0,61 км. Даўжыня берагавой лініі 12,1 км. Аб'ём вады 13,1 млн. м’. Пл. вадазбору 13,1 км2. У бас. р. Друйка, за 12 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Даўблі. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй да 15 м, разараныя, у ніжняй частцы параслі хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, пад хмызняком, месцамі вышынёй да 1 м, абразійныя. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці ад 20 м да 100 м, пашырана да глыбіні 2 м. Упадаюць 2 ручаі, вьіцякае ручай у р. Акунёўка. ДАЎЖАНКА, рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 272 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Стадолішча Бялыніцкага р-на, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Даўжанка Клічаўскага р-на. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — р. Рудка (справа). Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, дробнаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да в. Доўгае Клічаўскага р-на схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двухбаковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. У вадазборы пераважае лес. ДАХЛОЎКА, рака ў Пружанскім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 226 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %». Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Паддубна (Пружанскі р-н), упадае ў Мухавец каля паўднёвай ускраіны в. Мухалоўкі (Кобрынскі р-н). У верхнім цячэнні называецца Г арадзечна. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. ДАХНАРКА, рака ў Полацкім р-не, левы прыток Дрысы (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 208 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Выцякае з воз. Белае, цячэ ў забалочанай мясцовасці па Полацкай нізіне, працякае праз воз. Дахнарекае. Асноўны прыток р. Лонніца (справа). Упадае ў Дрысу за 2 км ніжэй ад в. Баркі. Даліна ў ніжнім цячэнні добра выражана, шырыня яе 200— 300 м. ДАХНАРСКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,47 км2. Найбольшая глыбіня 1,7 м. Даўжыня 0,89 км. Найбольшая шырыня 0,7 км. Даўжыня берагавой лініі 2,71 км. Аб'ём вады 0,5 млн. м3. Пл. вадазбору 73,8 км2. У бас. р. Дахнарка (працякае праз возера), за 14 км на Пн ад г. Полацк, каля в. Рудня. Схілы катлавіны вышынёй 2—3 м, параслі лесам, на Пд разараныя. Берагі пераважна сплавінныя, на Пн забалочаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Поўнасцю зарастае падводнай расліннасцю. ДВАРАНІНАВІЦКІ КАНАЛ, рака, гл. Рылейка. ДВАРЬІШЧАНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 13,6 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Дворышча, упадае ў Бярэзіну за 4,5 км на Пд ад в. Дабравольшчына. Па берагах пераважае забалочаны лес. ДВАРЫШЧАНСКІ КАНАЛ, гл. Церабуцкі 1-ы канал. ДВАРЭЦКАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,01 км'. Даўжыня 0,25 км. Найбольшая шырыня 50 м. Даўжыня берагавой лініі 0,55 км. У бас. р. Тросніца, за 20 км на ПнУ ад г. Полацк, за 1 км на У ад в. Стадола. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, разараныя. На У пойма шырынёй да 25 м. ДВАРЭЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мінскім р-не, левы прыток ДВЛРЭЦКІ Сямёнаўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Выцякае з р. Сямёнаўка за 1 км на ПнЗ ад в. Дварэц, Возера Даўблі. Возера Даўблі. ДВОРНЛЕ упадае ў Сямёнаўскі канал за 2 км на У ад в. Забалацце. ДВОРНАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,23 км. Даўжыня берагавой лініі 1,4 км. У бас. р. Дзісна, за 20 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Відзы Лаўчынскія. Схілы катлавіны вышынёй 10— 15 м, параслі хмызняком. На 3 злучана ручаём з возерам без назвы. ДВОРЫШЧА, рака ў Валожынскім р-не, левы прыток Бярэзіны (бас. Нёмана). Даўжыня 7 км. Пачынаецца на ПнЗ ад в. Лужаны ва ўрочышчы Гай, упадае ў Бярэзіну за 1,5 км на Пд ад п. Беразінскі (месцазнаходжанне вусця залежыць ад рэжыму эксплуатацыі палёў здабычы торфу). На ўсім працягу каналізаваная, прымае сцёк з асушальных каналаў.