Блакітны звон Гранады  Федэрыка Гарсія Лорка

Блакітны звон Гранады

Федэрыка Гарсія Лорка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 168с.
Мінск 1975
15.94 МБ
О горад! Тунелем цішы подла ўцякаюць каты, а полымя ненажэрпа шчэрыць свой рот клыкаты.
0 горад цыганскі! Да скону я кожны твой дом запомніў. Цябе ў маім сэрцы знойдуць: над прысакам — зарыва поўні.
«ПАЭТ У НЬЮ-ЙОРКУ»
1929-1930
Негры
Анхэлю дэль Рыя
НОРМА I РАЙ НЕГРАЎ
Ненавідзяць цень птушак пагарды над прылівамі белаты шчок схалёных, і зацятасць злюцелую святла і ветру у белаайсбергавых салопах.
Ненавідзяць кепікі — стрэлы без плоці і ўзмах хусцінак расстання няспешных, калючкі крыўды і складкі руж у сытай нясмеласці ўсмешак.
Любяць аблогі блакіту, няўлоўны пагляд валоў з затоеным запытанпем, спадмаплівую поўпю палярлую хваль каля берага гнуткі танец.
Драўлянай мудрасцю бараны выкарэньваюць бліскавічныя жылы гліны і ценькім цеяем слізгочуць па пясках і па рэках, смакуючы ранішнюю гаркавасць спрадвечнай сліпы.
Гэта ў хрупатлівай сіпечы без чарвяточыпы, без следа, што не прачыпаецца ў тоўшчы, дзе адкладвае яйкі страус вечнасці, і блукаюць цнатлівыя дажджынкі-танцоўшчыцы.
Гэта ў сінечы без гісторыі, у сінечы начы, што не баіцца стаць дня абломкам, дзе голы вецер разломлівае спіны бяссонным вярблюдам — пустэлыіым аблокам.
Гэта там целы трызняць пад усёзглыдліваю травою. Там адчай мачае пяро ў мозаг карала зпявечаны, профілі вечнага сну рассейваюцца пад россыпам ракавак,
і над астапкамі попелу скача пустэча...
ОДА КАРАЛЮ ГАРЛЕМА
Ён жазлом каралеўскім — лыжкай вібы выскрэбваў кракадзілам зрэнкі і ляпаў па азадку малпаў.
Жазлом сваім каралеўскім — лыжкай.
У крамянях спаў агонь спрадвечпы, і жукі, захмялелыя ад аніса, на мох вясковы забыліся.
Скажанела зарослы старэча ўспамінаў кіраваўся, дзе плакалі негры, а лыжка караля хрумацела, і недзе блізка вада дагнівала.
Пах руж уцёк па дрыготкім лязу крутых і далёкіх вывеваў ветру, і, корпаючыся у шафранавых кучах, дзеці катавалі маленькіх вавёрак — шчокі румяныя гнеў плямакамі пабіў.
Трэба перайсці масты немагчымага і чырванню негра пачырванець, каб паветра спітас забілася ў скронях пашых гарачай задухаю анаяаса.
Трэба забіць белазорага гандляра гарэлкай і ўсіх абібокаў пляжпых, трэба грукнуць кулаком ненасытнага гневу па дробнай фасолі, што пузырыцца ад страху ў вары, каб кароль Гарлема спяваў са сваім народам,
каб кракадзілы пакоры доўгім радам паснулі пад асбеставай поўпяй, каб ніхто не ўсумніўся ў бяскопцай красе мяцёлак, і тарак, і мсдпых каструль па кухні.
Ай, Гарлем! Ай, Гарлем! Ай, Гарлем!
3 чым параўнаць тугу тваіх воч прыгнечапых, тваёй крыві, што канае ў змроку зацьмеішя,. тваёй жорсткасці — плод зацяты граната, аглухлы ад пематы, твайго караля ў палопе апрыклай ліўрэі!
* * *
Прадонная трэшчыпа ночы засвяцілася саламандрай. У амерыкапскіх дзяўчат у чэраве зародышы і манеты, іхнія хлопцы распяты на крыжы знямогі юрлівай.
Гэта яны.
Япы п’юць сярэбраны холад віскі
ля падножжа вулканаў
і закусваюць кавалачкамі сэрцаў сярод халодпа дзікіх мядзведжых гор.
Той ноччу кароль Гарлема уладпай лыжкай выскрэбваў кракадзілам зрэнкі і ляпаў па азадку малпаў лыжкай.
I ўтрапёныя пегры рыдалі
сярод парасонаў і залатых пачышчаных сонцаў, і мулаты дрыжалі, дакраііаючыся да жаданых плячэй а вецер тумапіў люстры, узломваў вепы танцораў.
Нсгры! Негры! Негры! Негры!
Кроў стогне ў чорпай ночы без выйсця.
Чырвань не залівае. Кроў буптуе пад скурай, клякоча на вайстраку кінжала і па грудзях краявіда пад клюшнямі і жаўтазелам ссінелага Рака.
