Блакітны звон Гранады  Федэрыка Гарсія Лорка

Блакітны звон Гранады

Федэрыка Гарсія Лорка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 168с.
Мінск 1975
15.94 МБ
Him
ПАЭЗІЯ^НАРОДАЎ^СВЕТУ
ФЕДЭРЫКА ГАРСІЯ ЛОРКА
БЛАКІТНЫ ЗВОН ГРАНАДЫ
ВЫБРАНАЯ ЛІРЫКА
3 іспанскай пераклаў Рыгор Барадулін
МІНСК «МАСТАЦКАЯ ЛІТАРАТУРА» 1975
Л 78
Л (нсп)
Укладанне і рэдакцыя перакладаў
Карласа Шэрмана
70404-161
Л М302(05)-75
Пераклад на беларускую мову. Прадмова. Выдавецтва «Мастадкая літаратура», 1975 г.
ІПЛЯХ БЯСКОПЦЫ...
Яшчэ ў дзяцінстве Федэрыка заўважыў, што вільготныя камяні Грапады нагадваюць заплаканыя, гаротныя твары. Але калі што і ўразіла будучага паэта, дык гэта, безумоўна, загадкавая песпя імклівай вады. Калісьці маўры правялі звопкую ваду, што падае са снежных вяршыпяў Сьера-Невады ў горад. Япы стварылі хітрае спляцеппе прыстасаванняў: адкрытыя і патаемпыя капавы, жолабы, басейпы, вадаспады,— словам, япы прымусілі горпую ваду спяваць. Спяваць па ўсе галасы, плакаць і смяяцца ўздоўж вуліц і ў засені паркавых сцежак, скакаць у фаптанах, шаптацца ля лавак і расказваць дзівоспыя падапні ўсімі адценпямі чалавечых пачуццяў. Менавіта гэтая песня, як ток крыві ў жылах горада, стала жывым пульсам песняра іспапскага народа, жывым пульсам паэтычпага сэрца Гранады.
Звычайна пісьмепнік з пецярплівасцю чакае з’яўлення новай кнігі. Новая кніга — вяха, прыкметны плён ягонай працы. Лорка неахвотна друкаваўся, лічыў, што публікаваць вершы — значыць страчваць іх беззваротна, а самому чытаць вершы — гэта дарыць іх людзям. Лорка — бард, і формы лоркаўскія традыцыйныя ў іспанскай паэзіі: рамапсы, цыгапа-андалузскія петэнэры, сігірыйі і салеа, маўрытанскія газелы і ка-
сыды. Аднак Лорка пе пераймае і пе стылізуе народпы мелас, пе заігрывае з пародам і не спрашчае яго мастацтва. Лорка ўзнаўляо сутнасць пароднага, прычым ён узвышаецца да патэтычпаіі сублімацыі вобраза, бо чалавечы гонар і смерць, нястрымныя страсці і сум выяўляюць у сукупнасці рысы нацыянальнага характару яго Іспапіі. I ўяўная нерэальнасць у Лоркі пацвярджае, што толькі сапраўдны рэалізм здольны парадзіць такую рэальнасць і чалавечную нерэальнасць.
Адносіны Лоркі да пароднага мастацтва развіваліся ў Гранадзе, дзе ёп пачуў у сабе песню імклівай вады; яа ўроках яго періпага настаўніка музыкі Антоньё Сегуры; яны мацпелі ў кафэ «Аламеда», дзе Федэрыка і яго сябры-студэнты аблюбавалі сабе куток для сустрэч, гарачых спрэчак, жартаў і песепь. Яны мужнелі ў экспедыцыях па родпай зямлі, у паездках вандроўнага тэатра «Ла Барака», якім кіраваў Федэрыка, і выспелі ў яго творчасці. Сябры Лоркі празвалі фалькларызм у яго паэзіі «фалькларкізмам», маючы на ўвазе не перайманне прыёмаў народнай паэзіі, а менавіта незвычайную здольнасць Лоркі да разумення душы народа.
У роднай вёсцы Фуэптэ Вакерас («Пастуховая крыпіца») хлопчыкам яшчэ ён чуў ад бацькі і іншых сялян «кантэ хопда». «Кантэ хонда» — гэта глыбінны спеў, спеў на грапі эмацыянальнага выбуху; гэта памагнічанасць, высока папружаны тэмперамепт, дакладнае адлюстраванне найдрабнейшых адценняў пачуцця. Гэта голас чалавека ў працэсе творчасці, не фармальная абалонка песні, а жывы аголены нерв, які і засвойвае пэўныя, зададзеныя імпульсы верша, і ўзбагачае іх уласнымі перажываннямі выканаўцы. «Кантэ хопда» — натуральпы сплаў іспанскага, стараўсходняга і цыгапскага, самацвет андалузскага мастацтва, крышталізацыя народнага духу. Пазней Федэрыка, тонкі знаўца фальклору, збіральнік і гара-
чы прапагандыст народнай творчасці, аб’ездзіў усе куткі Іспаніі ў пошуках алмазнага россыпу спрадвечнай мудрасці і таленту. 3 упартасцю даследчыка і незвычайным захапленнем ён шукаў жыватворныя крыніцы мастацтва, ён шукаў сябе.
