Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006  Вітаўт Руднік

Чэмпіёны свету па футболе 1930-2006

Вітаўт Руднік
Выдавец:
Памер: 109с.
Беласток 2006
36.27 МБ
цый 2005. Лаўрэат трафея Bola de Prata 2000.
ЛЮКЕ Леапольда Хасінта (LUQUE Leopoldo Jacinto). Аргентына. 03.05.1949. Нападнік. ЧС 1978 (5-4). «Гімназія і Эсгрыма», «Сэнтрал Нортэ», «Расарыё Сэнтрал»
(1972-74, 4-3), «Уніён», Санта Фэ (1975, 1981, 59-20), «Рывэр Плэйт» (1975-81, 176-75), «Рэсінг», Б-А. (1982, 11-2), «Чакарыта Хуніёрс», Б-А. (1984, 11-0), «Дэпарціва», Мендоса (1985). Чэмпіён Аргентыны 1975 (Н), 1977 (М), 1979 (Н), 1979 (М) і 1980 (М). За зб. Аргентыны (1975-81) згуляў 45 гульняў, забіў 22 галы. Удзельнік КА 1975 (найлепшы стралец турніра з 4 галамі). Узначальваў «Уніён», «Бельграна», «Сэнтрал», Кардоба, «Індэпэндзьентэ», Рывадавія.
МАЕР Ёзаф Дзітэр (Зэп) (MAIER Josef Dieter (Sepp). ФРГ. 28.02.1944. Брамнік. ЧС 1974 (7/-4). «Хаар» (1958-66), «Баварыя» (1966-79, 473 гульні). Уладальнік КЕЧ
1974, 1975 і 1976, КУК 1967, чэмпіён ФРГ 1969, 1972, 1973 і 1974. Уладальнік Кубка ФРГ 1967, 1969 і 1971. За зб. ФРГ (1966-79) згуляў 95 гульняў (нацыянальны рэкорд сярод брамнікаў), прапусціў 73 галы. Запасны на ЧС 1966, бронзавы прызёр ЧС 1970 (5/-9), ЧЕ 1972, срэбраны прызёр ЧЕ 1976, удзельнік ЧС 1978 (6/-5). Адзін з найлепшых брамнікаў у гісторьгі футбола. Найлепшы футбаліст краіны 1975, 1977 і 1978. У бундэслізе згуляў 473 гульні, з іх 442 запар. Вымушаны быў скончыць кар'еру пасля аўтааварыі ў ліпені 1979. Працаваў трэнерам брамнікаў «Баварьгі» (1987-2006) і зб. Германіі (да кастрычніка 2004, калі пакінуў каманду з-за канфлікта з новым гал. тр. Юргенам КЛІНСМАНАМ).
МАЗІНЬЁ Іамар дзі НАСІМЕНТА (MAZINHO lomar di NASCIMENTO). Бразілія. 08.08.1966. Абаронца. ЧС 1994 (6-0). «Санта Круз» (1983-86), «Васка да Гама» (1986-90,
235-15), «Леччэ», Іта. (1990-91, 34-2), «Фіярэнціна», Іта. (1991-92, 21-0), «Палмейрас» (1992-94), «Валенсія», Ісп. (1994-96, 71-0), «Сэльта», Ісп. (19962000, 114-8), «Эльчэ», Д-ІІ, Ісп. (20002001, 17-0), «Віторыя», Байя (20012003). Чэмпіён Бразіліі 1989, 1993 і 1994, штатаў Р-д-Ж (1987 і 1988) і Сан Паула (1993 і 1994). За зб. Бразіліі (198994) згуляў 35 гульняў. Віцэ-чэмпіён АГ 1988, пераможца КА 1989, запасны на ЧС 1990, срэбны прызёр КА 1991. Лаўрэат Bola de Prata 1987, 1988 і 1989.
МАЙ Карл (MAI Karl). ФРГ. 27.07.1928 15.03.1993. Паўабаронца.
ЧС 1954 (5-0). «Фюрт» (1941-58), «Баварыя» (1958-61), «Янг Фелоўс», Швайц. (1961-62), «Дорн-
бірн», Аўстр. (1962-63). За зб. ФРГ (195359) згуляў 21 гульню, забіў 1 гол. Ачольваў клубы з рэгіянальных лігаў: ESV «Інгольштадт» (1964-65), MTV «Інгольштадг» (1965-67), «Ваккер», Мюнхен (1967-69), «Дайсэнхофэн» (1969-75).
