• Часопісы
  • Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

    Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

    Вітаўт Руднік

    Памер: 109с.
    Беласток 2006
    36.27 МБ
    ДУНГА Карлас Каэтана Бледорм ВЭРЫ (DUNGA Carlos Caetano Bledorm VERRI). Бразілія. 04.04.1964. Паўабаронца. ЧС 1994 (7-0). «Інтэрнасьёналь» (1978-84,
    1999-2000), «Карынціянс» (1984-85), «Сантас» (1986), «Васка да Гама» (1987), «Піза», Іта. (1987-88, 23-2), «Фіярэнціна», Іта. (1988-92, 122-10), «Пяскара», Іта. (1992-93, 23-3), «Штутгарт», Герм. (1993-95, 53-7), «Джубіла Івата», Яп. (1995-01.99). Чэмпіён штата Сан Паула 1984 і штата Р-д-Ж 1986, чэмпіён японскай Джэй-лігі 1997. За зб. Бразіліі (1982-99) згуляў 91 гульню, забіў 6 галоў. Срэбны прызёр ЧС 1998 (7-0), удзельнік ЧС 1990 (4-0). Уладальнік КА 1989 і 1997, срэбны прызёр КА 1995. Срэбны прызёр АГ 1984. Лідэр паўабароны зб. Бразіліі 90-х гадоў ХХ-га ст. Трэці ў гісторьгі футбаліст, які двойчы выводзіў сваю каманду на фінапьныя матчы ў ролі капітана. Удалым, аднак, быў толькі ЧС 1994. Найлепшы футбаліст Японіі 1997. Па сканчэнні кар'еры заснаваў у ПортуАлегры Інстытут Дунгі на карысць развіцця горада, які займаецца арганізацыяй дабрачыннай дапамогі хворым і бедным людзям.
    ДЭ РОСІ Даніэле (DE ROSSI Daniele). Італія. 24.07.1983. Паўабаронца. ЧС 2006 (3-0). «Рома» (2000-*, 85-10). За зб. (2004-2006) згуляў 20 гульняў, забіў 3 галы.
    Бронзавы прызёр АГ 2004, чэмпіён Еўропы сярод моладзевых каманд 2004. На ЧС 2006 быў дыскваліфікаваны на 4 гульні за грубы ўдар локцем суперніка ў сустрэчы з камандай ЗША (адбыўшы дыскваліфікацыю, паспеў згуляць у фінале турніра). Наймалодшы гулец, які выходзіў на поле ў складзе італьянцаў на гэтым турніры.
    Дэ СОРДЗІ Нілтан (De SORDI Nilton). Бразілія. 14.02.1931. Абаронца. ЧС 1958 (5-0). «XV Піракікаба» (1951), «Сан Паула» (1951-64), «Уніаа», Бандэйрантэс (1965-66). Чэм-
    піён штата Сан Паула 1953 і 1957. За зб. Бразіліі (1955-61) згуляў 22 гульні. Удзельнік КА 1956. Рэкардсмен па колькасці гульняў за «Сан Паула» 501.
    ДЭЛЬ П'ЕРА Аллсандра (DEL PIERO Alessandro). Італія. 09.11.1974. Нападнік. ЧС 2006 (5-1). «Падова» (1991-93, 14-1), «Ювентус» (1993-*, 331134). Уладальнік МК1996,
    КЕЧ 1996, СК 1996. Чэмпіён Італіі 1995, 1997, 1998, 2002, 2003, 2005 і 2006, уладальнік Кубка Італіі 1995 і Суперкубка Італіі 1995, 1997, 2003. За зб. Італіі’ (1995-2006) згуляў 79 гульняў, забіў 27 галоў. Удзельнік ЧС 1998 (4-0) і 2002 (3-1), срэбны прызёр ЧЕ 2000, удзельнік ЧЕ 1996 1 2004. Зорка італьянскага футболу мяжы стагоддзяў. Гулец з выдатнай тэхнікай, майстар рэалізацыі стандартных становішчаў. Найлепшы футбаліст МК 1996.
