навадруцк Возера Ласіца. Мосар вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжнім цячэнні. На рацэ зона адпачынку Аахва. ААХВІЦА, рака ў Бялыніцкім і Магілёўскім р-нах, правы прыток р. Лахва (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 75 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Ермалавічы Бялыніцкага р-на, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Савасцянавічы Магілёўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,5 км (выток — 0,6 км ніжэй моста каля паўднёвай ускраіны в. Ермалавічы). На рацэ каля в. Мікіцінічы Магілёўскага р-на плаціна і сажалка (пл. 12 га). ЛАШАНКА, рака ў Гродзенскім р-не, левы прыток Свіслачы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 143 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %0. Пачынаецца на ўсходніх схілах Гродзенскага ўзвышша каля в. Баранава, упадае ў Свіслач на У ад в. Сухая Даліна. У верхнім цячэнні называецца Л і к а ў к а. Асноўныя прытокі — Баярка, Баранава. ЛАШАНКА, меліярацыйны канал у Свіслацкім р-не, правы прыток р. Калонка (бас. Зах. Буга). Даўжыня 7,9 км. Пачынаецца каля в. Агароднікі, вусце паміж вёскамі Вялікія і Малыя Міхалкі. ЛАШАНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Уздзенскім р-не. Пл. 3,45 км2. Найбольшая глыбіня 4,5 м. Даўжыня 3 км. Найбольшая шырыня 1,8 км. Аб'ём вады 5,4 млн. м3. Пл. вадазбору 90 км2. На р. Аоша, за 12 км на ПдУ ад г. п. Узда, паміж вёскамі Аоша, Кры- Лашанскае вадасховішча. вялі, Баравыя, Сенажаткі. Створана ў 1967 для абваднення глебы і рыбагадоўлі. Катлавіна — частка забалочанай поймы Лошы. Берагі спадзістыя, дно роўнае, пераважна тарфянае, месцамі пясчанае. Ваганні ўзроўню на працягу года 1,5 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 12,9 млн. м3. Часткова зарастае. Месца адпачынку. ЛЕБЯДА, рака ў Шчучынскім і Мастоўскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Пл. вадазбору 791 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %„. Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, цячэ па Лідскай раўніне. Асноўныя прытокі: Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка. У верхнім цячэнні называецца Л я б ё д к а. Даліна трапецападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, болыпай часткай забалочаная; шырыня яе 500—700 м. Рэчышча звілістае. Яго шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). У пойме меліярацыйныя каналы. ЛЕБЯДЗЁЎКА, рака ў Горацкім р-не, правы прыток р. Быстрая (бас. Дняпра). ■ Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 67 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,5 %0. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Андзекалава, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Паляшчыцы. Цячэ па паўднёвых схілах Смаленскага ўзвышша. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае. ЛЕБЯДЗЁЎКА, возера ў Жлобінскім р-не. Пл. 0,2 км2. Даўжыня 1,58 км. Найбольшая шырыня 0,14 км. У бас. Дняпра, за 3 км на Пн ад г. Жлобін, каля в. Лебядзёўка. Упадае ручай з воз. Буйнякава. Старычнае, разгалінаванае на залівы. ЛЕБЯДЗІНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,09 км2. Даўжыня 0,37 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Дрыса, за 31 км на ПнУ ад Полацка, за 7 км на ПнУ ад в. Шчаперня, за 0,14 км на 3 ад воз. Страдань. Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод балота. На возеры 2 астравы пл. па 0,1 га. ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,5 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Дрыса, за 30 км на ПнУ ад Полацка, за 5 км на ПнУ ад в. Шчаперня. Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод балота, парослага кустамі. ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА, у Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Дрыса, за 36 км на ПнУ ад Полацка, за 3,2 км на Пд ад в. Рудня Дворышчанскага сельсавета Расонскага р-на. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй да 2 м, пад лесам. На Пд балота Лебядзіны Мох. ЛЕБЯДЗІНАЕ ВОЗЕРА, у Міёрскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,31 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,72 км. У бас. р. Волта, за 15 км на ПдУ ад г. Міёры, за 5,5 км на ПдУ ад в. Сухавежа, у гідралагічным заказніку Ельня на балоце Мох. Берагі тарфяністыя, забалочаныя. Злучана канавамі з азёрамі Белае і Вялікае. ЛЕБЯЖОДА, рака, гл. Ашмянка. ЛЕВАБЯРЭЖНЫ ПРЫДАМБАВЫ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток р. Тарасіца (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца з р. Брагінка (Ніжняя Брагінка) за 3,5 км на ПдУ ад в. Чыкалавічы, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Скароднае. ЛЕВАНОВА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,65 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 18 км. У бас. р. Абалянка, за 13 км на У ад г. Сянно, за 1 км на ПнЗ ад в. Адамава. Схілы катлавіны вышынёй 3—4 м, параслі хмызняком, на У — лесам, месцамі на Пд і Пн разараныя. Берагі пераважна нізкія, на Пн і Пд зліваюцца са схіламі. Рака Левая Лясная каля вёскі Воля Камянецкага раёна. ЛЁВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах (бас. Зах. Буга). Даўжыня 50 км. Пл. вадазбору 750 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %0. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мыльніск (Пружанскі р-н), вусце за 0,5 км на У ад в. Вугляны (Камянецкі р-н). Зліваючыся з р. Правая Лясная, утварае р. Лясная. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Асноўны прыток р. Вішня (справа). Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, параслі хмызняком. Даліна ракі шьірынёй 1,6—2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная; схілы спадзістыя, вышынёй 7— 9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Пойма нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 сутак. ЛЁВЫ ВАБІЧ, рака, гл. Чарнаводка. ЛЕЗВІНКА, возера ў Шумілінскім р-не. Пл. 0,21 км2. Найбольшая глыбіня 1,5 м. Даўжыня 0,59 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 1,85 км. Аб'ём вады 0,13 млн. м3. Пл. вадазбору 10,2 км2. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 16 км на Пд ад г. п. Шуміліна, на ПнЗ ад в. Івоніна. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м (на ПнЗ да 12 м), разараныя, на Пн пад лесам. Берагі нізкія, пераважна сплавінныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае па ўсёй плошчы. У возеры расце вадзяны арэх — рэдкі від флоры Беларусі, занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. Злучана ручаём з воз. Гародна, на ПнУ выцякае ручай у Зах. Дзвіну. ЛЁЛІКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, левы прыток Арэхаўскага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 8,1 км. Пачынаецца за 2 км на Пд, вусце за 4 км на ПнУ ад в. Лелікава. ЛЁНА, рака ў Чэрыкаўскім і Крычаўскім р-нах, левы прыток р. Яленка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,2 км. Пачынаецца на паўднёвай ускраіне в. Дарагая Крычаўскага р-на, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Халоблін Чэрыкаўскага р-на. Рэчышча каналізаванае на працягу 7 км (ад вытоку да в. Халоблін). ЛЕНАВЁЦ, возера ў Гарадоцкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,42 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1 км. У бас. р. Доваць, за 38 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 1,5 км на 3 ад в. Кавярзы, сярод десу. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, на Пд невыразныя, уздоўж заходняга берага озавыя грады. ЛЕНІНДАРСКІ КАНАЛ, рака, гл. Лук' янаўка. ЛЁНІНСКІ КАНАЛ, і м я Л е н і н a к а н а л, меліярацыйны канал у Шклоўскім р-не, левы прыток р. Ba614 (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км, Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Зацішша, упадае ў Вабіч за 1 км на ПдЗ ад в. Вабічы. ЛЕНЬ, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,07 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,3 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Дрысвята, за 26 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Рудзі. Вакол возера балота, на Пд забалочаны лес. ЛЕНЬ, меліярацыйны канал у Рэчыцкім і Калінкавіцкім р-нах, правы прыток канала Ізбынька (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Зашчоб'е, вусце за 4,5 км на ПдУ ад в. Муціжар. ЛЁПЕЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, Лепель, у Лепельскім р-не. Пл. 10,18 км2. Найбольшая глыбіня 33,7 м. Даўжыня 7,57 км. Найбольшая шырыня 2,03 км. Даўжыня берагавой лініі 39,6 км. Аб'ём вады 74,7 млн. м3. Пл. вадазбору 1280 км2. У бас. р. Ула (выцякае з возера), на паўночнай ускраіне г. Лепель. Катлавіна падзяляецца на 3 часткі, якія маюць мясцовыя назвы: паўночная — Кусцінскае возера (глыбіня 23 м), паўднёвая — Гарадское возера (19,5 м), усходняя — Белае возера (33,7 м). Схілы катлавіны на Пд і ПдУ і месцамі на 3 вышынёй да 25 м, з асыпкамі і апоўзнямі, месцамі задзернаваныя; астатнія вышынёй каля 10 м, пад пасевамі, на У пад лесам. Шмат заліваў і паўастравоў. Берагі нізкія, задзернаваныя, месцамі пад хмызняком, на Пд і ПдУ зліваюцца са схіламі, участкамі абразшныя. У 1958, калі на р. Ула была пабудавана Лепельская ГЭС, узровень возера падняты прыкладна на 4 м, што істотна змяніла яго гідралагічны рэжым і канфігурацыю берагавой лініі. Пад- водная частка катлавіны ўскладнена шматлікімі мелямі на месцы былых астравоў і ўпадзінамі. Дно да глыбіні 7—7,5 м выслана пяскамі, глыбей — сапрапелямі. Прыбярэжная расліннасць утварае паласу шырынёй ад 3 м да 300 м, зрэджаную каля абразійных берагоў. Упадаюць р. Эса (на Пд) і р. Зеха (на Пн). У возеры вельмі багаты жывёльны свет. Выкарыстоўваецца для адпачынку і ў аздараўленчых мэтах (на беразе дзіцячы санаторый). ЛЕПЯСОЎКА, рака ў Кобрынскім р-не, правы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 1,6 км на ПнУ ад в. Навасёлкі (Тэвельскі сельсавет), вусце каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Вялікія Лепясы. Рэчышча каналізаванае. ЛЕПЯСОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Кобрынскім р-не, правы прыток Луцэвіцкага канала (бас. Зах. Буга). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 1,4 км на ПдЗ ад в. Бяроза, вусце за 1 км на Пн ад в. Луцэвічы. ЛЕСАВА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,91 км2. Найбольшая глыбіня 4,9 м. Даўжыня 2,38 км. Найбольшая шырыня 0,81 км. Даўжыня берагавой лініі 7,26 км. Аб'ём вады 1,72 млн. м3. Пл. вадазбору 120 км2.