Кроў шукае паўсюль белую смерць і прысак нардаў, застылае на даляглядзе неба, дзе планеты раямі коцяцца па берагах сярод забытых прадметаў.
Кроў глядзіць доўга, нібы спадылба, сок жаўтазелу яна, нектар падзямелля; гадуе пасатпы вецер, што след змывае спакойна, і ў шыбах япа матылькоў растварае.
Прыходзіць кроў і прыйдзе па дахах і сценах, усюды, каб выпаліць хларафіл белазорных жанчын, каб стагнаць ля падножжа ложкаў бяссонніцай вадаправода
і біцца ў жоўтым дасвецці тытунёвага дыму.
Трэба бегчы, бегчы скрыжавайнямі, зачыніцца ў высозным доме, бо мозаг зялёнага лесу праб’ецца ў любую шчыліну і ў памяці вашай плоці пакіне
след зацьмення няўлоўны і тугу няшчырую пальчатак выцвільіх і каляровых руж.
* * ♦
У цішыні ўсёабдымнай кухары, афіцыянты і тыя, хто языком залізвае раны мільянераў, свайго караля шукаюць у завулках і тупіках салетравых.
Чорную гразь вецер драўляпы хлешча наўскос, мёртвыя чаўны абплёўвае, плсчы іголкамі працінае; забірае паўднёвы вецер біўні, слапечігікі, словы, і вольтаву дугу, і всс-тапелыііц.
На майоклі ў трох кроплях чарніла адбілася забыццё, каханне — адзін толькі твар пябачны на камянях. Тычынкі й вяночкі на хмарах выткалі пустэльню сцяблоў без адзінай ружы.
* * *
Палева, паправа, па поўдні й па поўначы узнялася сцяна абыякавасці, йе паддатная ні кратам, ні іголкам вады. He шукайце, негры, дарэмна трэшчыны, каб сарваць спаканвечную маску. Шукайце лепей вялікае сонца — да яго прастуйце гудлівым какосавым роем. Сонца, што над лесам ідзе, ведае, што пе сустрэпе ніводнай німфы, сонца, што пішчыць лічбы і ніколі не перакрэсліць мару, татуіраванае сонца, што спускаецца да ракі і мычыць, высачапае кайманамі.
Негры. Негры. Негры. Негры.
Ніколі ні мул, ні гадзюка, ні зебра не спалатпелі, капаючы.
Дрывасек не ведае, калі паміраюць пад ударам сякеры шумныя дрэвы.
Чакайце пад зялёпай засенню вашага караля,— цыкута, чартапалох і крапіва разварушаць апошнія стрэхі.
Тады, пегры, тады, тады палка зможаце цалаваць колы веласіпедаў, увайсці з мікраскопамі ў поры вавёрак, і, нарэшце, скакаць без трывогі, пакуль кветкі гневу заб’юць нашага Майсся амаль ля асачын пеба. Ай, Гарлем у чужой апратцы!
Ай, Гарлем
пад пагрозай патоўпу ў касцюмах і без галавы! Мяне працінаюць твае паракапні, працінаюць праз дрэвы і ліфты, праз шэрыя слёзы, у якіх аўтамабілі плывуць з храміраванаю пашчай, праз конскія трупы і злачыпствы дробпыя, праз адчай твайго вялікага караля, чыя барада губляецца ў моры.
«ПАЭТ НАВЕДАЎ ГАВАНУ»
1930
САНТ-ЯГА дэ КУБА У РЫТМЕ СОНА
Дону Фернанду Ортысу
Як поўня на неба прыйдзе, паеду ў Сант-Яга дэ Куба, паеду ў Сант-Яга у брычцы з вады чарназгубнай. Паеду ў Сапт-Яга.
Палыяакрылыя стрэхі давераць рэха абсягу.
Паеду ў Сант-Яга.
Калі пальма захоча стаць буслам.
Паеду ў Сант-Яга.
Калі банап стаць захоча медузай.
Паеду ў Сапт-Яга.
3 этыкеткай з малснства — рыжагаловым Фансекам. Паеду ў Сант-Яга.
3 этыкеткай ружовай, дзе Рамео й Джульета. Паеду ў Сант-Яга.
Папяровае золата і срэбра мапет медалёвых. Паеду ў Сант-Яга.
0 Куба!
0 рытмы сасмяглага семя ў маракаса ў глотцы!
Паеду ў Сант-Яга.
0 спёка сцёгнаў і слёзы дрэва!
Паеду ў Сант-Яга.
Арфа чуйных ствалоў, яшчарка, цвет тытунёвы.
Паеду ў Сант-Яга.
Казаў жа — і неаднойчы —
паеду ў Сант-Яга у брычцы вад з вады чарнаночай.
Паеду ў Сант-Яга.
3 ветрыкам захмялелым па колах зморы. Каралы з прысмеркавым дакорам.
Паеду ў Сапт-Яга.
У пяску ўтапілася мора.
