• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ДУБЛЯНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Мастоўскім р-не.
    Пл. 0,54 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 0,95 км.
    Найбольшая шырыня 0,65 км. Аб'ём вады 1,37 млн. м'.
    Пл. вадазбору 177 км2.
    Наліўное. У даліне р. Верацейка за 17,5 км ад яе вусця, за 28 км на 3 ад г. Масты, каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Дубляны. Створана ў 1984 для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,5 м.
    ДЎБНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лунінецкім і Пінскім р-нах, правы прыток канала Багданаўка (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Багданаўка Лунінецкага р-на.
    ДУБНІКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Таліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Дубнікі, вусце за 3 км на Пн ад г. Любань.
    ДЎБНІЦА, рака ў Мастоўскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 9 км.
    Пл. вадазбору 32 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца паміж вёскамі Сухінічы і Заполле, упадае ў Нёман за 1 км на ПдУ ад в. Дубна.
    ДУБНІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Чэрвеньскім р-не, правы прыток р. Чарняўка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Плецівішча, упадае ў Чарняўку за 0,5 км на Пд ад в. Лучча.
    ДУБНЯНСКАЯ КАНАВА, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Трэмля (бас. Прыпяці). Даўжыня 15,5 км. Пачынаецца за 3 км на 3 ад в. Крукавічы, вусце за 2,5 км на 3 ад в. Дубнякі.
    ДУБОК, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,38 км2.
    Найбольшая глыбіня 7 м. Даўжыня 1,12 км.
    Найбольшая шырыня 0,42 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,26 км. Аб'ём вады 1,21 млн. м3.
    Пл. вадазбору 1,5 км2.
    У бас. р. Зах. Дзвіна, за 10 км на ПнЗ ад г. Полацк каля в. Гваздова. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, парослыя лесам. На 3 два залівы. Берагі нізкія, месцамі сплавінныя, забалочаныя, пад хмызняком. Дно выслана сапрапелем, на У мелкаводдзе пясчанае. Вада празрыстая да 4,3 м. Больш 50 % пл. возера зарастае (да глыбіні 4 м пашыраны імхі). На ПнУ з возера выцякае ручай у р. Полюшка.
    ДУБОК, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Даўжыня 0,35 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,82 км.
    У бас. р. Мядзелка, за 3 км на Пн ад г. Паставы, сярод ляснога масіву Пастаўская Дача. Схілы вышынёй да 3 м, на 3 разараныя.
    ДУБОЦКІ	j J
    ДУБОЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не, правы прыток р. Капаёўка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8 км. Пачынаецца за 4 км на У ад в. Дубок, вусце за 1 км на Пд ад в. Чэрск. У верхнім цячэнні на працягу 2 км праходзіць па мяжы з Украінай.
    ДУБРА, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,06 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,9 м.
    Даўжыня 2,22 км.
    Найбольшая шырыня 0,71 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,1 км.
    Аб'ём вады 2,1 млн. м’.
    Пл. вадазбору 19,3 км2.
    У бас. р. Абабіца, за 17 км на ПнУ ад г. Браслаў, каля в. Дундары. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, пад лугам. Уздоўж паўночна-ўсходняга берага парослая хваёвым лесам пясчаная озавая града вышынёй да 9 м. Берагі нізкія, у залівах забалочаныя, тарфяністыя, 2 астравы агульнай пл. 0,7 га. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м (акрамя заліваў) пясчанае. Надводная расліннасць утварае паласу
    шырынёй да 25 м, залівы зараслі поўнасцю. Злучана пратокай з воз. Берца, на Пд сцёк па пратоцы ў воз. Абаб'е.
    ДУБРАВА, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца каля ўсходняй ускраіны в. Дзякавічы, упадае ў Чырвонае возера з ПнУ за 3,5 км на ГІдЗ ад в. Дзякавічы.
    ДУБРАВЁНКА, рака ў Магілёўскім р-не, правы прыток р. Днепр.
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %<>.
    Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Сафіеўка Магілёўскага р-на, усё ніжняе цячэнне ў межах Магілёва, дзе і ўпадае ў Днепр. Даліна добра распрацаваная, яе шырыня 18—20 м. Схілы стромкія, вышынёй 18—20 м, іх пераразаюць шматлікія яры. На паўночна-заходняй ускраіне Магілёва на рацэ плаціна і сажалка. Месца адпачынку гараджан.
    ДУБРАЎСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Смалявіцкім р-не, на мяжы з Мінскім р-нам.
    Пл. 3,45 км2.
    Найбольшая глыбіня 14 м.
    Даўжыня 5,5 км.
    Найбольшая шырыня 1,25 км.
    Аб'ём вады 22,4 млн. м’.
    На р. Усяжа ў месцы ўпадзення яе ў р. Дубраўка, за 25 км на ПнУ ад Мінска, на тэрыторыі зоны адпачынку Раўбічы, побач з рэспубліканскім спартыўным комплексам. Створана ў 1984 для арашэння зямель, воднага добраўпарадкавання прылеглых вёсак, адпачынку. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 8 м. ДЎБРАУСКАЕ ВОЗЕРА, ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,26 км2.
    Найбольшая глыбіня 6,1 м.
    Даўжыня 0,58 км.
    Найбольшая шырыня 0,58 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2 км.
    У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Дубраўка. Схілы катлавіны вышынёй да 12 м, параслі хмызняком.
    ДУБРОВЕНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жыткавіцкім р-не, левы прыток Марахораўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,8 км. Пачынаецца за 5 км на У ад в. Пухавічы, вусце за 2,5 км на ПнЗ ад в. Бялёў.
    ДУБРОК, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,15 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,9 м.
    Даўжыня 0,88 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,05 км.
    У бас. р. Абабіца, за 18 км на ПнУ ад г. Браслаў. Схілы катлавіны вышынёй да 13 м, параслі лесам. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі. Злучана ручаямі з азёрамі Мядзведна і Абаб'е.
    ДУБРОЎКА, рака ў Лагойскім і Смалявіцкім р-нах, левы прыток в. Усяжа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 42 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,1 %о.
    Пачынаецца ў в. Кандратавічы Лагойскага р-на, вусце за 1 км на Пд ад в. Дуброва Смалявіцкага р-на. Цячэ ў межах цэнтральнай часткі Мінскага ўзвышша. Рэчышча амаль паўсюдна мае выгляд яра. На рацэ ў в. Астрошыцы Лагойскага р-на плаціна і сажалка.
    ДУБРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, левы прыток р. Брагінка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Дуброва, упадае ў Верхнюю Брагінку за 2 км на ПдЗ ад в. Ленінск.
    ДУБРОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Мінскім р-не, левы прыток р. Слоўст (бас. Дняпра). Даўжыня 5,2 км. Адыходзіць ад р. Слоўст каля моста на аўтамабільнай дарозе в. Апчак — в. Каліта, выгінаецца і ўпадае ў Слоўст за 3 км на ПнЗ ад в. Дуброва.
    ДУБРОЎСКІ КАНАЛ, гл. Альхоўка. ДУДАРЫНСКІ КАНАЛ, гл. ручай Далёкі.
    ДУДКА, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 8 км. Пачынаецца каля в. Белая Вада, упадае ў Вілію за 1 км на ПнУ ад в. Малыя Свіраны. На працягу 6,6 км каналізаваная (выток — 2 км на Пд ад в. Падольцы).
    ДУДКА, ручай у Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Сулы (бас. Нёмана). Даўжыня 3,5 км. Пачынаецца каля в. Шашкі, упадае ў Сулу за 1 км на ПдУ ад в. Дудкі. Ад вытоку на працягу 1,2 км каналізаваны.
    ДУДКАВІЦА, рака ў Маладзечанскім р-не, правы прыток Гадзеі (бас. Ві1 ліі). Даўжыня 6 км. Пачынаецца каля паўночна-заходняй ускраіны в. Скавародкі, упадае ў Гадзею на У ад в. Конавічы. На ўсім працягу каналізаваная.
