• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,88 км.
    У бас. р. Свольна (правы прыток Дрысы), за 21 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 3,5 км на ПнУ ад в. Мілавіды, у лесе. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м. Авальная катлавіна акружана забалочанай поймай.
    ДЗЯРАЖЫНА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 17 км.
    Пл. вадазбору 123 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0.
    Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Краснікі, вусце за 4 км на 3 ад в. Пераходцы (Лепельскі р-н). Цячэ пераважна па забалочаным лесе. ДЗЯРАЖЫНА, рака ў Докшыцкім р-не, правы прыток р. Поня (бас. Дняпра). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Асінавік, вусце за 2 км на У ад в. Нябышына.
    Рака Дзяражня каля аднайменнай вёскі ў Касцюковіцкім раёне.
    Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.
    ДЗЯРАЖЫНКА, Г н і л к а, рака ў Крупскім р-не, правы прыток Эсы (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Пачынаецца за 1,3 км на ПдУ ад в. Віркі, цячэ па паўднёва-ўсходняй частцы Верхнебярэзінскай нізіны. Упадае ў Эсу каля в. Струга. Рэчышча каналізаванае.
    ДЗЯРАЖЫНКА, Дзяражына, Дзяражанка, рака ў Смалявіцкім р-не, левы прыток р. Усяжа (бас. Дняпра). Даўжыня каля 8 км. Пачынаецца з сажалкі на ўсходняй ускраіне в. Тадуліна, вусце за 1 км на Пн ад в. Трубічына. Рэчышча ад в. Кавалеўшчына на працягу 6 км каналізаванае. ДЗЯРНОВА, Дзярноўка, рака ў Талачынскім і Аршанскім р-нах, правы прыток р. Адроў (бас. Дняпра).
    Даўжыня 21 км.
    Пл. вадазбору 99 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Ваўкавічы Талачынскага р-на, вусце на паўночнай ускраіне в. Рэпухава Аршанскага р-на. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Рэчышча ад вытоку да в. Вязьмічы (7 км) і каля в. Смаляны Аршанскага р-на (2,2 км) каналізаванае.
    ДЗЯТЛАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Драгічынскім р-не, у бас. Прыпяці і Зах. Буга. Складаецца з 2 частак, якія пачынаюцца за 3,2 км на ПдУ ад в. Дзераўная: даўжыня паўночна-ўсходняй часткі 6 км, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Мосткі (далей цячэ пад назвай Маркавіцкі канал, упадае злева ў р. Ласінцы — правы прыток Ясельды); даўжыня паўднёвазаходняй — 23 км, упадае за 1 км на ПдУ ад в. Дзятлавічы ў Валавельскі канал справа (правы прыток Дняпроўска-Бугскага канала).
    ДЗЯТЛАЎКА, Дзянцелка, 3 і т ал а, Памарайка, рака ў Дзятлаўскім р-не, левы прыток Моўчадзі (бас. Нёмана).
    Даўжыня 26 км.
    Пл. вадазбору 151 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о.
    Пачынаецца каля в. Юравічы, у межах Навагрудскага ўзвышша цячэ праз г. п. Дзятлава, упадае ў Гезгальскае вадасховішча (на р. Моўчадзь) на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Гезгалы. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Нагародавічы створана сажалка (пл. 0,06 км2).
    ДНЕПР, рака, гл. Дняпро.
    ДНЕПРЫК, рака ў Рэчыцкім р-не, левы прыток р. Ведрыч (бас. Дняпра).
    Даўжыня 19,6 км.
    Пл. вадазбору 118 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %„.
    Пачынаецца за 1,8 км на ПнУ ад в. Валадарск, вусце на паўднёвай ускраіне в. Дземяхі. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. Цячэ пераважна па забалочаным лесе. ДНЯПРО, Днепр (стараж.-грэч. Воrysthenes Барысфен), рака ў Расіі, на Беларусі і Украіне (у т. л. ў Віцебскай, Магілёўскай і Гомельскай абласцях Беларусі), другая па даўжыні і плопічы басейна пасля Волгі.
    Даўжыня 2201 км (да пабудовы вадасховішчаў 2285 км), на Беларусі 700 км.
    Пл. вадазбору 504 тыс. км2, на Беларусі 63,7 тыс. км2 (без бас. Прыпяці).
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1670 м3/с, каля Оршы 123 м3/с, каля Рэчыцы 364 м3/с.
    Агульнае падзенне ракі ў Беларусі 54 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,08 %0.