Паеду ў Сант-Яга.
Мёртвы плод, белай спёкі засмага.
Паеду ў Сапт-Яга.
О свежасць валовая — выгап трыснёгаспінны!
0 Куба! О выгін уздыху і гліны!
Паеду ў Сант-Яга.
«ТАМАРЫТАНСКІ ДЫВАН»
1936
Газелы
I
ГАЗЕЛА
ПРА ЗНЯНАЦКАЕ КАХАННЕ
Ніхто не разумеў трывожны водар начной магноліі крамяпай плоці. Ніхто не ведаў, як ты скатавала губамі страсці чаіцу ў палёце.
Цярплівасці персідскія каняжкі драмалі, зіхацела поўня цела, стан смуглы абвіваў чатыры вочы, люцела смага і ў снягі ляцела.
Між алебастру і кустоў язміну паглядамі жыццю давала лекі.
А я перабіраў ружанец гукаў для слова бурштыновага п а в е к і,
навекі, сад агойіі пажаднай, і цела зніклівага трапятанне, і кроў твая, што апякла мне губы, і губы без святла ўжо ў час скапанпя.
II
ГАЗЕЛА
АБ СТРАШЭННЫМ ЖАДАННІ
Хачу, каб без рэчышча рэкі блукалі, каб ветры без луга завылі ваўкамі,
каб вочьі павек асляпелі знямела, каб сэрца сваёй сарцавіпы не мела;
каб мову валоў ліст уцяміў аднойчы, каб чэрві загінулі ў чэраве ночы;
каб шчэрыцца з чэрапа зубы хацелі, і бляскам шаўковым у цемры жаўцелі.
Хачу я адчуць рану ночы глыбокай ў сутычцы змяінай з паўдзённаю спёкай.
Пяхай зеляпее заход, як атрута, хай рушацца аркі, дзе вечнасць закута.
Але не світай галізпой — уратоўвай свой кактус, што ў цемры расцвіў чаратовай.
Пакінь мне планет маладыя пакуты, але захавай толькі стан некрануты.
ГЛЗЕЛА ПРА КАХАННЕ АДЧАЮ
Пазычыла б ноч дарог, цемры — імгла, каб ты не прыйшла, каб прыйсці да цябе пс мог.
Ды я прыйду, хоць і сонца скроні высець мпе скарпіёнам. Ды прыйдзеш ты, хоць і соль твае вуспы ліўнем раз’есць шалёпым.
Дзень не паслаў бы дарог, сонца ўзышло без святла, каб ты пе прыйшла, каб прыйсці да цябе пе мог.
Ды я прыйду, хоць і жабам аддам на глумлеппе сваю гваздзіку. Ды прыйдзеш ты, хоць з мутнай клаакі цемры ўзнікпеш.
Hi дзень, ні ноч не спагадаюць журбе, хаўруснічаюць у мапе, каб я памёр без цябе, каб памерла ты без мяпе.
ГАЗЕЛА
ПРА ПАТАЕМНАЕ КАХАННЕ
Душа хацела
пачуць звоп Велы,— таму і надзеў па цябе я нянок вярбены.
Хавалася поўня-Гранада між дзікага віпаграду.
Душа хацела
пачуць звоп Велы,—
таму і сарваў я кветкі маёй Картахепы.
Гранада — ружовая сарпа спыняла флюгеры марпа.
Душа хацела
пачуць звон Велы,— таму ў тваім целе згараў, і не ведаў, чыё яно, цела...
V
ГАЗЕЛА
ПРА МЁРТВАЕ ДЗІЦЯ
Штовечар рыдае Гранада, штовечар дзіця памірае, штовечар вада пляткарыць на камянях з сябрамі.
У мёртвых імшэюць крылы.
Вятры — і празрысты й туманпы — на вежы лятуць, як фазаны, а дзень — хлапчанятка ў ранах.
Hi пёрка жаўранка ў небе — сустрэў цябе ў гротах віпных, ні плямкі туману доле — а хвалі цябе ўжо злавілі.
Апала гара вадзяная — даліна ад брэху люцела.
У ценях юлёвых рук маіх стыла архангелам холаду цела.
ГАЗЕЛА
ПРА ГОРКІ КОРАНЬ
Ёсць свет, дзе безліч тэрас, ёсць корань горкай бяды.
I самая кволая даланя не ўзломіць дзверы вады.
Куды ты ідзеш, куды?
Ёсць неба, дзе безліч акон,— пчол бледных і вырак, і скон,— ёсць корапь горкай бяды.
Горкі.
Нутро майго твару баліць у ступпі пагі ад хады, баляць у свежым ствале толькі ссечанай ночы сляды.
Кахапне, мой кат, грызі свой корань горкай бяды!
ГАЗЕЛА ПРА ЎСПАМІН КАХАННЯ
Май літасць, хаця ў адзіньгм не разлучай з успамінам:
хай студзеньскай адзінотай бялее чарэшпя ўпотай.