Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
(1981-84), «Бока Хуніёрс» (1985-86, 444),«Нант», Фра. (1986-87, 27-0), «Архенцінас Хуніёрс» (1987-88, 23-1), «Дэпарціва», Мандзію дэ Карыентэс (1990-92). За зб. Аргентыны (1982-90) згуляў 17 гульняў. Срэбны прызёр ЧС 1990 (5-0). Запасны на ЧС 1982. Удзельнік КА 1983 і 1987.
АЛДАІР дос Сантас Насімента (ALDAIR dos Santos Nacimento). Бразілія. 30.11.1965. Абаронца. ЧС 1994 (7-0). «Фламенга» (1986-87, 1989), «Бенфіка», Парт. (1988-89, 22-
5), «Рома», Іта. (1990-2003, 317-14). Чэмпіён Італіі 2001, уладальнік Кубка Італіі 1991. За зб. Бразіліі (1989-2000) згуляў 81 гульню, забіў 3 галы. Срэбны прызёр ЧС 1998 (6-0), запасны на ЧС 1990. Уладальнік КА 1989 і 1997, срэбны прызёр
КА 1995, бронзавы прызёр АГ 1996. Асноўны гулец абароны зб. Бразіліі 1990-х.
АЛЕМАНДЗІ Луіджы (ALLEMANDI Luigi). Італія. 13.07.1903 16.05.1959. Абаронца. ЧС 1934 (5-0). «Ювентус», Турын (1935-28, 37-0), «Інтэр-Амбразіяна», Мілан
(1928-35, 193-1), «Рома» (1935-37, 48-1). Чэмпіён Італіі 1926, 1930. У чэмпіянаце краіны згуляў 278 гульняў, забіў 2 галы. За зб. Італіі (1925-34) згуляў 24 гульні. У 1927 г. быў пажыццёва дыскваліфікаваны за «здачу» гульні ў матчы «Ювентус»-«Тарына». Дыскваліфікацыя была знятая толькі пасля вялікіх намаганняў дзеячоў «Інтэра», куды перабраўся пасля гэтай гісторыі Алемандзі.
АЛІЎЕРЫ Альда (OLI­
VIERI Aldo). Італія. 02.10.1910 05.04.1999. Брамнік,	трэнер.
ЧС 1938 (4/-5). «Верона» (1930-33), «Падова» (1933-34), «Лукезэ Лібер-
тас», Лука (1934-38), «Тарына» (1938-42,
*
Падаецца наступная інфармацыя: • ПРОЗВІШЧА і поўнае імя па-беларуску з захаваннем правілаў транскрыпцыі імёнаў і прозвішчаў з іншых моваў на беларускую • ПРОЗВІШЧА і поўнае імя на мове арыгіналу • Краіна • Даты нараджэння і смерці • Пазіцыя на полі (у час чэмпіянатаў свету, пра якія ідзе гаворка) • Год турніра і дасягненні на ім гульні і галы (у брамнікаў прапушчаныя галы) • Клубы, у складзе якіх выступаў той альбо іншы гулец, з пазначэннем у большасці выпадкаў гадоў выступлення, колькасці праведзеных гульняў і забітых галоў у складзе кожнага клуба • Дасягненні на ўзроўні клубаў (перамогі ў розыгрышах кантынентальных і Міжкантынентальнага кубкаў, чэмпіянатах і Кубках краін) • Перыяд гульні за нацыянальную зборную каманду, колькасць праведзеных у яе складзе гульняў і забітых галоў • Дасягненні ў выступах у складзе нацыянальнай зборнай каманды (перамогі, прызавыя месцы і ўдзел у прэстыжных турнірах) • Кароткая характарыстыка, адметнасці, цікавыя факты з жыцця і кар'еры.
**
Знак «*» пасля даты пачатку выступу за клуб азначае, што футбаліст на момант падрыхтоўкі гэтай кнігі да друку працягваў выступаць за гэтую каманду. Звесткі пра колькасць праведзеных гульняў і забітых галоў прыведзены па стане на 09.07.2006. Іншыя звесткі па стане на 01.07.2006.