МАНЦЭЛЬЁ Эральда
(MONZEGLIO Eraldo). Італія. 05.06.1906 03.11.1981. Абаронца.
ЧС 1934 (4-0), ЧС 1938 (1-0). «Казале», «Балонья» (1926-35), «Рома»
(1935-39, 108-0). Чэмпіён Італіі 1929. У чэмпіянаце Італіі згуляў 380 гульняў, забіў 5 галоў. За зб. Італіі (1930-38) згуляў 35 гульняў. Працаваў трэнерам у «Кома» (1946-47), «Сампдорыі» (1958-59),
«Ювентусе» (1963-64), «Кьяса», Швайц. (1965-66), «Лекка» (1967-68) і «Роме».
МАРАДОНА Дыега
Арманда (MARADONA Diego Armando). Аргентына. 04.10.1955. Нападнік. ЧС 1986 (7-5). «Архенцінас Хуніёрс» (1976-80, 166-116), «Бока Хуніёрс»
(1981-82, 1995-97, 70-35), «Барселона», Ісп. (1982-84, 36-22), «Напалі», Іта. (1984-91, 188-81), «Севілья», Ісп. (199293, 26-4), «Ньюэл'с Олд Бойс» (1993-94, 5-0). Уладальнік Кубка УЕФА 1989. Чэмпіён Аргентыны 1981 і Італіі 1987 і 1990, уладальнік Кубка Іспаніі 1983, Кубка Італіі 1987, Суперкубка Італіі 1990. Найлепшы стралец чэмпіянатаў Аргентыны 1978 (М) 22, 1979 (Н) 14, 1979 (Н) 12, 1979 (М) 25, 1980 (Н) 17, чэмпіяната Італіі 1988 (15). Усяго ў Д-1 згуляў 486 гульняў, забіў 259 галоў. За зб. Аргентыны (1977-94) згуляў 91 гульню, забіў 34 галы. Срэбны прызёр ЧС 1990 (70), удзельнік ЧС 1982 (5-2) і 1994 (2-1), КА 1979 і 1987, бронзавы прызёр КА 1989. Другі пасля ПЕЛЕ наймацнейшы футбаліст у гісторыі футбола па версіі IFFHS. Найлепшы футбаліст ЧС 1986, найлепшы футбаліст свету 1986 па версіі «World Soccer», найлепшы футбаліст Паўднёвай Амерыкі 1979, 1980, 1986, 1989, 1990 і 1992 (па версіі венесуэльскай газеты «Эль Мунда»), Найлепшы футбапіст Аргентыны 1979, 1980, 1981 і 1986. 3-за захаплення наркотыкамі напрыканцы кар'еры двойчы быў дыскваліфікаваны (1991-92 і 1994-95), неаднаразова трапляў у скандальныя кронікі. У час другой дыскваліфікацыі спрабаваў сябе ў ролі трэнера «Дэпарціва Мандзію» (1994) і «Рэсінг», Авельянэда (1995). У кастрычніку 2000 стаў прэзыдэнтам «Альмагра». Сябруе з Фідэлем Кастра, і неаднаразова папраўляў на
Кубе здароўе, папсаванае нездаровым ладам жыцця. 3 сярэдзіны 2005 з'яўля-
ецца спартыўным дырэктарам «Бока Хуніёрс». Вядзе ўласнае тэлевізійнае токшоў «Вечар з Дзесяткай».
МАРКА АНТОНІЁ ФЕЛІСІЯНА Марка Антоніё (MARCO ANTONIO FELICIANO Marco Antonio).	Бразілія.
06.02.1951. Абаронца. ЧС 1970 (2-0). «Партугеза»
(1968-69), «Флумінэнсэ» (1969-76), «Васка да Гама» (1976-80), «Бангу» (198082), клубы з Венесуэлы. Чэмпіён штата Р-д-Ж 1969, 1971, 1973, 1975 і 1977. За зб. Бразіліі (1970-79) згуляў 31 гульню. Запасны на ЧС 1974, удзельнік КА 1979. Наймалодшы ўдзельнік ЧС 1970. Лаўрэат Bola de Prata 1975 і 1977.