    ДЭМАРЫЯ Аціліё Хасэ (DEMARIA Atilio Jose). Аргентына — Італія. 19.03.1909. Нападнік, паўабаронца. ЧС 1934 (1-0). «Эстудзіанціль Парцільё», Б-А., Apr., «Інсты-
    тута», Кардоба, Apr., «Гімнасія і Эсгрыма», Apr., (1930, 1936-38), «АмбразіянаІнтэр», Мілан (1931-36, 1938-43, 268-76), «Леньяна», Д-ІІІ (1945-46, 16-5), «Казэнца», Д-ІІ, (1946-48, 44-0). Чэмпіён Італіі 1940, уладальнік Кубка Італіі 1939. За зб. Аргентыны (1930-31) згуляў 3 гульні. Срэбны прызёр ЧС 1930 (1-0). За зб. Іта-
    ліі (1932-40) згуляў 13 гульняў, забіў 3 галы.
    ДЭНІЛСАН дэ Алівейра (DENILSON de Oliveira). Бразілія. 24.08.1977. Паўабаронца. ЧС 2002 (5-0). «Сан Паула» (199598, 96-8), «Рэал Беціс», Ісп. (1998-2000, 2001-
    2005, 185-13), «Фламенга» (2000, 11-3), «Бардо», Фра. (2005-*, 31-3). За зб. Бразіліі (1997-2003) згуляў 61 гульню, забіў 9 галоў. Срэбны прызёр ЧС 1998 (7-0). Уладальнік КА 1997, удзельнік КА 2001. У 1998 заключыў адзін з найдаражэйшых кантрактаў у гісторыі футбола, перайшоўшы за 35 млн. долараў у іспанскі «Беціс».
    ДЭСАІ Марсэль (DESAILLY Marcel). Францыя. 17.09.1968. Абаронца. ЧС 1998	(7-0) «Нант»,
    (1986-92, 164-5), «Алімпік», Марсэль (1992-93, 46-1), «Мілан», Іта.
    (11.1993-98, 136-5), «Чэлсі», Англ. (19982004, 156-6), «Аль-Гарафа», Катар (10.2004-2005, 27-6). Уладальнік КЕЧ 1993 і 1994, Суперкубка 1994 і 1998, чэмпіён Францыі 1993, Італіі 1994 і 1996, Катара 2005. Уладальнік Кубка Англіі 2000 і Суперкубка Англіі 2000. За зб. Францыі (1993-2004) згуляў 116 гульняў, забіў 3 галы. Удзельнік ЧЕ 1996 і 2004, чэмпіён Еўропы 2000. Удзельнік ЧС 2002 (3-0). Нарадзіўся ў Гане. Адна з апораў абароны зб. Францыі ў часы яе росквіту ў канцы 1990-х. Стаў капітанам зборнай па сканчэнні выступаў Ларана БЛАНА.
    ДЭШАМ Дзідзье (DES­CHAMPS Didier). Францыя. 15.10.1968. Паўабаронца. ЧС 1998 (6-0). «Нант», (1986-12.89, 1033), «Алімпік», Марсэль (12.1989-90, 1991-94, 123-
    6), «Бардо» (1990-91, 37-3), «Ювентус», Іта. (1994-99, 1174), «Чэлсі», Англ. (1999-2000, 27-0), «Валенсія», Ісп. (20002001, 13-0). Уладальнік КЕЧ 1993 і 1996, СК 1996, МК 1996, чэмпіён Францыі 1992 і 1993, Італіі 1995,1997 і 1998. Уладальнік Кубка Італіі 1995 і Кубка Англіі 2000, Суперкубка Англіі 2000. За зб. Францыі (1989-2000) згуляў 103 гульні, забіў 4 галы. Удзельнік ЧЕ 1992 і 1996, чэмпіён Еўропы 2000. Адзін з найлепшых французкіх футбалістаў другой паловы ХХ-га ст. Капітан зб. Францыі ў час яе найслаўнейшых перамогаў. Першы француз, які згуляў 100 гульняў за зб. сваёй краіны. Скончыў выступы за зб. пасля перамогі на ЧЕ 2000. Адразу ачоліў «Манако» (2001-09.2005), якое зрабіў срэбным прызёрам чэмпіяната краіны 2003 і вывеў у фінал Лігі чэмпіёнаў 2004.
