• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ДНЯПРЭЦ, рака ў Горацкім р-не, правы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра).
    Даўжыня 25 км.
    Пл. вадазбору 71 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0.
    Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Зайцава, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Паляшчыцы. Цячэ па паўднёвых схілах Смаленскага ўзвышша і па Горацка-Мсціслаўскай раўніне. На рацэ вадасховішча Дняпрэц.
    ДНЯПРЭЦ, вадасховішча ў Горацкім р-не.
    Дняпроўска-Бугскі канал каля вёскі Ляхавічы Драгічынскага раёна.
    Рака Добасна каля вёскі Побалава Рагачоўскага раёна.
    Пл. 0,98 км2.
    Найбольшая глыбіня 9 м.
    Даўжыня 6 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Аб’ём вады 4,42 млн. м3.
    Пл. вадазбору 59 км2.
    На р. Дняпрэц, за 7 км на У ад г. Горкі, каля вёсак Буда, Кварцяны, Паляшчыцы. Створана ў 1979 для арашэння. Ваганні ўзроўню на працягу года 5 м. Слабапраточнае. Сярэдні шматгадовы сцёк 15,4 млн. м3. ДОБАСНА, Дабасна, Добысна, рака ў Кіраўскім, Рагачоўскім і Жлобінскім р-нах, правы прыток Дняпра.
    Даўжыня 81 км.
    Пл. вадазбору 874 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %о.
    Пачынаецца каля пас. Скачок Кіраўскага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. Жлобін. Цячэ ў межах паўночнай часткі Гомельскага Палесся. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 700—900 м. Пойма двухбаковая, яе шырыня 200—300 м. Рэчышча каналізаванае амаль на ўсім працягу. Шырыня ракі ў межань 5—15 м. Найвыгцэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку 3-й дэкады снежня, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,8 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. Веснавы ледаход 3—5 сутак.
    ДОБАСНА, вадасховішча ў Кіраўскім р-не.
    Пл. 1,68 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,5 м.
    Даўжыня 6,5 км.
    Найбольшая шырыня 0,7 км.
    Аб'ём вады 1,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 156 км2.
    На р. Добасна, за 10 км на У ад г. п. Кіраўск, каля вёсак Лешчанка, Кісцяні, Барчыцы і Новая Добасна. Створана ў 1969 для арашэння і рыбагадоўлі. У 1974—81 рэканструявана. Берагі вышынёй да 2 м, пад ворывам і хмызняком. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,25 м. Сярэдні шматгадовы сцёк у створы плаціны 2,1 млн. м3.
    ДОБРАЕ ВОЗЕРА, у Рагачоўскім р-не.
    Пл. 0,28 км2.
    Даўжыня 1,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    На пойме р. Дняпро, за 5 км на Пд ад г. Рагачоў, за 2,5 км на У ад в. Аучын. Старычнае. Усходні бераг пад лесам. На Пн злучана ручаём са старыцамі.
    ДОБРАСЦЬ, Задобрасць, рака ў Крычаўскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 23 км.
    Пл. вадазбору 87 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %о.
    Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в. Дарлівае, вусце на паўднёвай ускраіне г. Крычаў. Цячэ па АршанскаМагілёўскай раўніне. Ад вытоку да в. Касцюшкавічы (8,8 км) і на працягу 1,8 км на прывусцевым участку рэчышча каналізаванае. Каля в. Калініна на рацэ плаціна і сажалка. ДОБРАЯ, К а х а н к а, рака ў Мядзельскім р-не, левы прыток Вузлянкі (бас. Віліі). Даўжыня 8 км.
    Пачынаецца каля паўночнай ускраіны в. Гарадзішча, упадае ў Вузлянку за 2 км на У ад в. Бонда. На ўсім працягу каналізаваная.
    ДОБРУШСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Гомельскім р-не, левы прыток Траяноўскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 5,7 км. Пачынаецца за 4 км на ПнУ ад в. Папанін, упадае ў Траяноўскі канал за 0,7 км на Пн ад в. Добруш.
    ДОБРЫНА, возера ў Сенненскім р-не.
    Пл. 0,46 км2.
    Найбольшая глыбіня 19,1 м.
    Даўжыня 1,49 км.
    Найбольшая шырыня 0,47 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,6 км. Аб'ём вады 3,52 млн. м3.
    Пл. вадазбору 2,1 км2.