МАРКАС Раберта Сільвейра Рэйс (MARCOS Roberto Silveira Reis). Бразілія. 04.08.1973. Брамнік. ЧС 2002 (7/-4). «Ленкаэнсэ» (1991-93), «Палмейрас» (1993-*)Уладальнік
КЛ 1999, Кубка Бразіліі 1998, чэмпіён штата Сан Паула 1996. За зб. Бразіліі (1999-2004) згуляў 25 гульняў, прапусціў 18 галоў. Уладальнік КА 1999, удзельнік КА 2001. Уладальнік Кубка канфедэрацый 2005.
МАРСІЁ Рабэрта дос САНТАС (MARCIO Rober­to dos SANTOS). Бразілія. 15.09.1969. Паўабаронца. ЧС 1994 (7-1). «Новарызанціна» (1988-90, 53-3), «Інтэрнасьёналь» (1990-
91, 5-0), «Батафога» (1991-92), «Бардо», Фра. (1992-94, 56-4) «Фіярэнціна», Іта. (1994-95, 32-2), «Аякс», Гал. (1995-01.97, 21-1), «Атлетыка Мінэйра» (1997), «Сантас» (2000-2001), «Васка да Гама» (2001), «Ланенг Тайчан», Кітай (2001), «Эці Жундзіай», Сан Паула (2002), «Ba-
лівар», Балівія (03.2003-05.2003), «Жанвіль» (2003), «Партугеза Санціста» (01.2004-*). Чэмпіён Бразіліі 2001, штатаў Рыё-Грандэ да Сул (1991) і Сан Паула (1998), чэмпіён і ўладальнік Суперкубка Галандыі 1996. За зб. Бразіліі (1990-97) згуляў 40 гульняў, забіў 5 галоў. Срэбны прызёр КА 1991. Пераможца КА 1997. Уладальнік Bola de Prata 1991.
МАРЫНІ Джамп'ера (MARINI Giampiero). Італія. 25.09.1951. Паўабаронца. ЧС 1982 (5-О). «Фанфулья» (1968-69), «Варэзэ» (1969-71, 197275,	89-0), «Рэджына»
(1971-72), «Трыесціна» (1972, 25-4), «Інтэр» (1975-86, 256-10). Чэмпіён Італіі 1980, уладальнік Кубка Італіі 1978 і 1982. За зб. Італіі (1980-83) згуляў 20 гульняў. У 1994 ў якасці трэнера прывёў «Інтэр» да перамогі ў Кубку УЕФА. У 1997-99 узначальваў «Крэманэзэ».
МАРЭЙРА Айморэ (MOREIRA Aimore). Бразілія. 24.04.1912 26.07.1998. Брамнік, трэнер. ЧС 1962. Выступаў за «Іракаму», «Спортклуб Бразіл», «Амерыка», Р-д-
Ж., «Палестра Італьяна», Сан Паула (1934), «Батафога» (1934-46). Згуляў 3 гульні за зб. Бразіліі (1940). Узначальваў «Аларыю» (1946-49), «Бангу» (1950), «Сан Крыставаа», Сан Паула (1951), «Сантас» (1952), «Палмейрас» (1954, 1956-57), «Сан Паула» (1955), «Таубатэ» (1958), «Партугезу», (1962-66, 1969-70), «Фламенга» (1968-69), «Карынціянс» (1970-71), «Баавішта», Парт. (1971-73), «Порту», Парт. (1974), «Панацінаікас», Грэ. (1976), «Віторыя», Сальвадор (197879, 1986), «Галісія», Сальвадор (1980), «Байя», Сальвадор (1981-82), «Гатуэнсэ», Сальвадор (1984), «Флумі-
нэнсэ дэ Фейра Сантана» (1985-86). Юраваў зб. Бразіліі (1953, 1961-63, 1965, 1967 усяго ў 40 гульнях). Удзельнік КА 1953.
МАСКЕРОНІ Эрнэста (MASCHERONI Ernesto). Уругвай. 21.11.1907 03.07.1984. Абаронца. ЧС 1930 (3-0). «Алімпія», Мантэвідэа, «Белья Віста», Мантэвідэа, «Пе-
ньяроль», Мантэвідэа, «Амбразіяна-Інтэр», Мілан, Іта. (1934-36, 53-3). Срэбны прызёр КА 1939. У 1935 г. згуляў 2 гульні за зб. Італіі.