    ЖАІРЗІНЬЁ ВЕНТУРА ФІЛЬЁ Жаір JAIRZINHO VENTURA FILHO Jair). Бразілія. 25.12.1944. Нападнік. ЧС 1970 (6-7). «Батафога» (1961-74, 1981-82), «Алімпік», Мар-
    сэль, Фра. (1974-75, 18-9), «Крузэйра»
    (1975-76), «Партугеза», Венесуэла (1977), «Нараэстэ», Сан Паула (1978-79), «Фаст», ЗША (1979), «Нэшнл», ЗША
    (1979), «Хорхе Вільстэрман», Балівія (1980-81), «9 кастрычніка», Эквадор (1982). Уладальнік КЛ 1976. Пераможца чэмпіяната штатаў Р-д-Ж (1967 і 1968) і Мінас Жэраіс (1975), уладальнік Кубка Бразіліі 1968, чэмпіён Венесуэлы 1977 і Балівіі 1979. У розыгрышах КП (1963-81) забіў 23 галы ў 38 гульнях. За зб. Бразіліі (1963-82) згуляў 81 гульню, забіў 33 га-
    лы. Удзельнік ЧС 1966 (3-0), 1974 (7-2). Усяго на ЧС згуляў 16 гульняў (толькі ў адной сустрэчы быў заменены), у якіх забіў 9 галоў. Адзіны футбаліст, які забіваў галы на ўсіх стадыях аднаго з турніраў: на ЧС 1970 забіваў галы ва ўсіх гульнях, праведзеных яго камандай! Лічыцца, што менавіта Жаірзіньё першым адкрыў талент знакамітага РАНАЛЬДА. Увосень 2003 узначаліў зб. Габона, але быў звольнены ў верасні 2005 за нездавальняючыя вынікі.
    ЖАКЭ Эмэ (JACQUET Aime).	Францыя.
    27.11.1941. Трэнер. ЧС 1998. У час кар'еры гульца выступаў за «СэнтЭцьен» (1960-73, чэмпіён краіны 1964, 1967, 1968,
    1969, 1970, уладальнік Кубка Францыі 1968 і 1970) і «Алімпік», Ліён (1973-76). У чэмпіянаце краіны згуляў 212 гульняў, забіў 23 галы. Згуляў 2 гульні за зб. Францыі (1968). Узначальваў «Алімпік», Ліён (1976-80), «Бардо» (1980-89, чэмпіён краіны 1984, 1985, 1987, уладальнік Кубка Францыі 1986 і 1987), «Манпелье» (1989-90, уладальнік Кубка краіны 1990), «Нансі» (1990-91). Працаваў тэхнічным дырэктарам зб. Францыі (1992-93). 3 1993 да 1998 галоўны трэнер зб. Францьгі (53+34=16-3). Пад яго кіраўніцтвам каманда брала ўдзел у ЧЕ 1996 і ЧС 1998. Пасля трыюмфальнай перамогі французаў на апошнім турніры пайшоў у адстаўку. Найлепшы трэнер Францыі 1981, 1984 і 1998. Mae найболыпы працэнт перамогаў у гульнях зборнай сярод трэнераў каманды Францыі (64,15%).
    ЖАРЖЫНЬЁ Жоржэ Жазэ дэ Амарым КАМПАС (JORGINHO Jorge Jose de Amorim CAMPOS). Бразілія. 17.08.1964. Абаронца. ЧС 1994 (7-0). «Амерыка», Р-д-Ж„ «Фла-
    менга» (1984-89), «Баер», Леверкузэн, Герм. (1989-92, 87-9), «Баварыя», Герм. (1992-95, 67-6), «Касіма Энтлерс», Яп. (1995-02.99), «Сан Паула» (1999), «Васка да Гама» (2000-01), «Флумінэнсэ» (2001, 2002-03). Чэмпіён Бразіліі 1987, Германіі 1994, Японіі 1997 і 1999, найлепшы футбаліст Японіі 1996. За зб. Бразіліі (1987-96) згуляў 64 гульні, забіў 3 галы. Удзельнік ЧС 1990 (4-0), срэбны прызёр КА 1995 ІАГ 1988.
    ЖАЭЛ Антоніё Марцінс (JOEL Antonio Martins). Бразілія. 23.11.1931 01.01.2003. Паўабаронца, нападнік. ЧС 1958 (2-0). «Батафога»	(1948-50),
    «Фламенга»	(1951-58,
    1962-63), «Валенсія», Ісп. (1959-61). Чэмпіён штата Р-д-Ж 1953, 1954 і 1955. За зб. Бразіліі (1957-61) згуляў 8 гульняў, забіў 2 галы. Удзельнік КА 1957. У складзе «Фламенга» згуляў 404 гульні, забіў 111 галоў.
    ЖУНІЁР Жэнілсан Анжэла дэ Соза (JUNI­OR Jenilson Angelo de Souza).	Бразілія.
    20.06.1973.	Абаронца.
    ЧС 2002 (1-1). «Байя» (1992-95, 19-0), «Палмей-
    рас» (1995-12.2000, 94-3), «Парма», Іта. (12.2000-01.2004, 05.2004-2005, 87-3), «Сіена», Іта. (01.2004-05.2004, 12-0), «Сан Паула» (2005-*, 41-2). Уладальнік КЛ 2005. Пераможца чэмпіянату свету сярод клубаў 2005. Уладальнік Кубка Бразіліі 1998. За зб. Бразіліі (1996-2003) згуляў 16 гульняў, забіў 1 гол. Удзельнік КА 2001. Уладальнік Bola de Prata 1998.
    ЖУНІНЬЁ ПАУЛІСТА Асвальда Жыролда ЖУНІЁР (JUNINHO PAULISTA Osvaldo Giroldo JUNIOR). Бразілія. 22.02.1973. Паўабаронца. ЧС 2002 (5-0). «Ітуана»
    (1992-93), «Сан Паула» (1993-95, 44-1), «Мідлсбро», Англ. (1995-97, 1999-2000, 2002-2004,	125-28), «Атлетыка»,
    Мадрыд, Ісп. (1997-1999, 55-13), «Васка да Гама» (2000-2001, 28-5), «Сэлцік», Шатл. (2004-04.2005,	14-1),
    «Палмейрас» (04.2005-*, 37-14). Уладальнік КЛ і МК 1993, чэмпіён Бразіліі 2000, уладальнік Кубка ангельскай лігі 2004. За зб. Бразіліі (1995-2004) згуляў 54 гульні, забіў 5 галоў. Срэбны прызёр КА 1995 (найлепшы футбаліст турніра), удзельнік КА 2001. Уладальнік Bola de Prata 2000 і 2005.
    ЖЫЛБЕРТА Апарэсіда да СІЛЬВА (GILBERTO Aparecido da SILVA). Бразілія. 07.10.1976. Паўабаронца. ЧС 2002 (7-0). «Амерыка», Мінас Жераіс (1997-99), «Атлетыка Мі-
    нэйра», Белу-Арызонці (1999-2002, 47-4), «Арсенал», Англ. (2002-*, 113-6). Чэмпіён штата Мінас Жэраіс 2000 і чэмпіён Англіі 2004, уладальнік Кубка Англіі 2003 і 2005, а таксама Суперкубка Англіі 2004. За зб. Бразіліі (2001-2006) згуляў 40 гульняў, забіў 3 галы. Удзельнік ЧС 2006 (4-0). Уладальнік Кубка канфедэрацый 2005. Аўтар самага хуткага гола ў Лізе Чэмпіёнаў у 2002 забіў гол у браму «Эйндховена», калі секундамер паказваў 20,07 сек. ад пачатку гульні.
    ЖЫЛМАР дос Сантас Нэвес (GILMAR dos Santos Neves). Бразілія. 22.08.1930. Брамнік. ЧС 1958 (6/-4), ЧС 1962 (6/5). «Сантас» (1945-50, 1961-69), «Карынціянс»
    (1951-61). Уладальнік КЛ 1962 і 1963. Уладальнік МК 1962 і 1963. Чэмпіён штата Сан Паула 1951, 1952,1954, 1961, 1962, 1964, 1965, 1967, 1968, 1969. За зб. Бразіліі (1953-69) згуляў 94 гульні. Удзельнік ЧС 1966 (2/-3). Срэбны прызёр КА 1953 і 1959-1, удзельнік КА 1956 і 1957. Найлепшы бразільскі брамнік усіх часоў. Пасля сканчэння кар'еры іульца трэнераваў брамнікаў «Сантаса». У 1968 г. выдаў кнігу, у якой змясціў найбольш цікавыя лісты (галоўным чынам ад жанчын), якія атрымліваў за час кар'еры.