Блакітны звон Гранады  Федэрыка Гарсія Лорка

Блакітны звон Гранады

Федэрыка Гарсія Лорка
Выдавец: Мастацкая літаратура
Памер: 168с.
Мінск 1975
15.94 МБ
ПЕСНЯ
ПРА РУХ
Учора.
(Зоры сінія.)
Заўтра.
(Зорачкі белыя.)
Сёння.
(Кветкі-соні паснулі у даліне сподняй кашулі.)
Учора.
(Зоры
полымныя.
Заўтра.
(Зоры юлёвыя.)
Сёння.
Сэрца маё, мой божа! Супакоіцца сэрца не можа!
Учора.
(Памяць аб зорах.)
Заўтра.
(Недасяжныя зоры.)
Сёння...
(Заўтра!)
Ці мяне ладдзя закалыша загадзя?
0, масты Сёння
над воднай дарогай прасоння!
ЖНІВЕНЬ
Жнівень
паспытвае,
каму перавагу аддаць, цукру ці персіку сакавітаму?
А сопсйка ў надвячорку песціцца, як костачка ў сэрцы персіка.
I кіяхі — ўсім на забаву — смяюцца жоўтымі ўсімі зубамі.
Жнівень
пра восень напомніў,— дзеці смакуюць напоўніцу хлеб і поўню.
ССЕКЛІ ТРЫ ДРЭВЫ
Тры дрэвы было.
(Дзень прыйшоў, прынёс тапор тупарылы.) Два стала.
(Сярэбраныя ўздрыгануліся крылы.)
Пасля адно.
I ніводнага.
(Вада аголены стан не акрыла.)
НАКЦЮРНЫ КАЛЯ АКНА
I
Высока поўня плыве Біць ветру паклон траве.
(Далёкі ад вечнай звады, даверыў я небу пагляды.)
Поўня — жудой над вадой. Поўня пад ветрам — бядой.
(Да кожнага руху чуйны, разгледзець зямлю хачу я.)
Дзявочыя чую ўжо два галасы. Лёгка ў смузе ружовай ад поўні вадзяной да нябёснае перайшоў я.
II
Праз акно да мяне ўвайшла рука пачы — дзе сляды?
Смуглявая і вялікая, рука ў бранзалетах з вады.
На блакітным крыштале іграла душа ракой.
Паранепыя імгненні ў часу праходзілі пад рукой.
Ill
3 акенца высупуў галаву, пепаслухмяны гарэза, убачыў я: ветру кінжал яе захацеў адрэзаць.
Пад гільятыну нябачную падставіў без войкату маіх жаданняў галаву бязвокую.
I раптам лімона пах агромністы міг запоўніў!
I ў празрыстую краску ператварыўся вецер-паломнік.
IV
Сажалцы сумна — сёння памерла яе русалка.
Ляжыць на зямлі, ў саване, на беразе самым.
Лашчачы мёртвае цела, рыбка кліча яе ў падарожжа.
Шэпча вецер ёй: «Дзяўчанятка!» — але разбудзіць не можа.
Распусціла ў жалобе сажалка локаны водарасцяў важкія і ў паветры шэрыя грудзі пакалыхваюцца люгашкамі.
Бог з табой. Мы памолімся прачыстай дзеве вады не зд’ябленай
за русалачку з сажалкі, што памерла пад яблыняй.
Два маленькія гарбузікі побач з ёй пакладу з паклонам, каб магла паплаваць яшчэ, ай, па моры салёпым!
Разбойнік.
ГАРЭЗЛІВАЯ ПЕСНЯ
Мама, хачу быць са ерэбра.
Сыпе, срэбра стыпе.
Мама, хачу быць з вады.
Сыне, вадзе сцюдзёна ў даліне.
Мама, па падушцы тваёй вышый мяне.
Зараз.
Чаму ж не.
ПЕСНЯ КОНШКА
Кордава, ты далёка ў самоце.