    Пачынаецца з невялікага балота на Валдайскім узвышшы (Смаленская вобл.) на вышыні 236 м над узроўнем мора, упадае ў Дняпроўскі ліман Чорнага мора. Густата рачной сеткі басейна Дняпра на тэрыторыі Беларусі 0,39 км/км2. Асноўныя прытокі на Беларусі: Ухлясць, Ржаўка, Сож (злева), Аршыца, Адроў, Лахва, Друць, Бярэзіна, Прыпяць (справа). Вярхоўі вадазбору ракі ў межах Смаленскага і Аршанскага ўзвышшаў, правабярэжжа сярэдняй часткі верхняга цячэння на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, левабярэжжа на Аршанска-Магілёўскай раўніне, што на Пд пераходзіць у нізіну Беларускага Палесся. На Пд ад Рагачова па левабярэжжы ракі цягнецца Прыдняпроўская нізіна. У межах Беларусі даліна пераважна трапецападобная, ніжэй вусця Сажа невыразная. Шырыня яе да Магілёва 0,8—3 км, ніжэй (да вусця Сажа) 5—10 км, у межах Палескай нізіны зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Схілы даліны ўмерана стромкія і спадзістыя, вышынёй 12—35 м, парэзаныя ярамі, лагамі, далінамі прытокаў. Пойма на значным працягу ад Магілёва — двухбаковая тэраса, якая ўзвышаецца над межанным уз-
    роўнем вады на 5—8 м, шырыня яе 0,1 — 1 км. Ад Магілёва да Жлобіна пашыраецца да 6 км, у межах Гомельскага Палесся да 10 км, Паверхня поймы ніжэй Магілёва перасечана старыцамі, рукавамі, пратокамі і залівамі, большай часткай адкрытая і разараная. Есць павышаныя грывістыя ўчасткі, пясчаныя ўзгоркі і прырэчышчавыя валы. Рэчышча на вялікім працягу моцназвілістае, багатае перакатамі і мелямі, найбольш выразнымі на ўчастку паміж вусцямі рэк Друць і Сож. За 9 км вышэй Оршы рака праразае граду дэвонскіх вапнякоў, утварае каля в. Прыдняпроўе так званыя Кабяляцкія парогі. ІДырыня ракі 60—120 м, паміж вусцямі Бярэзіны і Сажа 0,2—0,6 км, ніжэй 0,8—1,5 км, а ў зоне падпору ад Кіеўскага вадасховішча 3—5 км. Дно роўнае, пясчанае, часам пясчана-жвіровае. Берагі ад спадзістых да стромкіх, на лукавінах разбураюцца, вышынёй ад 0,5 м да 10 м, у асобных месцах наладжаньі берагавыя замацаванні. Асноўны сцёк ракі фарміруецца ў верхнім цячэнні. Галоўная крыніца жыўлення — снегавыя воды (у верхнім цячэнні каля 50 % ). Грунтавыя воды складаюць 27 % , дажджавыя 23 % гадавога сцёку. Веснавое разводдзе звычайна праходзіць адной, у асобныя гады дзвюма ці трыма хвалямі. Сярэдняя вышыня над самай нізкай межанню каля Оршы 5,9 м, Магілёва 6,2 м, Рэчыцы 4 м. Вышыня найбольшага ўзроўню 4—7 м, у вярхоўі, дзе пойма вузкая, да 12 м. Замярзае ў канцы лістапада — пачатку снежня, крыгалом у сярэднім цячэнні ў канцы сакавіка — пачатку красавіка. На Беларусі найбольшая таўшчыня
    лёду 60—80 см (у пачатку сакавіка). Веснавы ледаход 4—9 сутак. Каля Оршы найбольшы расход вады 2000 м3/с (1931), найменшы 8 м’/с (1892), каля Рэчыцы адпаведна 4970 м3/с (1953) і 36 м’/с (1921). Гадавы сцёк завіслых наносаў на Беларусі 250 тыс. т. Вада ў рацэ гідракарбанатна-кальцыевага класа, умерана жорсткая, павышанай і сярэдняй мінералізацыі. Для памяншэння забруджвання Дняпра пры прамысловых і камунальных прадпрыемствах ствараюцца ачышчальныя збудаванні, вядзецца кантроль за гідрахімічным рэжымам ракі, аднак стан ракі пакуль не паляпшаецца. Адмоўны ўплыў на ваду, ілы і жывёльны і раслінны свет у Дняпры аказала катастрофа на Чарнобыльскай АЭС. У рацэ водзяцца шчупак, акунь, плотка, лешч, лінь, карась, верхаводка, гусцяра; каштоўныя — судак, мінога ўкраінская, галавень, падуст, вусач і інш. Вядзецца аматарскае і прамысловае рыбалоўства. Суднаходства ад г. Дарагабуж (Расія) да вусця. Басейн Дняпра злучаны з басейнамі іншых рэк (Заходняя Дзвіна, Шчара, Буг), Бярэзінскай воднай сістэмай, Агінскім каналам, Дняпроўска-Бугскім каналам. Найб. гарады на тэр. Беларусі: Дуброўна, Орша, Шклоў, Магілёў, Рагачоў, Жлобін, Рэчыца.