81 гульня). За зб. Італіі (1936-41) згуляў 24 гульні. Найлепшы брамнік ЧС 1938. Меў мянушку «Кот-чараўнік». Працаваў трэнерам у клубах «Удзінэзэ» (1948-50, 1952-53), «Інтэр», Мілан (1950-51), «Трыесціна» (1957-59), «Верона» (195960).
АЛОНСА Нарберта Асвальда (ALONSO Nor­berto Osvaldo). Аргентына. 04.01.1953. Паўабаронца. ЧС 1978 (3-0). «Сан-Ларэнса», «Рывэр Плэйт» (1971-76,
1977-82, 1983-87, 299-133), «Алімпік», Марсэль, Фра. (1976, 17-3), «Велес Сарсфілд» (1982-83, 73-16). Уладальнік КЛ 1986 і МК 1986, чэмпіён Аргентыны 1975 (М), 1975 (Н), 1979 (М), 1980 (М), 1981 (Н), 1986. У чэмпіянаце Аргентыны згуляў 447 гульняў, забіў 163 галы. За зб. Аргентыны (1972-83) згуляў 18 гульняў, забіў 4 галы. Вельмі папулярны ў 1970-х у Паўднёвай Амерыцы футбаліст, выбітны дыспетчар гульні. He карыстаўся, аднак, вялікім даверам у трэнера зб. Аргентыны МЕНОЦІ, з-за чаго, да прыкладу, на ЧС 1978 згуляў толькі 85 хвілін. Выступаў на турніры пад № 1, бо аргентынцы размеркавалі нумары паміж сабой у адпаведнасці з алфавітам.
АЛЬПН Хорхэ Марыё (OLGUIN Jorge Mario). Аргентына. 17.05.1952. Абаронца. ЧС 1978 (7-0). «Сан-Ларэнса», Б-А. (1971-79, 252-18), «Індэпэндзьентэ» (1980-84,
127-13), «Архентынас Хуніёрс», Б-А. (1984-88, 148-22). Уладальнік КЛ 1985. Чэмпіён Аргентыны 1972 (М), 1972 (Н), 1974 (Н), 1983, 1984, 1985 (Н). За зб. Аргентыны (1976-82) згуляў 60 гульняў. Удзельнік ЧС 1982 (5-0). Адзін з найлепшых стральцоў сярод футбалістаў-абаронцаў: у 529 гульнях у Д-1 (1971-88) за-
біў 53 галы. Узначальваў «Бічо», «Калон», «Альмагра», «Дэпарціва Эспаньёл», «Авіспа Фукуока», Яп., «Алаюэлэнсэ», Каста-Рыка (2003), «Сапрыса», Коста-Рыка (2003-04).
АЛЬТАБЕЛІ Алясандра (ALTOBELLI Alessandro). Італія. 28.11.1955. Нападнік. ЧС 1982 (3-1). «Лаціна», Д-ПІ, (1965-74, 28-7), «Брэшыя», Д-ІІ, (1974-77, 1989-90, 108-33),
«Інтэр» (1977-88, 317-128), «Ювентус» (1988-89, 20-4), «Леччэ», Д-П (1990-93, 76-19). Чэмпіён Італіі 1980, уладальнік Кубка Італіі 1978 і 1982. За зб. Італіі (1980-88) згуляў 61 гульню, забіў 25 галоў. Удзельнік ЧЕ 1980 і 1988, удзельнік ЧС 1986 (4-4). Выбітны італьянскі нападнік 1980-х. Найлепшы футбаліст краіны 1984. На няўдалым для італьянцаў ЧС 1986 быў адзіным у камандзе, хто забіваў галы. Аўтар 39 галоў у еўракубках, аніводнага з якіх, аднак, так і не выйграў. У Серыі «А» у 337 гульнях забіў 132 галы.
лан», Іта.
«Фіяоэншна».
АМАРЫЛДА Таварэс да Сільвейра (AMARILDO Tavares da Silveira). Бразілія. 29.06.1939. Нападнік. ЧС 1962 (4-3). «Фламенга» (1957), «Батафога» (1958-63, 238-135), «Мі(1963-67,	107-32),
Іта. (1967-70, 62-16),
«Рома», Іта. (1970-72, 33-10), «Васка да Гама» (1973-74). Чэмпіён Бразіліі 1974, чэмпіён Італіі 1969, уладальнік Кубка Італіі 1967, найлепшы стралец чэмпіяната штата Р-д-Ж 1961 (18). У Серыі «А» італьянскага футбола згуляў 208 гульняў, забіў 58 галоў. За зб. Бразіліі (196166) згуляў 23 гульні, забіў 6 галоў. Зрабіў сабе імя на ЧС 1962, калі замяніў траўмаванага ПЕЛЕ. Аўтар пераможнага гола ў фінале ў браму каманды Чэхасла-
вакіі. Узначальваў «Фіярэнціну-м» (197478), «Батафога-м» (1978-81), «Сорса», Д5, Іта. (1981-83), «Эсперанс», Туніс (1985-87), «Рандзінэла», Д-4, Іта. (198788), «Турыс Торэ дэль Грэка», Д-4, Іта. (1988-90), «Аль-Айн», ААЭ (1992).
АНДРАДЭ РАДРЫГЕС Віктор Пабла Карлас (ANDRADE RODRIGUEZ Victor Pablo Carlos). Уругвай. 14.02.1927 19.05.1985. Паўабаронца. ЧС 1950 (4-0). «Сэнтрал
Эспаньёл», «Уондэрэрс», «Пеньяроль». Чэмпіён Уругвая 1953 і 1954. За зб. Уругвая (1947-57) згуляў 44 гульні. Удзельнік ЧС 1954 (5-0). Уладальнік КА 1956, удзельнік КА 1955. Пляменнік Хасэ АНДРАДЭ чэмпіёна свету 1930 г. За сваю кар'еру ані разу не папярэджваўся і не выдаляўся з поля.
АНДРАДЭ Хасэ Леандра (ANDRADE Jose Leandro). Уругвай. 22.11.1901 01.10.1957. Паўабаронца. ЧС 1930 (4-0). «Пеньяроль» (1920, 1932-35), «Мірамар Місьё-
нэс» (1921), «Белья Віста» (1922, 1924, 1936), «Рэформэрс» (1923), «Насьяналь» (1925-31), «Атланта», Б-А., Apr. (1936) «Уондэрэрс» (1937). Чэмпіён Уругвая 1934. За зб. Уругвая (1923-1930) гуляў 33 гульні, забіў 1 гол. Найлепшы футбаліст ЧС 1930. Уладальнік КА 1923 і 1926, срэбны прызёр КА 1927, бронзавы прызёр КА 1929. Чэмпіён АГ 1924 і 1928. За сваю кар'еру згуляў больш 800 гульняў, у час якіх забіў больш за 300 галоў. Лічыцца аўтарам удара, якія атрымаў назву «нажніцы». Першая цемнаскурая зорка футбола сусветнага маштабу. За віртуозную гульню і выбітную тэхніку меў мянушку «Чорная пантэра». Пасля сканчэння кар'еры працаваў танцоўшчыкам і спеваком у начных клубах Парыжу.
Апошнія гады жыцця злоўжываў алкаголем. Памёр ад сухотаў у прытулку для бедных. Дзядзька Віктора АНДРАДЭ чэмпіёна свету 1950 г.
АНДРЭОЛА Мікеле (Мігель Анхел) (ANDREOLO Michele (Miguel Angel). Італія. 06.09.1912 15.05.1981. Паўабаронца. ЧС 1938 (4-0). «Насьяналь», Уру. (1933-35), «Ба-
лонья» (1935-43, 195-24), «Лацыё» (194345), «Напалі» (1945-48,	93-11),
«Катанія», Д-ІП. Чэмпіён Уругвая 1933, 1934 і Італіі 1936, 1937, 1939, 1941. У складзе зб. Італіі (1936-42) згуляў 26 гульняў, забіў 1 гол. Натуралізаваны ў Італіі ўругваец, надзвычай тэхнічны гулец, адзін з лідараў зб. Італіі канца 1930-х.
АНДЭРСАН Карэа
ПОЛГА (ANDERSON Cor­rea POLGA). Бразілія. 09.02.1979. Абаронца. ЧС 2002	(2-0). «Грэміё»
(1999-2003, 38-4), «Спорцінг», Ліс., Парт. (2003-*,
85-0). Уладальнік Кубка Бразіліі 2001. За зб. Бразіліі (2002-2003) згуляў 11 гульняў, забіў 3 галы. У чэрвені 2006 працягнуў кантракт са «Спорцінгам» да 2009 г.
АНРЫ Церы (HENRY Thierry). Францыя. 17.07.1977. Нападнік. ЧС 1998 (6-3). INF, Клэрфантэйн (1990-92), «Вэрсаль» (1992-93), «Манако» (1994-02.99,	107-20),
«Ювентус», Іта. (02.1999-07.99, 16-3), «Арсенал», Англ. (1999-*, 237-165). Чэмпіён Францыі 1997 і Англіі 2002 і 2004, уладальнік Кубка Англіі 2000, 2002, 2003 і 2005, Суперкубка Англіі 2002 і 2004, найлепшы стралец
чэмпіянату Англіі 2002 (24), 2004 (30), 2005 (25) і 2006 (27) За зб. Францыі (1997-2006) згуляў 85 гульняў, забіў 36 галоў. Срэбны прызёр ЧС 2006 (7-3), удзельнік ЧС 2002 (2-0). Чэмпіён Еўропы 2000, удзельнік ЧЕ 2004, уладальнік, найлепшы гулец і найлеппіы стралец Кубка Канфедэрацый 2003. Надзвычай таленавіты нападнік, які імкліва зрабіў сабе імя пасля ўдалых выступаў на ЧС 1998 і ЧЕ 2000. Найлепшы футбаліст краіны 2000, найлепшы футбаліст Англіі 2003 па версіях журналістаў, Асацыяцыі прафесійных футбалістаў і заўзятараў! У 2004 другі раз запар быў прызнаны найлепшым футбалістам краіны па версіі ангельскай Асацыяцыі прафесійных футбалістаў. Уладальнік «Залатой бутсы» 2004 і 2005. На ЧС 2002 быў выдалены ў гульні супраць Уругвая.
АНСЭЛЬМА Хуан
Пелегрына (ANSELMO Juan Pelegrino). Уругвай. 03.08.1904 27.10.1975. Нападнік. ЧС 1930 (2-3). «Пеньяроль» (1922-35, 180-102). Чэмпіён краіны
1924, 1926, 1928, 1929 і 1932. Срэбны прызёр КА 1927, запасны на пераможных для Уругвая АГ 1928. Пасля сканчэння кар'еры гульца працаваў як трэнер (у тым ліку як галоўны трэнер «Пеньяроля», разам з якім стаў чэмпіёнам краіны 1962).
АНТАНЬЁНІ Джанкарла (ANTOGNONI Gian­carlo). Італія. 01.04.1954. Паўабаронца. ЧС 1982 (6-0). «Асцімакобі», Д-ІІІ (1970-72, 27-4), «Фіярэнціна» (1972-87, 341-61),
«Лазана», Швайц. (1987-88, 33-5). Уладальнік Кубка Італіі 1975. За зб. Італіі (1974-83) згуляў 73 гульні, забіў 7 галоў. Удзельнік ЧС 1978 (5-0) і ЧЕ 1980. Зорка
італьянскага футболу, адзін з сімвалаў «Фіярэнціны». Найлепшы футбаліст Італіі 1974. Перад ЧС 1982 ледзь не памёр на футбольным полі пасля сутыкнення з брамнікам суперніка (выратаваў зроблены на месцы масаж сэрца). Пасля сканчэння кар'еры працаваў спартыўным дырэктарам «Фіярэнціны».