• Газеты, часопісы і г.д.
  • Блакітная кніга Беларусі

    Блакітная кніга Беларусі


    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 415с.
    Мінск 1994
    269.48 МБ

     

    Аўтаматычна згенераваная тэкставая версія, можа быць з памылкамі і не поўная.
    МІХАНАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Брагінскім р-не, правы прыток Шчэлбінскага канала (бас. Дняпра). Даўжыня 10,7 км. Пачынаецца з Вялікага канала за 1,5 км на ПнУ ад в. Вялікі Лес, упадае ў канал за 1,3 км на ПдУ ад в. Міхнаўка. МІХЁДАВА-ГРАБАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток р. Бобрык 2-і (бас. Прыпяці). Даўжыня 25 км. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Грабаў, вусце каля в. Аголіцкая Рудня. МІХЕДАВІЦКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Петрыкаўскім р-не, левы прыток Міхедава-Грабаўскага канала (бас. Прыпяці). Даўжыня 9,3 км. Пачынаецца з Міхедава-Грабаўскага канала за 3,8 км на 3, упадае ў Міхедава-Грабаўскі канал за 4 км на Пд ад в. Міхедавічы.
    МІХЕДАВІЧЫ, вадасховішча ў Петрыкаўскім р-не.
    Возера Мнюта.
    Пл. 0,52 км2.
    Найбольшая глыбіня 4,2 м.
    Даўжыня 1,2 км.
    Найбольшая шырыня 0,78 км.
    Аб'ём вады 1,77 млн. м3.
    Наліўное. Створана ў 1980 за 20 км на ПнЗ ад г. Петрыкаў, каля в. Міхедавічы для арашэння зямель, рыбагадоўлі. Напаўняецца вадой з Міхедава-Грабаўскага канала (бас. Прыпяці) у час веснавога разводдзя. Берагі спадзістыя, да іх прымыкаюць сенажаці і паша, на паўднёвым беразе лясныя насаджэнні і хмызнякі.
    МІША, рака, гл. Мышанка. МІЯНКА, рака, гл. Мінянка. МЛІНАЎКА, рака ў Слонімскім р-не, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 9 км. Пачынаецца каля в. Літва, упадае ў Шчару за 0,9 км на Пд ад в. Вялікія Шылавічы. Каналізаваная, прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
    МЛІНАЎКА, рака, гл. Шэя.
    МЛЫНКА, канал Млынка, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Сіняя (бас. Дняпра).
    Даўжыня 16,5 км.
    Пл. вадазбору 144 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %«.
    Пачынаецца за 2 км на ПнЗ ад в, Ражнетава, вусце за 1 км на ПнУ ад г. Асіповічы. Рэчышча каналізаванае. МЛЫНОК, рака ў Ельскім і Нараўлянскім р-нах, правы прыток р. Мытва (бас. Прыпяці). Даўжыня 19,6 км. Пачынаецца каля в. Чырвоны Пільшчык, цячэ праз г. Ельск (на ПдУ ад яго — сажалка пл. 32 га), вусце каля в. Лінаў Нараўлянскага р-на. МЛЫНОК, рака ў Драгічынскім і Кобрынскім р-нах, правы прыток р. Прысёла (бас. Зах. Буга). Даўжыня 15 км. Пачынаецца за 3 км на У ад г. п. Антопаль Драгічынскага р-на, вусце за 0,5 км на ПдЗ ад в. Падзяменне Кобрынскага р-на. Рэчышча каналізаванае. Раней рака пачыналася з балота Мыслін на У ад в. Грушава і ўпадала ў канал Мухавец. 3 правядзеннем меліярацыі рэчышча ў нізоўі адведзена ў р. Прысёла, а ў вярхоўі падоўжана да дарогі Антопаль — Заніўе. У сярэднім цячэнні да в. Грушава называецца канал П р ы с ёл а, ніжэй — Скідны канал.
    МНЮТА, рака ў Глыбоцкім і Шаркоўшчынскім р-нах, правы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны).
    Даўжыня 41 км.
    Пл. вадазбору 873 км’.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,6 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %о.
    Выцякае з воз. Пліса каля в. Пліса Глыбоцкага р-на, цячэ ў межах Свянцянскіх град і паўднёва-заходняй часткі Полацкай нізіны праз азёры Мнюта і Вялец, вусце за 0,5 км на У ад в. Балбекі Шаркоўшчынскага р-на. Прыток — р. Лучайка. Даліна скрынкападобная, шырынёй 200— 400 м. Пойма перарывістая, вузкая,
    Рака Можа ў Крупскім раёне.
    месцамі чаргуецца па берагах. Шырыня рэчышча 15—30 м.
    МНЮТА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,96 км2.