    У бас. р. Бяроза, за 10 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Цыганкі. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м (на Пн да 13 м), на ПнУ разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі месцамі абразійныя. Дно да глыбіні 12 м выслана апясчаненымі адкладамі, глыбей — іламі. Шырыня паласы надводнай расліннасці да 20 м, падводная расліннасць пашырана да глыбіні 3,5 м. У возера ўпадае 6 ручаёў, выцякае ручай у воз. Бярозаўскае.
    ДОБРЫНА, возера ў Віцебскім р-не.
    Пл. 0,37 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,9 м.
    Даўжыня 1,59 км.
    Найбольшая шырыня 0,38 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,69 км. Аб’ём вады 1,12 млн. м3.
    Пл. вадазбору 15,2 км2.
    У бас. р. Зах Дзвіна, за 10 км на ПдЗ ад Віцебска, каля в. Добрына. Схілы катлавіны вышынёй да 20 м (на Пн і Пд да 5 м), у верхняй частцы разараньія, на У пад хмызняком. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, уздоўж урэзу вады — параслі
    II
    ДОБРЫНА
    хмызняком, на Пн нізкія, пераўвільготненыя. Мелкаводдзе пясчанае, глыбей — сапрапелі, ілы. Зарастае слаба. Шырыня паласы расліннасці
    Возера Добрына (Віцебскі раён).
    Віцебск
    5—6 м (вакол мысаў да 20 м). У возера ўпадае ручай, на Пн выцякае ручай у Зах. Дзвіну.
    ДОБРЫНКА, рака ў Сенненскім р-не, левы прыток Серакаратнянкі (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 19 км.
    Пл. вадазбору 112 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,8 %о.
    Пачынаецца за 0,7 км на 3 ад в. Аланцева (у верхнім цячэнні рака называецца Рышта), цячэ па лясістай мясцовасці ў межах Аршанскага ўзвышша і па Лучоскай нізіне. Асноўны прыток р. Зерамнянка (справа). Упадае ў Серакаратнянку (левы прыток Лучосы) каля в. Роднае Сяло. Рэчышча ад вытоку на працягу 8,3 км каналізаванае. У ніжнім цячэнні на рацэ плаціна і сажалка.
    ДОБРЫНКА, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжы-
    Домжарыцкае возера.
    ня 6,5 км. Пачынаецца з р. Таліца каля в. Языль, вусце за 1,7 км на Пд ад в. Вярхуціна.
    ДОБРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 12,2 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Добрынка, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Вярхуціна. ДОБРЫЧ, Д а б р ы ц а, Д а б р ы х а, канал Дабрыца, рака ў Рагачоўскім і Кармянскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 36 км.
    Пл. вадазбору 234 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м‘/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0.
    Пачынаецца за 0,2 км на 3 ад в. Рубанае Рагачоўскага р-на, вусце за 3 км на У ад в. Высокае Кармянскага р-на. Цячэ па Чачорскай раўніне. Асноўны прыток р. Ржаўка. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе ў сярэднім цячэнні 300—800 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 100—500 м. Ад вытоку да моста каля в. Пятровічы Кармянскага р-на рэчышча каналізаванае (7,2 км), ніжэй звілістае. Шырыня ракі ў межань ад 1 м ў вярхоўі да 5—6 м у ніжнім цячэнні. Берагі вышынёй 0,5—2 м. На рацэ плаціна і сажалка каля в. Стара-' град Кармянскага р-на.
    ДОБЫСНА, рака, гл. Добасна.
    ДОМАНТАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Капыльскім р-не, правы прыток р. Мажа (бас. Прыпяці). Даўжыня 5,6 км. Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Навасёлкі Браткаўскага сельсавета, вусце каля в. Домантавічы.
    Домжарыцкае возера.
    ДОМАШНЯ, рака ў Чэрыкаўскім р-не, правы прыток р. Сянна (бас. Дняпра).
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 29 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %о.
    Пачынаецца за 0,5 км на ПнУ ад в. Міхайлаўка, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Драгунскія Хутары. Паабапал ракі пераважае лес. У в. Галоўчыцы на рацэ плаціна і сажалка.
    ДОМЕЛЬКА, рака ў Смалявіцкім р-не, правы прыток р. Усяжа (бас. Дняпра).
    Даўжыня 11 км.
    Пл. вадазбору 51 км .
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о.
    Пачынаецца па паўднёвай ускраіне в. Багута, вусце за 1 км на Пн ад в. Ізбіцкае. Ад в. Задомля да вусця (5,9 км| рэчышча каналізаванае. Паміж вёскамі Багута і Задомля 2 сажалкі.