«У песнях,— пісаў паэт,— подых гісторыі, яе веч-* ны сэнс без дат і фактаў. Любоў і душа краіны выяўляюцца ў яе напевах».
Творы Лоркі перасягнулі амаль усе моўныя бар’еры, знайшлі дарогу да сэрцаў мільёнаў, сталі здабыткам сусветнай культуры. Першы зборнік паэта на рускай мове ўбачыў свет у гады Вялікай Айчыннай вайны. Пяшчотны голас сэрца Грапады, магутпы голас расстралянага сына Іспаніі ўступаў у барацьбу з фашызмам там, дзе вырашаўся лёс гуманізму.
У наступныя гады выйшлі новыя выданні Гарсія Лоркі, дзе часам сустракаюцца шэдэўры мастацкага перакладу, кнігі, прысвечаныя жыццю і творчасці паэта, п’есы, якія не сыходзяць са сцэн нашых тэатраў.
Усеагульнае прызнанне прынёс Лорку зборнік «Цыганскі рамансэра». Паэту часта даводзілася выступаць супраць няправільнага тлумачэння сваіх рамансаў. «Я стараўся пазбегчы цыганшчыны,— гаварыў ён. «Цыгапскі рамансэра» — гэта андалузская песня, дзе цыганы — толькі прыпеў». Аднак прыпеў гэты не выпадковы. Гора даўно стала цыганскім лёсам, сутнасцю цыганоў, блізкіх па натуры сваёй да прыроды, да натуральнага наплыву пачуццяў і думак. Таму супярэчлівасці чужога, несправядлівага грамадства раняць іх асабліва бязлітасна. Вартасць лоркаўскай цыганскай лірыкі не ў экзотыцы, а ў паэтычнай і жыццёвай праўдзівасці.
Год, які Лорка правёў у Нью-Йорку, стаў для яго адкрыццём. Бесчалавечны свет душыць і глушыць шалёным і бессэнсоўным рытмам, і ўжо не патрэбны ціхі золак пад ракой, і ветру няма калі слоўца ска-
заць. У запісной кніжцы Федэрыка назапашваліся першыя вершы з будучай кнігі «Паэт у Нью-Йорку». Лорка пакідае Штаты, але сутыкненне з іх рэчаіснасцю не праходзіць бясследна. У творчасці Лоркі ўсё выразней гучыць пота сацыяльнага дзейства.
Адпойчы выдатны кубінскі крытык Хуап Марынэльё заўважыў, што ў жыцці Кубы, у яе мастацтве негры адыгрываюць амаль тую ж самую ролю, што і цыганы ў Апдалузіі. Калі ж у яго спыталіся, адкуль ён ведае, якую ролю іграюць у Андалузіі цыганы, Марынэльё, усміхаючыся, адказаў: «3 вершаў нейкага Лоркі». А гэта было ў Гавапе. У сяброўскай гутарцы з пісьменнікамі, артыстамі, мастакамі прымаў удзел высокі госць Кубы — Федэрыка Гарсія Лорка. Паэт геніяльна ўлавіў гэтую сувязь дзвюх культур, якая надзвычай топка аб’ядноўвае андалузскае з кубінскім, цыгапскае з мулацкім. Тады і ыарадзіўся адзіны кубінскі верш Лоркі, у якім сплецены ў адно лоркаўскае разуменно пародпага мастацтва, паэтычнае ўспрыманне вострава і ўспаміпы дзяцінства.
Паэт, які назваў сябе ў спрэчцы з прадстаўнікамі разнастайных ультрасучасных «ізмаў» крыху нязграбным, але ёмістым слоўцам — «жыццістам» — прыхільпікам жыццялюбства ў літаратуры, трагічна загінуў у ноч на 19 жніўня 1936 года ва ўзросце 38 гадоў. Прыгадайце, у 38 загінуў Пушкін. Паралель вельмі ўмоўная, але наўрад ці знойдзецца сярод нас чалавек, якому трэба было б тлумачыць значэнне такой страты. Сёння Лорка шырока выдаецца ў Мадрыдзе, замежнае літаратуразнаўства высоўвае ліпавыя версіі пра выпадковасць яго гібелі, пра тое, што верхаводы фашысцкага мяцяжу не мелі дачыпеппя да забойства паэта, пра нібыта безумоўную і разважную апалітычнасць Лоркі. У найбольш поўным зборы твораў паэта мадрыдскага выдавецтва «Агілар» расстрэлу прысвечапы адзін няпоўпы радок: памёр тады і там. He загінуў
нават, а памёр. Яны называюць Лорку «чыстым лірыкам», а ў больш нізкапробных выданнях — «сваім», прафранкісцкім паэтам. Факты сведчаць аб іншым.
