р. Вабіч (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Рафалава, вусце за 2 км на 3 ад в. Лямніца. Рэчышча каналізаванае на працягу 1,2 км ад вытоку і на працягу 1,7 км каля в. Рафалава. ЛІНЕЦ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,47 км. Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 1,2 км. У бас. р. Тураўлянка, за 19 км на У ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПнУ ад в. Загор'е, сярод балота. Берагі сплавінныя. Зарастае. ЛІНЕЦ, возера ў Полацкім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,32 км. Найбольшая шырыня 0,2 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км. У бас. р. Дрыса, за 32 км на ПнУ ад Подацка, за 5 км на ПдУ ад в. Марыніца Расонскага р-на. Схілы катлавіны не выражаны. Размешчана сярод забалочанага лесу, на 3 — балота. Выцякае ручай у р. Марынец. ЛІНЗАЎ РОЎ, Л і н з і н р о ў, рака ў Карэліцкім р-не, левы прыток Цятранкі (бас. Нёмана). Даўжыня 8 км, Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Некрашэвічы, упадае ў Цятранку за 2 км на ПнУ ад в. Крышылоўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў на ўчастках торфараспрацовак. ЛІНІНКА, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,03 км2. Даўжыня 0,2 км. Найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,7 км. У бас. р. Дрысвята, за 22 км на У ад г. Браслаў, за 1,2 км на ПнУ ад в. Карасіна. Схілы катлавіны вышынёй 5— 7 м, разараныя, з заходняга боку лес. Пойма забалочаная, шырынёй 50— 150 м. Выцякае ручай у воз. Рычы. ЛІНКА, Л і н а, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,16 км2. Даўжыня 0,6 км. Найбольшая шырыня 0,4 км. Даўжыня берагавой лініі 1,58 км. У бас. р. Зах. Дзвіна, за 26 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, на Пн ад в. Краснае. Схілы катлавіны вышынёй да 8 м, пераважна разараныя, на У да 3 м, пад хмызняком. ЛІННЕ, возера ва Ушацкім р-не. Пл. 0,08 км2. Даўжыня 0,48 км. Найбольшая шырыня 0,26 км. Даўжыня берагавой лініі 1,15 км. У бас. р. Ушача, за 9 км на ПнЗ ад г. п. Ушачы, за 1 км на ПнУ ад в. Матырына, за 1 км на Пн ад воз. Матырына. Акружана забалочаным лугам, парослым хмызняком. ЛІНОК, возера ў Браслаўскім р-не. Пл. 0,04 км2. Даўжыня 0,35 км. Каналізаваны ўчастак ракі Ліпа ў Буда-Кашалёўскім раёне. Найбольшая шырыня 0,14 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км. У бас. р. Друйка, за 16 км на ПнУ ад Браслава, за 1,25 км на ПнУ ад в. Сутуроўшына, за 0,6 км на ПдЗ ад воз. Опліса. Схілы катлавіны спадзістыя, вышынёй 5—7 м, разараныя. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 50—150 м. Сцёк у ручай Плесавіца. ЛІПА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 577 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %0. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Вуглы Рагачоўскага р-на, упадае ў р. Сож на ПдУ ад в. Андрэеўка. Найбольшыя прытокі — р. Гліна і Прудоўка (злева). Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе да 1 км у вярхоўі і да 3,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні. Схілы на вялікім працягу адкрытыя, вышынёй 6—10 м. Пойма ў вярхоўі перарывістая, вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні двухбаковая, шырынёй ад 0,5 км да 3 км. Рэчышча на працягу 36 км каналізаванае: выток — мост у в. Любавін (8,5 км), 1 км на Пн ад в. Кастрышча — 1 км на ПдУ ад в. Дубовіца (27,5 км). На астатнім працягу звілістае, шырынёй 8—10 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў. ЛШАЛАЦКАЕ ВОЗЕРА, у Браслаўскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,35 км. Найбольшая шырыня 0,25 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. Аб'ём вады 0,3 млн. м3. У бас. р. Маруга, за 40 км на ПдЗ ад г. Браслаў, каля в. Ліпалаты. Схілы катлавіны спадзістыя, пераважна разараныя. Дно'выслана ілам. Уздоўж берагоў слаба зарастае аерам. На У выцякае ручай у р. Маруга. ЛІПАЎКА, рака ў Бялыніцкім р-не, левы прыток р. Малыш (бас. Дняпра). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 111 км’. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 Пачынаецца на ўсходняй ускраіне ўрочышча Балота Мохавае, за 4 км на ПнЗ ад в. Барсукі, вусце за 2 км на ПнУ ад в. Падзевічы. У вярхоўі цячэ пераважна сярод забалочанага лесу. Каля в. Заполле ў сутоках з ручаём Малуша плаціна і сажалка (пл. 12,7 га). ЛІПАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Калінкавіцкім р-не, левы прыток Светлагорскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 11,5км. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Ліпаў, упадае ў Светлагорскі канал за 2,6 км на У ад в. Гогалеў. ЛІПАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Шаркоўшчынскім р-не, правы прыток Нізінскага канала (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 5,9 км. Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Мікалаева, вусце за 0,5 км на ПнЗ ад в. Запруддзе. ЛІПЕНКА, рака ў Ашмянскім р-не, левы прыток Галянкі (бас. Віліі). Даўжыня 5 км. Пачынаецца каля в. Гінеўцы, упадае ў Галянку на У ад в. Сніпаўшчына. На ўсім працягу каналізаваная. ЛШІЧЫНСКІ КАНАЛ, у Івацэвіцкім р-не, правы прыток Косаўскага канала (бас. Нёмана). Даўжыня 6 км. Пачынаецца ў лясным урочышчы Ліпічы, за 7 км на Пд ад в. Магіліца, упадае ў Косаўскі канал за 4 км на ПнУ ад в. Гічыцы. ЛІПНА, возера ў Сенненскім р-не. Пл. 1,18 км2. Найбольшая глыбіня 5,8 м. Даўжыня 3,88 км. Найбольшая шырыня 0,5 км. Даўжыня берагавой лініі 8,95 км. Аб'ём вады 3,78 млн. м3. Пл. вадазбору 40 км2. У бас. р. Чарнагосніца, за 17 км на ПнУ ад г. Сянно, каля в. Ходцы. Паўночна-ўсходнія схілы катлавіны вышынёй 20—35 м (паўднёва-заходнія 10—20 м), тэрасаваныя, парэзаныя ярамі глыбінёй 4—6 м, параслі густым хмызняком. Берагі зліваюцца са схіламі, у канцавых частках возера вышыня іх да 0,2 м, пад хмызняком. Мелкаводдзе вузкае, пясчанае. 4 астравы агульнай пл. 2,9 га, у паўночнай частцы возера мелі. Уздоўж берагоў паласа надводнай расліннасці шырынёй 5—30 м да глыбіні 1,5— 2,5 м. На ПнЗ выцякае ручай у воз. Ходцы, на схілах адзначаны крыніцы. ЛІПНА, возера на мяжы Ушацкага і Лепельскага р-наў. Пл. 1,14 км2. Найбольшая глыбіня 19,7 м. Даўжыня 2,9 км. Найбольшая шырыня 0,6 км. Даўжыня берагавой лініі 8,3 км. Аб'ём вады 7,28 млн. м’. Пл. вадазбору 147 км2. У бас. р. Тураўлянка, за 26 км на У ад г. п. Ушачы, каля в. Заводзіна. Возера Ліпна (Ушацкі раён). Возера Ліпна (Ушацкі раён). Уваходзіць ва Ушацкую групу азёр. Схілы катлавіны вышынёй 15—18 м, параслі лесам і хмызняком, на Пд і ПнЗ да возера прымыкаюць балотныя масівы. Берагі пераважна зліваюцца са схіламі, на Пд 1 ПнЗ забалочаныя. Дно возера мае некалькі ўпадзін (па адной восі) глыбінёй 10—15 м. Востраў пл. 0,3 га. Мелкаводдзе пясчанае, астатняя частка ложа выслана ілам. Зарастае слаба, шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 5 м, месцамі ў залівах да 30 м. Возера на Пд злучана пратокай з воз. Цеменіца, на ПнЗ сцёк па канале ў воз. Атолава. ЛІПНІКАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Светлагорскім р-не, правы прыток р. Рудзянка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца з р. Іпа за 2,5 км на Пд ад в. Селішчы