    Доўгае возера (Глыбоцкі раён).
    ДОМЖАРЫЦКАЕ вдЗЕРА, у Лепельскім р-не.
    Пл. 2,29 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,2 м.
    Даўжыня 1,97 км.
    Найбольшая шырыня 1,33 км.
    Даўжыня берагавой лініі 6,1 км. Аб'ём вады 2,81 млн. м3.
    Пл. вадазбору 30,5 км2.
    У бас. р. Сергуч, за 26 км на ПдЗ ад г. Аепель, за 1 км на У ад в. Домжарыцы, на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны нізкія, параслі лесам і хмызняком. На У вялікі заліў. Берагі нізкія, забалочаныя, у паўднёвай частцы тарфяністыя, пад хмызняком. Дно плоскае, каля берагоў выслана торфам, месцамі пяском, у цэнтральнай частцы сапрапелем. Вада вызначаецца нізкай празрыстасцю (да 0,6 м), змяшчае вялікую колькасць арганічнага рэчыва. Возера поўнасцю зарасло падводнай расліннасцю, уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй да 150 м. На Пн выцякае ручай у р. Сергуч.
    ДОМСА, рака ў Бялыніцкім р-не, правы прыток р. Запакулка (бас. Дняпра). Даўжыня 8,5 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Ветка, вусце за 1 км на Пд ад в. Шылавічы. Ад вытоку да в. Вялікі Кудзін (1,9 км) рэчышча каналізаванае.
    ДОЎГАЕ ВОЗЕРА, самае глыбокае на Беларусі, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 2,6 км2.
    Найбольшая глыбіня 53,7 м.
    Даўжыня 6 км.
    Найбольшая шырынЯ 0,7 км.
    Даўжыня берагавой лініі 14,9 км. Аб'ём вады 43,17 млн. м3.
    Пл. вадазбору 30,4 км2.
    У бас. р. Шоша, за 32 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Доўгае. Катлавіна глыбока (на 70—80 м) урэзана ў тоўшчу марэнных адкладаў, схілы вышынёй да 30 м (на ПнЗ і ПдУ да 10 м), пераважна пад хмызняком, на асобных участках параслі лесам. Берагі ў асноўным зліваюцца са схіламі, на ПнЗ і ПдУ нізкія (да 0,2 м), парослыя хмызняком. Падводныя схілы катлавіны вельмі стромкія. У цэнтральнай частцы возера некалькі глыбокіх упадзін, раздзеленых падняццямі дна. Зона мелкаводдзя пясчаная і пясчана-галечная, уздоўж усходняга і заходняга берагоў месцамі выслана валунамі. Пяскі пашыраны да глыбіні 10—15 м. Глыбей ложа выслана глінамі, якія ў глыбакаводнай частцы змяняюцца іламі. У залівах фарміруюцца сапрапелі. Водная маса вызначаецца вялікай колькасцю кіслароду ва ўсёй тоўшчы і нізкімі тэмпературамі; у летні час толькі паверхневы слой вады да глыбіні 7—8 м праграецца да 18—20 °C, ніжэй за 20 м тэмпература складае 5—6 °C. Зарастае слаба. У прыбярэжнай зоне паласа надводнай расліннасці шырынёй да 25 м, месцамі адсутнічае. Падводная расліннасць
    Доўгае возера (Браслаўскі раён).
    кальнага вадаёма возера і прыбярэжная тэрыторыя аб'яўлены азёрным заказнікам Доўгае. На Пн і ПнЗ упадаюць ручаі з азёр Свядава 1 Псуя, на Пд выцякае ручай у воз. Шо.
    ДОУГАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не.
    Пл. 1,87 км2.
    Найбольшая глыбіня 31 м.
    Даўжыня 3,53 км.
    Найбольшая шырыня 1,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,3 км.
    Аб'ём вады 10,93 млн. м’.
    Пл. вадазбору 83,3 км2.
    — р. Дрысвята — з воз. Ставок — р. Дрысвята
    Доўгае возера (Браслаўскі раён).
    пашырана да глыбіні 5—7 м, да 10— 12 м трапляюцца імхі. Mae багаты жывёльны свет, адзначаны пасяленні баброў, жыве рэлікт ледавіковага перыяду — рачок лімнакалянус, занесены ў рэспубліканскую Чырвоную кнігу. У мэтах захоўвання уні-