МАСПАЛІ Ракэ Гастон (MASPOLI Rogue Gaston). Уругвай. 12.10.1917 22.02.2004. Брамнік, трэнер. ЧС 1950 (3/-3). «Белья Віста», Мантэвідэа, «Серра», Мантэвідэа,
«Уондэрэрс», Мантэвідэа, «Пеньяроль», Мантэвідэа (1938-57). Чэмпіён Уругвая 1944, 1945, 1949, 1951, 1953, 1954. За
зб. Уругвая (1945-55) згуляў 45 гульняў. Удзельнік КА 1945, 1946 і 1955. Удзельнік ЧС 1954 (5/-9). 3 1964 да 1968 узначальваў «Пеньяроль», разам з якім перамагаў у КЛ 1966, МК 1966, а таксама ў чэмпіянатах Уругвая 1964, 1965, 1967, 1985 і 1986. Некалькі разоў ачольваў зб. Уругвая у 1966, 1980-1982 і 1997. У час
апошняга прызначэння меў 79 гадоў сусветны рэкорд сярод трэнераў нацыянальных зборных. Працаваў таксама з клубамі Перу, Парагвая і Эквадора.
МАТЭРАЦЫ Марка ( MATERAZZI Marco). Італія. 19.08.1973. Абаронца. ЧС 2006 (4-2). «Месіна», Д-2 (1990-91), «Тор дзі Квінта» (1991-93), «Марсала», Д-4 (1993-94, 25-4),
«Трапані», Д-3 (1994-95, 13-2), «Пе-
руджа», Д-2 (1995-96, 01.1997-98, 19992001, 98-22), «Капры», Д-3 (199601.1997, 18-7), «Эвертан», Англ. (199899, 25-1), «Інтэр» (2001-*, 103-8). Уладальнік Кубка Італіі 2005 і 2006. За зб. Італіі (2001-2006) згуляў 32 гульні, забіў 2 галы. Удзельнік ЧС 2002 (1-0) і ЧЕ 2004 (1-0). На ЧС 2006 вызначыўся двума вельмі важнымі галамі (у тым ліку у фінале), а таксама тым, што ў слоўнай сутычцы справакаваў Зідана яго ўдарыць, за што француз і быў выдалены з поля.
МАТЭУС Лотар Херберт (MATTHAUS Lothar Her­bert). ФРГ -Германія. 21.03.1961. Паўабаронца, абаронца. ЧС 1990 (7-4). «Херцогенраух» (197079), «Барусія», Мёнхенг-
ладбах (1979-84, 162-36), «Баварыя» (1984-88, 1992-2000, 287-84) «Інтэр», Іта. (1988-92, 115-40), «Ню-Ёрк/Ню-Джэрсі Мэтрастарс», ЗША (2000-2001, 21-0). Уладальнік Кубка УЕФА 1991 і 1996. Чэмпіён ФРГ-Германіі 1985, 1986, 1987, 1994, 1997, 1999 і 2000, Італіі 1989. Уладальнік Кубка ФРГ-Германіі 1986 і 1998. За зб. ФРГТерманіі (1980-2000) згуляў 150 гульняў (найлепшы вынік сярод еўрапейскіх футбалістаў), забіў 23 галы. Чэмпіён Еўропы 1980. Срэбны прызёр ЧС 1982 (2-0) і 1986 (7-1), ЧС 1994 (5-1) і 1998 (4-0), ЧЕ 1984, 1988 і 2000. Зорка сусветнага футболу, найлепшы футбаліст свету 1990. Найлепшы футбаліст краіны 1990 і 1999 па версіі нямецкіх журналістаў. Рэкардсмен па колькасці гульняў у фінальных частках ЧС 25 гульняў. Браў удзел у фінальных частках пяці чэмпіянатаў свету! У бундэслізе забіў 121 гол у 464 гульнях. Усяго ў Д-1 згуляў 595 гульняў, забіў 161 гол. Капітан каманды на ЧС 1994 і 1998. У 20012002 узначальваў венскі «Рапід», з 2002 «Партызан», Белград, Сербія і Чарнагорыя (чэмпіён краіны 2003). 3 снежня