ДУНАЙСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім р-не, левы прыток р. Днепр. Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1,2 км на Пн ад в. Сітнякі, упадае ў старыцу Дняпра за 1 км на Пд ад в. Дунай. ДУНАЙЦЫ, меліярацыйны канал у Клецкім р-не, правы прыток р. Лань (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,4 км. Пачынаецца за 3,5 км на 3 ад в. Заельня, вусце за 1,5 км на У ад в. Дунайчыцы. ДУНЦЫ, канал, гл. Вілы. ДУРАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Ліпа (бас. Дняпра). Даўжыня 8,9 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Высокая Грыва, упадае ў Ліпу за 1,5 на Пн ад в. Дуравічы. ДЎРЫЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брэсцкім р-не. Даўжыня 5,6 км. Выцякае з р. Спанаўка (бас. Зах. Буга) з левага боку за 3 км на Пн ад в. Знаменка, вусце за 1,5 км вышэй моста праз чыгунку Брэст — Тамашоўка. ДУШЭЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, правы прыток Выні (бас. Нёмана). Даўжыня 6,2 км. Пачынаецца на ПдУ ад в. Пацейкі, упадае ў Выню за 1 км на ПдУ ад в. Бабавенка. ДЫБАЛЁЎСКАЕ ВОЗЕРА, гл. Гарнасвечча. ДЫЕЎКА, рака ўЧэрвеньскім р-не, левы прыток р. Волма (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 62 км;. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %о. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Восава.вусце за 1,5 км ад в. Кукалеўка. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ДЫМАРКА ДЫМАНОЎСКАЕ ВОЗЕРА, Даманаўскае возера, у Віцебскім р-не. Пл. 0,28 км2. Даўжыня 1,25 км. Найбольшая шырыня 0,28 км. Даўжыня берагавой лініі 2,67 км. Пл. вадазбору 2,75 км2. У бас. р. Аучоса, за 18 км на ПдУ ад Віцебска, на Пд ад в. Дыманова. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м (на ПнУ да 15 м), параслі лесам і хмызняком. Злучана ручаём з Доўгім возерам. ДЫМАРКА, рака ў Калінкавіцкім р-не, левы прыток р. Закованка (бас. Прыпяці). Даўжыня 18,5 км. Пачынаецца за 1,5 км на Пн ад в. Боруск, вусце за 0,8 км на ПдЗ ад в. Пеніца. ДЫМАРКА, рака ў Дзятлаўскім і Слонімскім р-нах, правы прыток р. Хітрая (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 47 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,9 %0. Пачынаецца на схілах Навагрудскага ўзвышша каля в. Колкі Дзятлаўскага р-на, упадае ў Хітрую каля в. Прырэчча Слонімскага р-на. Цячэ пераважна па лясістай мясцовасці. ЕДНАЧЫ, меліярацыйны канал у Слонімскім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 2,5 км на У ад в. Сянькоўшчына, цячэ праз лясное ўрочышча Паддубенне, упадае ў Шчару ва ўрочышчы Янава, за 2 км на Пн ад в. Едначы. ЕЖАВІЦА, рака ў Гродзенскім р-не, у бас. Нёмана. Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 37 км“. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о. Пачынаецца каля в. Бабіна, упадае ў воз. Зацкава. Ад вытоку да в. Возера Езярышча. Дубінка каналізаваная (5,5 км), далей цячэ праз лес. ЕЗВА, Е з а ў к а, рака ў Быхаўскім р-не, левы прыток р. Грэза (бас. Дняпра). Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 126 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %». Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Старая Баяршчына, вусце на заходняй ускраіне в. Тартак. Рэчышча ад вытоку каналізаванае на працягу 14 км. У сярэднім цячэнні і нізоўі (каля 15 км) цячэ па забалочаным лесе. ЕЗДАВАЯ КАНАВА, гл. Ч ырвонаазёр- ны канал. ЕЗЯРЫШЧА, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 15,39 км2. Найбольшая глыбіня 11,5 м. Даўжыня 8,87 км. Найбольшая шырыня 3,2 км. Даўжыня берагавой лініі 32,8 км. Аб'ём вады 66,95 млн. м3. Пл. вадазбору 264 км2. У бас. р. Обаль, за 42 км на Пн ад г. Гарадок, каля г. п. Езярышча. Уваходзіць у арніталагічны заказнік Езярышчанскі. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, месцамі да 25 м, пераважна разараныя, часткова пад пашай і сенажаццю. Берагі пясчаныя, паўночныя і паўночна-заходнія — месцамі абразійныя. Дно няроўнае (шмат упадзін і меляў), да глыбіні 4—6 м пясчанае, ніжэй сапрапелістае. 20 астравоў агульнай пл. 0,67 км2. Упадаюць 8 ручаёў, рэкі Агнеш і Дубоўка, выцякае р. Обаль. Шырыня паласы надводнай прыбярэжнай расліннасці ад 10 м да 120 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2—2,5 м. Гняздуецца больш за 60 відаў птушак. ЕЛАВЕЦ, ручай у Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Перавалочная (бас. Дняпра). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 1,2 км на 3 ад в. Плюшчава, вусце на паўднёвай ускраіне в. Ціманава. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (ад вытоку да в. Ясная Паляна). ЕЛЕНКА, рака ў Талачынскім і Крупскім р-нах, левы прыток р. Бобр (бас. Дняпра). Даўжыня 38 км. Пл. вадазбору 170 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Выцякае з воз. Касмачэўскае на тэрыторыі Талачынскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Новае Жыццё Крупскага р-на. Рэчышча каналіза- Возера Езярышча. Возера Ельна (Міёрскі раён). ванае на працягу 6 км (ад вытоку да в. Елінка) Крупскага р-на. Цячэ пераважна па забалочаным лесе. ЕЛЕНКА, рака ў Хоцімскім р-не, правы прыток р. Беседзь (бас. Дняпра). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 102 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %». Пачынаецца за 1,1 км на ПнУ ад в. Зелянец, вусце за 2 км на Пд ад в. Бярозкі. Рэчышча каналізаванае на працягу 6,7 км (ад вытоку да в. Чарняўка). ЕЛЕНКА, рака ў Клічаўскім і Чэрыкаўскім р-нах, левы прыток р. Волчас (бас. Дняпра). Даўжыня 10,4 км. Пачынаецца за 1,2 км на ПнУ ад в. Сячыхі Клічаўскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне в. Камаровічы Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча ад вытоку на працягу 6,8 км каналізаванае. ЕЛЕНКА, рака ў Лідскім р-не, правы прыток Нёмана. Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля в. Жомайдзі, упадае ў Нёман за 1,5 км на ПнУ ад в. Беліца. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. ЕЛЕНКА, рака ў Уздзенскім р-не, правы прыток Ператуці (бас. Нёмана). Даўжыня 10 км. Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Пухаўшчына, упадае у Ператуць за 1,5 км на ПнЗ ад в. Кухцічы. На працягу 4,3 км каналізаваная (выток — 1 км на ПнУ ад в. Ніва). ЕЛКА, Е л н а, ручай у Слонімскім р-не, правы прыток канала каля в. Мілавань (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Бярдовічы, упадае ў канал на ПнЗ ад в. Шышкі. Ад сажалкі (пл. 0,15 км2) каля в. Шышкі да вусця на працягу 2 км каналізаваны. ЕЛЬНА, Е л ь н я, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 5,42 км2. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Даўжыня 4,85 км. Найбольшая шырыня 1,52 км. Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Аб'ём вады 8,52 млн. м3. Пл. вадазбору 14,4 км2. У бас. р. Яльнянка, за 16 км на ПдУ ад г. Міёры, у межах гідралагічнага заказніка Ельня, сярод верхавога балота Мох. Схілы катлавіны невыразныя. Берагі на 3 і Пн вышынёй да 1,5 м, на У і ПнУ пясчанажвіровыя, высланы валунамі. Дно плоскае, сапрапелістае, каля заходняга берага тарфяністае, каля ўсходняга — пясчана-жвіровае. Зарастае слаба, уздоўж берагоў рэдкі трыснёг і чарот. Сцёк у воз. Чорнае. ЕЛЬНА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,46 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 1,61 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 4,2 км. Аб'ём вады 1,2 млн. м. Пл. вадазбору 138 км2. У бас. р. Друйка, за 3 км на ПнЗ ад г. Браслаў. Уваходзіць у Браслаўскую групу азёр. Схілы катлавіны на У і Пд вышынёй 10—13 м, параслі хваёвым лесам, астатнія 2—6 м, на Пн разараныя. Берагі пад хмызняком. Мелкаводдзе да глыбіні 1 м пясчанае, ніжэй дно сапрапелістае. Упадаюць 5 ручаёў, у т. л. з воз. Бярэжа; на Пн выцякае ручай у воз. Струста. Зарастае да глыбіні 2—2,5 м, пераважна падводнай расліннасцю. ЕЛЬНІЦА, ручай Ельніца, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ельніца, вусце за 3 км на 3 ад в. Нежыцы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу. ЕЛЬНЯ, рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 170 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м3 /с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Старынка Слаўгарадскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Пойма перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага р-на адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да в. Заазер'е Краснапольскага р-на), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м. ЕЛЬНЯ, рака ў Шчучынскім і Мастоўскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 23 км. Пл. вадазбору 123 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,3 %». Пачынаецца на ПнЗ ад в. Барташы Шчучынскага р-на, упадае ў Нёман за 2 км на ПнУ ад в. Правыя Масты Мастоўскага р-на. На працягу 18 км каналізаваная: ад в. Барташы да в. Скоржыкі (8 км) і ад в. Мілеўцы да вусця (10 км). ЁЛЬНЯ, возера, гл. Ельна. ЁСЬКІНА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,05 км2. Возера Ельна (Міёрскі раён). Возера Езярышча. Даўжыня 0,62 км. Найбольшая шырыня 0,09 км, Даўжыня берагавой лініі 1,35 км. У бас. р. Обаль, за 23 км на ПнЗ ад г. п. Шуміліна, за 2 км на ПнЗ ад в. Зазаводка, на паўднёва-ўсходняй ускраіне ўрочышча Обальскае балота. Схілы катлавіньі невыразныя, вакол возера лес. ЕСЬМАНАЎКА, рака, гл. Каскруўка. ЕСЯНЕЦ, ручай у Баранавіцкім р-не, правы прыток р. Карыценка (бас. Нёмана). Даўжыня 6,6 км. Пачынаецца на У ад в. Сіратаўшчына, цячэ пераважна праз лес, упадае ў Карыценку за 1,3 км на ПнУ ад в. Ліпічанская Пушча. Рэчышча каля вусця каналізаванае. ЕДЗІ, Едава, Едаўскае в о з е р а, у Астравецкім р-не. Пл. 0,61 км2. Найбольшая глыбіня 19,7 м. Даўжыня 1,6 км. Найбольшая шырыня 0,52 км. Даўжыня берагавой лініі 3,74 км. Аб’ём вады 0,61 млн. м3. Пл. вадазбору 4,4 км". У бас. р. Страча, за 33 км на ПнУ ад г. п. Астравец, каля в. Ёдзі. Уваходзіць у Сарачанскую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 6—10 м, разараныя, паўднёвыя 8—15 м, пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на ПдУ і ПдЗ сплавінныя. Дно плоскае, да глыбіні 2—4 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, ніжэй сапрапелем. Шырыня паласы зарастання 10—70 м. Упадаюць 4 ручаі, на ПдУ злучана пратокай з воз. Гульбеза. ЁХНА, ручай у Любанскім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 7,5 км, Пачынаецца за 2,3 км на ПдУ ад в. Касцяшы. Упадае ў сажалкі рыбгаса «Любань» каля в. Вежанка. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. ЖАБЕНАК, возера ў Расонскім р-не. Пл. 0,01 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,05 км. Даўжыня берагавой лініі 0,4 км. У бас. р. Дрыса, за 29 км на ПдУ ад г. п. Расоны, за 1,5 км на ПнУ ад в. Вялікія Асёткі, сярод лесу.