• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    ДВОРЫШЧА, возера ў Калінкавіцкім р-не.
    Пл. 0,24 км2.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,85 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 18 км на 3 ад г. Калінкавічы, за 1 км на Пд ад в. Міхнавічы. Старычнае. Схілы катлавіны невыразныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае падоўжаныя вузкія залівы. Берагі высокія, пад хмызняком. У заходняй частцы невялікі востраў.
    ДВОРЫШЧА, возера ў Калінкавіцкім р-не.
    Пл. 0,11 км2.
    Даўжыня 1,32 км.
    Найбольшая шырыня 0,12 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,6 км.
    У бас. р. Прыпяць, за 14 км на ПдУ ад г. Калінкавічы, за 2,5 км на ПдУ ад в. Пеніца. Схілы катлавіньі невыразныя, пераважна разараныя. Берагі вышынёй да 1 м, пясчаныя. Злучана пратокай з воз. Цімошышчы (на ПнЗ), ручаём з воз. Малое (на У).
    ДВОРЫШЧА, возера ў Міёрскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,7 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,62 км.
    У бас. р. Мёрыца (левы прыток Зах. Дзвіны), за 1 км на ПнЗ ад г. Міёры, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 2—4 м, пад агародамі, на Пн і ПдЗ часткова пад хмызняком. Упадае некалькі ручаёў, на Пд выцякае ручай у воз. Мёрскае.
    ДВОРЫШЧАНСКАЕ ВОЗЕРА, у Маларыцкім р-не.
    Пл. 0,23 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 0,62 км.
    Найбольшая шырыня 0,54 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,35 км. Аб'ём вады 0,43 млн. м3.
    Пл. вадазбору 8,8 км2.
    У бас. р. Маларыта, за 11 км на ПдЗ ад г. Маларыта, каля в. Дворышча. Схілы катлавіны вышынёй 2—5 м, спадзістыя, пад лугам. Берагі нізкія, тарфяністыя. У возера з дапамогай помпаў падаецца вада з асушальных каналаў, з ПдУ выцякае ручай у р. Маларыта.
    ДЖЫДЗІННЕ, вадасховішча ў Іванаўскім р-не.
    Пл. 2,5 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,7 м.
    Даўжыня 2,2 км.
    Найбольшая шырыня 2 км.
    Аб’ём вады 7 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3870 км2.
    Наліўное. Створана ў 1983 за 23 км на Пн ад г. Іванава, за 3 км на 3 ад в. Тышкавічы, на меліяраваным балоце Моталь, на месцы аднайменнага возера. Напаўняецца вадой з р. Ясельда ў час веснавой паводкі. Берагі нізкія, забалочаныя, месцамі пад лесам. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2 м. Выкарыстоўваецца для арашэння зямель, рэкрэацьіі.
    ДЗВЕЯ, рака, гл. Змейка.
    ДЗВІНА ЗАХОДНЯЯ, гл. Заходняя Дзвіна.
    ДЗВІНАСА, рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах, левы прыток Віліі.
    Даўжыня 54 км.
    Пл. вадазбору 614 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %».
    Пачынаецца каля в. Задворнікі Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля в. Стахі. У верхнім цячэнні называецца С ы тн і ц а. Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка. Даліна амаль не выражана. Пойма двухбаковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5—15 м. Берагі стромкія. На рацэ Плешчаніцкае вадасховішча. Каля в. Расохі створана сажалка (пл. 0,17 км2). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
    ДЗВІНСКІ КАНАЛ, Дзвінская к а н а в а, меліярацыйны канал у Салігорскім і Жыткавіцкім р-нах, левы прыток Галоўнага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 23 км. Пачынаецца за 3,5 км на ПдЗ ад в. Капацэвічы Салігорскага р-на, вусце за 5,5 км на 3 ад в. Грычынавічы Жыткавіцкага р-на.
    ДЗВОНКА, рака ў Лагойскім р-не, левы прыток Дзвінасы (бас. Віліі).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 57 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,5 %о.
    Пачынаецца на ПдЗ ад в. Ляда, цячэ па паўночных схілах Мінскага ўзвышша, упадае ў Дзвінасу за 1 км на Пн ад в. Ляўданшчына (каля вёскі створана сажалка пл. 0,28 км2). ДЗЁВІНСКАЕ ВОЗЕРА, у Аршанскім р-не.
    Пл. 2 км2.
    Найбольшая глыбіня 9,6 м.
    Даўжыня 5,1 км.
    Найбольшая шырыня 0,6 км.