Шлях бясконцы, шлях маўклівы.
Чорпы копь. На пебе — поўня.
Ёсць у клупачку алівы.
Хоць любую сцежку помню —
не прыеду піколі Ў Кордаву.
Пазахмар’ем, хмарнагор’ем — чорііы конь ды чырвань поўні. Смуткам горкі шлях агорнут. Ноч, як страшная катоўня.
На мяне пазірае смерць з вежаў Кордавы.
Доўгі шлях, туга цяжкая.
Верны мой скакун гарачы. Смерць раней мяне спаткае, перш чым Кордаву пабачу.
Кордава, ты далёка ў самоце.
ГЭТА ПРАЎДА
Ай, цяжка мне, доля ліхая,— кахаць так, як я кахаю!
Заходзіцца сэрца ад болю, ваколле ўсё колькамі коле, самбрэра баліць мне міжволі.
Скажыце, каму прапаную святковую стужку адну я, хто з воўны адчаю і смутку мне звяжа бялюткую хустку?
Ай, цяжка мне, доля ліхая,— кахаць так, як я кахаю!
ДРЭЎЦА, ДРЭЎЦА
Адкуль твой, сухое дрэўца, зялёпы лісток бярэцца?
Быў клопат вясёлы ў дзяўчыпы — збірала ў гаі масліны.
I вецер, залётпік вежаў, абпяў яе сцёгны пявінныя. ІІа андалузскіх конях пранеслася горда чацвёра,— плашчы іх, як доўгая ноч, зялёна-сінія ўборы.
«У Кордаву едзьма, дзяўчо!» — Нібыта й пе чула ўтавору.
Прайшло трое юпых тарэра, адзін у адзін кавалеры.
У статных хапала адвагі вызвоньвалі срэбрам шпагі. «Пайшлі ў Севіллю, дзяўчо!» — На іх не звярнула ўвагі.
Нібыта ён разгубіўся, стаў раптам вечар ліловы, з букетам прайшоў юнак — схілялі ружы галовы.
«Хадзем у Гранаду, дзяўчо»! — Нібы пе пачула пі слова.
Быў клопат вясёлы ў дзяўчыны — збірала у гаі масліны.
Сашчапіліся рукі ветру, песцячы сцёгпы пявінпыя.
Адкуль твой, сухое дрэўца, зялёпы лісток бярэцца?
ШАПТУШКА НА ВУШКА ДЗЯУЧЫНЕ
Я не хацеў Нічога сказаць не хацеў.
У вачах убачыў тваіх: два дрэўцы хацелі сустрэцца. А вецер звінеў, смех залаты не ціх.
Іх гайдаў адчаю павеў. Я не хацеў.
Нічога сказаць пе хацеў.
ДРЭВА ПЕСЕНЬ
Чарацінка голасу й жэста трымціць зноў і зноў, як дасвецце, надзея не залачае, што прыйдзе ўчарашні вецер.
Дзяўчыпа ўздыхала, лавіла, лавіла галінку памалу,— для дотыку, як заўсёды, ёй мігу ўсяго не хапала.
Ай, сонца! Ай, поўня, поўня!
Ёй мігу ўсяго нс хапала.
Аж шэсцьдзесят шэрых кветак аблыталі ногі трывала.
Глядзі, як гайдаецца ў цішы яшчэ і яшчэ раз прыветна дзева галінкі і кветкі, чарацінка ўчарашняга ветру.
ПОЎНЯ ЎЗЫХОДЗІЦЬ
Як узыходзіць поўня, трацяць званы развагу, сцелюцца патаемна сцежкі без выйсця з размаху.
Як узыходзіць поўня, мора зямлю бянтэжыць, і адчуваецца сэрца востравам у бязмежжы.
Браць апельсіны нельга ноччу круглявай поўні, есці зялёныя можна толый плады лядоўні.
