• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    У бас. р. Дрысвята (цячэ праз возера), за 24 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Хвасты. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на ПдЗ да 5 м, спадзістыя), параслі хваёвым і мяшаным лесам, на Пд разараныя. Берагі пераважна абразійныя, абрывістыя, на асобных участках зліваюцца са схіламі, у паўночным заліве сплавінныя, пад хмызняком і лесам. Дно складанай будовы (плоскія ўчасткі глыбінёй да 5 м чаргуюцца з глыбокімі ўпадзінамі і мелямі). 6 астравоў агульнай пл. 6,3 га. Прыбярэжная частка дна да глыбіні Зг—4 м (месцамі да 5 м) пясчаная, глыбей — ілы і сапрапелі. Пры вытоку на р. Дрысвята пабудавана ГЭС, у выніку чаго ўзровень возера падняўся да 5 м (да будаўніцтва плаціны пл. возера 1,13 км2), аднавіліся працэсы перапрацоўкі берагоў. Адзначаецца сутачнае ваганне ўзроўню на 0,2 м. Расліннасць пашырана да глыбіні 3 м, поўнасцю зарастаюць залівы.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
    Пл. 0,69 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,1 м.
    Даўжыня 2,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км. Даўжыня берагавой лініі 6,7 км. Аб'ём вады 2,17 млн. м3.
    Пл. вадазбору 7,8 км2.
    У бас. р. Эса, за 4 км на ПдУ ад г. Аепель, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на У да 4 м), разараныя, месцамі пад лугам. Берагі ўчасткамі параслі хмызняком. Дно плоскае, выслана сапрапелямі, зона мелкаводдзя пясчаная. Зарастае да глыбіні 2,3 м. Шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці да 10 м. У возера ўпадаюць 3 ручаі, на Пд выцякае ручай у Задняе возера.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Лепельскім р-не.
    Пл. 0,65 км2.
    Найбольшая глыбіня 28,4 м. Даўжыня 2,56 км.
    Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 5,6 км. Аб'ём вады 5,22 млн. м3.
    Пл. вадазбору 9,2 км2.
    У бас. р. Зеха, за 13 км на ПнЗ ад г. Аепель, каля вёсак Крыўцы і Пунішча. Схілы катлавіны вышынёй 10—12 м, параслі лесам, на Пн і ПнЗ часткова разараныя. Берагі амаль паўсюдна зліваюцца са схіламі, на Пд і ПдУ нізкія. Падводная частка катлавіны стромка-ўвагнутай формы з рэзкім павелічэннем глыбінь у цэнтры. Паўночна-заходняя частка возера мелкаводная. Дно да глыбіні 8 м выслана пясчанымі адкладамі, глыбей — сапрапелямі. Шырыня паласы надводнай расліннасці ўздоўж берагоў да 50 м, падводная пашырана да глыбіні 3,5—4 м. На ПнУ з возера выцякае ручай у воз. Пышна. ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Шчучынскім р-не.
    Пл. 0,5 км2.
    Даўжыня 1,1 км,
    Найбольшая шырыня 0,68 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,95 км.
    У бас. р. Бярвенка (выцякае з возера), за 34 км на ПнЗ ад г. Шчучын, каля в. Арлова Гара. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад лесам, на ПнУ і ПнЗ месцамі разараныя. Берагі нізкія, забалочаныя, пад хмызняком, месцамі сплавінныя. Дно амаль цалкам выслана сапрапелем. ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,48 км2.
    Найбольшая глыбіня 5,6 м.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,1 км.
    Аб'ём вады 1,6 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,9 км2.
    У бас. р. Нешчарда, за 16 км на У ад г. п. Расоны, за 2,5 км на ПнЗ ад в. Горы. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, параслі хваёвым лесам, на У разараныя. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Дно пясчанае, глыбей 2-х м выслана сапрапелем. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай расліннасці 15— 30 м. Злучана пратокамі з азёрамі Круглае і Нешчарда (на адной з іх жывуць бабры).
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,26 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,8 м.
    Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,42 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Аб’ём вады 0,48 млн. м3.
    Пл. вадазбору 4 км2.
    У бас. р. Крашанка, за 20 км на Пд ад г. Полацк, за 1,5 км на У ад в. Саламір’е. Схілы катлавіны вышынёй 5 м, пад лесам. Берагавая лінія звілістая, утварае некалькі заліваў. У цэнтры возера востраў пл. 0,4 га. Дно на 80 % плошчы выслана сапрапелем. Злучана ручаём з воз. Уклеенка.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Даўжыня 0,93 км.
    Найбольшая шырыня 0,27 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,12 км. Пл. вадазбору 1,75 км’.
    У бас. р. Нача, за 25 км на ПдЗ ад г. Полацк, каля в. Слабада. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі хмызняком, на Пд разараныя.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Бешанковіцкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Даўжыня 0,98 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,18 км. Пл. вадазбору 38,9 км2.
    У бас. р. Астроўніца (выцякае з возера), за 26 км на ПнУ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Астроўна. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пад хмызняком. Берагі высокія. У возера ўпадаюць ручаі з азёр Астроўна і Мелкае. ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,21 км2.
    Найбольшая глыбіня 5 м.
    Даўжыня 1,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,24 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3 км. Аб'ём вады 0,58 млн. м3.
    Пл. вадазбору 5,79 км2.
    У бас. р. Тураўлянка, за 25 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, паміж вёскамі Шалапечына і Асінаўка. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м (на 3 да 6 м), пераважна пад хмызняком, на 3 месцамі разараныя. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі, на Пд і 3 месцамі сплавінныя. На Пн упадае ручай з воз. Рукшанскае, злучана ручаём з воз. Плацішна.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Рэчыцкім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
    На пойме Дняпра, за 5 км на Пн ад г. Рэчыца, каля в. Чорнае. Старычнае. Злучана ручаём з Дняпром. ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не.
    Пл. 0,15 км2.
    Даўжыня 0,55 км.
    Найбольшая шырыня 0,32 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
    Пл. вадазбору 5 км2.
    У бас. р. Бярэжа, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, на тэрыторыі гідрадагічнага заказніка Ельня, на вярховым балоце Мох. Берагі забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Бярэжа і Плоскае.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Віцебскім р-не.
    Пл. 0,12 км2.
    Даўжыня 0,85 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,85 км.
    Пл. вадазбору 3,95 км’.
    У бас. р. Аучоса, за 20 км на ПдУ ад Віцебска, каля в. Зазыбы 2-я. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м (на Пд да 4 м, спадзістыя), параслі хмызняком. Берагі высокія, на Пн зліваюцца са схіламі. Злучана ручаём з Дыманоўскім возерам, на ПнЗ выцякае ручай у Лучосу.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Верхнядзвінскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 1,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,55 км. Пл. вадазбору каля 1 км2.
    У бас. р. Росіца, за 20 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Юльянова. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м, параслі лесам. Берагі амаль паўсюдна зліваюцца са схіламі, на ПнУ забалочаныя. На ПнУ выцякае ручай у воз. Чорнае.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,09 км2.
    Даўжыня 0,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,17 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
    У бас. р. Свіна (правы прыток Обалі), за 34 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 2,2 км на ПнУ ад в. Асмата, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7— 15 м, на Пд прымыкае балотны масіў. Возера акружана забалочанай поймай (шырыня 30—50 м), парослай хмызняком.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,51 км.
    Найбольшая шырыня 0,21 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,2 км.
    У бас. р. Галбіца, за 29 км на У ад г. Паставы, каля в. Жуперкі. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, разараныя, часткова пад выганам. Выцякае ручай у воз. Круглае.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,08 км2.
    Даўжыня 0,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Дрыса (правы прыток Зах. Дзвіны), за 36 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 3,3 км на ПдУ ад в. Сельнікі, сярод лесу, забалочанага каля ўсходняй ускраіны возера. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, на У невыразныя.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,37 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,9 км.
    У бас. р. Аўсянка (цячэ праз возера), за 28 км на Пн ад г. Гарадок, за 0,5 км на У ад в. Церахі, сярод балота.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,46 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,6 км.
    У бас. р. Галбіца, за 19 км на ПдУ ад г. Паставы, за 2 км на У ад в. Смыччо, сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 5 м. Берагі на Пд і 3 забалочаныя. Праз возера цячэ р. Смычыца. ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не.
    Пл. 0,06 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,18 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
    У бас. Зах. Дзвіны, за 20 км на ПнЗ ад Полацка, за 1,6 км на 3 ад в. Залессе. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на У пад лесам, на 3 разараныя. На 3 і Пд забалочаная пойма шырынёй 50—100 м. Выцякае ручай у Зах. Дзвіну.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,03 км2.
    Даўжыня 0,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,95 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, за 0,6 км на У ад в. Антунова. Схілы катлавіны на Пд і ПдУ вышынёй 5—7 м (на 3 да 3 м),
    пад лесам, на Пн невыразныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—100 м. Упадае ручай.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, у Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,27 км.
    Найбольшая шырыня 0,08 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,55 км.
    У бас. р. Чарнуйка, за 32 км на ПнЗ ад г. Гарадок, за 1,7 км на ПнУ ад в. Ключ, сярод лесу. Схілы катлавіны на Пд і У вышынёй да 7 м. Упадае ручай з воз. Астравіта, выцякае ручай у р. Чарнуйка.
    ДОЎГАЕ-МЕЛКАЕ ВОЗЕРА, у Расонскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,4 км.
    Пл. вадазбору 1,88 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 34 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на Пд ад в. Мачудішча. Східы катлавіны вышынёй 3—5 м, параслі лесам. ДОЎГАЯ, Безназоўны канал, рака ў Рагачоўскім р-не, левы пры-
    Доўгае возера (Ушацкі раён, плошча 0,21 км2).
    ток р. Гутлянка (бас. Дняпра). Даўжыня каля 10 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Стары Доўск, вусце за 0,5 км на У ад в. Канава. Ад вытоку да в. Валасовічы (6,5 км) рэчышча каналізаванае. У нізоўі рака цячэ па забалочаным лесе.
    ДОЎГАЯ ДУБРОВА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, правы прыток р. Скрыпіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 6 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад в. Града, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ацкаванае.
    ДОЎГІ ДЗЁМІНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,13 км2.
    Найбольшая глыбіня 1,9 м.
    Даўжыня 1,3 км.
    Найбольшая шырыня 0,16 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,97 км.
    Аб'ём вады 0,13 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,5 км ’.
    Возера Доўжына.
    У бас. р. Крашанка, за 4 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, каля в. Кавалеўшчына. Схілы катлавіны вышынёй 7—8 м, параслі лесам. Берагі сплавінныя, шырыня сплавіны на Пн і Пд да 50 м. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (75—85 мг/л) і малой празрыстасцю (да 0,6 м). Знаходзіцца на стадыі пераўтварэння ў балота. Поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю. На Пн выцякае ручай у воз. Дземінец.