Лорка быў расстраляны гранадскім аддзяленнем «Фаланхэ» па загаду камандаванпя мяцежнікаў. У іспанскім аддзеле нямецка-фашысцкай разведкі ў Берліне складаліся спісы дэмакратаў, якіх неадкладна належала знішчыць, і ў гэтых спісах значыўся Лорка. У чэрвепі 1936 года яго выклікалі ў адзін з мадрыдскіх судоў. Там падпалкоўнік іспанскай жандармерыі, які назваўся існікам па яго справе, шалёна зароў, трасучы томікам «Цыганскага рамансэра»; «Вы адкажаце перад судом за абразу жандармерыі!» Суда не было, але праз два месяцы з Лоркам расправіліся.
Да 1935 года Лорка быў беспартыйны. Выяўляўся і склад характару, і глыбокае перакананне ў тым, што мастак не можа падмяніць мастацтва бясталентнай дэкларатыўпасцю. Але беспартыйнасць і апалітычнасць — катэгорыі розныя. У красавіку 1931 года Федэрыка з эптузіязмам сустракае абвяшчэнне рэспублікі ў Іспапіі. Ён арганізоўвае вапдроўны студэпцкі тэатр «Ла Барака». На старым грузавіку прабіраецца ў самыя глухія сёлы, дзе людзі ніколі не бачылі сцэны, і паказвае свайму народу бессмяротныя творы класікаў іспапскага тэатра. На шляху далучэння народных мас да мастацтва ён стварае трагедыі «Крывавае вяселле», «Йерма», «Дом Бернарды Альбы» і сам ацэньвае іх як першыя спробы «тэатра сацыяльнага дзеянпя», здольнага адпавядаць патрабаванпям часу.
У апошні год жыцця Федэрыка Гарсія Лорка адчувае пагрозу фашызму, што навісла над Іспаніяй, небяспеку грамадзянскай вайны. Ён прадбачыць час суровых выпрабаванняў, да болю ў сэрцы ўсведамляе ўласную адказнасць за лёс роднай зямлі і ўсю глыбіню сваёй вялікай любві да простых і абяздоленых землякоў. Усё часцей Лорка публічпа заяўляе аб сваёй
адданасці дэмакратычным ідэалам, падпісвае пратэсты супраць печалавечых зверстваў фашызму і падрыхтоўкі новай сусветпай бойні, уступае ў Саюз антыфашысцкай інтэлігепцыі, створаны яго сябрам, паэтамкамуністам Рафаэлем Альберці, становіцца членам таварыства сяброў Савецкага Саюза. Аднак Лорка ніяк не мог лічыць гэты год апошяім годам свайго жыцця, і, калі б не здарылася подлага забойства, у акопах грамадзянскай вайпы Федэрыка стаяў бы насмерць разам са сваім пародам.
Даўні сябар Лоркі, чылійскі паэт Пабла Неруда пісаў: «Намеціўшы Федэрыка сваёй ахвярай, ворагі цэлілі ў самае сэрца краіны. Яны хацелі пазбавіць Іспанію яе найтанчэйшага водару, перапыніць яе страснао дыханне, ссекчы пад корань квітнеючае дрэва яе смеху. Ворагі памыліліся. Бо можна забіць чалавека, можна забіць дзесяць, сто чалавек, але нельга забіць народ, нельга забіць памяць народную».
Мінаюць дзесяцігоддзі. Калісьці іспанскія фашысты на плошчы Кармэн у Гранадзе спалілі ўсе кнігі Лоркі ў дзень яго расстрэлу, спадзеючыся пакончыць з мужным голасам гнеўпага сацыяльнага пратэсту. Але вершы Лоркі жылі ў народзе задоўга да іх публікацыі, вершы перапісваліся, перадаваліся вусна, яны і сёння жывуць, даказваюць, што паэзію расстраляць немагчыма.
Менавіта гэта хацелася адзначыць, знаёмячы ўпершыню беларускага чытача з Лоркам. Вершы для гэтай кнігі ўзяты з Поўнага збору твораў — Мадрыд, выдавецтва «Агілар», 1965 (Federico Garcia Lorca. Obras Completas. Madrid, Ed. Aguilar, 1965).
Прымі ж y добры час, дарагі чытач, «Блакітны звон Гранады», аддай кнізе цяпло сваёй увагі, каб дакрануцца сэрцам да святла душы геніяльнага паэта.