Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006
Вітаўт Руднік
Памер: 109с.
Беласток 2006
ЖЭРСОН НУНЬЕС Герсон дэ Алівейра (GERSON NUNES Gerson de Oliveira). Бразілія. 11.01.1941. Паўабаронца. ЧС 1970 (4-1). «Фламенга» (1955-63), «Батафога»
(1964-69, 1970), «Сан Паула» (1969-70, 1971, 93-12), «Флумінэнсэ» (1972-74, 574). За зб. Бразіліі (1961-72) згуляў 70 гульняў, забіў 14 галоў. Удзельнік АГ 1960. 3-за пералому нагі не трапіў на ЧС 1962. Удзельнік ЧС 1966 (1-0). Адзін з найлепшых бразільскіх паўабаронцаў сярэдзіны XX ст. Пасля сканчэння кар'еры стаў журналістам.
ЗАГАЛА Марыё Жоржэ Лоба (ZAGALO Mario Jorge Lobo). Бразілія. 09.08.1931. Нападнік, трэнер. ЧС 1958 (6-1),
ЧС 1962 (6-1), ЧС 1970. «Амерыка» (1942-46),
«Фламенга» (1947-58), «Батафога»
(1958-63). За зб. Бразіліі (1957-64) згуляў
33 гульні, забіў 5 галоў. Удзельнік КА 1959-1. Выбітны трэнер. Узначальваў «Батафога» (1966-69, 1977-78, чэмпіён штата Р-д-Ж 1967, 1968), зб. Бразіліі (1969-74, ЧС 1970, 4-е месца на ЧС 1974), «Флумінэнсэ» (1970-71), «Фламенга» (1971-76, 1985-87),
зб. Кувэйта (1976-77, 1987-88), «АльХілаль», Сауд. Аравія (1978-79), зб. Саудаўскай Аравіі (1979-85, удзельнік АГ 1984), зб. ААЭ (1989-90, вывеў каманду ў фінальную частку ЧС 1990), зб. Бразіліі (тэхнічны каардынатар, 1994-98, ЧС 1994, срэбны прызёр КА 1995, срэбны прызёр АГ 1996), «Партугеза» (1998-99). Пад кіраўніцтвам ЗАГАЛА зб. Бразіліі згуляла 140 гульняў (99 перамогаў, 30 нічыіх і 12 паразаў). Першы гулец, які стаў затым чэмпіёнам свету і ў якасці трэнера. Рэкардсмен па колькасці перамогаў сярод трэнераў нацыянальных каманд 99 перамог са зб. Бразіліі. Быў у трэнерскім штабе зб. Бразіліі на ЧС 2006.
ЗАЗІМА Алвес КАЛАСАНС (ZOZIMO Alves CALAZANS). Бразілія.
19.06.1932 13.09.1977. Абаронца. ЧС 1962
(6-0).
«Сан-Крыставаа» (1951), «Бангу» (1951-65), (1966), «Гуарацінгета»
(1967). За зб. Бразіліі (1953-62) згуляў 35 гульняў, забіў 1 гол. Запасны на ЧС 1958. Удзельнік КА 1957 і АГ 1952.
ЗІДАН Зінэдзін (ZIDANE Zinedine). Францыя. 23.06.1972. Паўабаронца. ЧС 1998 (5-2). «Кан» (1988-92, 61-6), «Бардо» (1992-96, 140-28), «Ювентус», Іта. (1996-2001, 171-
24), «Рэал», Мадрыд, Ісп. (2001-2006, 143-34). Уладальнік КЕЧ 2001, Суперкубка 1997 і 2002, МК 2002, чэмпіён Італіі
1997 і 1998, Іспаніі 2003, уладальнік Су-
перкубка Італіі 1997. За зб. Францыі (1994-2006) згуляў 108 гульняў, забіў 31 гол. Срэбны прызёр ЧС 2006 (6-3), удзельнік ЧС 2002 (1-0), ЧЕ 1996, чэмпіён Еўропы 2000, удзельнік ЧЕ 2004. Культавая постаць франпузкага футболу. Уладальнік «Залатога мяча» 1998, 2000 і 2003. У красавіку 2004 быў прызнаны УЕФА найлепшым футбалістам Еўропы за апошнія 50 гадоў. Аўтар двух галоў у браму бразільцаў у фінале ЧС 1998. Найлепшы футбаліст Францыі 1998. Самы каштоўны футбаліст Лігі чэмпіёнаў 2001/2002 па версіі УЕФА. 3-за траўмы прапусціў две першыя гульні ЧС 2002, зза чаго, на думку многіх спецыялістаў, французы не пераадолелі групавы этап турніра. Пасля няўдалага для французаў ЧЕ 2004 скончыў было кар'еру ў зборнай, але вярнуўся ўвосень 2005, каб дапамагчы ёй трапіць у фінальную частку ЧС 2006 і заваяваць там срэбныя медалі. Апошняя ў кар'еры гульня Зідана прыпала акурат на фінал турніра і была адзначаная спачатку забітым з пенальці голам, а затым азмрочаная выдаленнем у другім дадатковым тайме за удар галавой італьянца Матэрацы. Нягледзячы на гэты выпадак, быў прызнаны лепшым футбалістам ЧС 2006!
ЗІНЬЁ Крызам Сэзар Жуніёр дэ АЛІВЕЙРА (ZINHO Crizam Cesar junior de OLIVEIRA). Бразілія. 17.06.1967. Паўабаронца, нападнік. ЧС 1994 (7-0). «Фламенга» (1985-
92, 01.2004), «Палмейрас» (1992-02.95, 1999, 2001-2003), «Ёкагама Марынас», Яп. (1995-97), «Грэміё» (2000-2001), «Крузэйра» (05.2003-12.2003), «Нова Ігуаса», Д-2. (04.2005-07.2005), «Маямі», ЗША (03.2006-*). Уладальнік КЛ 1999. Чэмпіён Бразіліі 1987, 1992, 1993, 1994 і 2003, уладальнік Кубка Бразіліі 1990, 1998 і 2001, чэмпіён штатаў Р-д-Ж (1986, 1991, 2004), Сан Паула (1993, 1994) і
Рыё Грандэ да Сул (2001). За зб. Бразіліі (1989-97) згуляў 55 гульняў, забіў 7 галоў. Удзельнік КА 1993, срэбны прызёр КА 1995. Уладальнік Bola de Prata 1988, 1992, 1994 і 1997.
ЗГГА Жазэ Элі дэ МІРАНДА (ZITO Jose Eli de MIRANDA). Бразілія. 08.08.1932. Паўабаронца. ЧС 1958 (4-0), ЧС 1962 (6-1). «Таубатэ» (1951), «Сантас» (1952-65, 1967,
733-57), «Карынціянс» (1966). Уладальнік КЛ 1962 і 1963. Уладапьнік МК 1963. Уладальнік Кубка Бразіліі 1961, 1962, 1963, 1964 і 1965. Чэмпіён штата Сан Паула 1956, 1958, 1960, 1961, 1962, 1963, 1964, 1965. За зб. Бразіліі (195563) згуляў 46 гульняў, забіў 3 галы. Удзельнік КА 1956, срэбны прызёр КА 1959-1. Запасны на ЧС 1966.
ІЛГНЭР Бода (ILLGNER Bodo). ФРГ Германія. 07.04.1967. Брамнік. ЧС 1990 (7/-5). «БонХартберг», Бон (1981-85), «Кёльн» (1985-96, 326 гульняў), «Рэал», Мадрыд,
Ісп. (1996-2001, 91 гульня). Уладальнік КЕЧ 1998 і 2000, МК 1998, чэмпіён Іспаніі 1997. За зб. ФРГ (1987-1994) згуляў 54 гульні. Срэбны прызёр ЧЕ 1992, удзельнік ЧС 1994 (5/-7). Найлепшы нямецкі брамнік першай паловы 1990-х, аднак, ягоная кар'ера заняпала пасля пераходуў «Рэал».
ІНДЗАГІ Філіпа (INDZAGHI Filippo). Італія. 09.08.1973. Нападнік. ЧС 2006 (1-1). «Пьячэнца», Д-2 (1991-92, 1-0), «Леффэ», Д-3 (1992-93, 21-13), «Верона», Д-2 (1993-94,
36-13), «Парма» (1995-96, 15-2), «Аталанта» (1996-97, 33-24), «Ювентус»
(1997-2001, 120-57), «Мілан» (20012006*, 98-42). Уладальнік КЕЧ 2003. Чэмпіён Італіі 1998 і 2004, уладальнік Кубка Італіі 2003 і Суперкубка Італіі 1997. Лепшы стралец чэмпіяната Італіі 1997 (24). За зб. Італіі (1997-2006) згуляў 50 гульняў, забіў 22 галы. Удзельнік ЧС 1998 (2-0) і 2002 (2-0), срэбны прызёр ЧЕ 2000. Трапіў на свой трэці ЧС дзякуючы бліскучай гульні ў другой палове сезона 2005/06 (у тым ліку у Лізе Чэмпіёнаў). Найстарэйшы з італьянцаў на гэтым турніры. Брат Сімонэ Індзагі, які таксама паспяхова гуляў у Серыі «А».
ІРЫЯРТЭ Віктарыяна Сантас (IRIARTE Victoriano Santos). Уругвай. 02.11.1902 10.11.1961. Нападнік. ЧС 1930 (4-2). «Рэсінг Клуб», Мантэвідэа. За зб. Уругвая (1930-
31) згуляў 5 гульняў, забіў 2 галы.
КАБРЫНІ Антоніё (CABRINI Antonio). Італія. 08.10.1957. Абаронца. ЧС 1982 (7-1). «Крэманэзэ» (1967-75, 29-2), «Аталанта» (1975-76, 35-1), «Ювентус» (1976-89, 297-33),
«Балонья» (1989-91, 55-2). Уладальнік КЕЧ 1985, КУК 1984, Кубка УЕФА 1977, СК 1984, і МК 1985, чэмпіён Італіі 1977, 1978, 1981, 1982, 1984 і 1986, уладальнік Кубка Італіі 1979 і 1983. За зб. Італіі (1978-87) згупяў 73 гульні, забіў 9 галоў. Разам з камандай Італіі быў 4-м на ЧС 1978 (7-0) і ЧЕ 1980. Удзельнік ЧС 1986 (4-0). Найлепшы футбаліст Італіі 1984. Адзін з найлепшых абаронцаў у Еўропе на мяжы 70-80-х. Уладальнік усіх самых прэстыжных міжнародных клубных кубкаў.
КАКА Рыкарда Ізэксан Сантас Лэйтэ (КАКА Ricardo Izecson Santos Leite). Бразілія.
22.04.1982. Нападнік,
паўабаронца. ЧС 2002 (1-0). «Сан Паула» (2001-
2003, 55-22), «Мілан» (2003-*, 101-31). Чэмпіён Італіі 2004, уладальнік Суперкубка Італіі 2004. За зб. Бразіліі (2002-2006) згуляў 43 гульні, забіў 14 галоў. Наймалодшы чэмпіён свету 2002. Удзельнік ЧС 2006 (5-1). Уладальнік Кубка канфедэрацый 2005. Найлепшы футбаліст чэмпіяната Бразіліі 2002, уладальнік Bola de Prata 2002.
КАЛАВАЦІ Фульвіё (COLLOVATI Fulvio). Італія. 09.05.1957. Абаронца. ЧС 1982 (7-0). «Мілан» (1975-82, 158-4), «Інтэр», Мілан (1982-86, 109-3), «Удзінэзэ» (1986-87, 1989-
93, 92-2), «Рома» (1987-89, 45-1). Чэмпіён Італіі 1979, уладальнік Кубка Італіі 1977. За зб. Італіі (1979-86) згуляў 50 гульняў, забіў 3 гапы. Разам з камандай Італіі быў 4-м на ЧЕ 1980. Удзельнік ЧС 1986 (1-0). Разам з ШЫРЭА складаў адну з найлепшых у Еўропе пару цэнтральных
абаронцаў.
КАЛАУСІ Луіджы (Джына) (COLAUSSI Luigi (Gino). Італія. 04.03.1914 1991. Нападнік. ЧС 1938 (3-4). «Італа дзі Градзіска», «Трыесціна» (1934-40), «Ювен-
тус» (194042, 43-7), «Вічэнца» (1942-44, 37-18), «Падова» (194648, 45-13). За зб. Італіі (1935-40) згуляў 26 гульняў, забіў 15 галоў. Адзін з тых, хто зрабіў найбольшы ўнёсак у перамогу зб. Італіі на ЧС 1938.
КАМАРАНЭЗІ Маура Герман (CAMORANESI Mauro German). Італія. 04.10.1976. Паўабаронца. ЧС 2006 (5-0).
«Альдасіві», Apr. (199495), «Сантас Лагуна»,
Мекс. (1996-97, 22-8), «Уондэрэрс», Уру. (1997, 6-1), «Банфілд», Apr., Д-2 (199798, 38-16), «Крус Асул», Мекс. (19982000, 78-32), «Верона» (2000-02, 50-7), «Ювентус» (2002-2006, 126-14). Чэмпіён Італіі 2003, 2005 і 2006. За зб. Італіі (2003-2006) згуляў 26 гульняў, забіў 1 гол. Удзельнік ЧЕ 2004. Аргентынец з італьянскімі карэннямі, дзякуючы якім здолеў атрымаць «прапіску» у зб. Італіі.
КАНАВАРА Фабіё (CANNAVARO Fabio). Італія. 13.09.1973. Абаронца. ЧС 2006 (7-0). «Напалі» (1992-95, 58-1), «Парма» (1995-2002, 212-4),
«Інтэр» (2002-2004, 50-2),
«Ювентус» (2004-*, 74-6). Уладальнік КУЕФА 1999, чэмпіён Італіі 2005 і 2006, уладальнік Кубка Італіі 1999 і 2002. За зб. Італіі (1997-2006) згуляў 100 гульняў, забіў 1 гол. Удзельнік ЧС 2002 (3-0), срэбны прызёр ЧЕ 2000, удзельнік ЧЕ 2004, а таксама АГ 1996. Адзін з найлепшых італьянскіх абаронцаў найноўшага часу, капітан зб. Італіі на ЧС 2006. Разам з Буфонам адгуляў усе 690 хв. на турніры. У спаборы за тытул лепшага гульца чэмпіяната саступіў толькі Зідану-
КАНДЭЛЯ Венсан (CANDELA Vincent). Францыя. 24.10.1973. Абаронца. ЧС 1998 (1-0). «Тулуза», (1991-94, 29-1),
«Тулуза», Д-ІІ (1994-95, 27-2), «Генгам» (1995-97,
48-2), «Рома», Іта. (01.1997-01.2005, 21014), «Болтан Уондэрэрс», Англ. (01.2005-
2005, 10-0), «Удзінэзэ», Іта. (2005-*, 191). Чэмпіён Італіі 2001. За зб. Францыі (1996-2003) згуляў 40 гульняў, забіў 2 галы. Чэмпіён Еўропы 2000, удзельнік ЧС2002 (2-0) ІАГ 1996.
КАРЛАС АЛЬБЕРТА ТОРРЭС Карлас Альберта (CARLOS ALBERTO TORRES Carlos Alberto). Бразілія. 17.07.1944. Абаронца. ЧС 1970 (6-1). «Сантас» (1965-74, 445
гульняў), «Флумінэнсэ» (1964, 1975-76), «Батафога» (1971, 1982), «Космас», ЗША (1977-80, 145-8), «Каліфорнія Спёрс», ЗША (1981, 19-2). Пераможца чэмпіянатаў НАСЛ 1977 і 1978. За зб. Бразіліі (1964-77) згуляў 53 гульні, забіў 8 галоў. Капітан зб. Бразіліі на ЧС 1970. Трэнер «Фламенга» (1983-85, 2001-05.2002, чэмпіён Бразіліі 1983), «Карынціянс» (1985-86), «Клуб Науціка Карыбарыбэ» (1986-87), «Маямі Шаркс», ЗША (198793), «Батафога» (1993-94, 1997-98, 19992000, 11.2002-2003), «Флумінэнсэ»