Калі ў сто абліччаў поўня ціха ўзыходзіць над светам, звонка ў кішэні рыдаюць сярэбрапыя манеты.
СМЕРЦЬ НА ДАСВЕЦЦІ
У ночы чатыры поўні і толькі адзінае дрэва, адзіп толькі ў дрэва цень, дзе птушка адзіная дрэмле.
Шукаю ў плоці маёй сляды тваіх вуспаў. Цалуе вецер рака, яго не крануўшы спакусна.
«Не»,— твой адказ нясу на далоні поўні нясмела, быццам з воску лімон, амаль што белы.
У ііочы чатыры поўні і толькі адзінае дрэва. Каханню па кончыку йголкі круціцца з надзеяй — дарэмна!
СЕРЭНАДА
Прыйшла падыхаць туманам ноч у надрэчныя далі, і на грудзях Лаліты ад страсці кветкі каналі.
Ад страсці кветкі каналі.
I голая ноч запела пад аркамі марца ў капаве. Лаліта абмыла цела вадою слёз і капваліп.
Ад страсці кветкі каналі.
Ноч прагла — анісу і срэбра, блакітам дахі дрыжалі.
Апіс тваіх белых сцёгпаў хваль срэбра тушыў без жалю.
Ад страсці кветкі каналі.
нямы хлопчык
Хлопчык свой голас шукаў (хаваў каралевіч-конік).
Хлопчык свой голас шукаў у кроплі вады — ў прадонні.
— Я не хачу гаварыць; знайду — пярсцёнак счаканю, надзену яго на мезенец майму маўчапню.
Хлопчык свой голас шукаў у кроплі вады — ў прадонні.
(А голас палонны надзеў копіка ўбранпе спрасоння.)
РАЗВІТАННЕ
Як прыйдзе мая канчына, пакіньце балкон адчынены.
Хлапчук апельсіны смакуе (з балкона ўбачыць змагу я).
Жнец жне ярыпу тугую (з балкона пачуць змагу я).
Як прыйдзе мая канчына, пакіньце балкон адчынены.
Каханне
ПЕСЕНЬКА ПЕРШАГА ЖАДАННЯ
Зялёным ранкам, зняверцам, хацеў быць сэрцам. Сэрцам.
Даспелым вечарам змоўклым хацеў быць салоўкам. Салоўкам.
(Душа, ружавей апельсінам, світай
каханнем нявінным.)
Бадзёрым ранкам часам хацеў быць з сэрцам сам-насам. Сам-насам.
Апалым всчарам з коласам ломкім хацеў быць голасам. Салоўкам.
Душа, ружавей апельсінам, світай каханнем нявіішым!
У ІНСТЫТУЦЕ I ВА УНІВЕРСІТЭЦЕ
А першы раз не пазнаў.
Пазнаў цябе другі раз.
Скажы мне, што шэпча вецер пра нас?
Марознай раніцай тузе давяраецца час, і захацелася мне ўсміхнуцца якраз.
I рагатаў дапазпа я. Цябе не пазнаў. Ты пазнала.
Я пазнаў.
He пазнала.
Цяпер абыякава цягпецца цэлы месяц, самы доўгі для нас.
А першы раз не пазнаў. Пазнаў цябе другі раз.
ІДЫЛІЯ
Ты прасіла мяне не маніцца — растлумачыць вясны таямніцу.
Ды не болып патаемнага знаю, чым яліна — шаптуха лясная.
Колькі пальчыкаў, колькі іглінак,— столькі ўмомапт пакажуць сцяжынак.
А чаму, не скажу я ніколі, так рачулка бруіцца паволі.
Голас мой для цябе, як затока, дзе гарыць з неба позірку спёка.
Ты, смуглянка, са мной пакружыся, толькі йголак маіх сцеражыся.
Пакружыся са мпой да світання,— дай раскруцім вятрак кахання!
He магу і не буду маніцца растлумачыць вясны таямпіцу.
ПРЭЛЮДЫЯ
Таполі ў блакіт ідуць, ды шлях свой сабою свецяць.
Таполі ў блакіт ідуць, ды нам пакідаюць вецер.
У саване вецер ляжыць і марыць аб пебе і леце.
Ды вецер нам рэха аддаў, што будзіць раку на дасвецці.
I памяць мае мая святло светлячкоў на прыкмеце.
I, кволае, на далапі ўзыходзіць сэрца ў суквецці.
НА ЗЯЛЁНЫМ НЕБЕ...
На небе зялёным зялёная зорка. Каханне, як быць, так і згінеш агоркла?
А вежы туманам спавіты навокал. А як жа ўбачаць нас вочы вокан?
На небе зялёным сто зорак зялёных пе бачаць сто вежаў, зынелых, замглёных.
Хай будзе туга мая вечна жывая,— усмешкай чырвонай яе схаваю.
ПА ІПШЫ ЛАД
Даліне змроку касцёр ускінуў рогі раз’ятрапага аленя. Злягла даліна. Па баках успамінаў гарцуе ветрык аляняткам маленькім.
Смуга пад дымком шкляпее паволі — кашачае вока з жоўтай тугою. Я толькі вачыма гуляю па голлі. Голас гуляе над сціхлай ракою.
Спраў маіх існых прыходзяць чароды — прыпевы прыпеваў нямога крыку.
Сярод заходу пізкага і чароту як дзіўна, што зваць мяне Федэрыка!
«ЦЫГАНСКІ РАМАНСЭРА»
1924-1927
РАМАНС ПРА ПОЎНЮ, ПОЎНЮ
Канчыце Гарсія Лорка
У кузню глянула поўпя, думачка з нардаў паетыла. Глядзіць і глядзіць малое,— адарвацца не мае сілы. Закінула поўня рукі, ў паветры, што млела ў гудзе, агаліла свае алавяпыя іорліва-пявіппыя грудзі. — Поўня, схавайся, поўпя! Прымчаць цыганы нечакапа, каралі, пярсцёнкі срэбныя з сэрца твайго адчакапяць. — Кінь, хлопчык, не датыкайся. Прымчаць цыганы — нічога: ты будзеш ляжаць на кавадле, вачэй пе расплюшчыш, пябога. — Поўня, схавайся, поўня! Капыты разбудзілі прастору. — Кінь, хлопчык, не датыкзйся да белакрохнага ўбору!
Коннік б’е ў даліны бубен, дружна капыты стукочуць. На кавадле ў кузні — хлопчык лёг і пе расплюшчыць вочы.
Цыганы ўсе — сон і бронза.
У алівах шлях дадому.
Ганарлівыя паставы.
Вочы жмурацца ад стомы.
Плакала сава лясная.
Ай, рыдала! Чула поўнач. За руку вяла па небе, зводзіла малога поўня.
Кузня стыла ад праклёнаў, цыгапы лямаптавалі, уздыхаў гаротна вецер, уздыхалі ў смутку далі.
ПРЭСЬЁСА I ВЕЦЕР
Дамаса Алонса
Пергаментны бубеп поўні грыміць у руках Прэсьёсы, лаўры вартуюць сцяжынку, спадаюць крыштальпыя росы. Ад звону бубна схавацца бяззорная ціша хоча,— падае ў ноч, дзе мора спявае і рыбай плюскоча.
Дрэмлюць карабінеры на скалах стромы адчаю,— ахоўваіоць белыя вежы, там, дзе жывуць англічане. А хвалі-цыганкі гуляюць, выносяць з прадоннай няволі ракавак дзіўпыя замкі і сосен зялёнае голле.
Пергаментны бубен поўні грыміць у руках Прэсьёсы, убачыў яе й прахапіўся вецер бяссонны, босы. О, голы святы Хрыстафор, многаязыкі, блакітны, вабіць яе валынкай, кліча павевам скрытна.