    Даўжыня берагавой лініі 13,6 км. Аб’ём вады 9,73 млн. м3.
    Пл. вадазбору 26,9 км2.
    У бас. р. Аучоса, за 30 км на Пн ад г. Орша, каля в. Дзевіна. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м (на Пн і ПнЗ 10 м), пад лугам ці разараныя, асобныя ўчасткі на Пн, ПнУ і ПдУ параслі лесам. Берагі вышынёй 0,3— 0,4 м, пад хмызняком. Падводная частка катлавіны ўскладняецца мелямі і ўпадзінамі. 1 востраў пл. 0,2 га. Прыбярэжную зону да глыбіні 3 м высцілаюць пяскі, глыбакаводную — сапрапелі і ілы. Надводная расліннасць утварае паласу шырынёй да 25 м і глыбінёй 1 —1,5 м, падводная пашырана да глыбіні 2,5 м. У возера ўпадаюць 9 ручаёў і каналаў, на Пн выцякае р. Серакаратнянка. Уваходзіць у зону адпачынку Дзевінскае.
    Дзевінскае возера.
    ДЗЕВЯТЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Косаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 18 км. Выцякае з возера Бабровіцкае ў лясным урочышчы Чалноўка, упадае ў Косаўскі канал за 4 км на ПнУ ад в. Пчыцы. Прымае прыток — Аляшнянскі канал. Цячэ праз лес, пойма пераважна забалочаная.
    ДЗЕВЯТЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, левы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Палічын, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Дварэц.
    ДЗЕГЦЯРОВА, возера ў Рэчыцкім р-не. Пл. 0,16 км2. На пойме Дняпра, на У ад г. Рэчыца. Старычнае. ДЗЕГЦЯРОЎКА, меліярацыйны канал у Верхнядзвінскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны. Даўжыня 6 км, Выцякае з Ac-
    вейскага возера, упадае ў воз. Армея (натэрыторыі Пскоўскай вобл.) з ПдЗ, за 2 км на Пн ад в. Кастрова.
    ДЗЕГЦЯРОЎСКАЕ ВОЗЕРА, у Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,2 км2.
    Даўжыня 0,62 км.
    Найбольшая шырыня 0,2 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,32 км.
    У бас. р. Бярозаўка, за 6 км на Пн ад г. Глыбокае, каля в. Дзегцяры. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пераважна разараныя. 3 усходняга заліва выцякае ручай у воз. Шубніцкае.
    ДЗЕДАВА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,02 км2.
    Даўжыня 0,26 км.
    Найбольшая шырыня 0,1 км.
    Даўжыня берагавой лініі 0,6 км.
    У бас. р. Аоваць, за 41 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 0,4 км на У ад в. Задрачча. Схілы катлавіны вышынёй 6—8 м, пад лугам, з паўночнага боку — хмызняк. На Пн праз канал злучана з сеткай меліярацыйных каналаў.
    ДЗЕДАВЕЦ, гл. Балотніцкі канал. ДЗЕМЕНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,16 км2.
    Даўжыня 0,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,3 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,5 км.
    У бас. р. Ушача, за 7 км на Пн ад г. п. Ушачы, за 1 км на У ад в. Заазер'е. Схілы катлавіны вышынёй да 1 м, параслі лесам, на 3 камавыя ўзгоркі вышынёй да 13 м. Берагі пераважна забалочаныя. На ПдЗ выцякае ручай у р. Ушача.
    ДЗЕМЕНКА, Дзяменка, рака ў Жыткавіцкім р-не, у бас. Прыпяці. Даўжыня 10 км. Пачынаецца каля заходняй ускраіны в. Вятчын, упадае ў Чырвонае возера з ПдУ. Працякае па лясістай забалочанай мясцовасці. Рэчышча на працягу 7 км ад вусця каналізаванае.
    ДЗЕМІНА, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,31 км2.
    Даўжыня 1,6 км.
    Найбольшая шырыня 0,25 км.
    Пл. вадазбору 8,53 км2.
    У бас. р. Дрыса, за 35 км на ПдУ ад г. п. Расоны. На Пд упадае ручай з воз. Доўгае-Мелкае. Злучана ручаём з р. Дрыса.
    ДЗЕМІНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не.
    Пл. 0,31 км2.
    Найбольшая глыбіня 2,9 м.
    Даўжыня 1,29 км.
    Найбольшая шырыня 0,52 км.
    Даўжыня берагавой лініі 3,98 км. Аб'ём вады 0,62 млн. м3.
    Пл. вадазбору 24 км2.