    Найбольшая глыбіня 14,1 м.
    Даўжыня 1,31 км.
    Найбольшая шырыня 1,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,7 км. Аб'ём вады 4,9 млн. м3.
    Пл. вадазбору 601 км2.
    У бас. р. Мнюта (цячэ праз возера), за 20 км на ПнУ ад г. Глыбокае, каля в. Вялец. Схілы катлавіны вышынёй 7—20 м, параслі лесам і хмызняком, на У і ПдУ 3—5 м, пад лугам ці разараныя. Берагі нізкія, пясчаныя. Зона мелкаводдзя шырынёй 20—40 м, на Пн да 90—120 м. Дно ілістае. Востраў пл. 0,3 га. Шырыня паласы надводнай расліннасці 10— 30 м, на 3 і Пн 50—100 м. МОЖА, рака ў Крупскім і Круглянскім р-нах, левы прыток р. Бобр (бас. Дняпра).
    Даўжыня 77 км.
    Пл. вадазбору 530 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,4 м3/с.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %о.
    Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Шынкі Крупскага р-на, частка сярэдняга цячэння ў Круглянскім р-не, вусце за 2 км на ПнЎ ад в. Прудок Крупскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны, у сярэднім цячэнні (часткова) і ў нізоўі — праз лясныя масівы. Асноўныя прытокі: Бярозка, Казлянка, Мясрэда. Даліна трапецападобная, шырынёй 600—800 м, у ніжнім цячэнні невыразная. Схілы спадзістыя, радзей стромкія, слаба парэзаныя далінамі прытокаў і каналаў (вышыня 3—10 м). Пойма двухбаковая, часам чаргуецца' па берагах, шырынёй 200—400 м; найбольшая (600 м) каля в. Новая Слабада. Рэчышча ўмерана звілістае, на некаторых участках выпрастана; шырыня ракі ў межань ў вярхоўі 6—8 м, у сярэднім цячэнні 15—30 м, у ніжнім 10—20 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй ад 1— 2 м да 5—6 м.
    МОЖНЕВА, возера ў Гродзенскім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,75 км.
    Найбольшая шырыня 0,45 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,88 км.
    У бас. р. Бярвенка, за 30 км на У ад Гродна, за 3 км на ПнУ ад в. Лакно. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м (на Пд і Пн да 3 м), пераважна спадзістыя, параслі лесам. Берагі нізкія. Пойма шырынёй 10—50 м, увільготнена, пад лесам. Выцякае ручай у воз. Лакно.
    МОЖНІЦА, рака ў Барысаўскім р-не, правы прыток р. Недалька (бас. Дняпра).
    Даўжыня 13 км.
    Пл. вадазбору 25 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,4 %о.
    Пачынаецца за 1 км на 3 ад в. Собалеўка, вусце за 2 км на Пн ад в. Броды. Рэчышча каналізаванае на працягу 0,9 км (уніз па цячэнні ад пункта на 1,5 км ніжэй моста на аўтадарозе Бягомль — Барысаў).
    МОЙСТРА, возера ў Петрыкаўскім р-не.
    Пл. 0,24 км2.
    Даўжыня 2,13 км.
    Найбольшая шырыня 0,15 км.
    Даўжыня берагавой лініі 4,47 км.
    На пойме р. Прыпяць, за 6 км на У ад г. Петрыкаў, за 1 км на ПдУ ад в. Бяланавічы. Старычнае. Схілы катлавіны вышынёй да 4 м, пад хмызняком. Берагі высокія, месцамі абразійныя. Злучана ручаём з Прыпяццю. МОКРАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Быхаўскім р-не, левы прыток р. Макранка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,1 км. Пачынаецца за 1 км
    на ПнУ ад в. Сланеўшчына, упадае ў Макранку на паўднёвай ускраіне в. Мокрае.
    МОЛАДАЎСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Іванаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 18,5 км. Пачынаецца за 1 км на У ад в. Кротава, вусце за 3,5 км на Пн ад в. Моладава.
    МОЛЕНА, возера ў Глыбоцкім р-не.
    Пл. 0,17 км2.
    Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
    Пл. вадазбору 10,5 км2.
    У бас. р. Шоша, за 36 км на У ад г. Глыбокае, каля в. Івесь. Схілы катлавіны вышынёй да 2 м, разараныя, на 3 вышынёй да 7 м, пад хмызняком. Берагі высокія, на У зліваюцца са схіламі. Выцякае ручай у воз. Івесь.
    МОЛІНКА, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра).
    Даўжыня 15 км.
    Пл. вадазбору 74 км2.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %0.
