Бягомль Халопенічы Лепельскае возера. Орша Орша Чашнікі У бас. р. Нача, за 28 км на ПдЗ ад Полацка, каля в. Лесава. Схілы катлавіны вышынёй 10—20 м (на ПнУ 4— 5 м), разараныя, на ПдУ стромкія, параслі лесам. Берагі нізкія, пад хмызняком. Катлавіна складаецца з паўночнага плёса (дно плоскае, ёсць востраў пл. 0,06 км!) і паўднёвага. Дно да глыбіні 1 м выслана пяском і ілам, ніжэй — сапрапелем. Зарастае да глыбіні 2—2,6 м (найбольш паўночная частка). Упадаюць р. Быстрыца (злучае яго з воз. Нявіда), на Пн злучана пратокай з воз. Забеліна. ЛЕСАВАЯ РЭЧКА, рака ў Столінскім р-не, левы прыток р. Маства (бас. Прыпяці). Даўжыня 13 км, Пачынаецца за 6 км на ПнУ ад в. Вялікія Віктаравічы, вусце за 6 км на ПдУ ад в. Хотамель. Цячэ па лясістай забалочанай мясцовасці, рэчышча частко- ва каналізаванае. I АЁСКАВІЧЫ, возера ў Шумілінскім 11 р-не. Пл. 0,72 км2. Найбольшая глыбіня 30,7 м. Даўжыня 2,78 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 8,2 км. Аб'ём вады 4,83 млн. м3. Пл. вадазбору 6,2 км2. У бас. р. Сечна, за 5 км на Пд ад г. п. Шуміліна, каля в. Лескавічы. Схілы катлавіны вышынёй 20—22 м (на Пн і 3 14—15 м), параслі хмызняком, на Пн разараныя. У паўднёваўсходняй частцы 2 вузкія залівы. Берагі зліваюцца са схіламі, на 3 нізкія, забалочаныя. Найбольш глыбакаводная паўночная частка возера, у залівах глыбіня не больш за 5—6 м. Дно выслана ілам, уздоўж берагоў пясчанае. Празрыстасць вады вельмі нізкая (0,5 м), з глыбіні 14 м знікае кісларод. Зарастае слаба, шырыня паласы расліннасці 10—50 м. 3 Пд упадаюць ручаі з воз. Разван і возера без назвы, на ПнЗ злучана пратокай з воз. Круглік. ЛЕСНІКОЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Лідскім р-не, правы прыток Голдаўкі (бас. Нёмана). Даўжыня 5 км. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Леснікі, упадае ў Голдаўку за 1 км на У ад в. Вялікае Сяло. ЛЁСНІЦА, рака ў Гродзенскім р-не, правы прыток Гожкі (бас. Нёмана). Даўжыня 12 км. Пл. вадазбору 32 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Вярхполле, упадае ў Гожку на ўскраіне в. Гожа. Ад вытоку на працягу 4 км каналізаваная. ЛЁТНЯЕ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,38 км. Найбольшая шырыня 0,13 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Обаль, за 39 км на ПнУ ад Полацка, за 7,5 км на Пд ад в. Труды. Схілы катлавіны вышынёй 7 м, пад лесам і хмызняком. Упадае ручай з воз. Гльібокае, выцякае ручай у воз. Красамай. ЛЕШАВА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,28 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,75 км. У бас. р. Тураўлянка, за 17 км на У ад г. п. Ушачы, за 600 м на ПнЗ ад в. Загор’е, на забалочанай пойме Чарсцвяцкага возера, з якім на Пн, У і Пд мае агульны схіл вышынёй да 15 м. У разводдзе азёры праз пойму злучаюцца. ЛЕШВА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,02 км2. Даўжыня 0,29 км. Найбольшая шырыня 0,1 км. Даўжыня берагавой лініі 0,52 км. У бас. р. Ушача, за 7 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, за 1,5 км на ПнЗ ад в. Банькава, за 200 м на У ад воз. Матырына, сярод лесу. На 3 аддзелена ад воз. Матырынаўзгоркамі вышынёй 5 м. 3 Пд і часткова ўздоўж берага забалочаны лес. ЛЁШКАЎСКІ КАНАЛ, М а г і с т- Лепельскае возера. ральны канал, меліярацыйны канал у Бярозаўскім р-не, левы прыток р. Жыгулянка (бас. Прыпяці). Даўжыня 9 км, Пачынаецца за 4 км на У ад п. Бронная Гара, вусце за 2 км ад в. Старыя Пескі. ЛЁШНА, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,3 км2. Найбольшая глыбіня 11,8 м. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 2 км. У бас. р. Тураўлянка, за 28 км на У ад г. п. Ушачы, на 3 ад в. Любжына. Схілы катлавіны вышынёй 3 м (на ПнЗ, 3 і ПдЗ да 18 м), пад лесам, на У і Пн пад хмызняком. Злучана пратокай з воз. Жэнна. ЛЁШНА, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,16 км_. Даўжыня 0,7 км. Найбольшая шырыня 0,32 км. Даўжыня берагавой лініі 1,77 км. У бас. р. Палата, за 40 км на ПнУ ад Полацка, за 1,5 км на ПдЗ ад чыг. ст. Алёшча. Схілы катлавіны вышынёй да 10 м, параслі лесам. Берагі месцамі забалочаныя, пад хмызняком. Востраў пл. 0,8 га. На ПдУ выцякае р. Лешніца. ЛЁШНА, возера ў Бешанковіцкім р-не. Пл. 0,1 км2. Найбольшая глыбіня 3,8 м. Даўжыня 0,68 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 1,6 км. У бас. р. Ула, за 20 км на ПнЗ ад г. п. Бешанковічы, каля в. Бортнікі 1-я. Схілы катлавіны вышынёй да 7 м, параслі лесам. Берагі зліваюцца са схіламі. На ПдУ упадае ручай з воз. Плацішна, на Пн выцякае ручай у воз. Калодна. ЛЁЦІНА, возера, гл. Сосна. ЛЁШНЕНСКАЕ ВАДАСХОВІШЧА, у Мазырскім р-не. Пл. 0,64 км2. Найбольшая глыбіня 5,5 м. Даўжыня 2,1 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Аб'ём вады 1,8 млн. м3. Пл. вадазбору 52 км2. У пойме рэк Руднянка і Лешня, за 28 км на 3 ад Мазыра, каля в. Лешня. Створана ў 1978 для арашэння, рыбагадоўлі і рэкрэацыі. Ваганні ўзроўню на працягу года 4,2 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 6,3 млн. м3. ЛЁШНЯ, рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах, левы прыток р. Свольна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 40 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %0. Пачынаецца за 1,4 км на ПдУ ад в. Роўнае Поле Расонскага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Лешня Верхнядзвінскага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці. ЛЁШНЯ, А л е ш к і, рака ў Шклоўскім р-не, правы прыток р. Басі (бас. Дняпра). Даўжыня 8,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Новае Займішча, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Новае Вільянава. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,9 км (ад вытоку да ўсходняй ускраіны в. Старое Займішча). ЛЕШНЯ, меліярацыйны канал у Камянецкім і Брэсцкім р-нах, левы прыток р. Лясная (бас. Зах. Буга). Даўжыня 5,8 км. Пачынаецца за 1 км на Пн ад в. Лешня (Камянецкі р-н), вусце за 1,5 км на ПнЗ ад в. Холмічы (Брэсцкі р-н). ЛЁШЧА, рака ў Шклоўскім і Аршанскім р-нах, левы прыток р. Днепр. Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 191 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %0. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Акунёўка Шклоўскага р-на, вусце ў межах в. Зорная Аршанскага р-на. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км, Схілы парэзаны ярамі. Пойма двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да в. Лешча Шклоўскага р-на), ніжэй звілістае; шырыня яго ў ніжнім цячэнні 5— 6 м. Берагі ў верхнім і сярэднім цячэнні ўмерана стромкія і стромкія, у ніжнім — абрывістыя. ЛЕШЧАНКА, рака ў Навагрудскім р-не, левы прыток Плісы (бас. Нёмана). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 25 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,8 %о. Пачынаецца ,каля в. Гердаўка, упадае ў Плісу на ўскраіне в. Зенявічы. Рэчышча каналізаванае ад вытоку да в. Трасцянка (2,8 км) і ад в. Біцавічы ўніз па цячэнні на працягу 0,8 км. ЛЁШЧЫНКА, Л е ш ы н к а, рака ў Чэрвеньскім р-не, левы прыток р. Уса (бас. Дняпра). Даўжыня 8,4 км. Пачынаецца за 2,5 км на ПнУ ад в. Кадзішча, вусце за 1 км на Пд ад в. Анаполле. Рэчышча каналізаванае на працягу 3,5 км (ад вытоку да в. Кораб). ЛЁТЦЫ, возера ў Віцебскім р-не. Пл. 0,31 км2. Найбольшая глыбіня 37 м. Даўжыня 1,28 км. Найбольшая шырыня 0,35 км. Даўжыня берагавой лініі 3,01 км. Аб'ём вады 0,84 млн. м3. ГІл. вадазбору 28,9 км2, У бас. р. Шэвінка, за 14 км на 3 ад Віцебска, каля в. Вялікія Лётцы. Схілы катлавіны вышынёй 25—30 м, параслі хмызняком, паўночна-заходні схіл у ніжняй частцы разараны. Бера- ЛЕТЦЫ Возера Лешна (Бешанковіцкі раён). ЛІБЕНЬ II гі зліваюцца са схіламі. Мелкаводдзе да 2 м выслана пяском, глыбей пашыраны іл. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5— 20 м да глыбіні 1 м. Падводная расліннасць пашырана да глыбіні 2,4 м. Праз возера цячэ р. Вужніца. Уваходзіць у зону адпачынку АстроўнаЛётцы. ЛІБЕНЬ, возера ў Столінскім р-не. Пл. 0,13 км2. У бас. р. Прыпяць, за 7 км на ПдУ ад г. Столін, за 1,5 км на Пн ад в. Узляжжа. Уяўляе сабой азёрападобнае расшырэнне ручая паміж рэкамі Льва і Лесавая Рэчка. Возера Лётцы. Возера Лінка. Возера Ліпна (Сенненскі раён). ЛІБЯРПОЛЬ, вадасховішча ў Пружанскім р-не. Пл. 0,29 км2. Найбольшая глыбіня 2,4 м. Даўжыня 3,1 км. Найбольшая шырыня 2,2 км. Аб'ём вады 4,15 млн. м3. На каналізаваным участку р. Цемра, за 28 км на ПнУ ад г. Пружаны, за 0,5 км на 3 ад х. Лібярполь. Створана ў 1974 для арашэння зямель і рыбагадоўлі. ЛІВАНКА, Л і в я н к а, рака ў Дзяржынскім і Стаўбцоўскім р-нах, левы прыток Волкі (бас. Нёмана). Даўжыня 11 км. Пл. вадазбору 58 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %о. Пачынаецца ў лесе на У ад в. Ліўе, упадае ў Волку на ПнУ ад в. Наваселле. На працягу 7,1 км каналізаваная (за 1,2 км на ПдЗ ад в. Ліўе да вусця). ЛІДЗЁЯ, Ліда, Лідзейка, рака у Лідскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 167 км’. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %0. Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на У ад в. Даржы, Асноўны прыток — р. Нарва. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км2) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км); яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя. ЛІДНІЦА, Л ы д н і ц а, рака ў Глыбоцкім р-не, правы прыток р. Чысцянка (бас. Зах. Дзвіны). Паводле некаторых даведнікаў лічыцца верхнім цячэннем Чысцянкі. Даўжыня 13 км. Пачынаецца за 2,2 км на ПдЗ ад в. Слабада, вусце за 6 км на У ад в. Быкаў- шчына. Рэчышча ад вытоку на працягу 9,5 км каналізаванае. Сярэдняе і ніжняе цячэнне ракі ў лясістай, месцамі забалочанай мясцовасці. ЛІКОЎКА, назва р. Лашанка ў верхнім цячэнні. ЛІМНА, рака ў Аршанскім і Горацкім р-нах, правы прыток р. Бася (бас. Дняпра). Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 62 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6 %0. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ўскраіны в. Казловічы 2-я Аршанскага р-на, вусце за 1 км на Пд ад в, Бася Горацкага р-на. Рэчышча каналізаванае. - ЛІМНІЧАНКА, Лямнічанка, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток