Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006
Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
Вітаўт Руднік
па футболе
чэмпіёны
Серыя «Гісторыя футболуўасобах»
1930-2006
Вітаўт Руднік
Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006
Беласток
2006
Вітаўт Руднік
Чэмпіёны свету па футболе. 1930-2006
Укладальнік і рэдактар Вітаўт Руднік
Руднік В.
Чэмпіёны свету пафутболе. 1930-2006, — Беласток., 2006. 109 ст.
Даведнік “Чэмпіёны свету па футболе. 1930-2006” утрымлівае статыстычную і пазнавальную інфармацыю пра гульцоўітрэнераў, якія станавіліся чэмпіёнамі свету па футболе.
Кніга адрасавана тым, хто цікавіцца гісторыяй футбола, a таксама ўсім аматарам гэтага віду спорта.
© Вітаўт Руднік, 2006
Ад аўтара
Шаноўнае спадарства!
Упершыню ў Беларусі і ўпершыню пабеларуску ўбачыла свет выданне, цалкам прысвечанае чэмпіёнам свету па футболе. Упершыню ў адным выданні сабрана інфармацыя пра ўсіх гульцоў, якія хоць адну хвіліну згулялі ў пераможных для іх каманд фінальных частках чэмпіянатаў свету, a таксама пра трэнераў камандпераможцаў.
У свеце да гэтага часу выйшла мноства кніг, прысвечаных гісторыі футбола і гісторыі чэмпіянатаў свету ў прыватнасці. На жаль, большасць з іх недаступныя для беларускага чытача з-за сваіх высокіх коштаў, іншай мовы, а часцей за ўсё з-за даўно вычарпаных накладаў: добрыя выданні не залежваюцца на паліцах кнігарняў. Пры падрыхтоўцы гэтай кнігі давялося перагарнуць некалькі дзесяткаў такога кшталту кніг, перагледзець сотні старонак у Інтэрнэце. Зроблена гэта было дзеля таго, каб зрабіць кнігу максімальна насычанай спраўджанымі фактамі з біяграфіі (дакладныя імёны і прозвішчы, даты нараджэння і смерці) і футбольнай кар'еры (колькасць гульняў і галоў на чэмпіянатах свету, у складзе сваіх нацыянальных зборных і клубаў і г.д.) герояў чэмпіянатаў свету.
Нягледзячы на тое, што кніга ў першую чаргу тычыцца ўнёску таго альбо іншага чалавека ў перамогу сваёй каманды на чэмпіянатах свету, у выданні шмат інфармацыі, прысвечанай інпіым фактам жыцця і кар'еры нашых герояў.
На працягу ўсёй працы я намагаўся пазбегнуць «белых плямаў» і несп-
раўджаных да канца дадзеных дасягнуць гэтага цалкам, аднак, не атрымалася. У некаторых месцах кнігі ўважлівы чытач заўважыць няпоўныя звесткі, а, магчыма, і недакладнасці, якія з вашай дапамогай паспрабую выправіць у наступных выданнях.
Якія гэта будуць выданні? Ужо зараз пачалася праца над аналагічнай кнігай, прысвечанай уладальнікам Кубка Еўропы і чэмпіёнам Еўропы 1960-2004 гг.
У планах таксама кнігі, прысвечаная пераможцам Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў і Лігі чэмпіёнаў, выбітным трэнерам, брамнікам і стральцам сусветнага футбола.
...Ад моманту, калі ў маіх руках з'явіўся першы статыстычны сшытак, дзе дзіцячай рукой фіксаваліся перамогі і няўдачы мінскага «Дынама» пачатку 80-х гг„ да выхаду гэтай кнігі прайшло больш як 25 гадоў. Я хачу выказаць шчырую падзяку маім калегам па «футбольнай статыстыцы» Уладзіміру Клімцу і Ўладзіміру Хільмановічу, якія ў канцы 80-х пачатку 90-х гг. умацавалі мяне ў веры, што ўсё гэта мае сэнс і рана альбо позна прынясе свой плён. Шчырую падзяку выказваю таксама Юр'ю Тарасевічу, які зрабіў вялізную працу па пошуку і апрацоўцы ілюстрацый для гэтага выдання. I, канечне, вялікі дзякуй маёй сям'і, якая часта вымушана была цярпець маё шматгадзіннае корпанне ў газетах, кнігах, а таксама кляцанне па клавіятуры кампутара. Без вашай дапамогі і патрымкі гэтая кніга так і засталася б у маіх марах...
Вітаўт Руднік
Каротка пра аўтара
Вітаўт Руднік нарадзіўся ў 1969 г. у г.п. Астравец Гродзенскай вобл. Гісторык па адукацыі. Друкаваўся ў газетах «Прессбол», «Футбол Беларусн», «Пагоня», працаваў спартыўным каментатарам на гарадзенскім тэлебачанні. Быў сябрам «Беларускай Асацыяцыі спартыўнай прэсы». Сябра ГА «Беларуская Асацыяцыя журналістаў».
Змест
Ад аўтара 3
Каротка пра аўтара 4
Кароткі экскурс у гісторыю чэмпіянатаў 5
Гульцы і трэнеры чэмпіёны свету 1930-2006 26
Гульцы і трэнеры, алфавітны спіс 93
Гульцы і трэнеры, у арыгінальным напісанні 95
Прызы Кубкі Жуля Рымэ 97
Цікавыя факты і рэкорды, звязаныя з чэмпіёнамі свету 99
Асноўныя тэрміны і скарачэнні 104
Геаграфічныя назвы 106
На вокладцы: Супрацьстаянне двух чэмпіёнаў свету Гарынчы (Бразілія) і Бобі Чарльтана (Англія) у чвэрцьфінальным матчы чэмпіянату свету 1962 г. Праз лічаныя дні Гарынча станецца двойчы чэмпіёнам свету, а Чарльтану давядзецца чакаць свайго трыюмфу яшчэ чатыры гады.
На здымку: Жуль Рымэ толькі што прыбыў у Уругвай, каб прысутнічаць на першым чэмпіянаце свету па футболе 1930 г.
Кароткі экскурс у гісторыю чэмпіянатаў
Чэмпіянаты свету па футболе можна смела назваць аднымі з найбольш відовішчных з'яваў у найноўшай гісторыі чалавецтва. Задума арганізацыі турніру наймацнейшых футбольных каманд свету з'явілася на пачатку XX ст. На заснавальным кангрэсе Міжнароднай Федэрацыі Футбольных Асацыяцый (FIFA) 21 мая 1904 г. было прынята рашэнне запісаць у статут, што ФІФА валодае «эксклюзіўным правам арганізацыі міжнародных турніраў».
Ужо на наступны год з ініцыятывы галандскага банкіра Карла Антона Вілема Хіршмана і першага прэзідэнта ФІФА француза Рабэра Герэна была зроблена спроба правесці чэмпіянат з удзелам 15 еўрапейскіх краін. Задума, аднак, скончылася правалам да 31 жніўня 1905 г. (апошні дзень падачы заявак) ахвотных узяць удзел у турніры не знайшлося!
Наступная спроба таксама атрымалася няўдалай статус чэмпіянату свету мусіў мець футбольны турнір Алімпійскіх гульняў 1916 г. у Берліне. Гэтым разам перашкодзіла Першая сусветная вайна.
Новы штуршок справе арганізацыі першага чэмпіянату далі Алімпійскія гульні 1920 і асабліва 1924 і 1928 гг. (у двух апошніх турнірах упершыню бралі ўдзел каманды з Паўднёвай Амерыкі).
Яшчэ ў 1926 г. па ініцыятыве прэзыдэнта ФІФА Жуля Рымэ была створаная камісія, якой было даручана вывучыць магчымасць арганізацыі Кубка свету. Кансультацыі з зацікаўленымі бакамі доўжыліся два гады. Нарэшце, на кангрэсе ФІФА ў Амстэрдаме 29 мая 1928 г. было прынята рашэнне правесці ў 1930 г. першы розыгрыш Кубка свету па футболе. Вось што пачаткова казала амстэрдамская рэзаЛЮЦЫЯ:
«ФІФА арганізуе розыгрыш Кубка свету кожныя чатыры гады. Турнір адкрыты для зборных каманд усіх федэрацый, якія ўваходзяць у ФІФА, і пачынаецца адборавымі гульнямі, калі колькасць падаўшых заявак перавысіць 30. Пераможца ў якасці ўзнагароды атрымлівае трафей, які з'яўляецца ўласнасцю ФІФА і перадаецца на вечнае захоўванне той краіне, якая здолее выйграць Кубак тры разы (не абавязкова запар)».
Афіцыйная назва чэмпіянатаў свету змянялася двойчы. Першыя тры турніры называліся «Чэмпіянат свету Кубак свету». На кангрэсе ФІФА ў 1946 г. ў Люксембурзе турнір было вырашана называць «Чэмпіянат свету Кубак Жуля Рымэ» такім чынам было ўвекапомнена імя тагачаснага прэзыдэнта ФІФА, аднаго з галоўных творцаў турніра. На кангрэсе ФІФА ў Афінах у 1971 г. турнір атрымаў сваю сучасную назву «Чэмпіянат свету Кубак свету ФІФА».
Да чэмпіянату свету 1982 г. да ўдзелу ў фінальнай стадыі турніру дапускаліся 16 ўдзельнікаў. У турнірах 1982, 1986, 1990 і 1994 гг. бралі ўдзел па 24 каманды. 3 1998 г. удзел у фінальных частках бяруць 32 каманды.
На здымку: Жуль Рымэ адзін з «бацькоў» чэмпіянатаў свету.
1930 Уругвай
I. 13-30 ліпеня, Уругвай
Рашэнне пра краіну-гаспадыню першага чэмпіянату свету прымалася 18-19 мая 1929 г. на кангрэсе ФІФА ў Барселоне. Заяўкі на правядзенне турніру падалі Італія, Галандыя, Венгрыя, Іспанія, Швецыя і Уругвай. У такой сітуацыі прадстаўнікі Еўропы знялі свае кандыдатуры, аддаўшы належнае краіне, каманда якой двойчы запар у 1924 і 1928 гг. бліскуча перамагла на Алімпійскіх гульнях. Такім чынам Уругвай атрымаў магчымасць адзначыць 100-годдзе
Уругвайскай Рэспублікі правядзеннем першага чэмпіянату свету па футболе.
Удзел у турніры бралі 13 каманд. Усе гульні адбываліся ў сталіцы краіны Мантэвідэа. У фінальным матчы гаспадары поля з лікам 4-2 перамаглі Аргентыну. Залатыя медалі Уругваю прынеслі 15 гульцоў на чале з 32-х гадовым трэнерам. Цікава, што ўсе гульцы першыя чэмпіёны свету, прадстаўлялі каманды з аднаго гораду! На жаль, нікому з герояў першага чэмпіянату так і не давялося згуляць у наступных турнірах.
*
Зборная каманда Уругвая
Хасэ Леандра АНДРАДЭ 22.11.1901 П «Насьяналь» Мантэвідэа 4 (360)
Хуан Пелегрына АН03.08.1904 Н «Пеньяроль», Мантэвідэа 2 (380) 3
СЭЛЬМА
Энрыке БАЛЬЕСТРЭРА 18.01.1905 Б «Рампла Хуніёрс», Мантэ4 (360) -3 відэа
Альвара ГЕСЦІДА 17.05.1907 П «Пеньяроль», Мантэвідэа 4 (360)
Пабла ДАРАДА 22.06.1908 Н «Белья Віста», Мантэвідэа 3 (270) 2
Віктарыяна Сантас ІРЫ02.11.1902 Н «Рэсінг Клуб», Мантэвідэа 4 (360) 2
ЯРТЭ
Эктар КАСТРА Эрнэста МАСКЕРОНІ Хасэ НАСАСІ Педра ПЕТРОНЭ Хасэ Педра СЕА Эктар Педра СКАРОНЭ Дамінга ТЭХЕРА Сантас УРДЗІНАРАН Ларэнца ФЕРНАНДЭС
29.11.1904 Н «Насьяналь» Мантэвідэа 2 (180)
21.11.1907 А «Алімпія», Мантэвідэа 3 (270) 24.05.1901 А «Белья Віста», Мантэвідэа 4 (360) 11.05.1905 Н «Насьяналь» Мантэвідэа 1 (90) 01.09.1900 П «Насьяналь» Мантэвідэа 4 (360) 26.11.1898 П «Насьяналь» Мантэвідэа 3 (270) 22.07.1899 А «Уондэрэрс», Мантэвідэа 1 (90) 30.03.1900 А «Насьяналь» Мантэвідэа 1 (90) 20.05.1900 П «Пеньяроль», Мантэвідэа 4 (360)
2
5
1
Трэнер: Альберта СУШЧЫ (20.11.1898)
Пасля прозвішчаў гульцоў паслядоўна пададзены дата нараджэння, пазіцыя на полі (Б-брамнік, А-абаронца, П-паўабаронца, Н-нападнік), клуб. які гулец прадстаўляў на момант удзелу ў чэмпіянаце, колькасць праведзеных на турніры гульняў і хвілін (у дужках), а таксама забітых галоў (для брамнікаў прапушчаных галоў).
Запасныя: Хуан Карлас КАЛЬВА (1906 Н «Місьёнэс» Мірамар), Мігель КАПУЧЫНІ (1904 Б «Пеньяроль»), Мігель Анхел МЕЛОНЬЯ (1905 П «Белья Віста»), Кандуэла ПІРЫС (1905 Н «Насьяналь»), Эміліё РЭКОБА (1904 A «Насьяналь»), Карлас Рыёлфа СЕКА (1905 П «Пеньяроль»), Саіла САЛДАМБІДЭ (1905 Н «Уондэрэрс», Мантэвідэа).
CAMPIONATO
MONDI ALE т CALCIO
1934 Італія
II. 27 мая10 чэрвеня, Італія
Заяўкі на правядзенне другога чэмпіянату свету падалі толькі Італія і Швецыя. Скандынавы, аднак, як і чатыры гады таму, знялі сваю кандыдатуру на карысць сапернікаў. Такім чынам арганізацыя турніра была аддадзеная ў рукі фашысцкага рэжыму Мусаліні. Натуральна, што задача перад камандай Італіі была пастаўленая толькі адна быць першай! Дзеля гэтага ў каманду былі ўключаныя «арыундзі» паўднёваамерыканскія гульцы з італьянскімі карэннямі. Большасць з іх не