    У бас. р. Крашанка, за 4 км на ПдУ ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПнУ ад в. Кавалеўшчына. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, параслі лесам. У паўднёвым плёсе 2 астравы агульнай пл. 2 га. Дно плоскае, выслана сапрапе-
    лямі, уздоўж берагоў і вакол астравоў — пяскамі і ілам. Вада вызначаецца нізкай мінералізацыяй (60— 70 мг/л) і празрыстасцю (0,6 м). Зарастае слаба. У возера ўпадаюць 4 ручаі, у т. л. з воз. Доўгі Дземінец і з возера без назвы; на Пн выцякае ручай у воз. Ваўчо.
    ДЗЕМЯ, возера ў Расонскім р-не.
    Пл. 0,18 км2.
    Даўжыня 1 км.
    Найбольшая шырыня 0,5 км.
    Даўжыня берагавой лініі 2,5 км.
    Пл. вадазбору 1,5 км2.
    У бас. р. Свольна, за 23 км на ПнЗ ад г. п. Расоны, за 1,7 км на Пд ад в. Ізубрыца. Схілы катлавіны вышынёй да 22 м (на 3 да 5 м), пад лесам. У паўночнай частцы заліў. Востраў пл. 1,6 га. На Пд у Свольну выцякае ручай Дземяніца.
    ДЗЕРАВІЖ, рака ў Аршанскім р-не, левы прыток р. Крапівенка (бас. Дняпра). Даўжыня каля 10 км, Пачынаецца за 0,4 км на Пд ад в. Суднікі, вусце за 1 км на У ад в. Чырвонае Есіпава. Рэчышча на працягу 2,4 км (ад вытоку да в. Макараўка) каналізаванае.
    ДЗЕРАВЯНКА, рака ў Баранавіцкім р-не, левы прыток Лахазвы (бас. Шчары).
    Даўжыня 14 км.
    Пл. вадазбору 75 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,1 %о.
    t Пачынаецца каля в. Дзераўная, у вярхоўі цячэ па забалочанай, парослай хмызняком пойме, у сярэднім і ніжнім цячэнні ўчасткамі праз лес. Упадае ў Лахазву на ПдЗ ад в. Тартакі Каля в. Бярозаўка створана сажалка (пл. 0,15 км2).
    ДЗЕРАЎНОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Стаўбцоўскім р-не, правы прыток Шуры (бас. Нёмана). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Зарэчча, упадае ў Шуру за 2 км на ПдЗ ад в. Дзераўное. Каля в. Дзераўное створана сажалка (пл. 0,07 км").
    ДЗЕРВЯНІСКА, возера, гл. Кальніца. ДЗЕРНА, рака ў Шклоўскім р-не, левы прыток р. Бася (бас. Дняпра). Даўжыня каля 9 км. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад в. Навасёлкі, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Майсеенкі. Рэчышча каля в. Навасёлкі каналізаванае на працягу 3 км. На рацэ на Пн ад в. Майсеенкі плаціна і сажалка. ДЗЕТАМЛЯНКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Нёмана.
    Даўжыня 12 км.
    Пл. вадазбору 28 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2 %0.
    Пачынаецца каля в. Дзетамля, цячэ ўчасткамі сярод лесу, упадае ў старыцу Нёмана на ПдЗ ад в. Альхоўка. На працягу 4,6 км (ад в. Дзетамля да в. Альхоўка) каналізаваная. ДЗІВА, рака ва Ушацкім р-не (бас. Зах. Дзвіны).
    II
    ДЗІКАЕ
    Даўжыня 29 км.
    Пл. вадазбору 631 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,09 %(„
    Выцякае з воз. Урада, цячэ ў межах Ушацка-Аепельскага ўзвышша, працякае праз азёры Атолава, Турасы, Бярозаўскае і Павульскае, упадае каля в. Янова ў воз. Янова, далей цячэ пад назвай Тураўлянка. Каля 12 % вадазбору Дзівы прыпадае на 130 азёр Ушацкай групы. Пры выхадзе з кожнага возера на некаторай адлегласці рака не замярзае ў самы моцны мароз, а над вадой стаіць пара.
    ДЗІВА, рака ў Лепельскім р-не, у бас. Зах. Дзвіны.
    Даўжыня 5,8 км.
    Пл. вадазбору 88 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %0.
    Выцякае з воз. Астроўна, цячэ ў межах Ушацка-Аепельскага. ўзвышша, Упадае ў воз. Катоўскае з Пд у межах в. Катоўшчына. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае.