КУРНІЦА, рака ў Брэсцкім р-не, левы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 15 км. Пачынаецца каля в. Гутовічы, вусце каля паўночнай ускраіны в. Дружба. Рэчышча каналізаванае. КЎРШЫНАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Ляхавіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пачынаецца за 0,5 км ад в. Куршынавічы, упадае ў Шчару за 1,5 км на ПдУ ад в. Нетчын. КЎРЫНКА, Бяляеўка, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 45 км". Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2%0. Пачынаецца за 4,5 км на ПнУ ад в. Бяляеўка, вусце на паўночнай ускраіне в. Чырвоны Бераг. Цячэ праз лясны масіў Чачэрскага паляўнічага заказніка, у нізоўі — па левабярэжнай пойме Сожа праз старычныя азёры Вілія і Вір. КЎРЫНСКІ КАНАЛ, канава К ур ы н к а, меліярацыйны канал у Пухавіцкім р-не, правы прыток р. Талька (бас. Дняпра). Даўжыня 9,4 км. Пачынаецца за 4 км на ПдУ ад в. Залог Пяцігодкі, упадае ў Тальку за 2,5 км на ПнУ ад в. Суцін. КУРЫЦІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 35 км, Пачынаецца за 3 км на ПдУ ад в. Бобрык, вусце за 3 км на ПнУ ад в. Бабрэчча. У ніжнім цячэнні канал называецца X е й с а. Прытокі справа — каналы Клясаўскі, Водападводзячы, Востраў. КУСТдвіЕІКІ КАНАЛ, В о с а ў ц ы, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток канала Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,8 км. Пачынаецца за 1 км на ПдЗ ад в. Калонія, вусце за 1,5 км на У ад в. Мухаўлокі. КУТЫ, гл. Бярозавае возера. КЎХЦІНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Вілейскім р-не, левы прыток Іліі (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Рогавічы, упадае ў Ілію за 1 км на У ад в. Кухты. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. КЎЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Івацэвіцкім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад воз. Выганашчанскае ў лясным урочышчы Кут, цячэ сярод лесу, упадае ў Шчару за 3,5 км на ПдУ ад в. Сельцы. КЎЧЫНКА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток Выні (бас. Нёмана). Даўжыня 4,8 км. Пачынаецца за 1,3 км на Пд ад в. Свідзічы, упадае ў Выню на паўднёва-ўсходняй ускраіне в. Слабада-Кучынка. На ўсім працягу каналізаваная. КУШЛІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пружанскім р-не, правы прыток Чарпакоўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 5 км. Пачынаецца з канала на меліярацыйнай сістэме «Вярхоўе Ясельды» за 2,7 км на Пн ад в. Ліхачы, вусце за 4 км на ПнЗ ад в. Труханавічы. КЯМЕЛІНА, Кумеліна, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 8 км. Пачынаецца на ПнУ ад в. Кемелішкі, упадае ў Вілію на ПдЗ ад в. Даўнарышкі. На працягу 5,2 км ад вытоку каналізаваная. КЯПСНІ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,23 км. Найбольшая шырыня 0,11 км. Даўжыня берагавой лініі 0,6 км. У бас. Зах. Дзвіны, за 19 км на ПнУ ад г. Брасдаў, на Пд ад в. Кяпсні. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, пад хмызняком, паўночныя разараныя. На Пн і Пд часткова забалочаная пойма шырынёй ад 30 да 250 м. КЯРНЯНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Астравецкім р-не, у бас. Віліі. Даўжыня 5 км. Пачынаецца з р. Газоўка за 1 км на ПдУ ад в. Кярняны, упадае ў сажалкі рыбгаса каля в. Варняны. ЛАБЕЙКА, возера ў Міёрскім р-не. Пл. 0,21 км2. Найбольшая глыбіня 11,8 м. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 2,08 км. Пл. вадазбору 2 км2. У бас. р. Вята, за 15 км на Пн ад г. Міёры, каля вёсак Бабарыкі і Пруднікі. Схілы катлавіны вышынёй 8— 10 м, на Пд і Пн больш стромкія. Берагі зліваюцца са схіламі, участкі на ПдЗ і ПдУ нізкія, забалочаныя. На У выцякае ручай у р. Вята. ЛАБЖАНКА, Л о б ж а, рака ў Клімавіцкім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 54 км. Возера Лабейка. Ладасна Возера Ладасна. Пл. вадазбору 489 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Недзведзь, вусце за 3 км на 3 ад в. Рудня. Цячэ ў межах АршанскаМагілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, на астатнім працягу трапецападобная, глыбокаўрэзаная, шырынёй 1—1,2 км. Пойма двухбаковая, роўная, месцамі слабазабалочаная, адкрытая; яе шырыня 20—60 м у верхнім цячэнні і 200— 500 м на астатнім працягу. Рэчышча каналізаванае на працягу 33,2 км: в, Судзілы — 1,2 км на ПдУ ад в. Рэут (26 км) в. Слабада — вусце (7,2 км). На іншых участках звілістае, свабодна меандруе. Берагі прыроднага рэчышча ўмерана стромкія. На рацэ г. Клімавічы. ЛАБЎЦЕЎСКАЕ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,18 км. Найбольшая шырыня 0,12 км. Даўжыня берагавой лініі 0,48 км. У бас. р. Густатка, за 19 км на ПдУ ад г. Браслаў, каля в. Лабуцеўцы. Мясцовасць вакол возера пад хмызняком, на 3 і Пн забалочаная. На Пн невысокія задзернаваныя схілы. ЛАБЯНКА, рака ў Пружанскім р-не, левы прыток Ружанкі (бас. Нёмана). Даўжыня 4 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Малочкі, упадае ў Ружанку на У ад в. Карасі. На працягу 2,5 км каналізаваная (ад в. Манчыкі да вусця^. ЛАВІШЧА, меліярацыйны канал у Магілёўскім р-не, правы прыток р. Лахва (бас. Дняпра). Даўжыня 6,9 км. Пачынаецца за 4 км на ПнЗ ад в. Дабрасневічы, упадае ў Лахву за 2 км ніжэй вусця р. Лахвіца. ЛАВОША, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 10 км. Пл. вадазбору 49 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4 %о- Пачынаецца каля в. Лавоша, вусце за 2 км на 3 ад в. Чабатары. Цячэ па лясістых паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. ЛАВЫ, меліярацыйны канал у Старадарожскім р-не, правы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,4 км. Пачынаецца за 0,8 км на ПнУ ад в. Лавы, вусце за 5 км на ПнУ ад в. Церабуты. Праходзіць па лясістай забалочанай мясцовасці. ЛАВЫ, меліярацыйны канал у Бабруйскім р-не, левы прыток ручая Азёры (бас. Дняпра). Даўжыня 5 км. Па- чынаецца за 1 км на Пд ад в. Панкратавічы, упадае ў ручай Азёры за 1,5 км на Пд ад в. Ламбава. ЛАГАЗІНКА, Лагозійка, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Гайна (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 49 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 5,8 %0. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Сялец, вусце на заходняй ускраіне в. Дабрынёва. Цячэ па Мінскім узвышшы. Рэчышча каналізаванае на працягу 6 км (ад в. Лагаза да вусця). На рацэ каля паўночнай ускраіны в. Лагаза плаціна і сажалка. ЛАГІ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,24 км2. Даўжыня 0,82 км. Найбольшая шырыня 0,36 км. Даўжыня берагавой лініі 2,2 км. Пл. вадазбору 11,5 км2. У бас. р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Казімірова. Схілы катлавіны вышынёй 15—25 м, параслі хмызняком, месцамі ў верхняй частцы разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На 3 упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача. ЛАГІШЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, правы прыток Любяльпольскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,1 км. Пачынаецца за 4,5 км на ПдЗ, вусце за 4,5 км на ПдУ ад г. п. Лагішын. ЛАГОЎКА, рака ў Валожынскім і Стаўбцоўскім р-нах, правы прыток Вадзічанькі (бас. Нёмана). Даўжыня 3,5 км, Пачынаецца каля в. Забор'е Валожынскага р-на, упадае ў Вадзічаньку за 2,5 км на ПнЗ ад в. Пятрылавічы Стаўбцоўскага р-на. На ўсім працягу каналізаваная, у вярхоўі прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. ЛАДАСНА, возера ў Лепельскім р-не. Пл. 0,61 км’. Найбольшая глыбіня 13,7 м. Даўжыня 1,97 км. Найбольшая шырыня 0,47 км. Даўжыня берагавой лініі 4,71 км. Аб'ём вады 3,45 млн. м3. Пл. вадазбору 41 км2. У бас. р. Дадасна (выцякаез возера), за 18 км на ПнУ ад г. Аепедь, каля в. Мягелі. Схілы катлавіны вышынёй 5—8 м, пад хмызняком (расце да ўрэзу вады), на 3 і ПнУ разараныя. Зона мелкаводдзя вузкая і стромкая, у канцавых частках возера (на Пд і Пн) больш шырокая, выслана пяскамі. 3 глыбіні 5—6 м ложа выслана ілам. Шырыня паласы прыбярэжнай рас- ліннасці да 10 м (на Пн і Пд да 60 м), падводнай — да глыбіні 2 м. Упадаюць 4 ручаі, у т. л. з азёр Кабак (на Пд) і Гарадзішча (на 3). ЛАДЗЁЙНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Бешанковіцкім р-не, левы прыток р. Верацея (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 7 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Высокая Гара, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Жалезкі. ЛАЗДЎНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Іўеўскім р-не. Пл. 0,61 км2. Найбольшая глыбіня 6,5 м. Даўжыня 2,2 км. Найбольшая шырыня 0,68 км. Аб'ём вады 1,04 млн. м3. Пл. вадазбору 35 км2. Рака Лабжанка каля вёскі Рэут Клімавіцкага раёна. На р. Гарача (басейн Чапунькі), за 13 км на ПнУ ад г. п. Іўе, каля в. Лаздуны. Створана ў 1973 для арашэння 1 рыбагадоўлі. Ваганні ўзроўню на працягу года да 2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 5,31 млн. м3. ЛАЗНЁЎКА, рака ў Магілёўскім р-не, правы прыток р. Пална (бас. Дняпра). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 40 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %». Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Халмы, вусце за 1 км на Пд ад в. Пална. Рэчышча каналізаванае на працягу 9,2 км (ад в. Новая Мілееўка да вусця). ЛАЗОЎКА, рака, гл. Вержбалоўка. ЛАКАНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,1 км!. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Даўжыня 0,4 км. Найбольшая шырыня 0,34 км. Даўжыня берагавой лініі 1,24 км. Аб'ём вады 0,29 млн. м3. Пл. вадазбору 0,75 км2. У бас. р. Ушача, за 6 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, каля в. Матырына. Схілы катлавіны вышынёй 10—15 м (на У 6—8 м), на 3 невыразныя, парослыя хмызняком. Берагі сплавінныя, на Пн і У нізкія, пясчаныя. Пойма шырынёй 20—200 м, забалочаная, пад хмызня- ком. Дно выслана ілам і сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2—2,3 м. Злучана ручаём з воз. Матырына. ЛАКНЕЯ, рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці). Даўжыня 36 км. Пл. вадазбору 274 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Сунаі Капыльскага р-на, вусце за 3 км на Пд ад г. Слуцк. Асноўны прыток — р. Вужанка (справа). Цячэ ў межах Слуцкай раўніны. Даліна добра выражаная, слабазвілістая, пераважна трапецападобная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча каналізаванае, яго шырыня 4—7 м. ЛАКНІЦА, ручай у Гродзенскім р-не, правы прыток Бярвенкі (бас. Нёмана). Даўжыня 2,1 км. Пачынаецца з воз. Лакно, упадае ў Бярвенку за 1,5 км на Пд ад в. Лакно. На ўсім працягу каналізаваны.