    Пачынаецца за 1,5 км на ПнУ ад в. Томіна, вусце на паўночнай ускраіне п. Чырвоны Бераг. Прымае аднайменны прыток (злева). Рэчышча ўверх ад вусця каналізаванае на працягу 4,3 км. У нізоўі рака цячэ па тэрыторыі Чачэрскага паляўнічага заказніка.
    МОЛІНКА, рака ў Чачэрскім р-не, левы прыток р. Молінка (бас. Дняпра). Даўжыня 6,8 км. Пачынаецца за 2,2 км на Пд, вусце за 3 км на Пн ад в. Куклічы. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, акрамя ўчастка 1,8 км у ніжнім цячэнні.
    МОЛЬЧАНСКІ КАНАЛ, рака, гл. Чырка.
    МОРАЙ, рака ў Докшыцкім р-не, левы прыток р. Поня (бас. Дняпра). Даўжыня 7,1 км. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Паўночнае Гняздзілава, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Буй. Рэчышча каналізаванае.
    МОРАТНА, возера ў Гарадоцкім р-не.
    Пл. 0,1 км2.
    Даўжыня 0,45 км.
    Найбольшая шырыня 0,28 км.
    Даўжыня берагавой лініі 1,23 км.
    Пл. вадазбору 3 км2.
    У бас. р. Аўсянка, за 20 км на ПнУ ад г. Гарадок, за 2 км на ПнУ ад п. Смалоўка. Схілы катлавіны вышынёй да 5 м, пад лесам. Выцякае ручай у р. Аўсянка.
    МОРАЧ, рака ў Мінскай вобласці, правы прыток р. Случ (бас. Прыпяці).
    Даўжыня 150 км.
    Пл. вадазбору 2030 км2.
    Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,7 м3/с.
    Агульнае падзенне ракі 74 м.
    Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %о.
    Пачынаецца каля в. Вошкаты Капыльскага р-на на Капыльскай градзе на вышыні 210 м над узроўнем мора, цячэ ў Слуцкім, Клецкім і Салігорскім р-нах па паўднёва-заходняй частцы Цэнтральнабярэзінскай раўніны і паўночнай частцы нізіны Прыпяцкае Палессе. Упадае ў Случ за 1 км на ПнЗ ад в. Морач Салігорскага
    Рака Морач у ніжнім цячэнні.
    МОРЗІНА	£
    р-на. Асноўныя прытокі: Удава, Мажа (справа), Волка, Вызенка (злева). Даліна на вялікім працягу невыразная, месцамі трапецападобная, шырынёй 400—800 м. У месцах, дзе даліна выразная, пойма двухбаковая, чаргуецца па берагах (шырыня 100— 200 м). У верхнім цячэнні рака называецца К о п а н к а. Рэчышча амаль на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня яго да в. Морач (Капыльскі р-н) 2—4 м, ніжэй 20—25 м, каля Чырвонаслабодскага вадасховішча (плаціна за 50 км ад вусця ракі) 40— 50 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м, найбольшая 2,9 м (1932). Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Веснавы ледаход 5 сут.
    МОРЗІНА, возера ў Полацкім р-не.
    Пл. 0,05 км2.
    Дыўжыня 0,29 км.
    Найбольшая шырыня 0,22 км. Даўжыня берагавой лініі 0,8 км.
    У бас. р. Полюшка, за 13 км на ПнЗ ад Полацка, каля в, Гваздова. Схілы катлавіны вышынёй да 3 м, на 3 пад лесам.
    МОРМАЛЬСКІ КАНАЛ, меліярацыйны канал у Жлобінскім р-не, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 15,6 км. Пачынаецца за 1,5 км на 3 ад в. Новая Карма, упадае ў Бярэзіну за 1 км на ПдУ ад в. Васілевічы.
    МОРЫНСКІ КАНАЛ, меліярацыйны
    Мотальскае возера.
    канал у Салігорскім р-не, левы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 22 км. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Салагошч, вусце за 4 км на ПдУ ад в. Капцэвічы. Прыток — Крывічынскі канал (злева).
    МОТАЛЬСКАЕ ВОЗЕРА, у Іванаўскім р-не.
    Пл. 1 км2.
    Найбольшая глыбіня 2 м.
    Даўжыня 1,8 км.
    Найбольшая шырыня 0,8 км.
    Аб'ём вады 1,18 млн. м3.
    Пл. вадазбору 3588 км2.
    У бас. р. Ясельда (цячэ праз возера), за 20 км на Пн ад г. Іванава, каля в. Моталь. Схілы катлавіны вышынёй да 6 м, часткова разараныя. Берагі нізкія. Дно плоскае, сапрапелістае. Зарастае больш за 50 % плошчы возера.
    МОТВА, рака, гл. Мытва.
    МОЎЧАДЗЬ, Моўчадка, рака ў Баранавіцкім і Дзятлаўскім р-нах, левы прыток Нёмана.