    ДУДЛЯНКА, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Нёмана.
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Рэмбакаўшчына, упадае ў Нёман каля в. Ляхавічы Навагрудскага р-на. На працягу 14 км каналізаваная (ад вытоку да в. Мішуковічы). ДУДРЫНКА, рака, гл. Выдранка. ДУКОРШЧЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пухавіцкім і Чэрвеньскім р-нах, правы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 2 км на У ад в. Матораўшчына Пухавіцкага р-на, упадае ў Волму ў г. п. Смілавічы Чэрвеньскага р-на.
    ДУЛЁБКА, Д у л е б а, рака ў Бярэзінскім р-не, левы прыток р. Ольса (бас. Дняпра).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 152 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,4 %».
    Пачынаецца за 3,7 км на Пн ад в. Ягадка, вусце на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Мацевічы. Рэчышча каналізаванае на працягу 12 км (2,5 км на ПнУ ад в. Баравіца — 3 км на ПнУ ад в. Галынка). Цячэ пераважна па забалочанаму лесу.
    ДУЛЁБСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Клічаўскім р-не, левы прыток Мікалаеўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 2,5 км на Пн ад в. Хадэчын, упадае ў Мікалаеўскі канал на ўсходняй ускраіне в. Дулебня.
    ДУЛЕПА, рака ў Буда-Кашалёўскім і Рагачоўскім р-нах, правы прыток р. Чачора (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 56 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %».
    Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Бярозавы Гай Рагачоўскага р-на, вусце на паўночнай ускраіне в. Аозаў Буда-Кашалёўскага р-на. Рэйышча каналізаванае на ўсім працягу. Каля в. Выдрыца Буда-Кашалёўскага р-на плаціна і сажалка.
    ДУМАНКА, Д а м а н к а, рака ў Віцебскім р-не, правы прыток р. Рудня (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 3,5 км на 3 ад в. Маркавічы Запольскага сельсавета, вусце каля той жа вёскі. У вярхоўі цячз па лясістай мясцовасці.
    ДЎМБЛЯ, возера ў Пастаўскім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,45 км.
    Пл. вадазбору 96 км2.
    У бас. р. Мядзедка, за 3 км на ПнЗ ад г. Паставы. Злучана ручаём з Задзеўскім возерам і р. Мядзелка. ДУМБЛЯ, возера ў Браслаўскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,4 км.
    Найбольшая шырыня 0,37 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,15 км.
    У бас. р. Дрысвята, за 24 км на ПдЗ ад г. Браслаў, за 1,3 км на У ад в. Гаўраны. Схілы невыразныя, вакол возера забалочаная пойма шырынёй да 250 м. Выцякае ручай у воз. Аболе. ДУНАЕК, меліярацыйны канал у Магілёўскім р-не, левы прыток р. Дняпро. Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне г. Магілёў, упадае ў Дняпро за 5 км на ПдЗ ад в. Брады.
    ДУНАЙ, Прудзіч, Дунаёк, рака ў Іўеўскім р-не, правы прыток Чарніцы (бас. Нёмана).
    Даўжыня 18 км.
    Пл. вадазбору 57 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о.
    Пачынаецца на Пн ад в. Даўгердзішкі, упадае ў Чарніцу на Пн ад в. Будзішча. На ўсім працягу каналізаваная. Каля в. Такарышкі створана сажалка (пл. 0,01 км2).
    ДЎНАЙ, рака ў Шчучынскім р-не, левы прыток Нявішы. (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Трайгі, упадае ў Нявішу на У ад в. Вялікія Пугачы. На працягу 3,5 км каналізаваная (ад вытоку да в. Лычкаўцы).
    ДУНАЙКА, рака ў Кіраўскім р-не, правы прыток р. Вепрынка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,1 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Грыбава Слабада, вусце на паўночнай ускраіне в. Збышын. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.