Казлоўскага сельсавета, вусце за 2,7 км на ПнУ ад в. Ліпнікі. ЛІПНІКІ, меліярацыйны канал у Пінскім р-не, левы прыток р. Вісліца (бас. Прыпяці). Даўжыня 17 км. Пачынаецца за 5,7 км на Пн ад в. Ліпнікі, вусце за 0,5 км на У ад в. Забараўцы. Прытокі — каналы Гарошкаўскі і Плоскі (злева), Рудня (справа). ЛІПНІЦКІ КАНАЛ, гл. Гарошкаўскі канал. ЛІПНЯНКА, рака ў Ляхавіцкім р-не, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 20,5 км. Пл. вадазбору 118 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %о. Пачынаецца каля в. Бенькаўцы, упадае ў Шчару на У ад в. Залужжа. На ўсім працягу каналізаваная. ЛІСА рака ў Глускім р-не, левы прыток р. Пціч (бас. Прыпяці). Даўжыня 23,8 км. Пл, вадазбору 214 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 07 %о- Пачынаецца каля в. Фартуны Бабруйскага р-на, вусце за 1,5 км на ПдЗ ад в. Засценак Усцярхі. Асноўны прыток — р. Чаромуха (злева). Рэчышча каналізаванае. ЛІСІЦКАЕ ВОЗЕРА, Л і с і ц а, у Пастаўскім р-не. Пл. 0,85 км2. Найбольшая глыбіня 5,1 м. Даўжыня 1,65 км. Найбольшая шырыня 0,75 км. Даўжыня берагавой лініі 4,67 км. Аб’ём вады 2,28 млн. м3. Пл. вадазбору 6,25 км2. У бас. р. Аучайка, за 18 км на У ад г. Паставы, каля в. Лучай. Схілы катлавіны вышынёй 8—10 м, разараныя. Дно мае плаўны нахіл да цэнтра, мелкаводдзе пясчанае, глыбей выслана ілам. Зарастае каля 20 % пл. возера да глыбіні 1,5 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 85 м, месцамі адсутнічае. На 3 выцякае ручай у воз. Лучай. ЛІСІЧАНСКАЕ, возера ў Верхнядзвінскім р-не. Пл. 0,06 км2. Даўжыня 0,3 км. Найбольшая шырыня 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі 0,9 км. У бас. р. Сар'янка, за 28 км на ПнЗ ад г. Верхнядзвінск, за 2,2 км на ПнЗ ад в. Мотужы. Сх’іды вышынёй 5—7 м, пад лесам. Вакол возера забалочаная пойма шырынёй 25—75 м. Выцякае ручай у р. Тоўша. ЛІСНА, возера на мяжы Верхнядзвінскага і Расонскага р-наў. Пл. 15,71 км2. Найбольшая глыбіня 6,1 м. Даўжыня 7,8 км. Найбольшая шырыня 3,1 км. Даўжыня берагавой лініі 25,3 км. Аб ём вады 40,3 млн. м3. Пл. вадазбору 943 км2. У бас. р. Свольна (цячэ праз возера), за 42 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск, каля в. Лісна. Схілы катлавіны вышынёй 15—20 м |на ПдЗ да 30 м), параслі лесам, на У і Пн невыразныя. Берагі вышынёй да 0,3 м (на У да 0,5 м), пад хмызняком. На У і Пн забалочаная пойма, парослая рэдкім хваёвым лесам. Дно плоскае, у паўночнай частцы пераважаюць глыбіні 3—4 м, у паўднёвай — да 6 м. 2 астравы агульнай пл. 0,74 км2. Ложа выслана сапрапелямі, уздоўж берагоў і вакол астравоў — апясчаненымі адкладамі. Водная маса ў летні час перамешваецца і праграецца да дна. Інтэнсіўна зарастае да глыбіні 2,6 м. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці да 200 м, уздоўж Рака Ловаць каля вёскі Мяжа Гарадоцкага раёна. усходняга берага да 400 м. Возера багатае рыбай. Адзначана гнездаванне звычайнага гогаля — ахоўнай птушкі, занесенай у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь. У возера ўпадаюць канал Дзегцяроўка і 7 ручаёў, у т. л. з азёр Малы Тучок і без назвы. ЛІСТАПАДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Салігорскім р-не, правы прыток Салігорскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 6,5 км. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Вялікія Лістападавічы, вусце за 1,5 км на 3 ад в. Крушнікі. ЛІСЦЯНКА, меліярацыйны канал у Любанскім р-не, правы прыток р. Арэса (бас. Прыпяці). Даўжыня 7,3 км. Пачынаецца з Асавецкага канала за 3 км на ПнЗ ад в. Камуна, вусце за 1,5 км на Пд ад в. Верагошч.