Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
«Тотэнхэм Хотспур», Лондан (1961-71, 321-220), «Вэст Хэм Юнайтэд», Лондан
(1969-70, 38-13). Уладальнік КУК 1963. Чэмпіён Англіі 1961, уладальнік Кубка Англіі 1961, 1962, 1967. Найлепшы стралец чэмпіянатаў Англіі 1959 (33), 1961 (41), 1963 (37), 1964 (35), 1965 (29), 1969 (27). За зб. Англіі (1959-67) згуляў 57 гульняў, забіў 44 галы. Удзельнік ЧС 1962 (4-1) і КЕ 1964. Бронзавы прызёр ЧЕ 1968. Рэкардсмен па колькасці галоў у чэмпіянатах Англіі 357 у 516 гульнях. Усяго ў Д-1 гуляў 527 гульняў, забіў 366 галоў (11 вынік у свеце). У няпоўны 21 год ужо меў на сваім рахунку 100 галоў у чэмпіянатах Англіі, за што атрымаў мянушку «Залатое дзіця англійскага футбола». Першы, хто ў чэмпіянатах краіны забіў больш за 100 галоў у складзе двух розных клубаў. Толькі ў 2002 г. гэтае дасягненне паўтарыў Алан ШЫРЭР. Пры гэтым не заўсёды меў стабільнае месца ў зб. Англіі, што не перашкодзіла яму і там забіць 44 галы ў браму супернікаў. Даволі рана, у 31 год, скончыў кар'еру з-за празмернага захаплення алкаголем. Пасля доўгіх гадоў змагання з хваробай выйшаў пераможцам, стаўшы сябрам Таварыства ананімных алкаголікаў.
ГУАІТА	Энрыка
Гансалес Лукас (GUAITA Gonzales Enrique Lucas). Аргентына — Італія. 15.07.1910 02.05.1959. Нападнік. ЧС 1934 (4-1). «Эстудзіянтэс», Apr.
(1927-33, 1937-39, 9145), «Рома», Іта. (1933-35, 61-42), «Рэсінг», Б.-А. (1935-37, 28 гульняў). Найлепшы стралец чэмпіяната Італіі 1935 (28). У складзе зб. Аргентыны (1933-37) згуляў 4 гульні, забіў 1 гол і стаў пераможцам КА 1937. У 1933 г. атрымаў італьянскае грамадзянства. За зб. Італіі (1934-35) згуляў 10 гульняў, забіў 5 галоў. Меў мянушку «Чорны пірат». Неўзабаве пасля перамогі на ЧС 1934 уцёк на радзіму, бо не захацеў служыць у італьянскім войску.
Пасля сканчэння кар'еры футбаліста (у 29 гадоў) пэўны час працаваў начальнікам турмы!
ГУАРЫСІ Анфіладжына Maprec (GUARISI Anfilogino Margues). Бразілія Італія. 26.12.1905 08.06.1974. Нападнік. ЧС 1934 (1-0). «Партугеза» (1922-24), «Паўлістана»
(1924-29, 68-52), «Карынціянс», Бра. (1929-31, 1936-38), «Лацыё», Іта. (193136, 125-41), «Палестра Італьяна» (1940). Чэмпіён штата Сан Паула 1926, 1929, 1930, 1937, 1938. Найлепшы стралец чэмпіяната штата 1926 (16 галоў). За зб. Бразіліі (1925) згуляў 4 гульні, забіў 1 гол. За зб. Італіі (1932-34) згуляў 6 гульняў, забіў 1 гол.
ДАРАДА Пабла (DORA­DO Pablo). Уругвай. 22.06.1908 18.11.1978. Нападнік. ЧС 1930 (3-2). «Белья Віста», Мантэвідэа, «Рывэр Плэйт», Apr. (1932-35). Самы малады
чэмпіён свету 1930.
ДЖАЛМА дос САНТАС ( DJALMA dos SANTOS). Бразілія. 27.04.1929. Абаронца. ЧС 1958 (1-0), ЧС 1962 (6-0). «Парадэ Інглеза» (1940-48), «Партугеза» (1948-58, 453
гульні ў розных турнірах), «Палмейрас» (1958-68), «Атлетыка Паранаэнсэ», Курыціба (1969-72). Чэмпіён штата Сан Паула 1959, 1963 і 1966, а таксама штата Парана 1970. За зб. Бразіліі (1952-68) згуляў 98 гульняў, забіў 3 галы. Удзельнік ЧС 1954 (3-1) і 1966 (2-0). Срэбны прызёр КА 1953 і 1959-1, удзельнік КА 1956 і 1957. Зорка сусветнага футболу. Найлепшы правы абаронца свету свайго часу. Найстарэйшы ўдзельнік ЧС 1966.
Бацька гульца зб. Бразіліі і многіх вядомых клубаў ДЖАЛМІНЫ.
ДЖАРКАЕФ Юры (DJORKAEFF Youri). Францыя. 09.03.1968. Паўабаронца. ЧС 1998 (7-1). «Грэнобль» (1984-89, 9123), «Страсбур», Д-П (1988-11.1990, '	32-25),
«Манако» (11.1990-95, 155-60), «Пары Сэн-Жэрмэн» (1995-96, 35-13), «Інтэр», Іта. (1996-99, 87-30), «Кайзэрслаўтэрн», Герм. (1999-02.2002, 55-14), «Болтан Уондэрэрс», Англ. (02.2002-2004, 75-20), «Блэкбэрн Ровэрс», Англ. (09.200412.2004, 3-0), «Нью-Ёрк/Нью-Джэрсі Метрастарс», ЗША (04.2005-12.2005, 2611). Уладальнік КУК 1996, Кубка УЕФА 1998, Кубка Францыі 1991. Найлепшы стралец чэмпіяната Францыі 1994 (20). За зб. Францыі (1993-2002) згуляў 82 іульні, забіў 28 галоў. Удзельнік ЧЕ 1996, чэмпіён Еўропы 2000. Удзельнік ЧС 2002 (2-0). Зорка еўрапейскага футболу канца 1990-х гадоў. Адзін з аўтараў перамогаў зб. Францьгі на ЧС 1998 і ЧЕ 2000. Сын Жана ДЖАРКАЕФА, які таксама з поспехам выступаў за зб. Францыі.
ДЖЫЛАРДЗІНА Альберта (GILARDINO Alber­to). Італія. 05.07.1982. Нападнік. ЧС 2006 (5-1). «Пьячэнца» (1997-98, 173), «Верона» (2000-02, 395), «Парма» (2002-2005,
96-50), «Мілан» (2005-*, 34-17). За зб. (2004-2006) згуляў 20 гульняў, забіў 8 галоў. Бронзавы прызёр АГ 2004, чэмпіён Еўропы сярод моладзевых каманд 2004, найлепшы стралец гэтага турніра (4 галы).
ДЖЭНЦІЛЕ Клаўдзіё (GENTILE Claudio). Італія. 27.09.1953. Абаронца. ЧС 1982	(6-0). «Варэзэ»
(1970-71, 1972-73, 34-1), «Арона», Д-Ш (1971-72, 34-4), «Ювентус» (1973-
84, 283-9), «Фіярэнціна» (1984-87, 70-0), «Пьячэнца» (1987-88, 20-0). Уладальнік КУК 1984 і Кубка УЕФА 1977, Суперкубка 1984. Чэмпіён Італіі 1975, 1977, 1978, 1981, 1982 і 1984, уладальнік Кубка Італіі 1979 і 1983. За зб. Італіі (1975-84) згуляў 71 гульню, забіў 1 гол. Удзельнік ЧС 1978 (7-0) і ЧЕ 1980. Майстар персанальнай апекі. Вызначаўся надзвычай жорсткай, часам грубай гульнёй. 3 1998 працаваў асістэнтам гал. тр. зб. Італіі-м. У 2000 узначаліў гэтую каманду і зрабіў яе чэмпіёнам Еўропы 2004 і бронзавым прызёрам АГ 2004.
ДЗАКАРДА Крысціян (ZACCARDO Cristian). Італія. 21.12.1981. Абаронца. ЧС 2006	(3-0).
«Балонья» (1999-2000, 2001-04, 79-2), «Спецыя», Д-3 (2000-01, 28-0), «Па-
лерма» (2004-*, 71-2). За зб. Італіі (20042006) згуляў 15 гульняў, забіў 1 гол. Учыніў аўтагол у гульні супраць ЗША на ЧС 2006. Чэмпіён Еўропы сярод мол. каманд 2004.
ДЗАМБРОТА Джанлука (ZAMBROTTA Gianluca). Італія. 19.02.1977. Абаронца, паўабаронца. ЧС 2006 (6-1). «Кома» (1994-97, 48-6), «Бары» (1997-99, 59-6), «Ювен-
тус» (1999-*, 217-6).Чэмпіён Італіі 2002, 2003, 2005 і 2006, уладальнік Суперкубка Італіі 2003. За зб. Італіі (19972006) згуляў 58 гульняў, забіў 2 галы. Удзельнік ЧС 2002 (4-0), срэбны прызёр ЧЕ 2000, удзельнік ЧЕ 2004 і АГ 2000.
ДЗІДА — Эдвальда AnBec дэ Санта Poca (DIDA Edvaldo Alves de Santa Rosa).	Бразілія.
16.03.1934 12.09.2002. Нападнік. ЧС 1958 (1-0). «Фпаменга» (1954-64,
350-244), «Партугезэ» (1964-65), «Хуніёр», Баранкілья, Калумбія (1966-68). За зб. Бразіліі (1958-61) згуляў 6 гульняў, забіў 4 галы. Выбітны нападнік, які, аднак, застаўся ў цені Пеле і іншых зорных бразільскіх нападнікаў таго часу.
ДЗІДЗІ — Валдзір Перэйра (DIDI Waldir Perгеіга).	Бразілія.
08.10.1928 12.05.2001. Паўабаронца. ЧС 1958 (6-1), ЧС 1962 (6-0) «Рыё Бранка» (1944),
«Лейсоэш» (1945), «Амерыка Кампас» (1946), «Мадурэйра» (1947-50, 32-8), «Флумінэнсэ» (1950-56, 134-51), «Батафога» (1956-58, 1960-62, 1964, 9744), «Рэал», Мадрыд, Ісп. (1959-60, 19-6), «Веракрус», Мекс. (1964-66, 29-4). Чэмпіён штата Р-д-Ж 1951, 1957, 1961 і 1962. За зб. Бразіліі (1952-62) згуляў 68 гульняў, забіў 20 галоў. Удзельнік ЧС 1954 (3-2). Срэбны прызёр КА 1953, удзельнік КА 1957 і 1959-1. Зорка сусветнага футболу. За час выступаў у Д-1 згуляў 349 гульняў, забіў 130 галоў. Пасля сканчэння кар'еры гульца з поспехам працаваў у якасці трэнера: «Крыстал», Ліма, Перу (1962-64), «Атланта», Мехіка, Мекс. (1964-65), «Сан Паула» (1966-67), зб. Перу (1968-70, удзельнік ЧС 1970), «Рывер Плэйт», Apr. (1971-72), «Фенэрбахчэ», Тур. (1972-75), «Флумінэнсе» (1981-82), «Крузэйра» (1982).
ДЗІНА Сані (DINO Sani). Бразілія. 23.05.1932. Паўабаронца. ЧС 1958 (2-0). «Палмейрас» (1949-50), «XV дэ Жау» (1951), «Камерсіал» (1952-54), «Сан Паула»
(1955-60, 292 гульні), «Бока Хуніёрс», Apr., (1961, 14-4), «Мілан», Іта. (1961-64, 62-14), «Карынціянс» (1965-68, 115-32). Уладальнік КЕЧ 1963, чэмпіён Італіі 1962, чэмпіён штата Сан Паула 1957. За зб. Бразіліі (1957-66) згуляў 24 гульні, забіў 4 галы. Срэбны прызёр KA 1959-1, удзельнік КА 1957. Трэнераваў «Карынціянс», «Інтэрнасьёналь», «Палмейрас», «Фламенга», «Флумінэнсе», «Пеньяроль», Уру. (1978-81, чэмпіён краіны 1978 і 1979), «Бока Хуніёрс», Apr. (1984), «Курыціба» (1985, чэмпіён краіны 1985).
ДЗІЯМЕД Бернар (DIO­MEDE Bernard). Францыя. 23.01.1974. Паўабаронца, нападнік. ЧС 1998 (3-0). «Асэр» (1992-2000, 176-0), «Ліверпуль», Англ. (20002002,	2-0), «Аячо»
(01.2003-2004, 49-9), «Крэтэйль», Д-2 (2004-2005, 12-4), «Клермон Фут», Д-2 (01.2006-*, 11-1). Уладальнік Кубка УЕФА 2000. Чэмпіён і ўладальнік Кубка Францыі 1996, уладальнік Кубка Англіі і Кубка Англійскай Лігі 2001. За зб. Францыі (1998) згуляў 8 гульняў.
ДЗОФ Дзіна (ZOFF Di­no). Італія. 28.02.1942. Брамнік, трэнер. ЧС 1982 (7/-6). «Удзінэзэ» (1961-63, 40/-54), «Мантова» (1963-67, 131/-85), «Напалі» (1967-72, 143/-
110), «Ювентус» (1972-83, 330/-214). Уладальнік Кубка УЕФА 1977, чэмпіён Італіі 1973, 1975, 1977, 1978,1981, 1982, уладальнік Кубка Італіі 1979 і 1983. За зб. Італіі (1968-83) згуляў 112 гульняў,
прапусціў 93 галы. Чэмпіён Еўропы 1968, запасны на ЧС 1970, удзельнік ЧС 1974 (3/-4) і 1978 (7/-6). Разам з камандай Італіі быў 4-м на ЧЕ 1980. Капітан каманды і найстарэйшы яе гулец на пераможным для Італіі ЧС 1982. Выбітная постаць італьянскага футболу, найстарэйшы пераможца ЧС (40 гадоў і 133 дні). У Серыі «А» згуляў 570 гульняў, у якіх прапусціў 430 галоў. Рэкардсмен па колькасці «сухіх» хвілін у гульнях за нац. зборную 1143 у сезоне 1973-74. На працягу 11 сезонаў (19721983) гуляў у Серьгі «А» без заменаў. Таленавіты трэнер і мэнэджэр. У 1984-86 працаваў трэнерам брамнікаў «Ювентуса», у 1986-88 кіраваў алімпійскай зб. Італіі, браў удзел у АГ 1988. У 1988-90 узначальваў «Ювентус», разам з якім перамог у Кубку УЕФА 1990. 3 1990 да 1994 быў галоўным трэнерам, а ў 1995-98 прэзыдэнтам «Лацыё». У 1998-2000 узначальваў зб. Італіі, якая стала срэбным прызёрам ЧЕ 2000. У студзені-верасні 2001 зноў трэнераваў «Лацыё». У пачатку 2005 часова ўзначальваў «Фіярэнціну». Кавалер Залатога ордэна ФІФА.
ДЗЮГАРЫ Крыстоф (DUGARRY Christophe). Францыя.	24.03.1972.
Паўабаронца, нападнік. ЧС 1998 (3-1). «Бардо», (1988-96,	01.2000-
01.2003), «Мілан», Іта.
(1996-96, 21-5), «Барселона», Ісп. (199798, 21-2), «Алімпік», Марсэль (199801.2000, 52-8), «Бірмінгем Сіці», Англ. (01.2003-03.2004, 30-6). Уладальнік Кубка Французкай Лігі 2002. За зб. Францыі (1994-2002) згуляў 55 гульняў, забіў 8 галоў. Удзельнік ЧЕ 1996, чэмпіён Еўропы 2000, удзельнік ЧС 2002 (3-0). Таленавіты гулец атакі, якога на працягу ўсёй кар'еры пераследвалі траўмы.