    ДНЯПРОЎСКА-БРАПНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Лоеўскім р-не.
    Пл. 9,68 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,2 м. Даўжыня 4,5 км.
    Найбольшая шырыня 3 км. Аб'ём вады 42,8 млн. м . Пл. вадазбору 590 км2.
    На р. Дняпро (1149 км ад вусця), за 18 км на ПнЗ ад г. Аоеў, паміж вёсак Рэкорд і Бушацін. Створана ў 1987 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 1210 млн. м3.
    ДНЯПРОЎСКА-БЎГСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Кобрынскім р-не.
    Пл. 1,47 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,2 м.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 1,13 км.
    Аб’ём вады 7,07 млн. м3.
    Рэчыца
    .Марс
    Рэнорд
    ІСмелы
    Дняпроўска-Брагінскае вадасховішча.
    Дняпро ў Аршанскім раёне.
    Возера Добрына (Сенненскі раён).
    Наліўное. На канале Арэхаўскі (бас. р. Мухавец), за 7,8 км ад вусця, за 27 км на ПдУ ад г. Кобрын. Створана ў 1986 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. Сярэдні шматгадовы сцёк 89 млн. м3.
    ДНЯПРОЎСКА-БЎГСКІ КАНАЛ, транспартная артэрыя ў Брэсцкай вобл., звязвае р. Піна (прыток Прыпяці) з р. Мухавец (прыток Зах. Буга).
    Даўжыня 196 км (у т. л. штучная частка шляху 105 км).
    Глыбіня 1,6 м (у перыяд навігацыі). Шырыня 22—28 м.
    Пл. вадазбору 8,5 тыс. км!.
    Пабудаваны ў 1775—1848. Суднаходства было магчыма толькі ў мнагаводны перыяд. Неаднаразова рэканструяваўся. Выхаду на Зах. Буг не мае (у вусці Мухаўца створана глухая плаціна для павышэння ўзроўню вады), рух суднаў да Брэста. Падзяляецца на 3 часткі: заходні схіл (ад Брэста да Кобрына, даўжыня 64 км) — зарэгуляваная р. Мухавец; водападзельны б'еф (ад Кобрына да в. Ляхавічы Драгічынскага р-на, даўжыня 58 км); усходні схіл — штучны канал (ад в. Ляхавічы да в. Дубай, даўжыня 47 км) і ўчастак рэканструяванай р. Піна (ад в. Дубай да г. Пінск, даўжыня 27 км). Водападзел непастаянны (залежыць ад воднасці года), ім бываюць вусці Белаазерскага, Дзятлавіцкага і Арэхаўскага каналаў. Асноўныя вадасцёкі і каналы заходняга схілу — р. Мухавец, канал Казацкі, рэкі Шэўня, Жабінка, Рыта; водападзельнага б'ефа — каналы Белаазерскі, Дзятлавіцкі, Арэхаўскі, Каралеўскі; усходняга схілу — канал Заві-
    шчанскі, р. Піліпаўка і Няслуха, KanaAbi Спад, Залядынскі, Галоўны, Зуброўскі, Ляхавіцкі. На канале 10 гідравузлоў, 14 вадавыпускаў, 5 земляных плацін і 3 перапады. Асноўная крыніца жыўлення — меліярацыйная сістэма, якая ўключае галаўны гідравузел на Прыпяці для перакіду вады ў азёры Святое, Валянскае (у межах Украіны) і Белае. Азёры рэгулююць сцёк і падачу вады па Белаазерскім канале ў водападзельны б'еф. Выкарыстоўваецца таксама як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
    ДНЯПРОЎСКА-НЁМАНСКІ КАНАЛ, Хадакоўскі канал, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім 1 Іванаўскім р-нах, левы прыток р. Ясельда (бас. ГІрыпяці). Даўжыня 31 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Яблонка Івацэвіцкага р-на, вусце за 10 км на ПнЗ ад в. Тышкавічы. Канал праходзіць па лясістай і забалочанай мясцовасці (у сярэднім і ніжнім цячэні па былой меліярацыйнай канаве Жыдоўка). Прытокі — каналы Уласаўцы і Галоўны (злева).